January 15th, 2020

Збор сродкаў для аплаты штрафаў сябраў Беларускага ПЭНа | Камунікат.org

Беларускі ПЭН-Цэнтр распачаў збор сродкаў на аплату штрафаў сябрам ПЭНа, пакараным за ўдзел у акцыях у абарону Незалежнасці.
На сёння трэба сабраць 1350 рублёў (каля 640 даляраў, каля 570 еўра). Сума штрафаў будзе павялічвацца (яшчэ павінен адбыцца суд над Лявонам Баршчэўскім).Падтрымаць сябраў Беларускага ПЭНа можна на платформе MolaMola.Калі ў вас няма карткі беларускага банка, вы можаце зрабіць ахвяраванне праз PayPal: niadbaj@gmail.com. Суд на Уладзімірам Арловым10 студзеня 2020 года сябра Рады Беларускага ПЭН-Цэнтра, адзін з заснавальнікаў арганізацыі, пісьменнік Уладзімір Арлоў быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці  і пакараны штрафам у памеры 20 базавых адзінак (540 рублёў).Адміністрацыйная справа Уладзіміра Арлова разглядалася судом Ленінскага раёна г. Мінска. С... Болей...

Алена Талстая: Мы мусім бараніць незалежнасць нашай краіны | Камунікат.org

“Вулічныя акцыі – гэта адзіны фармат пратэсту, які застаўся беларускаму народу”, – кажа сустаршыня Руху салідарнасці “Разам” Алена Талстая.Паводле яе, пакуль існуе магчымасць бараніць незалежнасць краіны палітычнымі метадамі – гэта абавязкова трэба рабіць, бо Аляксандр Лукашэнка зацікаўлены выключна ў сваёй уласнай выгадзе:
– Яму адзінае, што трэба, гэта ўтрымліваць сваю ўладу за кошт грошай, якія ён мае з Масквы. Але беларусы маюць вельмі вялікі патэнцыял, мы маем вельмі вялікія рэсурсы ў выглядзе нашых людзей, якіх мы зараз губляем. Мы вельмі б добра маглі адбудаваць нашу эканоміку і без нейкіх прэферэнцый, без здачы незалежнасці дзеля абмену яе на нафту ці газ з Масквы. Мы маем той рэсурс, мы маем цудоўнае геапалітычнае становішча, якое б... Болей...

У Віцебску будуць судзіць не толькі за акцыі пратэсту | Камунікат.org

У Віцебску будуць суды не толькі за акцыі пратэсту, але і за заклікі да іх.З 15-га студзеня ў Віцебску пачынаюцца суда над удзельнікамі акцыі супраць “паглыбленай інтэграцыі” і ў падтрымку незалежнасці Беларусі, якая прайшла 29 снежня мінулага году. Але адміністрацыйныя справы паводле артыкула 23.34 КоАП віцебскія міліцыянты распачынаюць не толькі за ўдзел, але і за заклікі падтрымаць прыхільнікаў суверэнітэту краіны.
Пратакол, складзены за рэпост аб’явы пра акцыю 29 снежня на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, атрымала жыхарка Віцебску Наталля Спірыдонава. Прычым пратакол яна атрымала па пошце 14 студзеня, а суд, як напісана ў дакуменце, адбыўся яшчэ 9-га. Ці адбыўся судовы працэс насамрэч, Наталля Спірыдонава не ведае. Прынамсі, ніякіх папер з суду яна не атрымлівала.Падобны п... Болей...

Вечарына “Год сонечнага павука” | Камунікат.org

У Беларусі на Каляды існуе традыцыя спальваць леташняга саламянага “павука”. Новага вешалі ў хаце на ранейшым месцы да наступных Калядаў.Чаму так адбывалася штогод, распавядае этнадызайнер Валянціна Лойка.
– Уявіце сабе, вось у гэты год вырасла жыта такой вышыні. Гэты памер нарадзіла зямля, вада, сонца. І ўсе памеры ад яго будуць кратныя гэтаму, і гэты “павук” будзе гэтага году. На наступны год вырасла такое жыта, такой вышыні, і гэты памер адпавядае другому году. І бачыце, якая недарэчнасць, узяць мінулагодні перакідны каляндар і павесіць, ну, гэта было б проста смешна чалавеку з мінулага, а мы такія разумныя, так, яму б было смешна трымаць “павука” з другога году – там іншыя памеры.Валянціна Лойка распавяла пра традыцыю вырабу саламяных &l... Болей...

«Янка Купала» выйдзе ў пракат толькі ў верасні | Камунікат.org

Нацыянальны фільм «Янка Купала» планавалі прэзентаваць 17 снежня, потым перанеслі прэм’еру на канец снежня, а зараз стала вядома наконт прэм’еры ажно ў верасні.Ва ўсялякім разе, як паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Менску кіраўніца аддзела рэпертуарнага прагназавання і планавання «Кінавідэапракату» Вольга Багаварава, на гэты восеньскі месяц плануецца выхад стужкі ў шырокі пракат.
Затое ўжо праз пару месяцаў у кінатэатрах з’явіцца фільм паводле кніг Людмілы Рублеўскай пра авантурыста Пранціша Вырвіча:
– В 2020 годзе ўжо «Аванцюра Пранцішка Вырвіча» выйдзе 19 сакавіка. Спачатку ён выйдзе як кінаверсія, у яго будзе 90 хвілін. І ў далейшым будзе зроблены чатырохсерыйны такі тэлевізійны гульнявы фільм. У другой палове верасня выйдзе &... Болей...

Андрэй Мельнікаў спявае каля Опернага тэатра | Камунікат.org

Рарытэтнае відэа на якім бард Андрэй Мельнікаў спявае на мітынгу ў Менску з’явілася на YouTube-канале выканаўцы.
Відэа было знята каля Опернага тэатра ў 1997 годзе.Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Кніга пра містычнае каханне, якую аўтарка баялася напісаць амаль 50 гадоў | Камунікат.org

У віцебскай абласной бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі “Прывідаў пярсцёнак”.Яе аўтарка Настасся Лазебная, старшыня віцебскага аддзялення Саюзу беларускіх пісьменнікаў, прадставіла гасцям не толькі новы зборнік сваіх празаічных твораў, але і выставу графічных прац, некаторыя з якіх сталі ілюстрацыямі да кнігі.
Паводле мастацтвазнаўцы Міхася Цыбульскага, гэта вельмі арганічна, калі пісьменнік, маючы яшчэ й талент мастака, сам ілюструе свае творы:
– Тое, што вы можаце зрабіць, тое ніколі не зробіць нехта іншы. Каб не іншаму мастаку давяраць: як там гэты чужы афарміцель, нейкі дызайнер будзе гэта ўсё рабіць. Ніякае, нават самае пранікнёнае прачытанне чужым чалавекам твора нічога не вырашае. Гэта ўсё адно павярхоўна. А тут- два ў адным.Але ці не больш за фантастычныя мал... Болей...

Калядны канцэрт у Гародні | Камунікат.org

Калядны канцэрт падараваў гарадзенцам у вечар на Стары новы год творчы дуэт Алеся Чумакова і Таццяны Ячнай.У зале Свята-Пакроўскага праваслаўнага сабору пры аншлагу прагучалі вядомыя еўрапейскія і паўночна-амерыканскія калядкі ў беларускім гучанні.
17 твораў з канцэрта ўключаны ў альбом „Вясёлых калядных святаў”, сярод іх творы Франца Грубэра, Роберта Бёрнса, Міколы Леантовіча ды іншых, а таксама напісаныя па традыцыйных народных мелодыях.
Такі падарунак удалося ажыццявіць беларусам, дзякуючы перакладчыцкай дзейнасці, кажа Алесь Чумакоў:
– Сабраны ў нашым альбоме пераклады Сержука Сокалава-Воюша, Макса Шчура, Наталлі Васілевіч. Два такіх, я ўжо пастаўлю ў адзін радок, бо трэба сказаць, што наш славуты музыка гурта “Палац” Алег Хаменка ўжо класік літаратуры,... Болей...

Святар Вікенцій Кавалькоў: Чакаю новыя позвы ў суд | Камунікат.org

Святар аўтакефальнай праваслаўнай царквы Вікенцій Кавалькоў пакараны за дзве плошчы штрафам у 100 базавых велічынь, калі яго пенсія па інваліднасці ўсяго 270 рублёў. Яго лічаць адным з арганізатараў акцый.У пратаколах напісана, што святар выкрыкваў лозунгі ў мегафон, хаця такога не было, кажа айцец Вікенцій:
– Мяне, бачу, прылічылі да аднаго з лідараў, як усіх, хто стаяў на прыступках, яны лічыцца ў іх за лідараў. Першы суд калі быў, то мяне таксама хацелі забраць на суткі, бо тады мяне судзілі ў адзін дзень з Аленай Талстой. Алену, як вядома, забралі адразу з суда. А мяне меркавалі, але я быў у святарскім адзенні, і былі ж на судзе карэспандэнты.
Святар чакае новых позваў за 20-21 і 29-га. Паводле святара Вікенція Кавалькова, самае цяжкае тое, што бяда на парозе не паяднала грамад... Болей...

Берасцейцы патрабуюць грамадскага абмеркавання па ТАА „АйПаўэр” | Камунікат.org

Грамадскія абмеркаванні па справаздачы ўздзейнічання на навакольнае асяроддзе патрабуюць ад мясцовых уладаў актывісты, што выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода бліз Берасця.
Правядзенне экалагічнай экспертызы ў прапанаванай форме парушае заканадаўства, – адзначыла адна з удзельнікаў акцый пратэсту:
– На сайце Берасцейскага райвыканкама, гарвыканкама, аблвыканкама з’явіліся апавяшчэнні «АйПаўэра» пра тое, што яны з’яўляюцца заказчыкам грамадскай экалагічнай экспертызы і ініцыююць яе. На самой справе па законе яны не мелі права гэта рабіць. Сайты і дзяржаўныя органы маюць права толькі размясціць паведамленні пра грамадскія слуханні ў межах дзяржаўнай экалагічнай экспертызы.Адпаведная заява аб неабходнасці правядзення грамадскага абмеркава... Болей...

Павел Левінаў: “Шэры Кот” стаў ахвярай рэпрэсіўнага заканадаўства | Камунікат.org

Аршанскі блогер Дзмітрый Казлоў, вядомы пад нікам “Шэры Кот”, мае адбыць за кратамі 45 сутак арышту.
Хаця, у адпаведнасці з Працэсуальна-выканаўчым кодэксам аб адміністратыўных правапарушэннях пакаранага нельга змяшчаць пад арышт больш як на 25 сутак.Але судовая сістэма пайшла на хітрасць, каб пакараць хлопца як мага больш жорстка, тлумачыць віцебскі праваабаронца Павел Левінаў:
– 15 сутак у цябе сканчваюцца, ты па дакументах вызваляешся, і цябе нават могуць выпусціць за браму. Але праз хвіліну затрымаць, і зноўку ІЧУ. Калі так дзейнічаць, то чалавек і цэлы год можа адседзець бязвылазна за адміністрацыйныя правапарушэнні.Праваабаронца кажа, што якраз цяпер грамадзяне Беларусі могуць паўплываць на сітуацыю, каб падобнага не здаралася. Зараз ідзе збор прапановаў па змена... Болей...

Павел Левінаў: “Шэры Кот” стаў ахвярай рэпрэсіўнага заканадаўства | Камунікат.org

Аршанскі блогер Дзмітрый Казлоў, вядомы пад нікам “Шэры Кот”, мае адбыць за кратамі 45 сутак арышту.
Хаця, у адпаведнасці з Працэсуальна-выканаўчым кодэксам аб адміністратыўных правапарушэннях пакаранага нельга змяшчаць пад арышт больш як на 25 сутак.Але судовая сістэма пайшла на хітрасць, каб пакараць хлопца як мага больш жорстка, тлумачыць віцебскі праваабаронца Павел Левінаў:
– 15 сутак у цябе сканчваюцца, ты па дакументах вызваляешся, і цябе нават могуць выпусціць за браму. Але праз хвіліну затрымаць, і зноўку ІЧУ. Калі так дзейнічаць, то чалавек і цэлы год можа адседзець бязвылазна за адміністрацыйныя правапарушэнні.Праваабаронца кажа, што якраз цяпер грамадзяне Беларусі могуць паўплываць на сітуацыю, каб падобнага не здаралася. Зараз ідзе збор прапановаў па змена... Болей...