December 29th, 2019

Часопіс “Жэўжык” збірае грошы на друкаваную версію | Камунікат.org

Беларускамоўны анлайн-часопіс для дзяцей “Жэўжык” збірае грошы на друкаваную версію.Выданне стварылі беларускія мамы на грамадскіх пачатках, бо іх не задавальнялі прапанаваныя на рынку дзіцячыя часопісы па-беларуску. Дзеля гэтага ім давялося засвоіць адмысловыя праграмы вёрсткі.
Адна з ініцыятарак стварэння “Жэўжыка” Вольга Жарнасек лічыць, што друкаваная версія зробіць часопіс больш даступным для чытачоў.
– Пачыналі мы ўдвох, але пасля таго, як мы выклалі першы нумар у Viber нашай суполкі, дзесьці вывесілі ў інтэрнэце, да нас далучыліся яшчэ два даволі актыўныя чалавекі. Гэта зноўку беларускамоўныя мамы – ні журналісты, ні мастакі, ні вярстальшчыкі, а проста людзі, якім не хапае вось гэтага беларускамоўнага кантэнту.На дадзены момант сабрана палова су... Болей...

Кнігі з серыі “Паэты планеты” прэзентавалі ў Менску | Камунікат.org

Выдадзеныя напрыканцы года кніжкі з серыі перакладной сусветнай паэзіі “Паэты планеты” прэзентавалі ў сталічным Музеі Максіма Багдановіча.Кажа выдавец серыі, сябра рэдакцыйнай рады, перакладчык Зміцер Колас:
– Мы рассоўваем межы і моўныя, і часавыя межы. Дасоваліся да такой ступені, што вось у нас з’явілася самая першая ў свеце вядомая паэтка. Першы ў свеце вядомы на імя „паэт” – гэта жанчына, якая пісала яшчэ ў Шумеры клінапісам, дзве тысячы трыста гадоў да нашай эры. Гэта значыць, што яна пісала яшчэ раней да нашай эры, чым мы ў нашай эры жывем.Замежная літаратура ў вядучых айчынных ВНУ выкладаецца па-беларуску. Таму серыя кніжак перакладной паэзіі “Паэты планеты” мае неацэнную каштоўнасць для студэнтаў і выкладчыкаў.Максім Каўнярові... Болей...

У Менску праходзіць акцыя супраць інтэграцыі | Камунікат.org

Пратэстоўцы трымаюць у руках партрэты тых, каго пасадзілі на суткі. Людзям раздалі плакаты з надпісамі прычынаў з’яўлення на плошчы, бо акцыя несанкцыянаваная.А 12-й на Кастрычніцкай плошчы ў Менску сабраліся дзясяткі людзей, у ліку якіх лідар руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык і сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова. Асобна ад асноўнай масы пратэстоўцаў, на рагу вуліцы Энгельса, з бел-чырвона-белым сцягам стаіць актывістка Ніна Багінская. Па назіранні нашага карэспандэнта, сабралася і каля 20 «ціхароў».Толькі пратэст, так кажа лідар руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык, каментуючы інфармацыю пра інтэграцыйныя перамовы паміж кіраўнікамі Беларусі і Расеі.Як кажа палітык, зараз беларусы павінны выступаць за незал... Болей...

Газета Слонімская, 52 (1177) 2019 | Камунікат.org

Газета Слонімская
Агульнапалітычны штотыднёвік
52 (1177) 2019

«Газета Слонімская» (скарочана «ГС», польск. Gazeta Słonimska) — беларуская штотыднёвая грамадска-палітычная газета, якая выходзіць у Слоніме. Упершыню выйшла ў 1938 годзе на польскай мове (ўсяго выйшла 4 нумары). «Газета Слонімская» была адноўленая ў 1997 годзе як незалежнае грамадска-палітычнае выданне на рускай і беларускай мовах. Яе заснавальнікам і галоўным рэдактарам стаў Віктар Валадашчук. Першы нумар адроджанай «Газеты Слонімскай» выйшаў 24 красавіка 1997 года накладам 3 000 асобнікаў. З цягам часу наклад вырас да 12 500 асобнікаў. Павялічылася і тэрыторыя распаўсюду газеты (з насельніцтвам каля 250 тысяч чалавек): Слонімскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Мастоўскі, Ваўкавыскі, Навагрудскі раёны Гродзеншчыны і іншыя рэгіёны рэспублікі. У пачатку 2006 года, калі сярод іншых незалежных выданняў Беларусі «Газета Слонімская» была выключана з падпісных каталогаў «Белпошты» і сістэмы распаўсюду праз «Белсаюздрук», наклад упаў у два разы. Сёння газета выходзіць на 32 старонках разам з рэкламнай газетай «Аддушына» накладам 3 500 асобнікаў. Газета друкуецца ў колеры і чорна-белым фармаце А3. Газета шырока і ўсебакова асвятляе палітычныя, грамадскія і культурныя падзеі, надае вялікую ўвагу гісторыі роднага краю, спартыўнаму, рэлігійнаму і літаратурнаму жыццю. Акрамя папяровай, газета мае і электронную версію. Болей...

Наша слова, 51 (1462) 2019 | Камунікат.org

Наша слова
51 (1462) 2019

11 снежня ў сталіцы Славакіі Браціславе адбылося адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар Янкі Купалы. Памятны знак размешчаны ў будынку гатэля "Карлтан", у якім паэт спыняўся падчас візіту ў Чэхаславакію ў складзе дэлегацыі савецкіх журналістаў і пісьменнікаў у кастрычніку 1935 года. Гэта быў першы прамы і непасрэдны беларуска-славацкі культурны кантакт у навейшай гісторыі. Праз 80 гадоў новае пакаленне дыпламатаў ад беларускай культуры і навукі выправілася ў падарожжа Купалавым маршрутам па славацкай зямлі, каб прадставіць Беларусь, а таксама даведацца, чым жыве сёння Славакія, адкрыць яе для сваіх суайчыннікаў. Менавіта падчас вандроўкі 2015 года нарадзілася ідэя ўшанаваць памяць беларускага Песняра на славацкай зямлі, якую падтрымалі ў абедзвюх краінах. Праект, ініцыятарам якога быў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, рэалізаваны ў рамках дзяржаўна-прыватнага партнёрства на спонсарскія сродкі. Цырымонія адкрыцця прайшла пры ўдзеле Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Славакіі Ігара Ляшчэні, дырэктара Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алены Ляшковіч, а таксама стваральніка мемарыяльнай дошкі скульптара Паўла Вайніцкага, дзякуючы таленту якога класік беларускай літаратуры ўшанаваны ў Латвіі і Фінляндыі. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел прадстаўнікі Саюза славацкіх пісьменнікаў, у тым ліку паэты-перакладчыкі Яраслаў Рэзнік і Марыян Серватка, які ў 2008-2013 быў Паслом Славакіі ў Беларусі. Болей...

Народная Воля, 98 (4453) 2019 | Камунікат.org

Народная Воля
98 (4453) 2019

Белорусские СМИ со ссылкой на бывшего начальника Генштаба Олега Белоконева написали, что «Беларусь готова к совместным учениям с НАТО, идут даже переговоры о возможных форматах». Странно. Я только день назад вернулась из штаб-квартиры НАТО, и там ни о каких таких переговорах не знают. Правда, признают, что Беларусь после крымских событий выказывает гораздо большую заинтересованность в сотрудничестве с НАТО. Отметили, что в октябре этого года случился своего рода политический прорыв в отношениях Беларуси и Североатлантического Альянса – нашу страну посетил заместитель госсекретаря этой организации по новым вызовам безопасности Антонио Миссироли. И это первый визит высокопоставленного чиновника Альянса в Минск после 1992 года, когда в Беларусь приезжал Генсек НАТО.В Брюсселе ценят то, что Беларусь хотя и является военнополитическим союзником России, но проявляет гораздо большую открытость: вот, например, пригласила наблюдателей НАТО на свою часть совместных с Россией учений «Запад-2017». Этим наблюдателям, правда, показали не больше, чем журналистам. Но важен сам жест. А Россия и этого не сделала. Более того, Россия под разными предлогами не приглашала наблюдателей НАТО на свои военные учения НИ РАЗУ!!! В штаб-квартире НАТО рассказывают, что с Беларусью ведется сотрудничество по научным программам, по контролю над вооружениями и разоружением, ликвидации стихийных бедствий. Болей...

Літаратурная Беларусь, 11 (159) 2019 | Камунікат.org

Літаратурная Беларусь
Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»
11 (159) 2019

PLR (Public Lending Right) — кароткая абрэвіятура, вядомая кожнаму пісьменніку ў краінах Еўрапейскага Саюза. Яе можна перакласці так: права на ганарар аўтарам за бясплатнае выкарыстанне іх матэрыялаў/твораў у публічных установах. Дзейнічае права наступным чынам: чытач прыходзіць у бібліятэку, замаўляе кнігу, а дзяржава выплачвае пісьменніку-аўтару за гэта грошы. Выплаты залежаць ад таго, як часта бралі кнігу. Для аўтара ў любой краіне свету рэалізацыя гэтага права вельмі важнае, паколькі дазваляе атрымліваць фінансавую дапамогу для далейшай творчасці. Права на ганарар за кнігі, што знаходзяцца ў публічным бясплатным карыстанні, не ўзнікла само па сабе — гэта вынік доўгага працэсу, і канешне ж, барацьбы аўтараў за свае правы. Так, Марын Дафі, пісьменніца, якая цягам 20 гадоў змагалася за гэтае права ў Брытаніі (яно было прынятае ў 1979 годзе), характарызуе PLR наступным чынам: «У першую чаргу PLR падтрымлівае прынцып «няма карыстання без аплаты», што ляжыць у аснове канцэпцыі «справядлівай ці заслужанай узнагароды», якая ў сваю чаргу распаўсюджваецца на ксеракапіраванне і лічбавы распаўсюд. Гэтая канцэпцыя абапіраецца на Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека, згодна з ёю мы маем права атрымліваць прыбытак ад любой эксплуатацыі нашай працы. Калі сцвярджаецца, што гэта перашкаджае іншаму агульначалавечаму праву — доступу да ведаў ды культуры — наш адказ просты: дзеянне гэтага прынцыпу дазваляе нам ствараць кнігі. Болей...

Свободные новости плюс, 47 (846) 2019 | Камунікат.org

Свободные новости плюс
еженедельная общественно-политическая газета
47 (846) 2019

Вся прошедшая неделя прошла под знаком Сочи. Эхо сочинских переговоров было главной темой СМИ и экспертного сообщества. Некоторые подробности об их итогах сообщил вице-премьер и посол Беларуси в России Владимир Семашко. По его словам, сторонам удалось согласовать еще две дорожные карты — по электроэнергетике и сотрудничеству таможенных служб. Сейчас остаются несогласованными 8 из 31 карт. В. Путин пообещал, что Россельхознадзор лишится возможности вводить ограничения на поставки белорусской продукции в одностороннем порядке. Также Россия готова компенсировать Беларуси потери от налогового маневра только после унификации налогового законодательства, т. е. к 1 января 2022 года. Судя по всему, у Минска, в отличие от Москвы, никакой разработанной стратегии в ходе этих переговоров нет. Есть тактика, которая сводится к тому, чтобы получить российскую экономическую помощь, беря на себя, по возможности, символические обязательства по унификации экономического законодательства. Дескать, как-нибудь выкрутимся, если что-то и подпишем, то выполнять не будем. Видимо, не случайно из уст официальных лиц появился новый термин «гармонизация законодательства» вместо «унификации». В переводе на понятный язык сие означает внесение чисто косметических изменений в законы. И это можно назвать «углублением интеграции». Болей...

Ніва, 51 (3319) 2019 | Камунікат.org

Ніва
Тыднёвік беларусаў у Польшчы
51 (3319) 2019

«Ніва» — штотыднёвая газета, якая выдаецца на беларускай мове ў Беластоку. Газета была заснавана ў 1956 Беларускім грамадска-культурным таварыствам. Зараз яе выдае Праграмная рада тыднёвіка «Ніва». Газета асвятляе штодзённае жыццё беларусаў у Польшчы, дзейнасць грамадскіх арганізацый, друкуе матэрыялы па краязнаўстве, змяшчае артыкулы, прысвечаныя актуальным падзеям на Беларусі. Болей...

Новы Час, 48 (659) 2019 | Камунікат.org

Новы Час
48 (659) 2019

Яшчэ адзін год адлічвае апошнія дні. Яшчэ на адзін год мы станем сталейшымі, а верагодна — і разумнейшымі. Магчыма, той вопыт, што даў нам год 2019-ты, дазволіць зразумець: што адбылося і прайшло — не перайначыць і наноў не пражыць. Трэба гэта прыняць і ісці далей. Бо ўсё — і адмоўнае, і пазітыўнае — у Беларусі яшчэ наперадзе. А вось чаго будзе больш, залежыць ад нас. Новыя чаканні, спадзяванні на новыя сустрэчы, новыя здабыткі, новыя поспехі. Новае шчасце. Новы крок да разумення сябе і свайго месца ў жыцці. Скажам сабе: «Бывала і горш». І пойдзем наперад да ідэальнай Беларусі. А якая яна, гэта ідэальная Беларусь? У цягніку на Вільню, што вёз нас на пахаванне Каліноўскага, я глядзела на прыгожыя твары сваіх спадарожнікаў і думала: дык вось яна — ідэальная Беларусь. Такая, у якой людзі вольна размаўляюць на роднай мове, пасміхаюцца адзін аднаму, вітаюцца, абмяркоўваюць цікавыя прэм’еры і кніжныя навінкі, разважаюць пра гісторыю і культуру. І маладыя, і людзі сталага веку. Ідэальная Беларусь — гэта тая, у якой грамадзяне любяць сваю краіну, паважаюць свой урад, ганарацца сваёй гісторыяй і ніколі-ніколі не з’едуць за лепшай доляй на чужыну. Ці далёка нам да той Беларусі? Колькі крокаў яшчэ трэба прайсці, які кошт заплаціць — залежыць толькі ад нас. Здаўна засведчана на скрыжалях гісторыі: правадыры прыходзяць і сыходзяць, рэжымы парахнеюць. Болей...