January 10th, 2020

Гарадзенская “Адметнасць” працягвае калядны распродаж | Камунікат.org

Гарадзенская крама нацыянальных колераў “Адметнасць” працягнула на тыдзень калядны распродаж.Пра асаблівасці распродажу распавядае гаспадар крамы Сяргей Верамеенка:
– Калядны распродаж мы праводзім уключна да 14 студзеня. Калі ласка, запрашаем. У нас засталося крыху шароў на ялінку, вырабаў фірмы “Грай”. На іх мы праводзім распродаж ніжэй за сабекошт, ніжэй за фабрычную цану. Таму ёсць мажлівасць не толькі ўпрыгожыць сваю ялінку, каб яшчэ трошкі пастаяла, але і зберагчы для сябе гэтую цацачку на наступны год. А на сваю прадукцыю робім распродаж ад 10 да 20 %. На прадукцыю іншых вытворцаў робім таксама зніжкі, не менш за 10 %.Гарадзенская крама “Адметнасць” знаходзіцца ў самым цэнтры Гародні на Кірава, 3. Крама за год яе існавання стала адным з цэн... Болей...

\\\\\\\"Мы там жа, дзе былі\\\\\\\". Алесь Бяляцкі аб выніках дзесяцігоддзя | Камунікат.org

Перад новым, 2020 годам \\\"Настоящее Время\\\" пагаварылі з вядомымі палітыкамі, музыкамі і актывістамі і папрасілі іх падвесці вынікі апошніх 10 гадоў. Алесь Бяляцкі — праваабаронца, грамадскі дзеяч, у 2007-2016 гадах — віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека, заснавальнік праваабарончага цэнтра \\\"Вясна\\\". У 2011 годзе яму прысудзілі да 4,5 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці за нібыта ўтойванне даходаў у асабліва буйным памеры. Па ўсім свеце разгарнулася кампанія салідарнасці. Бяляцкі выйшаў на волю па амністыі ў 2014 годзе.— Галоўная падзея мінулых 10 гадоў?— Калі паглядзець на гэтыя 10 мінулых гадоў, з аднаго боку, гэта такі вялікі кавалак жыцця чалавека. Але мне здаецца, што ў Беларусі гэта быў час ліхалецця такога, і зачапіцца за нейкую важ... Болей...

Кадэцкай вучэльні не месца побач з Сафійскім саборам | Камунікат.org

Для кадэцкай вучэльні не месца побач з Сафійскім саборам, – кажа вядомы гісторык і археолаг Сяргей Тарасаў.З студэнцкіх гадоў ён пачаў археалагічныя даследаванні найстарэйшага горада Беларусі. Але ўпершыню з таго часу над полацкім Верхнім Замкам навісла такая пагроза, – кажа Сяргей Тарасаў:
– Бульдозерная археалогія зараз пагражае полацкаму Верхняму Замку. Я не супраць таго, каб знесці гэтыя савецкія пабудовы бальнічныя, сапраўды, яны тут не да чаго. Але за гэтым рушыць услед быццам бы будаўніцтва нейкага кадэцкага корпуса. Але ніяк нельга тое рабіць на Верхнім горадзе. Гэта ўсё ж такі сэрца нашай краіны, і гэта, сапраўды, наш Грааль, гістарычны і археалагічны. Ну як жа можна яго таптаць кадэцкімі ботамі?Летась полацкія гарадскія ўлада паведамілі, што будынкі былой гарад... Болей...

Прадстаўнікі 8 парафій прыехалі на віцебскі конкурс батлейкі | Камунікат.org

Гэты дыяцэзіяльны фестываль-конкурс праходзіць у асаблівым фармаце: міні-спектаклі пра нараджэнне Хрыста граюць жывыя юныя акцёры, а не лялькі, як у скрыні-батлейцы.
Імпрэза даўно стала традыцыйнай, але штогод глядзець пастаноўкі ўсё больш цікава , кажа Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч:
– Дзіцячыя калектывы з розных парафій нашай дыяцэзіі збіраюцца, каб, паводле свайго ўяўлення, перадаць вялікую падзею – нараджэнне Езуса. Для кожнага з удзельнікаў гэта асаблівае перажыванне, бо адна справа – прачытаць пра гэта, паглядзець, і зусім іншая – калі сам чалавек удзельнічае ў гэтай падзеі.Сёлета дзіцячых калектываў прыехала ў Віцебск меней, чым летась: у мінулым студзені было паказана 12 пастановак, а зараз толькі 8. Але яны сталі больш якасныя ў мастацкім плане, лічыць уд... Болей...

Экс-амбасадар Беларусі ў Нямеччыне — пра прысуд за ўдзел у мітынгу | Камунікат.org

Пётра Садоўскі — былы дэпутат і першы амбасадар Беларусі у Нямеччыне.
Сёньня яго судзілі за ўдзел у акцыях за незалежнасьць Беларусі 7 і 8 сьнежня мінулага году.
Што думае Пётра Садоўскі пра вынесены прысуд?
Радыё Свабода Болей...

Дзяніс Івашын: Расея знаходзіцца ў стане «эканамічнай вайны» з Беларуссю | Камунікат.org

Рэдактар беларускай службы супольнасці «ІнформНапалм» Дзяніс Івашын выказаў прагнозы на 2020 год.На думку журналіста, Беларусь знаходзіцца ў стане паглынання Расейскай Федэрацыяй – Мы знаходзімся, на жаль, у актыўным рэжыме, што да інтэнсіфікацыі захадаў Расейскай Федэрацыі, што да паглынання Беларусі. Вядома, што сёлета гэтыя ўсе захады значна абвострацца. Мы ўжо бачым, што Расея на зусім іншым парадку і перадусім якасна здзяйсняе інфармацыйна-псіхалагічныя аперацыі супраць Беларусі. Тут варта зазначыць, не толькі праводзіць гэтыя аперацыі супраць вышэйшага вайсковага, палітычнага кіраўніцтва краіны. Але і супраць прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.На думку Дзяніса Івашына беларусам варта рыхтавацца да абароны незалежнасці і суверэнітэту краіны:
– Адбываюцца ... Болей...

Калі стане рэальным для беларусаў бязвіз з ЕЗ? | Камунікат.org

Еўрапейскі Звяз і Беларусь пасля працяглых перамоў падпісалі пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму і пагадненне аб рэадмісіі.
Пасля ўступлення ў сілу пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму візавы збор знізіцца да 35 еўра.Ці лічыць гэта поспехам беларускіх дыпламатаў і ці ў перспектыве Беларусь можа весці перамовы пра бязвіз, адказвае палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч.
– Можна лічыць і поспехам. Хоць і з вялікім спазненнем, але гэта крок у правільным кірунку. Доўга да яго ішлі, было шмат перашкодаў, але ўрэшце падпісалі. У межах існага рэжыму цяжка ўявіць сабе бязвізавы рэжым, таму што бязвізавы рэжым даецца краінам, якія цвёрда арыентаваныя на інтэграцыю ў еўрапейскую супольнасць. Таму я з цяжкасцю ўяўляю, што гэта рэальна пры існым рэжыме.Пасля падпісання пагадненні буд... Болей...

Высяканне парка прыводзіць да ўзмацнення смогу на поўдні Менска | Камунікат.org

Вялікая частка Парка 50-годдзя Кастрычніка ў Менску на скрыжаванні вуліцы Ванеева з Партызанскім праспектам амаль знішчана. Ужо некалькі гадоў мясцовыя жыхары і экалагічныя актывісты змагаюцца за захаванне парка.Тэма на нейкі час сціхла, а цяпер паўстае з новай сілай — рабочыя спілавалі яшчэ больш дрэваў пад пляцоўку дзеля будаўніцтва новага стадыёна, а на месца прыбывалі актывісты, якія знішчылі шыльду на ўваходзе і спрабуюць заклікаць да супрацьстаяння высечцы дрэваў. У інтэрнэце ёсць петыцыя па захаванні дрэваў.Некалькі гадоў таму быў заснаваны сайт па абароне парка і добры кантакт з мясцовымі жыхарамі, кажа аўтар інтэрнэт-старонкі Юльян Місюкевіч:
– Прыблізна 90% апытаных былі супраць будаўніцтва стадыёна ў парку. Многія з іх актыўна выступалі супраць, некаторыя пасіўна і ... Болей...

Асамблея НДА абвясціла „Чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасці-2019” | Камунікат.org

Асамблея НДА абвясціла лаўрэатак і лаўрэатаў прэміі „Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці-2019”.Чэмпіёнаў вызначалі па дзевяці намінацыях. А ў адной з іх, „Грамадская лідарка года” вызначылі дзве пераможцы—каардынатарку ініцыятыўнай групы „Маршыруй, дзетка” Святлану Гатальскую ды праваабаронцу ПЦ „Вясна” Алену Маслюкову, якая ў тым ліку змагаецца з заводам беленай цэлюлозы, што ў Светлагорску:
– Шчыра кажучы для мяне гэта абсалютная нечаканасць. Па-першае, нечаканасць ад таго, што мяне намінавалі, а яшчэ большая нечаканасць ад таго, што за мяне прагаласавалі. Я пра сябе ніколі не думала, як пра лідарку, я проста рабіла сваю справу, бараніла людзей. Не думала, што грамадзянская супольнасць абярэ мяне лідаркай года.А ў намінацыі &bdq... Болей...

Дзіяна Серадзюк стала «Журналісткай года» | Камунікат.org

Карэспандэнтка газеты «Новы Час» Дзіяна Серадзюк была прызнаная «Журналісткай года» на ўручэнні штогадовай прэміі Асамблеі НДА.Думак пра тое, што ўзнагарода дастанецца ёй, у Дзіяны не было, і без прэміі яна атрымлівала задавальненне ад якаснай цырымоніі ўручэння ўзнагарод. Усе журналісты, намінаваныя на ўзнагароду — вартыя спецыялісты.
– Вельмі было прыемна, бо як я казала падчас цырымоніі ўручэнння, “Новы Час” гэта не нейкі медыягігант, у нас не такая вялікая аўдыторыя, да таго ж у нас выданне выключна беларускамоўнае. Раман Васюкоў з „Еўрарадыё” ўвогуле мой аднакурснік. Я вельмі яго паважаю і сябрую з ім. Святлана Калінкіна гэта ўвогуле мэтр журналістыкі. Ну, і астатнія таксама. Я не магу іх назваць канкурэнтамі – гэта цу... Болей...