January 6th, 2020

У Берасці ўлады забаранілі правядзенне трох пікетаў | Камунікат.org

Берасцейскі гарвыканкам забараніў правядзенне трох пікетаў „За адкрыты працэс супраць „АйПаўэра”.Трохгадзінныя акцыі намячаліся 9 і 10 студзеня побач з эканамічным судом Берасцейскай вобласці, 11 студзеня — каля будынка Берасцейскага аблвыканкама. Мэта пікетаў — пратэст супраць спробаў службовых асобаў аблвыканкама зрабіць судовы працэс па іску супраць ААТ „АйПаўэр” закрытым і такім чынам утаіць ад грамадскасці важныя факты давання гэтай кампаніі грашовых сродкаў з інавацыйнага фонду.Як паведаміў заяўнік акцый праваабаронца Раман Кісляк, мясцовая ўлада забараніла пікеты, спаслаўшыся на сваё рашэнне, у адпаведнасці з якім масавыя мерапрыемствы па заяве грамадзян можна праводзіць толькі ў двух месцах: у парку Воінаў-Інтэрнацыяналістаў і на стадыёне &... Болей...

У Полацку вучыліся ствараць мастацкія габелены | Камунікат.org

У Полацку вучыліся ствараць мастацкія габелены. Віцебская габеленшчыца Святлана Баранкоўская правяла ў Полацкай мастацкай галерэі адмысловы майстар-клас. Гэтымі днямі тут праходзіць яе выстава „Rad№0”.Кажа Святлана Баранкоўская:
– У мяне і ў Полацку, і ў Наваполацку, але ў іншых залях, былі выставы. І я вельмі марыла патрапіць менавіта ў гэты музей, таму што Мастацкая галерэя ў Полацку славутая на ўсю рэспубліку, я не скажу ўжо пра свет. І патрапіць сюды – гэта вялікі гонар і гэта вялікае шчасце. Таму я не проста з задавальненнем адгукнулася. Я з вялікім задавальненнем прыехала яшчэ і на майстар-клас, каб пазнаёміцца з глебачамі і каб ведаць, што я магу прывезці наступным разам.Святлана Баранкоўская прадэманстравала ўдзельнікам майстар-класа тэхналагічныя прыёмы ст... Болей...

Таццяну Севярынец будуць судзіць за абарону незалежнасці | Камунікат.org

9 студзеня і ў Віцебску распачнуцца суды над удзельнікамі менскіх акцый пратэсту супраць інтэграцыі. Першы працэс адбудзецца ў судзе Першамайскага раёна – паводле месца жыхарства актывісткі БХД Таццяны Севярынец.
Суд мае разгледзець два адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (ч.1 арт. 23.34 КаАП), – за пратэсты супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі, якія адбыліся 20 і 21 снежня ў Менску.Таццяна Севярынец кажа, што не шкадуе пра зробленае, і больш за тое – пераканана, што ўсё зрабіла слушна:
– Мне 65 гадоў, і я ніколі не чакала, што дажыву да такога ганебнага часу, што кіраўнік краіны будзе гуляцца Беларуссю як шайбай – у якія б вароты яе запуліць. І лічыць сябе пераможцам… Краіна пад пагрозай знішчэн... Болей...

У Берасці актывісты змагаюцца з сістэмай | Камунікат.org

Скаргу ў Берасцейскі абласны суд на прысуд па акцыі супраць беларуска-расейскай інтэграцыі падаў грамадскі дзеяч Андрэй Шарэнда.Ён атрымаў штраф за рэпост у сацыяльных сетках закліку да ўдзелу ў адной з акцый, – распавёў праваабаронца Уладзімір Вялічкін:
– Зараз ён абскардзіў гэтае пакаранне ў Берасцейскім абласным судзе, будзем глядзець, чым скончыцца. Але перспектывы, мякка кажучы, цьмяныя, пакуль яшчэ ніхто не выйграваў з гэтай сістэмай.Паводле Уладзіміра Вялічкіна, пасля вынясення прысуду другой па ліку судовай інстанцыяй плануецца яшчэ падаваць заявы ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь. Такія дзеянні – спроба нагадаць грамадскасці аб парушэнні правоў чалавека. Беларускае Радыё Рацыя, Берасце Болей...

6 студзеня – Куцця ў праваслаўных вернікаў | Камунікат.org

Свята Раства Хрыстовага чакаюць хрысціяне, якія жывуць паводле старога юліянскага календара.
Ці з’яўляецца гэтае свята толькі прыгожай казкай, ці праўдзівай гісторыяй, дзе ёсць месца чалавечай журбе і пераследам ад моманту нараджэння Збаўцы, ці надзеяй?
Задае пытанне айцец Георгій Рой, настаяцель Свята-Пакроўскага Сабору праваслаўнай Царквы з Гародні:
– З самых першых дзён – гэта ўжо пэўная трагедыя – непрыняцце Бога чалавечым родам. І таму, канешне, гэта пэўны рахунак сумлення. Мы ставім сабе пытанне: сярод якіх людзей мы знаходзімся, сярод тых людзей, якія пакланяюцца, шануюць Хрыста, ці сярод тых людзей, якія абыякавыя да Хрыста, ці адразу Хрыста ненавідзяць?Як мяркуе айцец Георгій, для вернікаў у гэтыя святочныя дні важна асэнсаваць, што хаця Хрыстос нарадзі... Болей...

Уладыка Арцемій: Сэрца чалавека павінна належаць Богу | Камунікат.org

Хрыстос Нарадзіўся! Віншуе праваслаўных вернікаў і слухачоў Беларускага Радыё Рацыя ўладыка Арцемій, архіепіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі.
Раство Збаўцы – гэта цуд, які разбурыў перашкоды паміж чалавекам і Богам, якія былі перш узведзеныя чалавечым грахом.Кажа ў сваім слове ўладыка Арцемій:
– Усё гэта дзеля таго, каб адбылася дзівосная сустрэча, каб разбурылася непераадоленая для людзей перашкода паміж імі і Богам, узведзеная чалавечым грахом. У нараджэнні Хрыста адбываюцца суцэльныя аднаўленні чалавечай прыроды. Не толькі ў тым адзіным нараджэнні сына Божага, якое мела месца прыблізна 2000 год таму ў Віфлееме, але і ў тым нараджэнні Збавіцеля, якое зноў і зноў адбываецца ў нашых душах.«Сэрца чалавека павінна належаць Богу. А гэта будзе тады, калі яно напоўніцца дабрын... Болей...

Рэцэпт традыцыйнага гарадзенскага каляднага перніка | Камунікат.org

Сям’я гарадзенцаў Герасюкоў пячэ на Раство традыцыйныя горадзенскія пернікі ўжо тры гады.
Мёд і спэцыі — бязь іх пернік ня пернік. Іншыя сакрэты каляднай стравы раскрывае Тацяна Касатая-Герасюк.
Беларускае Радыё Рацыя Болей...