December 27th, 2019

Больш за 15 судоў над удзельнікамі акцый у падтрымку незалежнасці | Камунікат.org

Больш за 15 судоў над удзельнікамі акцый 7 і 8 снежня супраць інтэграцыі з Расеяй праходзіць у Менску. Па некаторых з іх ужо вядомыя вынікі.Сярод асуджаных – Наталля Саматыя. Суддзёй выступіла Лідзія Целіца. Сведкамі былі Руслан Кавальчук, Віталь Свецік, Андрэй Штоп і Герасімовіч Раман. Усе яны – супрацоўнікі АМАП.
На суд яны не прыйшлі, але іх “паказанні” сведчылі пра тое, што Наталля Саматыя прымала актыўны ўдзел у акцыі, трымала бел-чырвона-белы сцяг і скандавала “Жыве Беларусь”. Рашэнне суда – штраф у 30 базавых велічынь (765 рублёў).
– Я ўсхваляваная. Мае 30 базавых – гэта не такая высокая лічба ў параўнанні з тым, які прысуд быў Алене Талстой. Ёй далі 5 сутак. Яна мая сяброўка, таму я хвалююся.Алене Талстой з Руху салідарнасці &... Болей...

126 рублёў штрафу – за анонс акцыі супраць інтэграцыі | Камунікат.org

Жыхар Віцебску Аляксей Прохараў прызнаны вінаватым у парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых акцый у Менску 7 і 8 снежня.Працэс праходзіў у райсудзе Віцебскага раёну, суддзя Міхаіл Зубеня пастанавіў аштрафаваць 30-гадовага віцябляніна на 5 базавых велічынь. На думку суддзі, сутнасць парушэння часткі 1 артыкула 23.34 КоАП РБ палягае ў тым, што Аляксей Прохараў “заклікаў на несанкцыянаваную акцыю”, размясціўшы на сваіх старонках у сацыяльных сетках аб’явы пра менскія акцыі.
Сваю віну хлопец не прызнаў, хоць не адмаўляў ні таго, што зрабіў, ні свайго ўдзелу ў гэтых акцыях:
– Я зрабіў у сацыяльных сетках “Фэйсбук” і “В Контакте” пасты. І я прысутнічаў на абодвух мерапрыемствах. Я прызнаю, што парушыў гэты артыкул, але ці адпавядае ё... Болей...

Аляксандр Класкоўскі: Беларускі рэжым не здраджвае сабе | Камунікат.org

Беларускі рэжым не здраджвае сабе. Так палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі пракаментаваў масавыя суды над удзельнікамі пратэстаў супраць інтэграцыі з Расеяй.З аднаго боку Лукашэнка гэтыя пратэсты выкарыстоўваў у перамовах з Пуціным як аргумент, маўляў, беларусы жадаюць быць незалежнымі. З іншага боку, удзельнікаў акцый караюць, каб не паказаць слабасць пазіцый Лукашэнкі ўнутры краіны. Заўважае аналітык:
– Гэта драматычная для Беларусі сітуацыя. Нібыта гэтыя пратэсты граюць на руку Лукашэнку. Ён часткова нават гэта выкарыстоўваў, калі даваў днямі інтэрв’ю Аляксею Венедыктаву, рэдактару радыёстанцыі “Эха Масквы”. Маўляў, я ў пэўнай ступені разумею гэтых людзей, але адразу пачаў дыскрэдытаваць, казаць, што гэтыя пратэсты праплочаныя. З чаго можна зрабіць выснову, ... Болей...

Неабходна актуалізацыя Будапешцкага мемарандуму | Камунікат.org

Неабходна, каб Будапешцкі мемарандум, які гарантаваў бяспеку Беларусі ўзамен на вывад ядзернай зброі, быў актуалізаваны, – лічыць беларускі палітык, дырэктар цэнтра «Еўрапейскі дыялог» Анатоль Лябедзька.
Гарантамі цэласнасці і бяспекі Беларусі ў лістападзе 1994 года сталі ЗША, Велікабрытанія, а таксама Расея, якая потым груба парушыла гэты мемарандум.Анатоль Лябедзька нагадвае, што 10 гадоў таму ў Дзярждэпартамент ЗША некалькімі палітычнымі лідарамі была накіравана прапанова, каб ЗША знайшлі фармат прыняцця новага дакумента, які дазволіў бы рэальна выконваць тыя абавязкі, якія дэклараваны ў Будапешцкім мемарандуме.
Напярэдадні магчымага візіту ў Менск дзяржсакратара ЗША Майкла Пампеа тэма зноўку становіцца актуальнай:
– Мы можам гэта нагадаць, што ў вас там 10 г... Болей...

Пад Жлобінам затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага | Камунікат.org

Каля 11 раніцы 27 сьнежня на ўскрайку Жлобіна затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага (Youtube-канал «Страна для жизни»).
Блогер ехаў на здымкі ў Менск па шашы М5. Непадалёк ад Жлобіна яго спынілі супрацоўнікі ДАІ.«Спынілі супрацоўнікі ДАІ, пад’ехалі нейкія супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, прычапіліся, што быццам аўтамабіль, на якім мы ехалі ў Менск, скрадзены, — расказаў блогер. — Патэлефанавалі гаспадару аўтамабіля – усе дакумэнты ў парадку. Прыехала сьледчая група, прапанавалі мне ехаць у Жлобін, каб правесьці агляд аўтамабіля. Я адмовіўся — агляд можна на месцы правесьці».Потым яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі і зьвезьлі бяз дай прычыны. Паводле адных зьвестак — у Жлобінскі РАУС, паводле іншых — у адзін з гомельскіх.&... Болей...

Рада Беларускага ПЭНа далучылася да заявы супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі | Камунікат.org

Сёння Рада ГА \\\\\\\"Саюз беларускіх пісьменнікаў\\\\\\\" прыняла некалькі зваротаў да дзяржаўных органаў, у тым ліку датычны магчымай інтэграцыі з Расіяй. Рада РГА \\\\\\\"Беларускі ПЭН-цэнтр\\\\\\\" далучаецца да гэтай заявы. Прэзідэнту Рэспублікі БеларусьАляксандру ЛукашэнкуПрэм’ер-міністру Рэспублікі БеларусьСяргею РумасуМіністру замежных спраўУладзіміру МакеюЗаява Не толькі грамадзянам незалежнай Рэспублікі Беларусь, але і ўсяму свету даўно ўжо апрыкла назіраць за тымі “інтэграцыйнымі” гульнямі, якія вось ужо на працягу апошніх гадоў вядуць кіраўнікі расейскай і беларускай дзяржаў, слухаць іх заявы, якія супярэчаць адна адной. Беларускія ўлады заяўляюць, што ніколі не здадуць суверэнітэт краіны, а расейскія сцвярджаюць, што далейшае развіццё адносінаў магч... Болей...

“Галерэя БАЖ” — інтэрнэт-энцыклапедыя Аляксандра Тамковіча | Камунікат.org

На сайце Беларускай асацыяцыі журналістаў з’явілася старонка “Галерэя БАЖ” — інтэрнэт-энцыклапедыя, прысвечанай героям кніг Аляксандра Тамковіча.На старонцы можна знайсці кароткія анатацыі да кніг Аляксандра Тамковіча, а таксама больш за 250 гісторый нашых сучаснікаў.У энцыклапедыю увайшлі тэксты, прысвечаныя 267 выбітным постацям інфармацыйнай прасторы, 300 біяграфічных нарысаў з чатырнаццаці кніг Тамковіча, а таксама больш за тысячу фотаздымкаў.Пра каго можна прачытаць у “Галерэі”? Тут і літаратары ад Васіля Быкава да Віктара Марціновіча, праваабаронцы і журналісты, грамадскія дзеячы і мастакі, палітыкі і эсэісты.
Беларускі ПЭН-цэнтр Болей...

Аляксандр Ісачоў. Беларускі мастак, якім захапляецца свет | Камунікат.org

Адныя параўноўваюць Аляксандра Ісачова з нідэрландскімі класікамі, іншыя кажуць, што ягонае імя раздзьмулі дзякуючы незвычайнаму стылю і ранняй смерці.
Творцы не стала ва ўзросце 32 гадоў, праз некалькі дзён пасля ягонай адзінай прыжыццёвай выставы ў Рэчыцы. Удава, сябры і мастацкія эксперты абмяркоўваюць лёс мастака ў студыі ток-шоу «Кожны з нас».У 1988 г. на выставу карцінаў Аляксандра Ісачова ў Менску прыйшлі больш за 200 тыс. чалавек. Ні да, ні пасля гэтай падзеі ў Беларусі не было нічога ў параўнальным маштабе.Вядома, што Ісачоў быў адным з улюбёных мастакоў Георгія Міхайлава – знакамітага расейскага дысідэнта і калекцыянера. Мікалай Каплуноў – стрыечны ўнук Георгія Міхайлава спрычыніўся да адкрыцця карціннай галерэі ў Санкт-Пецярбурзе, дзе выстаўляюцца некат... Болей...