January 8th, 2020

Наша слова, 52 (1463) 2019 | Камунікат.org

Наша слова
52 (1463) 2019

13 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшло падвядзенне вынікаў года ў прафесійным асяроддзі выдаўцоў, паліграфістаў і распаўсюджвальнікаў. Арганізатарамі яго выступілі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Нацыянальная кніжная палата. Упершыню ў Нацыянальнай бібліятэцы на выставе " Кнігі года" прадстаўлена ўся палітра беларускага кнігавыдання за 2019 год. У Беларусі выдавецкай дзейнасцю займаюцца больш за 500 суб'ектаў гаспадарання, дзякуючы якім у гэтым годзе было выдадзена больш за 9 000 кніг агульным накладам больш за 20 мільёнаў асобнікаў. Самай папулярнай кнігай 2019 года стаў раман "Каласы пад сярпом тваім" Уладзіміра Караткевіча, перавыдадзены выдавецтвам " Папуры". Цырымонія ўзнагароджання калектываў і супрацоўнікаў галіны, а таксама партнёраў кнігавыдавецкай сферы па выніках года сімвалічна прайшла ў сценах "алмаза ведаў". Адзначылі лепшых намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі і дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. У рамках навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" арганізатары мерапрыемства і айчынныя выдавецтвы падрыхтавалі падарунак для выхаванцаў Бялыніцкай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі - лепшыя беларускія дзіцячыя кнігі 2019 года. Прыемным сюрпрызам для гасцей стаў спектакль "Пясняр", прысвечаны народнаму артысту СССР Уладзіміру Мулявіну, у выкананні акцёраў Беларускага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага. Болей...

Слова Жыцця, 23 (529) 2019 | Камунікат.org

Слова Жыцця
Газета Гродзенскай Дыяцэзіі
23 (529) 2019

Хвала на вышынях Богу, а на зямлі спакой людзям добрай волі” (Лк 2, 14). Гэты гімн радасці і праслаўлення спявалі хоры анёлаў у ваколіцах Бэтлеема ў ноч Божага Нараджэння. Сёння тыя ж словы гучаць на вуснах і ў глыбіні сэрцаў вызнаўцаў Хрыста ва ўсім свеце. У святы Нараджэння Пана хвалім і праслаўляем Бога, які ў сваёй бясконцай любові да людзей здзейсніў штосьці неверагоднае: у Асобе свайго Сына Езуса Хрыста стаў сапраўдным Чалавекам, Эмануэлем – Богам з намі. Спрадвечнае Слова Нябеснага Айца “сталася целам і пасялілася між намі” (Ян 1, 14). З прыходам у гэты свет Божы Сын пранікае ў штодзённасць чалавечагажыцця, каб адарыць жаданым спакоем нашыя сэрцы, якія – на жаль – так часта поўняцца смуткам, няўпэўненасцю і страхам. Божае Нараджэнне прыгадвае, што мы не адзінокія, што на дарогах зямнога пілігрымавання нам спадарожнічае Езус Хрыстус, якога штодзённа сустракаем там, дзе знаходзімся: у родных дамах, у месцах вучобы і працы, у мітусні гарадоў і зацішку вясковых ваколіц. У Асобе Езуса Хрыста Пан Бог гарантуе кожнаму сваю бязмежную, безумоўную любоў, якая нікога не выключае і ні пра каго не забываецца. Каб дасведчыць гэтую Божую любоў, дастаткова проста прыняць яе як дар, адкрыць на яе сваё сэрца і дазволіць, каб у ім пасялілася. Няма большага шчасця, чым адчуваць любоў Бога і верыць, што ў Асобе Сына Нябесны Айцец прысутны з намі, а мы – з Ім! У гэты святочны час складаю ўсім Вам, дарагія Браты і Сёстры, свае сардэчныя пажаданні. Болей...

Свободные новости плюс, 48 (847) 2019 | Камунікат.org

Свободные новости плюс
еженедельная общественно-политическая газета
48 (847) 2019

После громкого провала сочинского саммита А. Лукашенко и В. Путина 7 декабря, казалось, надежды на результативность встречи президентов 20 декабря в Санкт-Петербурге были небольшие. Напомню, по итогам Сочи остались несогласованными 8 из 31 дорожной карты интеграции. За это время Дмитрий Медведев два раза провел телефонные переговоры с Сергеем Румасом и один раз — с Александром Лукашенко. За день до Питера 19 декабря президент России очень жестко высказался по поводу интеграции с Беларусью. Впервые он публично увязал вопрос о дотациях Беларуси с реализацией договора о создании Союзного государства. В. Путин отметил, что в этом направлении «90% не сделано». По его словам, чтобы дотировать другую страну, нужны «общие законы, общие наднациональные контрольные и эмиссионные органы». «Дотировать Беларусь в условиях недорешенности союзного строительства — это было бы с нашей стороны ошибочно», — категорически заявил глава РФ. Иначе говоря, возобновление экономической помощи Беларуси В. Путин увязал с необходимостью создания наднациональных органов в рамках Союзного государства. А, как известно, именно против этого категорически возражает А. Лукашенко. Политолог Юрий Дракохруст назвал это «ультиматумом Путина». После такого заявления президента России казалось, что шансов на какой-то компромисс почти не осталось. Тем более, что времени для долгого диалога в Санкт-Петербурге не предусматривалось, так как в этот день там проходили два саммита (СНГ и ЕАЭС). Болей...

Слова Жыцця, 22 (528) 2019 | Камунікат.org

Слова Жыцця
Газета Гродзенскай Дыяцэзіі
22 (528) 2019

Кожны год падчас Адвэнту перажываем урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, становячыся перад тварам невымоўнай любові Бога да чалавека. У гэты святочны дзень мы запрошаны праслаўляць Стварыцеля за прадказаную спрадвеку Жанчыну, патомства якой сатрэ галаву д’яблу, – за Марыю. Маем шчасце жыць, паколькі Бог у Яе Сыне Езусе Хрысце вярнуў нам годнасць Яго дзяцей. Прынізіў сябе, прыняў “постаць слугі” (Флп 2, 7), стаў адным з нас, нашым братам, каб адарыць удзелам у сваім жыцці, у сваёй велічы і славе. Маці Збаўцы, Святога над святымі, Пераможцы зла і граху была надзелена ласкай выключнага і непаўторнага паклікання. Таму асвечаная, абароненая ад першароднага граху – Беззаганная! У Ёй няма ні ценю граху – з’яўляецца адлюстраваннем бляску свайго Сына – Адкупіцеля. Найсвяцейшая Маці ўсведамляла сваю абранасць. Прызнавала, што Бог адкупіў Яе праз Сына: “Узрадаваўся дух мой у Богу, маім Збаўцы” (Лк 1, 47). Усё гэта Марыя атрымала не дзякуючы ўласным заслугам, але дзеля Святога, дзеля Божага Мацярынства і, у рэшце рэшт, дзеля нас, таму што Божы Сын з Яе стаў Чалавекам для нашага збаўлення. Марыя здолела распазнаць пакліканне, якое з’яўляецца найбольшым дарам ад Пана. Адказала Стварыцелю “так” і засталася вернай Яму да канца. Найсвяцейшая Панна Марыя вучыць нас адказваць на Божае пакліканне і Яго дары. Болей...

Сьвітанак, 18 (272) 2019 | Камунікат.org

Сьвітанак
Незалежная газета Шуміліншчыны
18 (272) 2019

У Віцебскім абласным судзе 17 снежня пачаліся спрэчкі па крымінальнай справе былога старшыні Шумілінскага райвыканкама Аляксандра Снарава. Большую частку пасяджэння заняло выступлене пракурора. Нагадаем, што экс-старшыню Шумілінскага райвыканкама абвінавачваюць ва ўхіленні ад пагашэння крэдыторскай запазычанасці; злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі; перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў; службовым падлогу з мэтай скажэння справаздачнасці; атрыманні хабару паўторна або ў буйным памеры. Аляксандр Снараў не ўтрымліваецца пад вартай. У якасці меры стрымання да яго ўжытая падпіска аб нявыездзе. З 2012 па 2015 год Аляксандр СНАР быў дырэктарам камунальнагаунітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Крынкі» Лёзненскага раёна. Старшынёй Шумілінскагарайвыканкама Аляксандр Снараў стаў у снежні 2015 года. На гэтай пасадзе ён знаходзіўся да лістапада2018 года. Па матэрыялах справы, злоўжыванне ўладай і перавышэнне службовых паўнамоцтваў АляксандрСнараў дапускаў, з'яўляючыся старшынёй райвыканкама. А ўхіленне ад пагашэння крэдыту, службовыпадлог і атрыманне хабару здзейсніў яшчэ на папярэдняй працы, калі быў дырэктарам сельгаспрадпрыемства «Крынкі». Аляксандр Снараў: «Я стараўся працаваць». У пачатку паседжання суддзязачытала характарыстыкі Аляксандра Снарова з аблвыканкама і Лёзненскага райвыканкама. У першай, у прыватнасці, сцвярджаецца, што гэта «ініцыятыўны, патрабавальны кіраўнік», «які адносіцца да працыз пачуццём доўгу». Болей...

Ніва, 52 (3320) 2019 | Камунікат.org

Ніва
Тыднёвік беларусаў у Польшчы
52 (3320) 2019

«Ніва» — штотыднёвая газета, якая выдаецца на беларускай мове ў Беластоку. Газета была заснавана ў 1956 Беларускім грамадска-культурным таварыствам. Зараз яе выдае Праграмная рада тыднёвіка «Ніва». Газета асвятляе штодзённае жыццё беларусаў у Польшчы, дзейнасць грамадскіх арганізацый, друкуе матэрыялы па краязнаўстве, змяшчае артыкулы, прысвечаныя актуальным падзеям на Беларусі. Болей...

Інфа-Кур’ер, 2 (988) 2020 | Камунікат.org

Інфа-Кур’ер
Штотыднёвая рэгіянальная газета ● Навіны са Слуцка, Салігорска, Капыля, Старых Дарог і Любані
2 (988) 2020

Электрик Альберт Трапашко пять лет работал на заводе «Эмальпосуда» в Слуцке. В 2015 году завод закрыли и всех работников сократили. Альберт год подрабатывал на частников, а потом устроился на Слуцкий завод ЖБИ (железобетонных изделий). В 2018 году закрыли завод ЖБИ и опять всех работников сократили. Альберт снова остался без официальной работы почти на год, а потом устроился на комбинат хлебопродуктов. Мы попросили Альберта рассказать, как он искал работу после сокращений и кто помогал ему в трудоустройстве. Альберт пришёл работать электриком на завод «Эмальпосуда» в 2009 году. Говорит, на заводе тогда было «может, и не супер, но стабильно». Зарплата была выше среднего, платили регулярно, не было простоев, продукция — чугунная посуда, сантехника, гантели и гири — пользовалась спросом. Профсоюз организовывал поездки на выездные футбольные матчи, концерты и экскурсии. В 2013 году «Эмальпосуду» присоединили к Белорусской металлургической компании. «Все уши развесили: „Мы будем получать, как на БМЗ, там большие зарплаты“. Но, в итоге, всё наоборот», — вспоминает Альберт. В 2014-м, по его словам, дела на заводе шли уже плоховато: «То заказов мало, то ещё что-то. Продукция на складах стояла, ржавела. Литейщики иногда сидели дома». В 2015 году завод присоединили к оршанскому «Легмашу». Вскоре, в этом же году, работников отправили домой с сохранением двух третьих заработка и начали сокращать. Болей...

Дзвінскі ўзгорак, 18 (105) 2019 | Камунікат.org

Дзвінскі ўзгорак
Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна
18 (105) 2019

16 сьнежня ў «Эўрапейскім клюбе» Віцебска прайшла сустрэча віцебскіх праваабаронцаў і назіральнікаў з прадстаўніцай сакратарыяту кампаніі «Права выбару» Вольгай Быкоўскай. Удзельнікі падзяліліся сваімі высновамі аб парлямэнцкай кампаніі ды выказалі прапановы на будучыню. «Улада не гатовая змагаццазаконнымі мэтадамі» Пачалі з фармаваньня выбарчых камісій. Вольга Быкоўская адзначыла, што пры адсутнасьці зьменаў у заканадаўстве спадзявацца на паўнавартаснае улучэньне апазыцыйных кандыдатаў у іх склад не выпадала. У Віцебскай вобласьці сябрамі камісій сталі адзінкі. Падчас агітацыйнай кампаніі таксама было нямала перашкодаў для незалежных кандыдатаў: зьняцьце з рэгістрацыі з надуманых прычынаў, зрыў выступаў па тэлебачаньні. Улада асабліва палохалася заклікаў да імпічмэнту Лукашэнкі. «Любыя згадкі пра Беларусь без Лукашэнкі выклікалі неверагодную рэакцыю. Выступ кандыдата ў дэпутатыЎладімера Няпомняшчых з Гомля зьнялі толькі з прычыны яго заклікаў да зьмены ўлады праз імпічмэнт. Гэта сьведчыць пра тое, што ўлада не гатовая змагацца са сваімі апанэнтамі законнымі мэтадамі. Але ж ад апазыцыі натуральна чакаць заклікаў да зьмены ўлады! Імпічмэнт – гэта нармальны і законны варыянт», –казала Вольга Быкоўская. Паводле яе, на стадыі назіраньня пераважная колькасьць назіральнікаў,выдаленых з участкаў, былі сябрамі кампаніі «Права выбару». Іх назіраньне было актыўным і эфэктыўным. Яны фіксавалі парушэньні, таму кіраўніцтва камісій рэагавала жорстка. Болей...

Газета Слонімская, 2 (1179) 2020 | Камунікат.org

Газета Слонімская
Агульнапалітычны штотыднёвік
2 (1179) 2020

«Газета Слонімская» (скарочана «ГС», польск. Gazeta Słonimska) — беларуская штотыднёвая грамадска-палітычная газета, якая выходзіць у Слоніме. Упершыню выйшла ў 1938 годзе на польскай мове (ўсяго выйшла 4 нумары). «Газета Слонімская» была адноўленая ў 1997 годзе як незалежнае грамадска-палітычнае выданне на рускай і беларускай мовах. Яе заснавальнікам і галоўным рэдактарам стаў Віктар Валадашчук. Першы нумар адроджанай «Газеты Слонімскай» выйшаў 24 красавіка 1997 года накладам 3 000 асобнікаў. З цягам часу наклад вырас да 12 500 асобнікаў. Павялічылася і тэрыторыя распаўсюду газеты (з насельніцтвам каля 250 тысяч чалавек): Слонімскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Мастоўскі, Ваўкавыскі, Навагрудскі раёны Гродзеншчыны і іншыя рэгіёны рэспублікі. У пачатку 2006 года, калі сярод іншых незалежных выданняў Беларусі «Газета Слонімская» была выключана з падпісных каталогаў «Белпошты» і сістэмы распаўсюду праз «Белсаюздрук», наклад упаў у два разы. Сёння газета выходзіць на 32 старонках разам з рэкламнай газетай «Аддушына» накладам 3 500 асобнікаў. Газета друкуецца ў колеры і чорна-белым фармаце А3. Газета шырока і ўсебакова асвятляе палітычныя, грамадскія і культурныя падзеі, надае вялікую ўвагу гісторыі роднага краю, спартыўнаму, рэлігійнаму і літаратурнаму жыццю. Акрамя папяровай, газета мае і электронную версію. Болей...

Газета Слонімская, 1 (1178) 2020 | Камунікат.org

Газета Слонімская
Агульнапалітычны штотыднёвік
1 (1178) 2020

«Газета Слонімская» (скарочана «ГС», польск. Gazeta Słonimska) — беларуская штотыднёвая грамадска-палітычная газета, якая выходзіць у Слоніме. Упершыню выйшла ў 1938 годзе на польскай мове (ўсяго выйшла 4 нумары). «Газета Слонімская» была адноўленая ў 1997 годзе як незалежнае грамадска-палітычнае выданне на рускай і беларускай мовах. Яе заснавальнікам і галоўным рэдактарам стаў Віктар Валадашчук. Першы нумар адроджанай «Газеты Слонімскай» выйшаў 24 красавіка 1997 года накладам 3 000 асобнікаў. З цягам часу наклад вырас да 12 500 асобнікаў. Павялічылася і тэрыторыя распаўсюду газеты (з насельніцтвам каля 250 тысяч чалавек): Слонімскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Мастоўскі, Ваўкавыскі, Навагрудскі раёны Гродзеншчыны і іншыя рэгіёны рэспублікі. У пачатку 2006 года, калі сярод іншых незалежных выданняў Беларусі «Газета Слонімская» была выключана з падпісных каталогаў «Белпошты» і сістэмы распаўсюду праз «Белсаюздрук», наклад упаў у два разы. Сёння газета выходзіць на 32 старонках разам з рэкламнай газетай «Аддушына» накладам 3 500 асобнікаў. Газета друкуецца ў колеры і чорна-белым фармаце А3. Газета шырока і ўсебакова асвятляе палітычныя, грамадскія і культурныя падзеі, надае вялікую ўвагу гісторыі роднага краю, спартыўнаму, рэлігійнаму і літаратурнаму жыццю. Акрамя папяровай, газета мае і электронную версію. Болей...

Крывінка, 18 (244) 2019 | Камунікат.org

Крывінка
інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна
18 (244) 2019

На сумесным пасяджэнні аблвыканкама і прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў, якія былі прысвечаны абмеркаванню папярэдніх вынікаў 2019 года і планаў на 2020, было зроблена шмат цікавых заяваў. Вось некалькі самых яскравых. Напрыклад, пры аднолькавых умовах гаспадарання ў Бешанковіцкім раёне поўнасцю выконваецца матрыца задач, якая мабілізуе вертыкаль улады на дасягненне канкрэтных вынікаў, уДокшыцкім - выконваюцца чатыры з пяці паказчыкаў, усяго па адным паказчыку выконваюцца ў васьмі раёнах. Пры гэтым у разрэзе пяцігадовых планаў няма ні аднаго раёна, які б забяспечваў заданне па ўсіх прагнозных паказчыках. Таму старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў запатрабаваў ад кіраўнікоўна месцах у 2020 годзе выбудаваць работу так, каб не толькі адшукваць дадатковыя магчымасці развіцця, дзейнічаючы ўдумліва і неардынарна, але і максімальна шырока далучаць ў паступальны рух наперад існуючыя пад рукой рэзервы. Пры гэтым галоўнымі з іх застаюцца павышэнне эфектыўнасці вытворчасці, нарошчванне аб'ёмаў выпуску і рэалізацыі прадукцыі. - Без вытворчасці не будзе напаўняцца бюджэт, адпаведна, затармозіцца ўдасканаленне сацыяльнай сферы, без якой немагчыма забяспечыць спрыяльную дэмаграфічную сітуацыю. Таму даручаю камітэту эканомікі давесці кожнаму раёну такія прагнозныя паказчыкі на 2020 год, якія кампенсуюць адставанне, дапушчанае ў ранейшыя гады, - сказаў МікалайШарстнёў. Болей...

Гасцінец, 18 (279) 2019 | Камунікат.org

Гасцінец
Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны
18 (279) 2019

Суд Гарадоцкага раёну прысудзіў 42-гадовую Алену Емяльянаву да прымусовага лячэньня ў псыхіятрычным стацыянары. Паводле пастановы, яна «замахнулася нажом на службовых асобаў», перашкодзіўшы ім выконваць свае абавязкі (ч.1 арт. 366 КК). Жанчына ня згодная з такім рашэньнем, але да ўдзелу ў судзе яе проста не дапусьцілі... Жыхарка Гарадку Алена Емяльянава своечасова не заплаціла за паслугі дзяржадваката, які раней браў удзел у разводным працэсе. Зараз Алена жыве ў доме маці. Менавіта туды 11чэрвеня прыйшлі судовыя выканаўцы. Паводле пастановы Гарадоцкага райсуду, Емяльянава «ў мэтах перашкоды законнай дзейнасьці службовым асобам аддзелу прымусовага выкананьня Гарадоцкага раёну», «выказваючы пагрозы забойствам, замахвалася і дэманстратыўна накіроўвала нож у бок выканаўцаў». Зрабілі непрытомнай і да працэсу не дапусьцілі Судовая выканаўца Болдырава, расказала на судзе ў Гарадку, што падчас яе размовы па тэлефоне з маці Емяльянавай, Алена «ўзяла са стала кухонны нож у левую руку, узьняла яго над галавой і пачала рухацца ў іх бок». Аспрэчыць паказаньні пацярпелых Алена Емяльянава магчымасьці ня мела, бо суд, спаслаўшыся на вынікі псыхіятрычнай экспэртызы, адмовіў ёй ва ўдзеле ў працэсе. Дарэчы, экспэртыза праводзілася амбуляторна — гэта размова ў кабінэце з вывучэньнем дакумэнтаў. Ніякіх іншых стацыянарных дасьледаваньняў у дачыненьні абвінавачанай ніхто не праводзіў. Болей...

Інфа-Кур’ер, 1 (987) 2020 | Камунікат.org

Інфа-Кур’ер
Штотыднёвая рэгіянальная газета ● Навіны са Слуцка, Салігорска, Капыля, Старых Дарог і Любані
1 (987) 2020

Иван Микула — руководитель частного предприятия по эвакуации автомобилей в Слуцке. Он рассказал «Кур`еру», как выбирал себе занятие, с какими трудностями столкнулся при открытии бизнеса, как повлиял на его предприятие экономический кризис и изменения законов. В 80-е годы Иван служил в армии на территории бывшей ГДР, был начальником отделения и отвечал за готовность военной техники. Когда закончилась срочная служба, он остался в армии по контракту прапорщиком. «В 1991 году, когда советские части вывели из Германии, я попал в Слуцк, — рассказывает Иван Микула. — А в 1993 году и здесь стали сокращать численность воинских подразделений, меня тоже сократили. В те годы, как и многие другие, я пробовал торговать. Закупал ширпотреб в Польше, Украине, в других городах и продавал на Слуцком рынке. Я понимал, что торговля — лишь временная работа, хотелось выбрать дело, которым будешь с удовольствием заниматься всю жизнь и иметь стабильный доход. Идея для развития бизнеса пришла после долгих поисков подходящего дела. Изначально знал одно — хочу, чтобы работа была связана с техникой. Изучая ситуацию в городе, понял, что машин становится всё больше, мастерских по ремонту тоже, а вот эвакуацией занимается только один человек, хотя такие услуги требуются многим. Так и определился с выбором. Эвакуатор купил на свои сбережения в Германии, в долги не влезал. Заключил договор на хранение автомобилей со стоянкой ремзавода и со Слуцким РОВД, чтобы иметь право заниматься принудительной эвакуацией автомобилей. Болей...