January 21st, 2020

Уладзімір Вялічкін: Улада не дазваляе сабе праявіць слабасць | Камунікат.org

Пакінуць пастанову суда першай інстанцыі без зменаў. Такое рашэнне прыняла абласная судовая інстанцыі ў адносінах да актывіста Аляксандра Марачэўскага.
Раней ён быў пакараны штрафам у 40 базавых велічыняў за парушэнне парадку правядзення і арганізацыі масавых мерапрыемстваў.Берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін звярнуў увагу, што такі вынік быў прадказальным:
– Перадусім ёсць такая ўстаноўка, што ўлада заўсёды мае рацыю, то-бок, што бы яны не зрабілі, яны не могуць гэта прызнаць няправільным, таму што гэта будзе праявай слабасці ўлады. Таму яны ніколі не пойдуць на тое, каб апаўдаць шараговага грамадзяніна.Паводле Уладзіміра Вялічкіна, на дадзены момант у абласны суд таксама рыхтуецца скарга ад яшчэ аднаго актывіста Андрэя Сліжа. Але няма спадзяванняў на справядлівае судовае... Болей...

Уладзімір Халіп: Ніякай інтэграцыі з імперыяй не можа быць | Камунікат.org

“Ніякай інтэграцыі ў адносінах з імперыяй не бывае і няма. Плануецца акупацыя”.Кінасцэнарыст Уладзімір Халіп распавядае пра сваё бачанне бліжэйшых планаў Крамля ў дачыненні да Беларусі.
– Так што Беларусь – гэта нумар першы ў гібрыднай вайне, якая цяпер у пасіўнай стадыі ідзе. А пяройдзе ў актыўную. Ужо вядомы час, калі гэта адбудзецца, – у канцы травеня – пачатку чэрвеня пачнецца вось гэтая актыўная фаза. Не трэба ўжываць ніякае слова “інтэграцыя”. Ніякай паглыбленай, ніякай іншай не бывае і няма ў адносінах з імперыяй. Плануецца акупацыя.Уладзімір Халіп — сябра Сойму Руху салідарнасці “Разам”, адзін са старэйшых аўтарытэтных дзеячаў культуры, хто паслядоўна выступае супраць цяперашняга антыбеларускага рэжыму. Максім Каўня... Болей...

Шэры Кот – на волі | Камунікат.org

Відэаблогера Дзмітрыя Казлова, асуджанага да арыштаў за ўдзел у менскіх акцыях пратэсту супраць “паглыбленай інтэграцыі”, нечакана выпусцілі з Аршанскага ізалятара часовага ўтрымання.Адно з першых інтэрв’ю ён даў Беларускаму Радыё Рацыя:
– Мяне выкінулі з ІЧУ, сказалі напісаць распіску, што я потым адбуду астатні тэрмін. Усяго мне далі тры месяцы арышту! Адзін я адбыў, два яшчэ засталося. Але сёння па незразумелых прычынах мяне адтуль вывелі, сказалі, што ў іх там дызентырыя, што людзі трапляюць у шпіталі…Так што ідзі, маўляў, дамоў, а калі трэба будзе, ты вернешся. Калі ім будзе трэба. Пішы распіску, што ты такі-та, абязуешся па патрабаванні вярнуцца і адбыць астатняе пакаранне. Калі гэта будзе – яна не ведаюць. Карацей, у любы момант.Дзмітрый Казлоў,... Болей...

Іван Кірчук выступіў на курсах „Мова Нанова Гародня” | Камунікат.org

Старажытныя песні, сабраныя падчас этнаграфічных экспедыцый у канцы ХХ стагоддзя, можна было пачуць у выкананні музыкі Івана Кірчука падчас моўных курсаў „Мова Нанова Гародня”.Беларускае Радыё Рацыя, Гародня Болей...

Рыгор Кастусёў: У распрацоўцы Крамля некалькі варыянтаў інкарпарацыі Беларусі | Камунікат.org

Госць Радыё Рацыя – старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Палітык распавёў як пра надзённыя справы партыі, так і пра складаную і пагрозлівую сітуацыю ў адносніах Беларусі і Расеі.РР: Партыю напаткалі цяжкія часы. Зноўку запазычанасць у некалькі тысяч даляраў, а тут яшчэ ў Польшчы атрымаў інсульт адзін з яскравых сябраў партыі, кіраўнік Менскай абласной арганізацыі партыі БНФ Зміцер Шэвель. І патрэбны таксама вялікія сродкі, каб утрымліваць яго ў бальніцы.
Рыгор Кастусёў: Гэта сапраўды наша бяда. Асабіста гэта бяда сям’і Зміцера Шэвеля і гэта бяда ўсёй нашай партыі. І хачу адзначыць, што на гэтую бяду адклікнуліся не толькі сябры партыі, а многія людзі. Ёсць ужо дапамога для сям’і, і мы яе перадаём жонцы Зміцера Таццяне, якая знаходзіцца побач з ім. Я толькі што размаўляў з... Болей...

Справу «Белага Легіёну» разгледзяць у ААН | Камунікат.org

Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў індывідуальнае паведамленне былых фігурантаў справы «Белага Легіёну» Віктара Данілава, Андрэя Дундукова, Віктара Мароза і Сяргея Стрыбульскага.Чаму яны вырашылі звярнуцца ў ААН?На фоне «Маршаў недармаедаў» у 2017 годзе дзяржава разгарнула рэпрэсіўныя практыкі. Самая жорсткая з іх — рэзанансная справа «Белага Легіёну», якую вёў спачатку КДБ, а затым — Следчы камітэт. У межах гэтай справы Данілаў, Дундукоў, Мароз і Стрыбульскі, сярод многіх іншых, абвінавачваліся ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў і стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання. Паўтара дзясятка абвінавачаных, у тым ліку гэтыя чацвёра, правялі пад вартай каля ста дзён кожны. У выніку віна іх не была даказаная, справу спынілі за адсутнас... Болей...