December 30th, 2019

Гомельскія актывісты звяртаюцца да апазіцыйных партый і рухаў | Камунікат.org

Прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці Гомеля прынялі заяву аб неабходнасці вызначэння адзінага кандыдата ад апазіцыі на выбарах прэзідэнта 2020 года.Адзін з аўтараў звароту, сябра АГП з Гомеля Васіль Палякоў гаворыць, што часу на прамаруджванне ў пытанні выбару годнай асобы, якая магла б аб’яднаць расчараваныя ўладай грамадскія сілы, няма:
– Удзельнікі сходу грамадскіх актывістаў Гомельскай вобласці прынялі заяву, у якой гаворыцца аб тым, што неабходна ўжо ад размоваў перайсці да справы. Вельмі хутка ўжо распачнецца прэзідэнцкая кампанія. Адпаведна трэба ведаць, якая будзе стратэгія ў апазіцыі пад гэтую кампанію і трэба ведаць, пад якога лідара, пад якога кандыдата мы будзем працаваць.Гомельскія дэмакратычныя актывісты накіроўваюць зварот аб падтрымцы фармата «адзінага... Болей...

Кацора: Аб’яднанне апазіцыі не адбылося па аб’ектыўных прычынах | Камунікат.org

Гомельскі палітык Уладзімір Кацора песімістычна ацэньвае вынікі мінулага 2019 года з пункту гледжання страчаных шанцаў на дэмакратычныя перамены.Аднак ён лічыць, што аб’яднанне апазіцыі не адбылося па аб’ектыўных прычынах:
– Калі вынікі для дэмакратычных сілаў, то, на жаль, яны не аб’яднаныя. Яны не могуць супрацьпаставіць сур’ёзную працу гэтаму рэжыму. На жаль, пакуль не бачна, каб з’явіўся нейкі рэсурс чалавечы, фінансавы, лідар нейкі, які мог бы аб’яднаць і павесці нас наперад. Гэта аб’ектыўна, на мой погляд, пакуль не можа быць, і яно можа здарыцца толькі тады, калі будзе нейкі абвал. Лукашэнка ўвесь час і правільна кажа, што гэта эканамічны абвал.Уладзімір Кацора ў 2019 годзе балатаваўся на парламенцкіх выбарах па Гомельскай-Сельмашаўск... Болей...

Юрась Губарэвіч: Трэба грунтоўна рыхтавацца да дня «ікс» | Камунікат.org

Малую колькасць удзельнікаў пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй у Менску арганізатары тлумачаць тым, што ў дадзены момант адсутнічаюць сур’ёзныя нагоды для выхаду на вуліцы.«Канешне, пытанне аб пагрозе для незалежнасці Беларусі нікуды не падзелася. Да гэтага часу дакладна невядомы ні змест гэтай 31 дарожнай карты, ні дата іх падпісання» – лічыць кіраўнік Руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч:
– Людзі рэагуюць толькі на нешта канкрэтнае. Калі будзе прызначаная дата і калі будзе вядомы змест, я перакананы, што людзей будзе ў дзясяткі і сотні разоў болей на вуліцах горада. І нам трэба рыхтаваць такія акцыі, бо, напэўна, не зусім правільна тактычна заклікаць выходзіць кожны тыдзень і бачыць пасля, што вось з кожным разам людзей усё меней і меней. Гэта та... Болей...

Андрэй Бастунец: 2019 год больш спакойны | Камунікат.org

Год 2019 – больш спакойны. Прынамсі, для медыя-супольнасці ды незалежных журналістаў. Пра гэта заяўляюць у Беларускай асацыяцыі журналістаў, арганізацыі, што займаецца маніторынгам парушэння правоў супрацоўнікаў СМІ.
Зніжэнне прэсінгу звязваецца з еўрапейскімі гульнямі, калі беларускія ўлады імкнуліся паказацца ў больш выгадным святле перад міжнароднай супольнасцю, ды з парламенцкімі выбарамі.Пра такую тэндэнцыю 2019 года кажа старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец:
– Галоўная тэндэнцыя – гэта памяншэнне напружанасці, ціску на журналістаў, пачынаючы з траўня гэтага года. Я думаю, у звязку спачатку з Еўрапейскімі гульнямі, а потым з выбарамі ў Палату прадстаўнікоў. У гэты перыяд ціск на журналістаў зменшыўся ў параўнанні з мінулагоднім. Але мы ведаем,... Болей...

У Віцебску прайшла акцыя за незалежнасць Беларусі | Камунікат.org

Каля 15-ці чалавек сталі ланцугом на плошчы Перамогі з невялікімі шыльдачкамі, склаўшы з асобных літар слова «незалежнасць».
Два чалавекі ўзнялі бел-чырвона-белыя сцягі, адзін з удзельнікаў разгарнуў сучасны дзяржаўны, чырвона-зялёны сцяг. Яшчэ некалькі ўдзельнікаў трымалі плакаты «Лукашэнка гандлюе краінай. Не-інтэграцыі!», «Лукашэнку-ворага краіны – у адстаўку! Не – інтэграцыі».Сабраць на плошчы некалькі соцень або тысяч чалавек не было мэтай арганізатараў, патлумачыла ўдзельніца акцыі Таццяна Севярынец:
– Гэта наша рашэнне, некалькіх чалавек, каб выйсці сёння, стаць, і некалькі хвілінаў пастаяць на галоўнай плошчы горада з гэтым заклікам да незалежнасці. Абвясціць, што мы – за незалежнасць. Гэта ў Менску павінна быць шмат лю... Болей...

У Віцебску прайшла акцыя за незалежнасць Беларусі | Камунікат.org

Каля 15-ці чалавек сталі ланцугом на плошчы Перамогі з невялікімі шыльдачкамі, склаўшы з асобных літар слова «незалежнасць».
Два чалавекі ўзнялі бел-чырвона-белыя сцягі, адзін з удзельнікаў разгарнуў сучасны дзяржаўны, чырвона-зялёны сцяг. Яшчэ некалькі ўдзельнікаў трымалі плакаты «Лукашэнка гандлюе краінай. Не-інтэграцыі!», «Лукашэнку-ворага краіны – у адстаўку! Не – інтэграцыі».Сабраць на плошчы некалькі соцень або тысяч чалавек не было мэтай арганізатараў, патлумачыла ўдзельніца акцыі Таццяна Севярынец:
– Гэта наша рашэнне, некалькіх чалавек, каб выйсці сёння, стаць, і некалькі хвілінаў пастаяць на галоўнай плошчы горада з гэтым заклікам да незалежнасці. Абвясціць, што мы – за незалежнасць. Гэта ў Менску павінна быць шмат лю... Болей...

У Менску адбыўся «ланцуг незалежнасці» | Камунікат.org

Праціўнікі інтэграцыі з Расеяй выстраіліся жывым ланцугом уздоўж праспекта Незалежнасці ў Менску. Акцыя «Ланцуг незалежнасці» пачалася ў 15.00. Жывы ланцуг (каля 80 чалавек) расцягнуўся ад Галоўпаштамта ў бок Кастрычніцкай плошчы. Людзі стаялі, трымаючыся за рукі, некаторыя – з бел-чырвона-белымі сцягамі.
У ліку ўдзельнікаў – апазіцыйныя палітыкі Вольга Кавалькова (сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя), Дзмітрый Кучук (намеснік старшыні Беларускай партыі „Зялёныя”), Юрый Губарэвіч (лідар руху „За Свабоду”), Віталь Рымашэўскі (сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя”). Супрацоўнікі ДАІ ветліва прасілі тых, хто сабраўся, адысці ад праезнай часткі... Болей...

У Гародні прайшла прэзентацыя манаграфіі Янкі Трацяка | Камунікат.org

Пра выключную ролю каталіцкіх святароў Беларусі ў адстойванні інтарэсаў беларускага народа і беларускай дзяржаўнасці гарадзенцы пачулі на прэзентацыі манаграфіі навукоўца Янкі Трацяка, якая выйшла з друку нядаўна.Назва працы: Беларускае каталіцкае духавенства ў сацыякультурным працэсе першай паловы XX стагоддзя. Частка I. Друкаваныя выданні, пераклады тэалагічных тэкстаў, як навуковых, так і службовых паставілі беларускіх вернікаў у роўнай годнасці з суседнімі народамі менавіта дзякуючы святарам.
Пра манаграфію Янкі Трацяка кажа прафесар Алесь Смалянчук:
– Вельмі часта даводзіцца чуць на розных канферэнцыях і на розных сустрэчах меркаванне, што, калі каталік, то паляк, і да беларускага руху ніякіх адносінаў не мае. Але Янка Трацяк здолеў паказаць тут, здаецца, амаль 200 чалавек &nd... Болей...

Заяву супраць гібрыднага аншлюсу прыняла гарадзенская філія СБП | Камунікат.org

Заяву ў падтрымку беларусаў – удзельнікаў акцыяў пратэсту супраць гібрыднага аншлюсу Беларусі ў складзе Расейскай федэрацыі прынялі сябры гарадзенскай філіі Саюза беларускіх пісьменнікаў.
«Нідзе ў свеце ўлады краіны не каралі сваіх грамадзянаў, якія выходзяць адстойваць Незалежнасць гэтай краіны!» – гаворыцца ў заяве. На агульным сходзе сябры творчага саюза вобласці прынялі заяву аднагалосна.Кажа сябра СБП Віктар Сазонаў:
– Падпісваюцца нейкія незразумелыя паперы, нейкія «дарожныя карты», якія абсалютна не абмяркоўваліся, пра якія грамадства нічога не ведае. Не абмяркоўваліся нават на ўзроўні спецыялістаў, бо мы не бачылі гэта нават па дзяржаўнаму тэлебачанні. Акрамя таго, што ў свой час Пуцін заявіў, што хоча далучыць Беларусь да Расеі часткамі... Болей...

Талер з Пагоняй на шчасце | Камунікат.org

У Берасці чаканілі сувенірныя манеты, у тым ліку і талеры з Пагоняй. Ідэя вырабляць падобныя прэзенты належыць пінскаму кавалю і рамесніку Аляксею Наздрыну, якога на выходных можна было сустрэць на пешаходнай Савецкай.Займаецца ён гэтай справай ужо каля чатырох гадоў:
– Гэта яшчэ такая эмацыйная разрадка. Ты робіш людзям сувенір – гэта такі пазітыў, з кімсьці знаёмішся, размаўляеш. Тое, што нельга ацэньваць грашыма, таксама вельмі важна.Тыя хто не паспеў набыць сабе манету ад Аляксея Наздрына на гэтых выходных, могуць адшукаць яе ў краме сувеніраў «Князь Вітаўт».Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Беларуская ялінка ў Гародні | Камунікат.org

Снягурка, Святы Мікалай, Лесавік ды Балотная пачвара сабраліся ў карагодзе на Беларускай ёлцы, якая прайшла ў Гародні ў Цэнтры гарадскога жыцця.Беларускі асяродак, гледзячы па колькасці бацькоў з дзецьмі, якія адгукнуліся на ўдзел у Ялінцы, пашыраецца. На жаль, пакуль ён праводзіцца з прыватнай ініцыятывы.
Кажа вядоўца курсаў „Мова Нанова Гародня” Эмілія Гаўрус:
– Сёлета мы таксама вырашылі арганізаваць Калядную ялінку для дзетак. Гэта адзіная беларускамоўная ялінка ў горадзе. І вось дзякуючы Цэнтру гарадскога жыцця, а таксама героям, якія пагадзіліся ўдзельнічаць – гэта Алесь Дзянісаў і нашыя дзяўчаты-сяброўкі, сябры з “Цудоўні” і крамы “Кубік”, мы арганізуем вось такое свята для дзетак з падарункамі, з героямі, з сюжэтамі, з конкурсамі і ... Болей...

Калядная вечарына ад полацкага гурта «Варган» | Камунікат.org

У Полацкім дзяржаўным універсітэце адбылася калядная танцавальная вечарына.«Гэта апошняя наша імпрэза ў гэтым годзе, які для нас быў плённым», – сказала мастацкая кіраўніца гурта, вядомая фалькларыстка, кандыдат біялагічных навук Вольга Емельянчык:
– Гэты год быў добры, плённы, у прыватнасці, фальклорны гурт «Варган» удзельнічаў ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Другіх еўрапейскіх гульняў. У гэтым годзе фальклорны гурт «Варган» прыняў таксама ўдзел у грандыёзным фестывалі, які ладзіцца ў Вільні. Ён называецца «Покровские колокола» і збірае ўдзельнікаў з розных краін Еўропы. Фестываль прысвечаны аўтэнтычнай музыцы.У дысказалі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася традыцыйная калядная містэрыя з Казой і Мядзведзем, з песнямі і ... Болей...