December 23rd, 2019

100 год з дня нараджэння аўтара музыкі песні „Рушнікі” | Камунікат.org

У Полацку шэрагам мерапрыемстваў адзначылі 100 год з дня нараджэння кампазітара Мікалая Пятрэнкі, аўтара музыкі славутай песні “Рушнікі”, якую выконвалі “Песняры”.
Песню Мікалай Макаравіч напісаў на верш паэткі Веры Вярбы. Адмысловую выставу да юбілею падрыхтаваў і Полацкі музей беларускага кнігадрукавання.Кажа старэйшы навуковы супрацоўнік музея Дзіяна Кашкур:
– Рушнікі мы бачым у першай вітрыне. А таксама рукапіс яго песні “Рушнікі”. Мы бачым таксама розныя рукапісы іншых яго песень, у тым ліку і першай песні “Мяцеліца”. І таксамы песні “Ой старонка мая ты лясная”, пасля якой Мікалай Пятрэнка і стаў вядомым аўтарам у Беларусі.Мікалай Пятрэнка ў Полацку вядомы не толькі як кампазітар, але і як руплівы прыхільнік беларуск... Болей...

Пінск перадаў Лідзе тытул “Культурная сталіца Беларусі” | Камунікат.org

За год у межах акцыі ў горадзе над Пінай адбылося каля паўтысячы мерапрыемстваў, сярод якіх фестываль “Зоры над Пінай” і міжнародны фестываль арганнай музыкі. Закладзеная “Алея падзеяў”.Сапраўды “народным праектам” стаў выхад кнігі “Пінск – палеская легенда”.
Кажа аўтар Таццяна Хвагіна:
– Кніга напісана такім стылем і слогам, як для жыхароў Пінска, ці для тых, хто выехаў з Пінска, мае тут карані і будзе вельмі прыемна пачытаць пра горад. Таму што, хоць яна мае вельмі шмат інфармацыі, але ўсё час ад часу я старалася даваць такія літаратурныя вобразы Пінска. Хто задаволены, што яго дом трапіў у кнігу, хто задаволены, што любімая вуліца, хто задаволены, што ён бачыў свой раён у нейкім незвычайным ракурсе.Рэспубліканская акцыя &ldqu... Болей...

У Берасці – чарговае „кармленне галубоў” | Камунікат.org

Крыху больш паўсотні чалавек традыцыйна сабраліся ў Берасці на плошчы Леніна для таго, каб выказаць свой пратэст у сувязі з экалагічнай сітуацыяй у горадзе.Яны не згодныя з з’яўленнем шкоднай вытворчасці — акумулятарнага завода. Падобныя акцыі пратэсту набылі назву „кармленне галубоў”.
Берасцейцы распавялі пра пытанні, якія абмяркоўваліся падчас сустрэчы:
– Мы тут таму, што чакаем, калі ўжо наканец закрыюць завода. Гэта першае. Другое, мы чакае, калі будуць звесткі пра экагалічную грамадскую экспертызу.
– Чаму ў нас закончыўся снег? Толькі час ад часу зусім слабы падае. Мяне гэта больш за ўсё цікавіць. Хто павінен падпісаць нейкі дэкрэт, каб пайшоў снег? Гэта нейкая экалагічная катастрофа на нашай планеце.Падчас акцыі пратэстоўцы ў Берасці таксама абм... Болей...

Названыя пераможцы літаратурнага конкурсу „Дэбют” | Камунікат.org

У Беластоку ўзнагародзілі лаўрэатаў Агульнапольскага конкурсу беларускай паэзіі і прозы “Дэбют”. Конкурс прайшоў 22 раз.Удзел узялі амаль паўсотні літаратараў-аматараў розных узростаў – ад школьнікаў да пенсіянераў.
Пераможцам у першай узроставай групе стала Марта Драздоўская з Міхалова, а ў другой – Дарыюш Жукоўскі.
– Прачытай мне мама яшчэ раз старыя кнігі. Такія сапраўдныя для дзяцей. А я абяцаю быць ветлівым, і не буду цябе турбаваць.
Яўген Вапа, галоўны рэдактар тыднёвіка “Ніва”:
Гэта вобраз тых мясцінаў, у якіх жывецца, хай гэта будзе народная творчасць, але яна вельмі важная. І гэта вельмі добрая традыцыя, нам пра тое ішло, каб запусіць такі літаратурны працэс.
– Спадарыня Лукша напісала, што можна дасылаць творы праз “Дэбют... Болей...

Задуменныя анёлы Дзмітрыя Гаралевіча | Камунікат.org

На працы майстар-механік віцебскага тэатру «Лялька» вырабляе лялечных персанажаў, а ў вольны час робіць сапраўдныя цуды: з абрэзкаў драўніны ў ягоных руках нараджаюцца анёлы.Дзмітрый Гаралевіч скончыў мастацка-графічны факультэт, дзе студэнтаў навучаюць у тым ліку і разбярству. Пэўны час ён рабіў стылізаваныя сувенірныя выявы анёлаў, і яны добра прадаваліся на рамесніцкіх кірмашах, у тым ліку за мяжой. Але камерцыя аказалася не галоўным: пераважыла любоў да народнай культуры, і анёлы сталі выглядаць па-іншаму, кажа майстар:– Мне захацелася працягваць традыцыі народных майстроў, і адразу склаўся вобраз, як яны павінны выглядаць – як у старых касцёлах дзе-небудзь у вёсках. Не так, як у кафедральных саборах, дзе яны такія правільныя, з прапорцыямі… А менавіта як... Болей...

Слонімскі край, 12 (46) 2019 | Камунікат.org

Слонімскі край
гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне
12 (46) 2019

Фотаздымкі Слоніма, зробленыя ў гады Першай сусветнай вайны, працягваюць з’яўляцца на інтэрнэт-аукцыёнах. Нядаўна жыхар бельгійскага Гента прадаваў іх на ebay.com аж некалькі дзесяткаў! У апісанніпазначана, што гэта Слонім і наваколле. Многія аб’екты пазнавальныя, як былыя касцёл і кляштар бернардзінцаў (цяперашні Свята-Троіцкі сабор і будынак інтэрнату), касцёл св. Андрэя, Гандлёвая плошча, Гандлёвыя рады, канал Агінскага. Фатограф зафіксаваў не толькі нямецкіх салдат, але і слонімцаў — гараджан і вяскоўцаў. Яны працуюць, гандлююць, проста пазіруюць перад аб’ектывам камеры. Фатограф здымаў не толькі ў цэнтры горада, але і на ўскраінах. На фота ёсць маленькія драўляныя жылыя дамы, разнастайныя гандлёвыя кропкі, тагачасны аўтатранспарт. На жаль, гісторыя гэтай калекцыі невядомая. Магчыма, яна ўваходзіла ў альбом вайскоўца, які служыў у Слоніме і захаваў здымкі, як памятку. Болей...

Беларусы ў свеце, 11 (210) 2019 | Камунікат.org

Беларусы ў свеце
Інфармацыйны бюлетэнь
11 (210) 2019

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” накіравала ў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь прапановы ў дзяржаўную праграму “Беларусы ў свеце” (2021 –2025 гг.). Да працы над гэтым дакументам Згуртаванне прыступіла на просьбу МЗС у часе сёлетняга пасяджэння Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа. У аснову дакумента пакладзеныя прапановы дыяспары, агучаныя на з’ездах беларусаў свету, а таксама аналіз паспяховага досведу іншых унітарных краінаў у галіне двухбаковага супрацоўніцтва са сваімі дыяспарамі. Прапановы складаюцца з немалой колькасці пазіцый і ахінаюць шырокі спектр прыярытэтных кірункаў супрацоўніцтва з дыяспарай: ад спосабаў вызначэння патэнцыялу беларусаў замежжа і стратэгій пабудовы даверу паміж беларусамі замежжа і беларускай дзяржавай, да стварэння ўстойлівых механізмаў прыцягнення дыяспары да развіцця Рэспублікі Беларусь. Рэалізацыя палажэнняў, выкладзеных у прапановах, прадугледжвае стварэнне профільных грамадскіх і дзяржаўных структур, аказанне на сталай аснове арганізацыйнай і юрыдычнай дапамогі ўсім зацікаўленым у супрацоўніцтве з кожнага боку. Адны з самых важных пунктаў прапановаў прысвечаныя стварэнню механізмаў фінансавага ўдзелу беларусаў замежжа ў дзяржаўных і недзяржаўных праектах беларускіх арганізацый, а таксама паглыбленню інтэлектуальнага супрацоўніцтва са спецыялістамі – прадстаўнікамі дыяспары. Асаблівая ўвага ў дакуменце надаецца захадам, скіраваным на захаванне і паглыбленне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў замежжа. Болей...

Беларусы ў свеце, 10 (209) 2019 | Камунікат.org

Беларусы ў свеце
Інфармацыйны бюлетэнь
10 (209) 2019

13 кастрычніка адбылося святкаванне 70-­х угодкаў БеларускаАмерыканскага Задзіночання, найстарэйшай арганізацыі беларускай дыяспары ў Амерыцы. Ужо 70 гадоў сябры БАЗА годна прадстаўляюць беларускі народ у Амерыцы, захоўваюць і ўзбагачаюць сваю нацыянальную культуру, падтрымліваюць беларусаў на Бацькаўшчыне. Беларуска­Амерыканскае Задзіночанне было ўтворанае паваеннай хваляй беларускай эміграцыі 31 ліпеня 1947 года. Асноўнымі мэтамі было захаванне нацыянальнай ідэнтычнасці, уплыў на амерыканскіх палітыкаў з мэтай спрыяння дасягненню незалежнасці Беларусі, змаганне за дэмакратыю і правы чалавека на Бацькаўшчыне. За сем дзесяцігоддзяў актывісты БАЗА правялі сотні культурніцкіх мерапрыемстваў і палітычных акцый, некалькі дзесяцігоддзяў арганізацыя выдае газету “БЕЛАРУС“ Святкаванне юбілею прайшло ў беларускім цэнтры пры саборы Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне (НьюЁрк).Сябры БАЗА з’ехаліся з розных штатаў Амерыкі, дзе месцяцца аддзелы арганізацыі – Нью­Ёрк, НьюДжэрсі, Пенсільванія, Вашынгтон (акруга Калумбія), Фларыда – каб разам адсвяткаваць юбілей задзіночання.У святочнай праграме былі віншавальныя прамовы ад дзейнай старшыні Галоўнай управы БАЗА Наталлі Федарэнка, і ад старшыняў аддзелаў, якія змаглі асабіста далучыцца да святкавання: Юрка Азарка (аддзел Нью­Джэрсі), Сяргей Кудзеліч (аддзел Нью­Ёрк), Андрэй Пушкароў (аддзел у Паўднёвай Фларыдзе). Болей...

Наша слова, 50 (1461) 2019 | Камунікат.org

Наша слова
50 (1461) 2019

Да 6 снежня на сайце "Правовой форум Беларуси" праходзіла грамадскае абмеркаванне новага законапраекта - Проект Закона "О государственной регистрации и ликвидации (прекращении деятельности) субъектов хозяйствования". Абмеркаванне гэтае хоць і называецца "грамадскае", але мае афіцыйны характар, яно ініцыяванае міністэрствам юстыцыі, мінэканомікі і міністэрствам па падатках і зборах. Гэты закон павінен прыйсці на змену дзейнаму дэкрэту № 1 "О государственной регистрации и ликвидации (прекращении деятельности) субъектов хозяйствования" ад 2009 года. Законапраект, паводле плана законапраектнай дзейнасці, плануецца да ўнясення ў парламент у верасні 2020 года. Да гэтай пары для рэгістрацыі назваў юрыдычных асобаў падаюцца варыянты назваў арганізацый на дзвюх мовах - на рускай і беларускай, і абодва яны заносяцца ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадыпрмальнікаў (вядомы ЕГР). Пры гэтым спецыялісты дзяржрэгістра, хоць і вымушаныя паводле закона заносіць у рэгістр дзве моўныя формы назваў і мець беларускамоўную версію сайта, сваё праграмнае забеспячэнне робяць толькі на рускай мове і выпіскі афармляюць толькі на ёй (як пацвярджаецца і ў тэксце абгрунтавання да гэтага законапраекта). У асноўным прапанаваны законапраект паўтарае тое, што цяпер ёсць у прэзідэнцкім дэкрэце. Болей...

Новы Час, 47 (658) 2019 | Камунікат.org

Новы Час
47 (658) 2019

Як вядома, 16 снежня Deutsche Welle апублікавала відэа, у якім Юрый Гараўскі, які назваўся байцом спецыяльнага атраду хуткага рэагавання (САХР), распавёў, як удзельнічаў у выкраданні і забойстве апанентаў Аляксандра Лукашэнкі 20 гадоў таму. Тады ў Беларусі зніклі апазіцыянеры Юрый Захаранка, Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі. Таксама быў апублікаваны тэкст падрабязнага інтэрв’ю з Гараўскім. Гараўскі сцвярджае, што апазіцыянераў выкралі і забілі байцы спецатрада хуткага рэагавання (САХР) унутраных войскаў МУС Беларусі. Сярод гэтых байцоў быў і сам Юрый Гараўскі. Загад пра затрыманне байцам аддаваў стваральнікСАХР падпалкоўнік Дзмітрый Паўлічэнка. Ён жа, як заяўляе Гараўскі, і застрэліў палітыкаў і бізнесоўца. «Усе загады аддаваліся ў вуснай форме. Ніякіх пісьмовых пацверджанняў, відэазапісаў, пратаколаў — нічога такога няма», — кажа Гараўскі. Гараўскі сцвярджае, што можа расказаць усё, што яму вядома, пад прысягай у судзе. Пры гэтым у адказах Гараўскага на некаторыя пытанні DW адчувалася недаказанасць. Так, не да канцазразумела, як менавіта яму ўдалося збегчы з Беларусі, чым ён займаўся пасля звальнення з САХР. Аднак DW адзначае, што Юрый Гараўскі прадаставіў ім арыгіналы і копіі дакументаў, якія пацвярджаюць яго асобу і гісторыю. Болей...

Ніва, 50 (3318) 2019 | Камунікат.org

Ніва
Тыднёвік беларусаў у Польшчы
50 (3318) 2019

«Ніва» — штотыднёвая газета, якая выдаецца на беларускай мове ў Беластоку. Газета была заснавана ў 1956 Беларускім грамадска-культурным таварыствам. Зараз яе выдае Праграмная рада тыднёвіка «Ніва». Газета асвятляе штодзённае жыццё беларусаў у Польшчы, дзейнасць грамадскіх арганізацый, друкуе матэрыялы па краязнаўстве, змяшчае артыкулы, прысвечаныя актуальным падзеям на Беларусі. Болей...

Кніганоша, 55 | Камунікат.org

Кніганоша
Інфармацыйны бюлетэнь
55

Шаноўны Уладзімір Аляксандравіч, большасць чытачоў ведае Вас як празаіка, але не так даўно выйшла Вашая кніга «Папяровая шапка: хайку». Вы вырашыл вярнуцца да паэзіі? – Я з паэзіі не сыходзіў. Вершы пісаўі пішу. Калі-нікалі друкую. Зборнік хайку «Папяровая шапка» склаўся паступова. Там ёсць як радкі, напісаныя ў мінулым годзе, так і дваццаць гадоў таму. Вяртацца да паэзіі мне не давялося, бо яна ўвесь час побач, ці не штодня запісваецца, перапісваецца... – Кнігі ў Вас выходзяць даволі рэдка, хоць у Вас шмат публікацыйу літаратурных выданнях. Адна з публікацый летась была адзначана літаратурнай прэміяй «Залаты апостраф». Чым гэтая прэмія каштоўная для Вас асабіста? – Кожная прэмія – каштоўная… Найперш увагай тых, хто яе дае. Для мяне гонар атрымаць прэмію «Залаты апостраф» ад рэдакцыі часопіса «Дзеяслоў». Калі шчыра, то такая адзнака мяне моцна і прыемна здзівіла. – Вы шмат і актыўна пішаце ў сацыяльных сетках, у Фэйсбуку, публікуеце свае назіранні, уражанні, новыя творы. Што дае Вам такая магчымасць непасрэдных зносінаў з чытачамі? – Публікацыі ў сацыяльных сетках даюць магчымасць хуткіх кантактаў з чытачамі, якіх у беларускай літаратуры мала. Тых, хто каментуе мае творы ў Фэйсбуку, я ведаю асабіста. Не ўсіх, але многіх. Калі атрымліваецца зрабіць чытачом беларускай літаратуры чалавека новага, то гэта радуе. Болей...

Свободные новости плюс, 46 (845) 2019 | Камунікат.org

Свободные новости плюс
еженедельная общественно-политическая газета
46 (845) 2019

В начале переговоров в Сочи делегаций Беларуси и России сразу после протокольных вступительных слов лидеров двух стран в помещении погас свет. Что очень символично. 19 ноября во время встречи премьер-министров двух стран в Горках под Москвой глава белорусского правительства Сергей Румас пошутил, что когда он прилетел, то был туман. Такой прозрачный намек на атмосферу отношений между союзниками. А теперь не только туман, а уже темнота сопровождает переговоры. Итак, намечавшийся грандиозный праздник торжества «братской интеграции» закончился не менее грандиозным конфузом. Гора родила мышь. Все закончилось громким политическим пшиком. Интеграционный пузырь, тщательно надуваемый правительствами Беларуси и России, оглушительно лопнул. Напомню, что официальные лица Беларуси и России много раз обещали, что 8 декабря, к 20-летнему юбилею договора о создании Союзного государства, А. Лукашенко и В. Путин торжественно подпишут программу углубления интеграции. Сакральность этой даты состоит еще и в том, что 8 декабря 1991 года были подписаны Беловежские соглашения о прекращении существования СССР. Этими обещаниями политики взбудоражили политизированную публику. Белорусское независимое общество возбудилось угрозой потери суверенитета страны и провело активную кампанию протеста. Из социальных сетей она вылилась на улицу. 7 декабря противники интеграции в количестве до полутора тысяч человек 5 часов ходили по центру Минска, протестуя против сдачи независимости. Болей...

Інфа-Кур’ер, 51 (985) 2019 | Камунікат.org

Інфа-Кур’ер
Штотыднёвая рэгіянальная газета ● Навіны са Слуцка, Салігорска, Капыля, Старых Дарог і Любані
51 (985) 2019

Осенью 1941 года Слуцк стал одним из первых городов Беларуси, где фашистские оккупационные власти учинили массовую расправу над еврейским населением. Страшные события произошли 27−28 октября 1941 года. Тогда за два дня в ходе погрома в Слуцке были зверски убиты несколько тысяч человек. Трагедия в ужасной форме повторится 8 февраля 1943 года. После захвата Слуцка немецкие оккупационные власти буквально с первых дней начали преследование еврейского населения. Уже в июле в городе прошла паспортизация жителей. В каждый дом заходили представители городской управы и брали на учёт оставшихся в городе людей. В карточках указывался пол, возраст, специальность. Каждый еврей обязан был носить жёлтые матерчатые звёзды Давида на верхней одежде. Данные учёта использовали для расселения жителей еврейской национальности. Одних отправляли в гетто, которое было создано на территории10-го военного городка. Некоторым разрешали жить в своих домах — это, как правило, были квалифицированные ремесленники, специалисты и члены их семей. Из воспоминаний Бориса Иосифовича Фалевича (в 1941-м ему было 12 лет): «Нашу семью отправили в гетто. В комнаты деревянных бараков загоняли по 6−7 семей. Взрослых полицейские ежедневно гоняли на тяжёлые работы. Чтобы люди не умерли от голода, выдавали карточки, по которым отпускались продукты (работающим в день выдавали 200 г хлеба, а на иждивенца — 50 г). Болей...