December 17th, 2019

„Мова Нанова Берасце” падвядзе вынікі года разам з Вайцюшкевічам | Камунікат.org

Наведаць апошнія сёлета заняткі ў межах курсаў „Мова Нанова” запрашаюць у Берасці ўжо ў бліжэйшы аўторак, 17 снежня. На завяршэнне сезону як госць прыедзе Зміцер Вайцюшкевіч.„Будзе магчымасць не толькі палепшыць свае веды ў беларускай мове, але і разам заспяваць улюбёныя песні,” — распавёў вядоўца Максім Хлябец:
– У нас будзе тэма Каляды і да нас прыедзе Зміцер Вайцюшкевіч, які нам паспявае не толькі калядныя песні, але і розныя. У нас будзе такі святочны настрой, му будзем піць гарбату, каву, гэта будуць такія заняткі не акадэмічныя, проста мы патусуемся разам.Паводле Максіма Хлябца, галоўнае — каб была магчымасць усім разам размаўляць на беларускай мове і дзяліцца ўражаннямі ад сыходзячага года. Беларускае Радыё Рацыя, Берасце Болей...

ТБМ не будзе адмаўляцца ад цэнтральнай сядзібы ў Менску | Камунікат.org

Таварыства беларускай мовы не будзе адмаўляцца ад цэнтральнай сядзібы ў Менску. Яе арэнда каштуе нямала, аднак арганізацыя праводзіць на ёй шматлікія карысныя імпрэзы.Распавядае старшыня ТБМ Алена Анісім:
– Мы зараз атрымалі чарговую дамову на працяг арэнды памяшкання, і нягледзячы на тое, што сума дастаткова адчувальная, разам з камунальнымі паслугамі гэта крышку больш за тысячу еўра ў месяц, тым не менш мы пакуль вырашылі трымаць гэтую сядзібу, у нас працуюць тут курсы польскай мовы праз беларускую, украінскай мовы праз беларускую, за ахвяраванні людзі працуюць.Ахвяраванні на дзейнасць ТБМ бываюць розныя, яны складаюць ад 5 да 400 рублёў. Гэта дазваляе Таварыству падтрымліваць усе кірункі дзейнасці і ладзіць новыя праекты. Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск Болей...

Юбілейны 15-ы. “ Падляшша ў абектыве” | Камунікат.org

Зубры і праваслаўе – у 15-ым юбілейным Агульнапольскім фотаконкурсе “Падляшша ў абектыве” імя Віктара Волкава перамаглі працы, якія прадстаўлялі тэмы вельмі характэрныя для Падляшша і гэтага конкурсу ўвогуле.Яраслаў Клей атрымаў першую ўзнагароду за здымак “Вечар з зубрамі”. “Гэта мой дзясяты конкурс, але ўпершыню я перамог,” – кажа Клей:
– Гэты здымак быў зроблены летась у красавіку. Увечары рабіў на полі здымкі зуброў. У пэўны момант сонца пачало заходзіць. Зубры пайшлі за такое ўзвышша, а я пайшоў за імі. І ў той даліне, дзе мы апынуліся, туман, захад сонца зрабілі адмысловую магію гэтага здымка.Арганізатара – Музей і Асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы – цешыць папулярнасць конкурсу. Сёлета была рэкордная колькасць ... Болей...

“Птушкі Штодня” запрашаюць на анлайн-трансляцыі | Камунікат.org

Гарадзенскія і берасцейскія арнітолагі запрашаюць усіх жадаючых на анлайн-назіранне за птушкамі.Пра незвычайную акцыю распавядае рэдактар сайту “Птушкі Штодня” арнітолаг Зміцер Вінчэўскі:
– Трэці год запар мы з дапамогай нашых сябраў АПБ ў Берасці ладзім такую ўнікальную для нашай краіны трансляцыю, якую можна глядзець цягам усёй зімы за тым, як жывуць, як спраўляюцца з зімой нашыя птушкі. Анлайн-сталоўка знаходзіцца на ўскрайку Белавежскай пушчы, у маленькай белавежскай вёсачцы Вугляны. І да канца зімы мы спадзяемся, што некалькі тысяч людзей не толькі з Беларусі, але і з розных краін свету, як гэта было і раней, паглядзяць, як адбываецца зімовае жыццё дзікіх птушак.На думку арнітолага, у зімовы час можна пабачыць розных птушак, сярод якіх ёсць і такія, якія занесены ў ... Болей...

Алексіевіч, Герасіменя, Гуркоў і іншыя вядомыя беларусы ўзялі ўдзел у акцыі ААН супраць хатняга гвал

У межах сусьветнай штогадовай акцыі ААН «16 актыўных дзён супраць гендэрнага гвалту» ў межах праекту «Не замоўчвай гвалт» выступілі вядомыя беларусы.«Адзін са спосабаў спыніць гвалт — гэта гаварыць пра яго, робячы праблему бачнай. Таму мы прапанавалі вядомым беларусам падзяліцца думкамі аб праблеме хатняга гвалту», — гаворыца на свйце ініцыятывы ААН у Беларусі, у межах якой вядомыя беларусы выказаліся аб праблеме хатняга гвалту.У праекце ўзялі ўдзел    пісьменьніца, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры Сьвятлана Алексіевіч;    пісьменьнік і журналіст Віктар Марціновіч;    алімпійская чэмпіёнка ў плаваньні Аляксандра Герасіменя;    вакаліст гурту «Петля пристрастия» І... Болей...

Пачаўся збор подпісаў за ўшанаванне месцаў масавых расстрэлаў пад Гомелем | Камунікат.org

Ініцыятыўная група гамельцаў пачала збор подпісаў за вывучэнне, даследванне і ўшанаванне месцаў масавых растрэлаў НКУС 1930-40-х гадоў пад Гомелем.Зварот будзе накіраваны ў Гомельскія абласны і гарадскі выканаўчыя камітэты, пракуратуру, упраўленне Следчага камітэту, упраўленне Камітэту дзяржаўнай бяспекі па Гомельскай вобласці.
У склад ініцыятыўнай групы ўваходзяць журналісты, гісторыкі, музыкі, грамадска-палітычныя актывісты.
Каардынатарка групы – журналістка Ларыса Шчыракова у відэазвароце распавядае пра сучасны стан месцаў расстрэлаў і заклікае падтрымаць ініцыятыву:
– Калі злачынства не названае злачынствам, а ахвяры не пахаваны належным чынам, злачынства працягваецца.Подпісы будуць збірацца цягам трох месяцаў у электронным варыянце на сайце Petitions.by, а таксама у ся... Болей...

Чыноўнікі не затрымліваюцца на дзяржслужбе з-за яе палітызаванасці | Камунікат.org

Паводле даследавання цэнтра SYMPA/BIPART у Беларусі расце цякучасць кадраў дзяржаўнай службы, чыноўніцкая пасада страчвае сваю прывабнасць.Пра галоўную прычыну гэтай з’явы Радыё Рацыя распавяла дырэктарка цэнтра SYMPA/BIPART Наталля Рабава:
– Я лічу, што гэта звязана з усеагульнай палітызацыяй. У нас атрымліваецца, што дзярслужбоўца нічым не абаронены. Вось глядзіце: у выпадку дамаганняў на працы, або прымушаюць вас фальсіфікаваць выбары – куды вам пайсці? У прафсаюз, у суд? Начальства прымушае рабіць рэчы не зусім законныя з вашага пункту гледжання або тое, што не ўваходзіць у вашыя службовыя абавязкі, або гэта ўвогуле не вашае непасрэднае кіраўніцтва – нейкі там міністр вас раптам даручэннямі закідаў. І што? Вы не абароненыя, гэта – палітызацыя, сістэма цал... Болей...

У Берасці распавядуць пра міграцыю | Камунікат.org

Да ўдзелу ў міні-лекцыі “Факты і міфы аб міграцыі” запрашаюць у Берасці. Мерапрыемства пройдзе ўжо сёння, 17 снежня, у творчай прасторы незалежнага тэатра “Крылы Халопа”.
Сустрэчу правядуць прадстаўнікі праваабарончай арганізацыі “Human Constanta”. Распавядае адна з галоўных ініцыятарак Юлія Стасюк:
– Робім мерапрыемства, якое прымеркаванае да міжнароднага дня бежанства, якое адзначаецца 18 снежня. Праца з мігрантамі, і будзе сацыяльная гульня, якая называецца “Ці можна ўвайсці?” Гэта ролевая гульня, праз якую можна атрымаць практычны вопыт таго, з чым сутыкаюцца бежанцы як у жыцці, так і на мяжы.Як адзначыла Юлія Стасюк, такая гульня і лекцыя — гэта добрая магчымасць атрымаць новыя веды і досвед, а таксама з карысцю бавіць сво... Болей...

Андрэй Вашкевіч выступіў на гарадзенскай “Мове Нанова” | Камунікат.org

На апошніх сёлета занятках папулярных курсаў «Мова Нанова Гародня» ў Цэнтры гарадскога жыцця выступіў Андрэй Вашкевіч, які прадставіў кнігі краязнаўцы Андрэя Павача.
– Андрэй Павач – гэта такі пладавіты аўтар, які за апошнія пяць год напісаў 6 ці 7 кніг, ужо цяжка палічыць. Частку з іх напісаў Андрэй Вашкевіч, частку – Андрэй Чарнякевіч, большую частку – напісалі разам. Гэта самыя розныя кнігі. Але іх аб’ядноўвае гарадзенская тэматыка. У першую чаргу, гэта кнігі пра наш горад.Адметнасцю сустрэчы стала прадстаўленне апошняй кнігі Андрэя Павача:
– Апошняя кніга называецца «Гарадзенскія гісторыі ад Андрэя Павача». Гэтая кніга сабраная з кароткіх гісторыяў, якія маглі б стаць цэлымі кніжкамі калісьці, калі б займаліся тэматыкай. Гэ... Болей...

“Калядны стол. Некулінарная кніга” – прэзентацыя ў Менску | Камунікат.org

У Менскай абласной бібліятэцы імя Аляксандра Пушкіна напярэдадні Калядаў прэзентавалі кніжку Зараславы Камінскай “Калядны стол. Некулінарная кніга”.
Распавядае сама аўтарка:
– Кніга не толькі пра ежу. Тут няма рэцэптаў. Але гэта кніга, напэўна, пра сям’ю, бо ў нас усё менее тых традыцый, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Калісьці мы ведалі, як адзначаць вяселле, як святкаваць Каляды, зараз гэтага ўжо няма. І таму, мабыць, адзіная традыцыя, якая перадаецца ад маці – дачцэ, – гэта ежа, як яна гатуе. Не абавязкова традыцыйныя беларускія стравы, а нават той жа салат “Аліўе”.Пасля прэзентацыі аматары літаратурнае творчасці Зараславы маглі не толькі атрымаць аўтографы, але і пакаштаваць калядную тварожную запяканку, зробленую аўтаркай адм... Болей...

Юбілейны выпуск “Ратушы” прэзентавалі ў Віцебску | Камунікат.org

«Ратуша» – гэта літаратурны альманах, дзе друкуюцца творы літаратараў з рэгіёну.
Сваю назву выданне атрымала ў гонар славутага помніка архітэктуры, які стаў сімвалам Віцебску – будынка гарадской ратушы, у якім цяпер месціцца краязнаўчы музей.Альманах выходзіць штогод, і яго нязменнай укладальніцай стала старшыня віцебскай філіі Саюзу беларускіх пісьменнікаў Настасся Лазебная, якая пазнаёміла прысутных на прэзентацыі з новым нумарам:
– Гэта юбілейны выпуск, 5-ты, у ім – 50 аўтараў. І ў «Ратушы» некалькі раздзелаў. Гэта «Паэзія», «Проза», «Дзецям», «Пераклады», «Гумар», «Крытыка і літаратуразнаўства». Што ў нас новага? Гэта рубрыка «Памяць», дзе мы расказваем... Болей...

Да 95-годдзя беларускага кіно | Камунікат.org

17-га снежня штогод азначаецца Дзень беларускага кіно. Сваё прафесійнае свята адзначаюць рэжысёры, акцёры, сцэнарысты, аператары, грымёры і ўсе прыхільнікі нацыянальных фільмаў.«Госць Рацыі» – беларускі рэжысёр, пісьменнік, даследчык кіно Уладзімір Арлоў як ніхто іншы можа бясконца распавядаць пра шлях кінематографа Беларусі і тыя постаці, без якіх гэты шлях быў бы немажлівы.
РР: Якая яна, школа беларускага кіно? З чаго ўсё пачыналася?
Уладзімір Арлоў: 17 снежня 1924 года была выдадзена пастанова пра стварэнне беларускай кінастудыі. Што ж высветлілася? У Менску няма вытворчай базы, няма вялікіх памяшканняў, няма тэхнікі, няма нават кадраў. Вырашылі стварыць студыю ў Ленінградзе, там усё было. Амерыканскае кіно стварылі прадзюсары-габрэі, выхадцы з былой царскай Расеі, з... Болей...

Аб’яўлены набор на курсы экскурсаводаў для рэгіяналаў | Камунікат.org

Нацыянальнае агенцтва па турызме аб’явіла набор на курсы экскурсаводаў завочнай формы навучання. Гэта разлічана на тых, хто жыве па-за межамі Менска.
Тэрмін навучання – 4 месяцы, старт плануецца з другой паловы студзеня. Выкладаць будуць дасведчаныя педагогі з універсітэтаў і спецыялісты турыстычнай індустрыі.Па словах намесніцы старшыні Таварыства экскурсаводаў і гідаў перакладчыкаў Таццяны Хвагінай, у фармаванні новых гідаў ёсць вялікая недапрацоўка – адсутнічае пераемнасць:
– Палітыка, якая зараз праводзіцца наконт экскурсійнай справы, мяне не тое, што крыўдзіць, я ўжо не магу нічога з гэтым зрабіць. У мае часы экскурсаводы і метадысты такога майго ўзроўню і такога ўзросту ўжо перадавалі свой вопыт моладзі. І болей нічога, яны ўжо ў баі не хадзілі.Запіс на ку... Болей...

«Рэпарцёры без межаў»: 389 журналістаў у свеце знаходзяцца за кратамі | Камунікат.org

389 журналістаў і іншых работнікаў СМІ знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі з прычыны сваёй прафесійнай дзейнасці. Гэта на 12 адсоткаў больш, чым летась.Пра гэта паведамляецца ў штогадовай справаздачы міжнароднай арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» пра сітуацыю са свабодай слова ў свеце, апублікаванай 17 снежня.
Справаздача ўключае ў сябе інфармацыю за перыяд з 1 студзеня да 1 снежня 2019 года.Больш за ўсё журналістаў, якія апынуліся за кратамі, у Кітаі (120 чалавек), затым ідуць Егіпет (36) і Сірыя (32). Беларусі ў гэтай статыстыцы няма.З пачатку году ў свеце быў забіты 49 журналіст, гэта ўдвая менш, чым годам раней. Самымі небяспечнымі для журналістаў краінамі у 2019 годзе сталі Мексіка, Сірыя, Аўганістан, Пакістан і Самалі, адзначаецца ў дакладзе.Акрамя таго, 57 работнікаў С... Болей...