January 17th, 2020

Аляксандр Кабанаў: Галоўным ворагам краіны з’яўляецца ўлада | Камунікат.org

Галоўных ворагаў краіны, якімі з’яўляюцца ўлада, суды і сілавыя структуры трэба караць даступнымі метадамі. Менавіта яны вінаваты ў дэпрэсіўным стане беларусаў.
Людзі не разумеюць, што з краінай і імі ўсімі будзе заўтра.Апошнія рэпрэсіі супраць актыўнай часткі грамадства паказалі, што ўладзе, суду і сілавым структурам давяраць нельга, кажа блогер і грамадскі актывіста Аляксандр Кабанаў:
– Самую вялікую шкоду краіне, якую можна нанесці, наносяць спадар Лукашэнка, Румас, усе гэтыя Мясніковічы, Ярмошыны, міліцыянты, суддзі, сябры ўчастковых камісій. Яны галоўная бяда нашай краіны, з-за іх мы затарможаныя ўжо 25 гадоў, мы знаходзімся ў поўным анабіёзе.Паводле Аляксандра Кабанава, блогеры зараз актывізуюцца супраць так званай “пятай калоны”, якая рэпрэсуе беларускіх г... Болей...

Праваабаронцы праінфармавалі спецдакладчыкаў ААН пра пераслед блогераў | Камунікат.org

“Вясна” з дапамогай Валанцёрскай службы падрыхтавалі і накіравалі Спецдакладчыку па пытанні аб праве на свабоду мірных сходаў і асацыяцый, Спецдакладчыку па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне і Спецдакладчыку па пытанні аб палажэнні ў галіне правоў чалавека ў Беларусі паведамленні па факце затрыманняў і шматразовых арыштаў блогераў Сяргея Ціханоўскага і Дзмітрыя Казлова.Чым беларускія блогеры перашкаджаюць уладам, тлумачыць праваабаронца Валянцін Стэфановіч:
– Іх улады, я так разумею, патэнцыйна расцэньваюць такімі ж небяспечнымі, як і непасрэдных арганізатараў гэтых акцый. Гэтыя людзі распаўсюджваюць інфармацыю, робяць стрымы, і дзякуючы ім тысячы і тысячы людзей могуць глядзець і ведаць пра тое, што адбываецца. Таму... Болей...

У Віцебску – новыя штрафы за падтрымку незалежнасці Беларусі | Камунікат.org

Штраф памерам 648 рублёў (24 базавыя велічыні) прысуджаны Наталлі Трошчанка, на 594 рублі (22 базавыя велічыні) аштрафаваны Юрый Мазкоў.Абодва працэсы прайшлі ў судзе Чыгуначнага раёна. Суддзя Алена Грабянчук асудзіла Наталлю Трошчанка завочна, бо дзяўчына напісала заяву, што ў судзе прысутнічаць не будзе:
– Таму што я не давяраю такому суду і такім суддзям у псеўдадэмакратычнай краіне, якім зверху Лукашэнка даў загад, што і як рабіць, каму штраф даваць ці садзіць на суткі за любоў да Радзімы. На плошчу я выходзіла з такімі думкамі, што я лічу сваім абавязкам адкрыта выказваць сваё меркаванне. Таму я не прызнаю такі суд.Наталля Трошчанка выйшла на акцыю ў падтрымку незалежнасці Беларусі з бел-чырвона-белым сцяжком. А Юрый Мазкоў разгарнуў дзяржаўны, чырвона-зялёны. Ад штрафу гэта не... Болей...

Калядкі ў Баранавічах | Камунікат.org

Чарговыя калядкі прайшлі ў Баранавічах. Ужо не першы год іх праводзіць Баранавіцкае Таварыства беларускай мовы. Касцюміраванае святкаванне падабаецца гараджанам.Многія чакаюць калядоўшчыкаў, з задавальненнем адчыняюць дзверы сваіх дамоў, кажа старшыня Таварыства Таццяна Кісель:
– Калядоўшчыкі прыходзяць да людзей у хаты, каб прынесці ім новыя ўражанні, радасць, дабро і забраць з хаты ўсё злое, нядобрае. Людзі гэта адчуваюць, калі мы прыходзім да іх у хату. Яны хочуць нас бачыць, яны нас памятаюць. І часам нават адчыняюць веснічкі, выбягаюць і запрашаюць да сябе.
Паводле Таццяны Кісель, такім чынам яны вяртаюць народу даўнія традыцыі і беларускае слова. У гэтым годзе калядоўшчыкі раздзяліліся на дзве групы, каб ахапіць як мага большую тэрыторыю.Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Імпрэза да 100-годдзя з дня нараджэння Міколы Аўрамчыка | Камунікат.org

У Музеі гісторыі беларускай літаратуры адзначылі 100-годдзе з дня нараджэння Міколы Аўрамчыка.Паэт не дажыў да юбілею менш за два гады. Кажа яго вучань і калега па працы ў часопісе “Маладосць” Васіль Зуёнак:
– Галоўным настаўнікам у гэта школе быў Мікалай Якаўлевіч Аўрамчык. Пакаленне адразу шасцідзясятнікаў: Анатоль Вярцінскі, Ніл Гілевіч, Уладзіслаў Нядзвецкі. Праз гэтае пакаленне ішла наступная хваля: Бураўкін, Барадулін, Сіпакоў. Далей найшло пакаленне: Казік Камейша, Жэня Янішчыц, Разанаў, усе прайшлі праз гэтую школу.Мікола Аўрамчык – старэйшы з беларускіх літаратараў, які асабіста ведаў Янку Купалу, Якуба Коласа. Чые вершы класікі ўхвалялі, а ён перадаваў новаму пакаленню паэтаў традыцыі папярэднікаў.Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск Болей...

У Беластоку прайшла калядная сустрэча AB-BA | Камунікат.org

Калядная сустрэча для бацькоў і дзяцей. У пачатковай школе №4 у Беластоку прайшла вечарына, падчас якой дзеці, якія вывучаюць беларускую мову, паказалі свае здольнасці і святкавалі разам з бацькамі.Дзеці спявалі і танцавалі, а сярод тых, хто іх падрыхтаваў – мастацкая кіраўніца танцавальнага калектыву “Падляшскі вянок” – Аксана Прус:
– Калядная вечарына – гэта адмысловая праграма, таму што яна звязана з зімовымі святамі. І мы, канешне, рыхтаваліся, падрыхтавалі зімовыя гульні, падрыхтавалі танцы, якія таксама звязаныя з Калядамі.
Сярод тых, хто падрыхтаваў калядную сустрэчу, таксама настаўнікі Аліна Ваўранюк, Ян Хоха і бацькі дзяцей. Галоўным арганізатарам выступіла аб’яднанне бацькоў, дзеці якіх вывучаюць беларускую мову AB-BA.
Вучаніца Міхалін... Болей...

Падляшскія вучні пазнаёміліся з гістарычнай Берасцейшчынай | Камунікат.org

Цягам двух дзён настаўнікі і вучні Непублічнай пачатковай школы ў Залуках, якія вывучаюць беларускую мову і культуру, падарожнічалі па Берасцейскім і Камянецкім раёнах Беларусі.За гэты час яны пабывалі ў маёнтку беларускага Дзеда Мароза, каля вальераў з жывёламі ў Белавежскай Пушчы і Камянецкай вежы, пабачылі старое і сучаснае Берасце, а таксама паслухалі беларускамоўныя песні вулічнага музыканта на пешаходнай Савецкай:
– Пабачылі лясных звяроў у запаведніку, пабачылі прыгожы стары горад, пакаштавалі беларускія стравы. Дырэктар непублічнай пачатковай школы ў Залуках Ірэна Супрун: – Пазнаёміцца з іншай культурай, звычаямі, мовай. Можам разам паспяваць, можам атрымаць новы досвед, пазнаёміцца з людзьмі, павучыць мову.Акрамя таго вучні з Залукаў пасмакавалі беларускай кухні і нав... Болей...

ПЭН Амерыка падтрымаў Уладзіміра Арлова | Камунікат.org

ПЭН Амерыка падтрымаў Уладзіміра Арлова: Штраф сузаснавальніку Беларускага ПЭН-цэнтра - \\\"парушэнне фундаментальнага права на свабоду слова\\\".Дзякуй вялікі PEN America і Polina Kovaleva!Беларускі ПЭН збірае сродкі для сплаты штрафаў Арлову, Някляеву і ў перспектыве Лявону Баршчэўскаму (суд над ім прызначаны на 27 студзеня а 9:15 (Кірава 21)
Беларускі ПЭН-цэнтр Болей...