December 31st, 2019

«Пагоня» карысталася попытам у Францыі | Камунікат.org

«Пагоня» – драўляная цацка глыбоцкага майстра Віктара Дудкевіча карысталася найбольшай папулярнасцю ў Францыі.
У горад Камп’е метадыст па дрэве Глыбоцкага дома рамёстваў паехаў на фэст старажытных рэканструкцый разам з калегамі з Польшчы. Там ён прадстаўляў свае вырабы з дрэва – рэканструкцыі беларускіх цацак ранняга Сярэднявечча.Як кажа Віктар Дудкевіч, цацак да фэсту ён зрабіў шмат, і на французскую тэматыку, але большай папулярнасцю карысталіся ўсё ж цацкі, зробленыя ў беларускіх традыцыях:
– Былі звычайныя цацкі ранняга Сярэднявечча, зрабіў некалькі лыжак у выглядзе Эйфелевай вежы. Яны карысталіся там поспехам, але ніхто так іх і не купіў. Усе паказвалі, што класна, фатаграфавалі іх, а большай папулярнасцю карысталася нашая беларуская рухомая цацк... Болей...

У Музеі гісторыі беларускай літаратуры ўзгадалі паэтаў-маладнякоўцаў | Камунікат.org

«На хвалі часу. У плыні жыцця». У сталічным Музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася заключная сёлета лекцыя, прысвечаная паэтам-маладнякоўцам, чый поспех прыпаў на першую палову 1920-х гадоў.Кажа даследчыца літаратуры Ганна Севярынец:
– Сярод маладых у 21 годзе не было ніводнага, хто адразу, з першых момантаў, з першых літараў не прыняў бы БССР. БССР была для іх першай дзяржавай. Сёння мы кажам пра тое, што першай беларускай дзяржавай, аднаўленнем беларускай дзяржаўнасці была БНР, але БНР для іх была чужым праектам. Гэта быў праект людзей старэйшых за іх, іншага сацыяльнага паходжання.«На хвалі часу, у плыні жыцця» – сумесны доўгатэрміновы літаратурны праект Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Нацыянальнай бібліятэкі і рэдакцыі часоп... Болей...

Як тэатр “Лялька” віншуе з Новым годам па-беларуску | Камунікат.org

Віцебскі лялечны тэатр – адзіны ў Беларусі, які мае выключна беларускамоўны рэпертуар.Не сталі выключэннем і сёлетнія навагоднія пастаноўкі, прычым для маленькіх гледачоў у “Ляльцы” падрыхтавалі не толькі новы спектакль, але і вялікую забаўляльную праграму, распавяла кіраўніца літаратурна-драматычнай часткі тэатру Людміла Сіманёнак:
– Спектакль, які адбываецца ў глядзельнай зале, мае назву “Казка Дзеда Мароза”. Казка ў гэтым годзе ў вершах. Дзядуля Мароз ходзіць па зале, пытаецца ў дзетак, якую казку яны любяць. Потым яны разам абіраюць любімую казку, і разам з яе героямі сустракаюць Новы год.Зрэшты, маленькіх гледачоў чакаюць і ў фае тэатру – тут абсталявалі навагоднія фотазоны, для дзетак і дарослых праходзяць майстар-класы, а таксама кожны ахво... Болей...

Выйшла кніга „Гісторыі з гродзенскіх вуліц” | Камунікат.org

У свет выйшла новая кніга гарадзенскага журналіста, сябра Беларускага аб’яднання журналістаў Руслана Кулевіча.
Кніга, якая мае назву „Гісторыі з гродзенскіх вуліц”, распавядае пра жыццё горада ў 1930-40 гады ХХ стагоддзя. Распавядае аўтар Руслан Кулевіч:
– Цяжкасцю напэўна былі тэрміны, якія падціскалі. Планавалі прэзентаваць у Гародні ўжо 19 снежня, але так атрымалася, што прэзентацыю будзем рабіць 16 студзеня 2020 года. Так атрымалася таму, што не паспелі зрабіць цалкам кнігу. Толькі 28 яна прыехала да нас у Гародню. Я адразу, як і абяцаў, пачаў раздаваць падарункі сваім героям да Новага года, да святаў. Яны вельмі здзіўленыя, што атрымалася такая цікавая кніга.На думку рэдактара Hrodna.life Аляксея Шоты, збор сродкаў на выданне кнігі быў удалым:
– Краўн... Болей...