January 18th, 2020

У Гародні не задаволілі скаргу сябра БНК | Камунікат.org

Гарадзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу сябра БНК, былога кандыдата ў дэпутаты Уладзіміра Арцымана.20 снежня 2019 года суддзя Ленінскага раённага суда Руслан Гурын аштрафаваў на 10 базавых велічынь за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. А ў абласным судзе суддзя Васіль Скок разглядаў скаргу на гэтае судовае рашэнне.
Кажа Уладзімір Арцыман:
– Суд прайшоў прадказальна. Прысуд пакінуты без змены. Суддзя, які павінен выконваць Канстытуцыю, парушае канстытуцыйныя нормы і выносіць неправасуднае рашэнне.Уладзімір Арцыман будзе раіцца з праваабаронцамі ці абскарджваць далей рашэнне Ленінскага раённага суду, а 21 студзеня 2020 году ў абласным судзе будзе разглядацца скарга кіраўніка БНК па Гарадзеншчыне Міколы Саляніка.Беларускае Радыё Рацыя Болей...

І ў Полацку будуць суды за незалежнасць | Камунікат.org

Полацкі аддзел унутраных справаў расшуквае тых, хто 4 студзеня сфатаграфаваўся з літарамі на аркушах паперы, склаўшы слова “Незалежнасць”.
Сведкаў-міліцыянтаў на “фотасесіі” не было, і пошукі распачаліся пасля таго, як фотаздымкі трапілі ў сацыяльныя сеткі, а адтуль – у незалежныя СМІ.Супрацоўнікі міліцыі спрабуюць індэнтыфікаваць асобаў на фотаздымку, распавёў Юрый Касач, жыхар Наваполацку:
– Яны спрабавалі “разгаварыць” мяне на сваю тэму. Пыталіся: “Што такое незалежнасць для вас?” Я адказаў, што незалежнасць для мяне – гэта падпарадкаванне закону, і што міліцыянты павінны лавіць бандытаў. Бо іх канчатковая мэта – гэта каб я паболей распавёў пра іншых людзей, якіх хочуць пакараць, гэтаксама як і мяне.Позву ў суд Ю... Болей...

Ілюстрацыі Маргарыты Дмітрук намінаваны ў плебісцыце блогераў “Лакаматыў” | Камунікат.org

Ілюстрацыі Маргарыты Дмітрук да кніжкі “Войтэк” Войцеха Мікалушкі намінаваны ў сёлетнім плебісцыце кніжных блогераў “Лакаматыў”, у якім адзначаюцца найлепшыя кніжкі для дзяцей і моладзі.
Мастачка родам з Бельска-Падляшскага намінаваная ў катэгорыі – „Вобраз”.“Ілюстрацыі нагадваюць народнае мастацтва і адначасова суправаджаюць тэкст. Яны вышытыя ніткамі з выразнай фактурай, дапоўненыя жывапісам – выбар тэхнікі выканання ілюстрацый адпавядае тэме кнігі,” – адзначаецца ў намінацыі.
Праца над ілюстрацыямі да кнігі “Войтэк” стала для мяне своеасаблівымі канікуламі на родным Падляшшы – распавядае Маргарыта Дмітрук.
– Гэта ілюстрацыі, якія я рабіла, я іх малявала, пасля падшывала. Пасля ізноў малявала, п... Болей...

Гародня: Разгляд касацыйнай скаргі Сяргея Верамеенкі перанесены | Камунікат.org

Гарадзенскі абласны суд па незразумелай прычыне перанёс разгляд касацыйнай скаргі актывіста БХД з Гародні Сяргея Верамеенкі. Разгляд скаргі мусіў адбыцца 23 студзеня а 14:30.Распавядае Сяргей Верамеенка:
– Прыйшла мне СМС-ка з абласнога суда, пра тое, што пасяджэнне па дадзенай скарзе пераносіцца на 24 студзеня на 10 гадзін раніцы. Прыйшлося ім ператэлефаноўваць, каб даведацца па якой прычыне. Сказалі: „Нічога страшнага, не хвалюйцеся, яшчэ атрымаеце дадаткова ліст”. Напачатку мне прыйшоў ліст з позвай, у якой было пазначана, што 23-га.На думку актывіста, абласныя суды нічога не вырашаюць:
– У СМС паведамлялася, што 23-га пасяджэнне, але па нейкіх прычынах яны перанеслі на 24-га. Добра, 24-га дык 24-га, усё роўна гэта фармальнасць, якая нічога не вырашае. Гэта про... Болей...

Археалагічная канферэнцыя «Экспедыцыя працягласцю ў жыццё» | Камунікат.org

Развіццё беларускай гістарычнай навукі ставіць перад даследчыкамі новыя актуальныя пытанні археалогіі і нумізматыкі Беларусі і сумежных рэгіёнаў.У Нацыяльнальным гістарычным музеі распачала працу трохдзённая археалагічная канферэнцыя «Экспедыцыя працягласцю ў жыццё», прысвечаная памяці беларускага археолага і нумізмата Аляксандра Мікалаевіча Плавінскага.
Пра мэту менскай канферэнцыі распавёў археолаг, кандыдат гістарычных навук, Мікалай Плавінскі:
– Як і ў любой канферэнцыі ёсць навуковая мэта, гэта такая сустрэча вялікай колькасці археолагаў. На самой справе, у практыцы беларускай археалогіі такіх вялікіх канферэнцый не было яшчэ ўвогуле. І другая мэта – гэта ўшанаванне памяці аднога з беларускіх археолагаў Аляксандра Плавінскага.Па выніках канферэнцыі «Экс... Болей...

Археалагічная канферэнцыя «Экспедыцыя працягласцю ў жыццё» | Камунікат.org

Развіццё беларускай гістарычнай навукі ставіць перад даследчыкамі новыя актуальныя пытанні археалогіі і нумізматыкі Беларусі і сумежных рэгіёнаў.У Нацыяльнальным гістарычным музеі распачала працу трохдзённая археалагічная канферэнцыя «Экспедыцыя працягласцю ў жыццё», прысвечаная памяці беларускага археолага і нумізмата Аляксандра Мікалаевіча Плавінскага.
Пра мэту менскай канферэнцыі распавёў археолаг, кандыдат гістарычных навук, Мікалай Плавінскі:
– Як і ў любой канферэнцыі ёсць навуковая мэта, гэта такая сустрэча вялікай колькасці археолагаў. На самой справе, у практыцы беларускай археалогіі такіх вялікіх канферэнцый не было яшчэ ўвогуле. І другая мэта – гэта ўшанаванне памяці аднога з беларускіх археолагаў Аляксандра Плавінскага.Па выніках канферэнцыі «Экс... Болей...

«Наперад, Фрэданіё!» – прэм’ера ў Беластоку | Камунікат.org

На чарговую прэм’еру запрашае ў суботу Беластоцкі драматычны тэатр імя Аляксандра Венгеркі.Гэта польская прапрэм’ера «Наперад, Фрэданіё!» – палітычная камедыя пра сітуацыю ў выдуманай краіне, якая прэтэндуе на ўступленне ў Еўрапейскі звяз. Краіна, дзе пануе карупцыя і багата махляроў.
Палітычная тэма падаецца ў камедыйнай форме. І гэта зацікавіла рэжысёра Анджэя Масталежа, які паставіў спектакль на беластоцкай сцэне:
– Мы маем справу з польскай прэм’ерай, я вельмі задаволены гэтым. Мяне гэты тэкст зацікавіў па некалькіх прычынах. Я не бачыў ніколі камедыйнага спектаклю, які адбываўся б у камфорце брусельскіх кабінетаў. Структура тэксту таксама вельмі цікавая, бо гэта не класічная камедыя, гэта камедыя з элементамі фарсу. І вельмі файна намаляваны... Болей...

«Наперад, Фрэданіё!» – прэм’ера ў Беластоку | Камунікат.org

На чарговую прэм’еру запрашае ў суботу Беластоцкі драматычны тэатр імя Аляксандра Венгеркі.Гэта польская прапрэм’ера «Наперад, Фрэданіё!» – палітычная камедыя пра сітуацыю ў выдуманай краіне, якая прэтэндуе на ўступленне ў Еўрапейскі звяз. Краіна, дзе пануе карупцыя і багата махляроў.
Палітычная тэма падаецца ў камедыйнай форме. І гэта зацікавіла рэжысёра Анджэя Масталежа, які паставіў спектакль на беластоцкай сцэне:
– Мы маем справу з польскай прэм’ерай, я вельмі задаволены гэтым. Мяне гэты тэкст зацікавіў па некалькіх прычынах. Я не бачыў ніколі камедыйнага спектаклю, які адбываўся б у камфорце брусельскіх кабінетаў. Структура тэксту таксама вельмі цікавая, бо гэта не класічная камедыя, гэта камедыя з элементамі фарсу. І вельмі файна намаляваны... Болей...

„Кожны год даследаванні Полацка прыносяць сенсацыйныя знаходкі” | Камунікат.org

Большасць нашых ведаў пра старажытны Полацак будуць неўзабаве істотна перагледжаны, – кажа вядомы гісторык і археолаг Сяргей Тарасаў.Напрыклад, пасля апошніх археалагічных даследаванняў нарэшце стала вядома, як на самой справе першапачаткова выглядала Спаса-Праабражэнская царкава, якая была пабудаваная на замову Еўфрасінні Полацкай, – кажа Сяргей Тарасаў:
– Высветлілася, што храм выглядаў зусім не так, як ён прадстаўлены ва ўсіх нашых падручніках, энцыклапедыях і іншых даследаваннях. У яго былі галерэі, галерэі былі распісаныя, у галерэях былі пахаванні. І ўсё кажа пра тое, што гэта сапраўды працяг полацкай школы дойлідства. Таму што царква знешне была падобная на той храм, які папярэднічаў Спасу. Той храм, які капаў у 50-ыя гады ленінградскі археолаг Міхаіл Каргер, і па... Болей...

На выставе „Цуды з КапялюШа” – лялькі і батлейкі Андрэя Рэцікава | Камунікат.org

Андрэй Рэцікаў – кіраўнік народнага лялечнага тэатру “КапялюШ” з Наваполацку. Створаны ім тэатр існуе ўжо 24 гады, і Андрэй Рэцікаў не толькі з’яўляецца аўтарам пастановак, але і ўсе лялькі робіць уласнымі рукамі.На выставе „Цуды з КапялюШа”, якая экспануецца ў віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці, можна ўбачыць больш за сотню лялек з розных спектакляў. А яшчэ -10 батлеек, якія выкарыстоўваліся для спектакляў у розныя гады, кажа Андрэй Рэцікаў:
– Тут цыкл прац за апошнія 15 гадоў, такі перыяд. Тут і батлейкі, і лялечны тэатр. Прадстаўлены ўзоры і традыцыйных батлеек, зробленых паводле ўзораў 19-га стагоддзя – як гэта апісана, што два паверхі, лялькі рухаюцца так і так. І свае нейкія новыя інтэрпрэтацыі.Батлейка стала для А... Болей...

Вольга Емяльянчык: Гэтая музыка яшчэ побач, гэта не выдумкі фалькларыстаў | Камунікат.org

Сённяшні госць Беларускага Радыё Рацыя – кандыдат бiялагiчных навук, дацэнт кафедры гісторыі і турызму Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, кіраўніца фальклорнага гурта «Варган» – Вольга Емяльянчык.Пра тое, якім выдаўся мінулы год для гурта «Варган», ці можна яшчэ адшукаць невядомыя даследчыкам фальклорныя песні і як захоўваць жывымі фальклорныя абрады ў рэгіёнах, – з Вольгай Емяльянчык паразмаўляў Алесь Аркуш.
РР: Закончыўся год, і можна ўжо падвесці вынікі леташняй дзейнасці вашага легендарнага фальклорнага гурта «Варган». Якім для вас быў гэты год?Вольга Емяльянчык: Гэты год быў добры, плённы. Фальклорны гурт «Варган» прыняў удзел у вельмі сур’ёзных мерапрыемствах. У прыватнасці, па запрашэнні лідара гурта «Vu... Болей...

Гарадзенскі фатограф прадставіў выставу з падарожжа ў Каны | Камунікат.org

У народным фотаклубе “Гродна” адкрылася выстава фатографа Яна Хведчына пад назваю “Эмоцыі Канскага фестывалю”.
Гарадзенец трапіў на фэст выпадкова ў 2019 годзе, і ён дзеліцца у экспазіцыі гісторыяй свайго мінулагодняга падарожжа.Кажа Ян Хведчын:
– Пра гэты кінафестываль я даведаўся ў апошні момант ад суседа хостэлю, які прыехаў з Алжыру. Я запытаўся ў яго: ці бяспечна гуляць на Канах? Ён адказаў, што бяспечна, таму што праз 30 кіламетраў праходзіць Канскі фестываль. Тады я на наступны дзень купіў білет за 2 еўра і паехаў да Кан. Там я пазнаёміўся з ангельскім рэжысёрам, які правёў мяне на гэты кінафестываль. Вельмі было цудоўна паразмаўяць з англічанамі.На думку Яна Хведчына, падарожжа ў Каны мела свае адметнасці:
– Я потым прабраўся ў фанзону. Калі ... Болей...

Руслан Кулевіч прэзентаваў кнігу „Гісторыі з гродзенскіх вуліц” | Камунікат.org

„Гісторыі з гродзенскіх вуліц” – так называецца кніга журналіста Hrodna.life Руслана Кулевіча, якую ён прэзентаваў у Цэнтры гарадскога жыцця Гародні, дзе сабралася каля 150 чалавек.Сам аўтар Руслан Кулевіч усцешаны такой колькасцю людзей:
– Прыйшло шмат людзей, не менш, чым у мінулым годзе. Атрымалася ўсё цікава, я выступаў, героі выступалі. Крыўдна, што мы не дазваніліся да героя з Польшчы. Ён вельмі хацеў выступіць онлайн, але не атрымалася. Попыт на гісторыю Гародні ёсць, попыт на кнігу ёсць, попыт на Кулевіча ёсць. Працягваю далей збіраць успаміны, ужо пераходзіць на новы ўзровень – гэта 30-я, 40-я, 50-я гады паступова. Працую над кнігай „Гродзенцы здалёк”, якую планую выпусціць у 20 годзе. Гэта пра гарадзенцаў, якія вымушаныя былі з’еха... Болей...

Прадстаўнікі трох рэлігій маліліся на Дуброўскім кіркуце | Камунікат.org

У Польшчы адзначаюцца ХХІІІ Дні іудаізму ў каталіцкім Касцёле. Як штогод вучні ліцэю ў Дуброве Беластоцкай ушанавалі памяць супольнасці, якая калісьці складала большую частку насельніцтва гарадка.Сёлета ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел прадстаўнікі габрэйскай суполкі Ліды і Гародні, кажа арганізатарка мерапрыемства, Дарота Будзыньская:
– Была ў нас сёння дэлегацыя з Гародні і Ліды, былі прадстаўнікі габрэйскай суполкі, бо гэта Дзень іудаізму. І мы, хрысціяне, молімся разам з габрэямі. Беньямін Ерузалім:
– Хачу сказаць, што вельмі захоплены тым, як тут, у Дуброве, людзі, дзеці, настаўнікі памятаюць і аднаўляюць памяць пра тых, хто жыў з імі да вайны, і памятаюць пра тое, што здарылася з гэтымі людзьмі. Ксёндз-прафесар Тадэвуш Крагель:
– Будаваць трэба масты, а не бар&rsquo... Болей...