January 20th, 2020

Леанід Судаленка: Новая рэдакцыя Працоўнага кодэкса горшая за ранейшую | Камунікат.org

29 студзеня ў Беларусі ўступае ў сілу адноўлены Працоўны кодэкс. Паводле меркаванняў незалежных экспертаў, новая рэдакцыя Працоўнага кодэкса ў цэлым пагаршае прававое становішча наёмных работнікаў.Прававы інспектар незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Леанід Судаленка канстатуе, што новы нарматыўны акт супярэчыць міжнародным стандартам у сферы працоўных дачыненняў:
– Усе тыя нормы часовых дэкрэтаў прэзідэнта, яны перакачавалі ў працоўны кодэкс і тыя нормы, якія ў значнай ступені пагаршаюць прававое становішча людзей, якія працуюць па найму. Сярод адмоўных я б яшчэ сказаў тое, што зараз наймальнікі, у сувязі з тым, што, напрыклад, спыняецца вытворчасць, няма заказаў, і наймальнік мае права перадаць работніка другому наймальніку, прычым без згоды, тэрмінам д... Болей...

Тарасаў Сяргей, Усяслаў Чарадзей | Камунікат.org

Усяслаў Чарадзей
Тарасаў Сяргей

У 1044 годзе па сьмерці бацькі Ўсяслаў зрабіўся полацкім князем, маючы 15—16 гадоў. На працягу першых 16 гадоў крыніцы не паведамляюць пра Полаччыну і дзейнасьць маладога князя. Праўдападобна, гэта тлумачыцца тым, што дзейнасьць Усяслава не выходзіла за межы Полацкай зямлі. А летапісы суседніх дзяржаваў звычайна ўзгадвалі Полацак толькі тады, калі ён сваімі дзеяньнямі закранаў інтарэсы Кіева, Ноўгарада альбо падпарадкаваных ім земляў. Імаверна, у гэтыя часы Ўсяслаў займаўся ўнутраным уладкаваньнем сваёй дзяржавы. Болей...

Вадохрышча ў Гомелі | Камунікат.org

У праваслаўных беларусаў – Вадохрышча – свята, звязанае з хрышчэннем Ісуса Хрыста на рацэ Ярдані. У гэты дзень у храмах адбываецца асвячэнне вады.
У Гомелі каля рэзервуараў з вадой, усталяваных ля цэркваў, утварыліся цэлыя чэргі.Рэлігіязнаўца Віктар Адзіночанка адзначае, што асвячоная вада ў хрысціянстве мае знакавы характар.
– Калі чалавек веруючы, то для яго гэта мае нейкі сэнс. Калі чалавек проста прыходзіць на Вадохрышча, набірае тры літры вады і думае, што калі ён пакрапіць сваю кватэру, дзяцей і ўнукаў, то гэта мае нейкі сэнс. На самой справе гэта ніякага сэнсу не мае. Калі чалавек хрысціянін – значыцца гэта хрысціянін. Калі ён думае, што толькі пры дапамозе гэтага абрада нешта яму будзе, гэта называецца магіяй, гэта не сумяшчальна з хрысціянствам.У народна... Болей...

Як дзецям з вёскі Замшына “вярталі Новы год” | Камунікат.org

Шматдзетная маці Рыма Коцікава звярнулася на партал tut.by са скаргай, што ў яе дзяцей “скралі Новы год”, бо сельгаспрадпрыемства “Рубяжніца” затрымлівае заробкі сваім працаўнікам – да 31-га снежня тут не разлічыліся нават за кастрычнік.
Не выплацілі і дапамогу на дзяцей, таму старэйшых дачок давялося адправіць да сваякоў, і сямейнага свята не атрымалася. Артыкул пра крыўду сям’і Коцікавых прачыталі ўдзельнікі віцебскай суполкі “Добрае сэрца”. Ужо 8 гадоў гэтая суполка дапамагае прытулкам, дзіцячым дамам і шматдзетным сем’ям.Вырашылі дапамагчы і гэтай, кажа прадпрымальніца Наталля Кісялёва:
– Раз тут у дзяцей скралі Новы год, то мы вырашылі падарыць ім Новы год. Узялі Дзеда Мароза, набылі падарункі, вельмі дапамаглі жыхары Віце... Болей...

Генадзь Семянчук: Пануе шэрасць, хамства і абыякавасць | Камунікат.org

Пяць гадоў таму з Гарадзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы былі звольненыя дзевяць беларускамоўных гісторыкаў.
Сярод іх апынуўся і прафесар Генадзь Семянчук, вядомы беларускі гісторык-медыевіст і археолаг, які зараз працуе ў Варшаўскім універсітэце.З „Госцем Рацыі” пагутарыла Ганна Комінч:
– Мяне пазбавілі магчымасці выкладаць у Гарадзенскім універсітэце імя Янкі Купалы, прычыны зразумелыя, таму не трэба чарговы раз паўтарацца. Нацыянальныя погляды, нацыянальная душа, беларуская мова ў сённяшніх універсітэтах на тэрыторыі Беларусі не запатрабаваныя.
РР: Я думаю, што гэта праблема многіх беларускіх навукоўцаў.
– Я б не называў гэта праблемай, я б хутчэй назваў гэта адным з фактараў ды элементаў барацьбы. Тыя, хто не паддаюцца, яны надалей застаюцца беларускім... Болей...

У філіяле Веткаўскага музея “пяклі ката” | Камунікат.org

У філіяле Веткаўскага музея “пяклі ката”, варажылі і танцавалі. Аднак ніводная жывёла ад гэтага не пацярпела.
“Пячы ката” – гэта абрадавае ігрышча, у якое раней гулялі на Каляды ці ў перадкалядны пост. Падчас гульні да столі прывязвалі зробленага з булак, сала, каўбасы і гародніны ката.І кожны нежанаты маладзён ці дзяўчына спрабавалі, падскокваючы, адкусіць частку. Загадчыца філіяла Веткаўскага музея Марыя Ганькіна распавяла, што ў гульню “Пячы ката” акурат гулялі ў перыяд крывых вечароў, калі нельга было працаваць.
– Усе людзі павінны былі адпачываць, весяліцца. Моладзь таксама, гэта яе пара, павінна была адпачываць, гуляць у гульні, танчыць. Гэты быў час, калі ў іх была магчымасць сустрэць сваю пару, бліжэй пазнаёміцца, каб ужо потым мож... Болей...

Унікальная калекцыя запалак пінскай фабрыкі | Камунікат.org

Пінскіх запалак больш нельга будзе набыць у крамах, бо запалкавая фабрыка «Пінскдрэву» закрылася з новага году.
Як выглядалі ўжо гістарычныя запалкі зь Пінску, паказаў пісьменьнік і калекцыянэр Сяргей Чыгрын. У яго калекцыі каля паўтары сотні пушак пінскіх запалак.
Радыё Свабода Болей...

Гародня: Канцэрт Башлыкевіча ў “Карсары” | Камунікат.org

Вялікі, амаль 4-х гадзінны, выступ Сяргея Башлыкевіча адбыўся ў гарадзенскай пляцоўцы CARSAR . Музыка падзяліў свой выступ на два аддзяленні: спачатку была акустыка, а затым з гуртом Leibonik.Пра ўражанні ад гарадзенскага выступу распавядае Сяргей Башлыкевіч:
– Прыемна было. Асабліва вельмі прыемна было ў тым плане, што нават нягледзячы на нейкія тэхнічныя праблемы, бо не ўсё, падаецца, атрымлівалася тэхнічна, таму што гэта адзін з нашых першых выступаў у такім электрычным фармаце, тым не менш, усё прымалася, усё прымалася вельмі цёпла і добра.На думку гарадзенцаў, што прыйшлі на выступ, канцэрт стаў сапраўднай культурніцкай падзеяй.
– Канцэрт рэальна круты, бо Башлыкевіч – гэта такая соль зямлі, гэта чалавек, які не з неба зваліўся, гэта чалавек з гістарычнай Віленшчын... Болей...

Андрэй Мельнікаў: Для мяне важна мець паразуменне з супольнасцю | Камунікат.org

Святкаванне свайго 55-ці годдзя выканаўца аўтарскай песні Андрэй Мельнікаў распачаў канцэртам у адукацыйнай прасторы “Наука ензыка польскего” на Кальварыйскай вуліцы ў Менску.Чаму менавіта там, распавядае сам спадар Андрэй:
– Сустрэча са мной ініцыяваная Алесем Гурковым, песні рознага часу. Для мяне досыць важна мець паразуменне з супольнасцю і нешта разам ствараць. Калі мы ствараем штосьці разам, тады прадукт можа атрымацца больш цёплым. Ідэя была да 100-годдзя Незалежнасці Польшчы, але пэўныя абставіны вымушалі пераносіць. Дзве песні я, праўда, паспрабаваў выканаць у арыгінале. Гэта “Муры” Яцэка Карчмарскага і “Літва, Ойчызна моя”.Паэт Андрэй Мельнікаў таксама спецыяліст у музейнай справе, даследчык гісторыі беларускай літаратуры, аўтар некалькі... Болей...

„Стадзёнка” ў Бельскім белліцэі – з „Паланэзам” ды „Лявоніхай” | Камунікат.org

У ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім адзначылі стадзёнку – традыцыйны баль за сто дзён да выпускных экзаменаў.
Як і ў кожным ліцэі, пачалі з традыцыйнага польскага танца „Паланэза”, але пасля моладзь паказала сябе ў беларускім народным танцы. У беларускай народнай вопратцы яны станцавалі „Лявоніху”.“Гэта мяне вельмі цешыць,” – кажа дырэктар школы Андрэй Сцепанюк:
– Уступ да “Паланэза”, як заўсёды ў нас, на беларускай мове чытем. А як можна чытаць “Пана Тадэвуша”, як ні ў тлумачэнні Браніслава Тарашкевіча – патрона нашай школы? Цешуся, што амаль штогод удаецца апрача славутага “Паланэза”, каб быў беларускі танец “Лявон... Болей...