December 21st, 2019

У Менску адбылася чарговая акцыя пратэсту супраць інтэграцыі | Камунікат.org

Апазіцыя ў Менску правяла чарговую акцыю супраць паглыблення інтэграцыі з Расеяй. Яна прымеркаваная да сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Санкт-Пецярбургу.Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім прыйшла на мітынг у абарону незалежнасці ў Менску, каб чарговы раз нагадаць палітыкам, тым, хто забыўся і на Кастытуцыю, і на інтарэсы народу, што асноўная крыніца ўлады у Беларусі — гэта народ.
– І калі недзе некамі з палітыкаў у галаве пакруціцца не так, і яны забудуцца пра беларусаў, то народ мае права ім нагадаць пра гэта згодна са сваім канстытуцыйным абавязкам. Таму сёння мы ўсе тут, каб сказаць чарговы раз: можна палітыкам ладзіць якія заўгодна планы, але народ супраць таго, каб ліквідавалася Рэспубліка Беларусь, каб м... Болей...

Гурт Dzieciuki – першы сольнік у Гародні | Камунікат.org

Вялікі сольны канцэрт гурта Dzieciuki адбудзецца ў Гародні 21 снежня а 19-й гадзіне. Музыкі выступяць на пляцоўцы Big Bar Crazy Dog (Горкага, 91Б).
Гэта будзе першы афіцыйны сольны канцэрт для музыкаў у родным горадзе.
Пра будучы канцэрт распавядае Алесь Дзянісаў:
– Прыйдзецца некаторыя песні не спяваць, а ў некаторых замяніць словы, каб не чапляліся. А так у цэлым, я думаю, будзе вялікая праграма, будзе недзе каля двух гадзін, можа з маленькім “хвосцікам”.Вялікі сольны канцэрт гурта Dzieciuki адбудзецца ў Гародні 21 снежня а 19-й гадзіне. Музыкі выступяць на пляцоўцы Big Bar Crazy Dog (Горкага, 91Б).
Гэта будзе першы афіцыйны сольны канцэрт для музыкаў у родным горадзе. Пра будучы канцэрт распавядае Алесь Дзянісаў:
– Прыйдзецца некаторыя песні не спяваць, а ў... Болей...

У Менску – працяг пратэсту супраць інтэграцыі | Камунікат.org

21 снежня ў Менску праходзіць другая запар акцыя супраць інтэграцыі Беларусі з Расеяй.Міліцыянт папярэдзіў удзельнікаў акцыі пра адміністрацыйную адказнасць за ўдзел у несанкцыяваным мерапрыемстве.Пратэстоўцы спяваюць «Пагоню», гучыць вокліч «Жыве Беларусь!»
* * *
Ці варта сёння выходзіць жыхарам і гасцям сталіцы на чарговую акцыю пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй?Старшыня Руху “За свабоду” Юры Губарэвіч, які прымаў актыўны ўдзел ва ўчорашніх мерапрыемствах, лічыць што сёння акцыя можа быць не настолькі масавай як напярэдадні і таму ёсць аб’ектыўныя падставы:
– Можна рабіць прагнозы толькі. Сёння няма ўжо нейкіх грунтоўных падставаў для таго, каб людзі яшчэ раз выйшлі на пратэст. Таму што сітуацыя ў падвешаным стане знаходзіцца. І хутч... Болей...

Альтэрнатыўны даклад у Камітэт па правах дзіцяці ААН | Камунікат.org

Грамадзянская супольнасць прадставіла альтэрнатыўны даклад у Камітэт па правах дзіцяці ААН. Прэзентацыя адбылася 20 снежня ў офісе ПЦ “Вясна”.
Увагу звярнулі на праблемы доступа да правасуддзя дзіцяці, рэалізацыі права на жыццё, адабрання дзяцей з сем’яў, аховы здароўя.Дзеці ўвогуле – гэта ўразлівая група (і таму адмыслова існуе Камітэт па правах дзіцяці), але сярод дзяцей выдзяляюцца яшчэ больш уразлівыя групы, адзначае Дзмітрый Чарных з Беларускага Хельсінкскага камітэта:
– У сваёй справаздачы мы ўказваем, што ёсць праблемы дзяцей з інваліднасцю. А сярод іх ёсць розныя дзеці – дзеці з парушэннямі аўтычнага спектару, ёсць дзеці, якія жывуць з ВІЧ. І гэтыя катэгорыі дзяцей часта падвяргаюцца дыскрымінацыі як у заканадаўстве, так і на практыцы.ПЦ &ldqu... Болей...