December 26th, 2019

Калядны фэст у сталічным клубе RE:PUBLIC | Камунікат.org

У Менску ў клубе RE:PUBLIC прайшоў традыцыйны Калядны фэст. Гэта галоўная штогадовая падзея для ўсіх аматараў беларускай фальклорнай музыцы. Сёлета фэст прысвечаны 20-годдзю гурта „Стары Ольса”.Кажа заснавальнік фэста і кіраўнік гурта „Стары Ольса” Зміцер Сасноўскі:
– Мы застаемся такімі ж самымі маладымі. Мы па-ранейшаму вучымся граць старадаўнюю музыку, і на гэты момант, я лічу, мы толькі набліжаемся да першых-першых крокаў аўтэнтычнага выканання старадаўняй музыкі. 20 гадоў – гэта толькі вучоба. Гэта толькі першы клас.На Калядным фэсце выступілі шмат каму ўжо вядомыя гурты (TROLLWARD, “Дударскі клуб”, Дуэт шатландскіх валынак “PIOBROCK”, Кася Радзівілава і яе гурт “РАРОГ”, Дуэт Алеся Чумакова і Таццяны Ячнай з прэз... Болей...

Беларускамоўная ялінка з батлейкай у Гомелі | Камунікат.org

У Гомелі ў філіяле Веткаўскага музея адбылася беларускамоўная ялінка для дзяцей. Галоўным дзеяннем мерапрыемства стаў паказ батлейкі.Загадчыца філіяла Марыя Ганькіна заўважае, што цацкі для спактаклю рыхтавалі самі дзеці.
– Дзеці павінны таксама, як і дарослыя, не толькі паглядзець, але і паспрабаваць нешта зрабіць самім для гэтага цуда. Самае малое, што яны змогуць, гэта размаляваць лялькі, якія мы ўжо прыгатавалі, і якія потым яны ўбачаць, калі ўжо будзем паказваць батлейку. Батлейка – гэта п’еса для Раства. Яна распавядае пра тое, што гэта за свята. Яно дазваляе дарослым разам з дзецьмі акунуцца ў нейкі такі цуд.Калядная батлейка ў філіяле Веткаўскага музея стала адзіным беларускамоўным святам для дзяцей у паўмільённым Гомелі.Беларускае Радыё Рацыя Болей...

5 прычын, чаму законапраект \\\"Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі\\\" не будзе працавац

Пасля таго, як Беларусь прыняла Канвенцыю ААН па правах людзей з інваліднасцю ў 2016 годзе, краіна пачала рабіць значныя крокі, каб палепшыць становішча людзей з інваліднасцю.
Кульмінацыяй гэтага працэсу, на думку Офіса па правах людзей з інваліднасцю, павінна стаць прыняцце прагрэсіўнага законапраекта «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі», які ў снежні 2019 паступіў на разгляд у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.Каманда Офіса зрабілі ўсё, каб законапраект абараняў правы людзей з інваліднасцю, але чыноўнікі з урада не падтрымалі іх самыя важныя прапановы. Праваабаронцы вылучылі пяць прычын, чаму закон у бягучым выглядзе не будзе працаваць.1. Адсутнасць механізмаў абароны ад дыскрымінацыіЛюдзі з інваліднасцю вельмі ўразлівыя і маюць патрэб... Болей...

Раман Кісляк: Пратэстуем супраць закрытасці органаў улады | Камунікат.org

Пікеты перад будынкам эканамічнага суда хоча правесці берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк.Адпаведныя заявы ён падаў у Берасцейскі гарадскі выканаўчы камітэт. Агулам да ўдзелу заяўлена пяць чалавек. Эксперт у галіне права дамагаецца адкрытага судовага працэса па справе завода АйПаўэр:
– Мы падаём заяўкі на масавыя мерапрыемствы супраць закрытасці органаў улады адносна інфармацыі, датычнай будаўніцтву акумулятарнага завода. Гэта вельмі важная інфармацыя для берасцейцаў. 41 тысяча гараджан падпісалася супраць завода. А ўлады ўсяляк хаваюць для грамадзян гэтую інфармацыю. Па гэтай прычыне мы заяўляем масавыя мерапрыемствы.Мерапрыемствы запланаваныя на 9 і 10 студзеня. Асноўнае судовае паседжанне ў адносінах да прадстаўнікоў акумулятарнага завода павінна адбыцца ў сваю чаргу 14 студзе... Болей...