
Відэаблогер Дзмітрый Казлоў, вядомы пад нікам Шэры Кот, учора ўвечары быў нечакана вызвалены з-пад арышту.Яго затрымалі 25 снежня мінулага года на аршанскім чыгуначным вакзале, калі ён вяртаўся з Менску. 26-га снежня паводле рашэння суда Воршы і Шэры Кота ён атрымаў першыя 15 сутак арышту за ўдзел у менскіх акцыях пратэсту супраць так званай «паглыбленай інтэграцыі».
За час зняволення яго асудзілі яшчэ 5 разоў – кожны раз яшчэ на 15 сутак. Каб не гэтае нечаканае вызваленне, былі ўсе падставы лічыць Дзмітрыя Казлова палітвязнем, і таму яго тэрмінова вызвалілі, мяркуе праваабаронца Павел Левінаў:
– За выражэнне свайго меркавання – 90 сутак арышту… Напэўна, улада ўсё-ткі зразумела, што, калі сітуацыя не вырашыцца вось такім чынам, як яна вырашылася, то ў...
Болей...