December 16th, 2019

«Reshape 2019»: канферэнцыя пра будучыню Беларусі | Камунікат.org

Як эфектыўна развівацца беларускім рэгіёнам пры жорсткай цэнтралізацыі з Менску, і пры гэтым захаваць адчуванне роўнасці і еднасці ў межах адной краіны?У пошуках адказу распачалася канферэнцыя пра будучыню Беларусі – „Reshape 2019”. Гаворыць арганізатар канферэнцыі, кіраўнік Цэнтра новых ідэй Рыгор Астапеня:
– Сэнс нашага мерапрыемства даволі просты – мы хочам казаць пра тое, як павінна развівацца Беларусь. І паколькі ў Беларусі няшмат людзей кажуць нешта публічна, то мы хацелі б здэмінаваць публічную прастору, і дзякуючы гэтаму, уплываць на тыя рашэнні, якія прымаюцца ў Беларусі. Варта разумець, што гэта пляцоўка для дыялогу. Мы не тыя людзі, якія ведаюць адказы на ўсе пытанні, гэта пытанні для ўсіх людзей, каб разам прыходзіць і абмяркоўваць.Праца канферэнц... Болей...

Праціўнікі завода «АйПаўэр» зноў сабраліся ў цэнтры Берасця | Камунікат.org

Ціск на праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода ў выглядзе штрафаў і апошнюю інфармацыю па магчымасці правядзення альтэрнатыўнай экалагічнай экспертызы абмеркавалі ў Берасці.
Тут адбылася чарговая нядзельная акцыя супраць з’яўлення шкоднай вытворчасці блізу мяжы горада, — распавялі берасцейцы:
– У нас адно пытанне: калі завод будзе закрыты. Гэта нас непакоіць, усіх нармальных, разумных людзей. Ціск быў і ёсць. Мне таксама штраф прысуджалі, але нас гэтым не запужаць.
– Актуальнае пытанне ў нас сёння такое – гэта грамадска-экалагічная экспертыза. Мы чакаем, калі ўсё ж такі кіраўніцтва завод выканае даручэнне кіраўніка краіны – прадставіць на грамадскую экспертызу свой праект.Удзельнікі акцый плануюць не спыняцца на дасягнутым, таму да канца года ... Болей...

„Ланцуг незалежнасці” ў Гародні | Камунікат.org

Каля сотні гарадзенцаў прынялі ўдзел у „Ланцугу незалежнасці” на Старым мосце ў цэнтры Гародні. Людзі стаялі з плакатамі, з бел-чырвона-белымі сцягамі.
Падчас акцыі прадстаўнікі міліцыі здымалі на відэа і фатаграфавалі амаль кожнага ўдзельніка акцыі. Акцыя доўжылася амаль паўгадзіны і напрыканцы акцыі кіраўнік БНФ па Гарадзеншчыне Вадзім Саранчукоў адправіў рэзалюцыю ад гарадзенцаў у выглядзе карабліка па Нёмане.Кажа Вадзім Саранчукоў:
– Я хацеў бы падзякаваць усім людзям, якія з’явіліся сёння ў цэнтры Гародні, каб выказаць свой пратэст і сваё стаўленне да незалежнасці нашай краіны. Абсалютна перакананы, што такія акцыі патрэбныя. І яны будуць працягвацца, пакуль не знікне пагроза незалежнасці.
РР: Вось вы адправілі рэзалюцыю, куды?
– Гэта сімвалічная адп... Болей...

Аляксандра Сахарука выклікаюць позвай у міліцыю ў Берасці | Камунікат.org

Позвай у міліцыю, на 16 снежня, у Берасці выклікаюць грамадскага актывіста Аляксандра Сахарука. Пакуль не вядомая прычына такіх дзеянняў і што менавіта хочуць прад’явіць дзеяючу.Не выключана, што гэта звязана з верагоднымі акцыямі ў рэгіёнах па беларуска-расейскай інтэграцыі, – паведаміў берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін:
– Улада спужаная, што людзі не задаволеная працэсамі, якія ідуць у краіне. Я маю на ўвазе, тыя дамовы, якія не падпісалі пакуль, па інтэграцыі з Расеяй. І яны прэвентыўна дзейнічаюць, намагаюцца запужваць грамадскіх актывістаў, жыхароў Беларусі, каб тыя актыўна не пратэставалі.Паводле Уладзіміра Вялічкіна, гэта могуць быць проста прафілактычныя меры, каб людзі не выходзілі на вуліцы і не выказвалі свае незадавальненні ці нязгоду з палітыкай у... Болей...

Андрэй Шарэнда абскарджвае штрафы ў Берасцейскім абласным судзе | Камунікат.org

Скаргі ў абласны суд падрыхтаваў у Берасці на пастановы суда першай інстанцыі прадстаўнік арганізацыі “Еўрапейская Беларусь” Андрэй Шарэнда.Ён атрымаў штрафы за нібыта незаконныя масавыя мерапрыемствы падчас парламенцкай кампаніі, а таксама за ўдзел у менскіх акцыях супраць беларуска-расейскай інтэграцыі, — распавёў сам грамадскі дзеяч:
– У абласны суд пададзена абскарджанне, першае паседжанне, здаецца, будзе 26 снежня. Проста трэба прайсці ўсе інстанцыі беларускія, згодна міжнароднаму праву, каб падаць скаргу у міжнародныя інстанцыі.Як адзначыў Андрэй Шарэнда, гэта проста фармальныя дзеянні, і пакуль што няма спадзяванняў на тое, што па выніках суда нешта зменіцца.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце Болей...

Віцебскія ўлады адмовіліся ад будаўніцтва ў гістарычнай зоне? | Камунікат.org

На ўзбярэжжы Дзвіны, на месцы колішняга Ніжняга замка, дзе будаваць нешта забаронена заканадаўствам, віцебскія чыноўнікі сабраліся ўзводзіць новы Палац шлюбаў.Ідэя з палацам з’явілася яшчэ тры гады таму, і ўвесь гэты час гараджане пісалі калектыўныя лісты да ўладаў, скардзіліся ў пракуратуру і ў Следчы камітэт на непаважлівае стаўленне да гістарычнай спадчыны, а таксама на марнаванне сродкаў, бо гэта аб’ект далёка не надзённай важнасці.
Жарсці вакол будаўніцтва разгарэліся з новай сілай пасля таго, як па віцебскім тэлебачанні паказалі сюжэт пра новыя аб’екты, на якія будуць выдаткаваны сродкі да абласных «Дажынак» 2020-га году.
Група актывістаў запісалася на прыём да старшыні гарсавету Уладзіміра Бялевіча. Удзельніца размовы Таццяна Севярынец была вельмі здз... Болей...

Алег Трусаў: Беларуская мова – гэта мова эліты | Камунікат.org

Родная мова – аснова любой нацыі. Таму 25 гадоў ідзе супраціў палітыцы прарасейскай улады ў Беларусі менавіта за выжыванне роднай беларускай мовы.
Актыўныя і свядомыя грамадзяне нашай краіны ўсё робяць для таго, каб выратаваць і пашырыць беларускую мову. Нядаўна было адсвяткавана 30-годдзе Таварыства беларускай мовы.Госць „Рацыі” – ганаровы старшыня ТБМ, рэктар універсітэта імя Ніла Гілевіча – Алег Трусаў.
РР: Чаму Вы выбралі асновай сваёй дзейнасці менавіта змаганне за родную мову?
Алег Трусаў: Гэта, відаць, таму, што я родам з цікавага горада. Гэта горад Мсціслаў. Знакаміты горад, адкуль выйшаў і Пётр Мсціславец, і Гарэцкія. Мсціслаў заўжды быў фарпостам Беларусі на Усходзе. І я ніколі не забуду, як закрывалі на маіх вачах беларускамоўную школу ў цэнтры ... Болей...

У Віцебску павіншавалі самых юных беларускіх казачнікаў | Камунікат.org

У абласной бібліятэцы адбылося падсумаванне вынікаў конкурсу “Казка-цудоўная краіна”, арганізаваны Віцебскай абласной філіяй Саюза беларускіх пісьменнікаў супольна з тэатрам “Лялька” і мясцовымі курсамі “Мова нанова”.Да ўдзелу былі запрошаны школьнікі з Віцебшчыны ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў, а самае галоўнае патрабаванне да юных літаратараў – каб свае казкі яны напісалі на роднай мове.
На разгляд журы было даслана 90 твораў, кажа старшыня Віцебскай філіі Саюзу беларускіх пісьменнікаў Настасся Лазебная:
– Разглядалі 85 казак, бо некаторыя не адпавядалі ўмовам конкурсу. І вызначылі 24 пераможцы. Саюз беларускіх пісьменнікаў перадаў ім цудоўныя кніжкі, майкі з беларускім алфавітам, і кожнаму мы паклалі ў пакецікі “салодкі сняжок”,... Болей...

Пісьменніцкая рэзідэнцыя ў Нарвегіі запрашае да ўдзелу | Камунікат.org

Артыка Свальбард – праграма мастацкай рэзідэнцыі, якая дае магчымасць творцам жыць і працаваць у Свальбардзе (самая паўночная кропка Нарвегіі) цягам ад аднаго да дзевяці месяцаў.Побыт у Свальбардзе можа быць звязаны з праектам творцы, у якім ён ці яна звяртаецца да Арктыкі ці Паўночнага рэгіёну, або з неабходнасцю зірнуць на ўласны праект з пэўнай адлегласці. Свальбард умее натхняць, але ў той жа час гэта месца, якое патрабуе пэўных фізічных і псіхічных высілкаў ад тых, хто збіраецца тут жыць і працаваць. Такім чынам, творцы, якія зацікаўленыя ў рэзідэнцыі ў Свальбардзе, мусяць мець сапраўднае жаданне пажыць тут, як з прафесійных, гэтак і з прыватных прычын. Падрабязней пра рэзідэнцыю можна пачытаць тут.Тэрміны падачы заявак – 30 снежня 2019. Заяўкі прымаюцца на ангельскай мове... Болей...

Газета Слонімская, 47 (1172) 2019 | Камунікат.org

Газета Слонімская
Агульнапалітычны штотыднёвік
47 (1172) 2019

«Газета Слонімская» (скарочана «ГС», польск. Gazeta Słonimska) — беларуская штотыднёвая грамадска-палітычная газета, якая выходзіць у Слоніме. Упершыню выйшла ў 1938 годзе на польскай мове (ўсяго выйшла 4 нумары). «Газета Слонімская» была адноўленая ў 1997 годзе як незалежнае грамадска-палітычнае выданне на рускай і беларускай мовах. Яе заснавальнікам і галоўным рэдактарам стаў Віктар Валадашчук. Першы нумар адроджанай «Газеты Слонімскай» выйшаў 24 красавіка 1997 года накладам 3 000 асобнікаў. З цягам часу наклад вырас да 12 500 асобнікаў. Павялічылася і тэрыторыя распаўсюду газеты (з насельніцтвам каля 250 тысяч чалавек): Слонімскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Мастоўскі, Ваўкавыскі, Навагрудскі раёны Гродзеншчыны і іншыя рэгіёны рэспублікі. У пачатку 2006 года, калі сярод іншых незалежных выданняў Беларусі «Газета Слонімская» была выключана з падпісных каталогаў «Белпошты» і сістэмы распаўсюду праз «Белсаюздрук», наклад упаў у два разы. Сёння газета выходзіць на 32 старонках разам з рэкламнай газетай «Аддушына» накладам 3 500 асобнікаў. Газета друкуецца ў колеры і чорна-белым фармаце А3. Газета шырока і ўсебакова асвятляе палітычныя, грамадскія і культурныя падзеі, надае вялікую ўвагу гісторыі роднага краю, спартыўнаму, рэлігійнаму і літаратурнаму жыццю. Акрамя папяровай, газета мае і электронную версію. Болей...

Газета Слонімская, 48 (1173) 2019 | Камунікат.org

Газета Слонімская
Агульнапалітычны штотыднёвік
48 (1173) 2019

«Газета Слонімская» (скарочана «ГС», польск. Gazeta Słonimska) — беларуская штотыднёвая грамадска-палітычная газета, якая выходзіць у Слоніме. Упершыню выйшла ў 1938 годзе на польскай мове (ўсяго выйшла 4 нумары). «Газета Слонімская» была адноўленая ў 1997 годзе як незалежнае грамадска-палітычнае выданне на рускай і беларускай мовах. Яе заснавальнікам і галоўным рэдактарам стаў Віктар Валадашчук. Першы нумар адроджанай «Газеты Слонімскай» выйшаў 24 красавіка 1997 года накладам 3 000 асобнікаў. З цягам часу наклад вырас да 12 500 асобнікаў. Павялічылася і тэрыторыя распаўсюду газеты (з насельніцтвам каля 250 тысяч чалавек): Слонімскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Мастоўскі, Ваўкавыскі, Навагрудскі раёны Гродзеншчыны і іншыя рэгіёны рэспублікі. У пачатку 2006 года, калі сярод іншых незалежных выданняў Беларусі «Газета Слонімская» была выключана з падпісных каталогаў «Белпошты» і сістэмы распаўсюду праз «Белсаюздрук», наклад упаў у два разы. Сёння газета выходзіць на 32 старонках разам з рэкламнай газетай «Аддушына» накладам 3 500 асобнікаў. Газета друкуецца ў колеры і чорна-белым фармаце А3. Газета шырока і ўсебакова асвятляе палітычныя, грамадскія і культурныя падзеі, надае вялікую ўвагу гісторыі роднага краю, спартыўнаму, рэлігійнаму і літаратурнаму жыццю. Акрамя папяровай, газета мае і электронную версію. Болей...

Газета Слонімская, 50 (1175) 2019 | Камунікат.org

Газета Слонімская
Агульнапалітычны штотыднёвік
50 (1175) 2019

«Газета Слонімская» (скарочана «ГС», польск. Gazeta Słonimska) — беларуская штотыднёвая грамадска-палітычная газета, якая выходзіць у Слоніме. Упершыню выйшла ў 1938 годзе на польскай мове (ўсяго выйшла 4 нумары). «Газета Слонімская» была адноўленая ў 1997 годзе як незалежнае грамадска-палітычнае выданне на рускай і беларускай мовах. Яе заснавальнікам і галоўным рэдактарам стаў Віктар Валадашчук. Першы нумар адроджанай «Газеты Слонімскай» выйшаў 24 красавіка 1997 года накладам 3 000 асобнікаў. З цягам часу наклад вырас да 12 500 асобнікаў. Павялічылася і тэрыторыя распаўсюду газеты (з насельніцтвам каля 250 тысяч чалавек): Слонімскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Мастоўскі, Ваўкавыскі, Навагрудскі раёны Гродзеншчыны і іншыя рэгіёны рэспублікі. У пачатку 2006 года, калі сярод іншых незалежных выданняў Беларусі «Газета Слонімская» была выключана з падпісных каталогаў «Белпошты» і сістэмы распаўсюду праз «Белсаюздрук», наклад упаў у два разы. Сёння газета выходзіць на 32 старонках разам з рэкламнай газетай «Аддушына» накладам 3 500 асобнікаў. Газета друкуецца ў колеры і чорна-белым фармаце А3. Газета шырока і ўсебакова асвятляе палітычныя, грамадскія і культурныя падзеі, надае вялікую ўвагу гісторыі роднага краю, спартыўнаму, рэлігійнаму і літаратурнаму жыццю. Акрамя папяровай, газета мае і электронную версію. Болей...

Народная Воля, 91 (4446) 2019 | Камунікат.org

Народная Воля
91 (4446) 2019

Наведаўшы 17 лістапада пяць выбарчых участкаў у Савецкім раёне Гомеля, на пачатку 16-й гадзіны дабраўся на працілеглую ўскраіну горада – у густанаселены спальны мікрараён «Валатава». У школе №49 на вуліцы Петруся Броўкі месцяцца ўчасткі №7 і №8, якія належаць да Гомельскай-Юбілейнай выбарчай акругі №31. Нікога з выбаршчыкаў на ўчастку №7 на другім паверсе навучальнай установы не было. За доўгім сталом – чацвёра сябраў камісіі, насупраць за асобным сталом – сакратар участковай выбарчай камісіі Аляксандр Яўменаў. Побач – трое назіральнікаў Дастаю пасведчанне, паказваю сакратару Яўменаву – рэгіструйце. Сакратар раіць чакаць старшыню камісіі Яўгена Сусолкіна. Той неўзабаве выходзіць з бакавых дзвярэй, бярэ пасведчанне, тэлефануе камусьці па мабільніку і зноў знікае хвілін на восем-дзесяць у бакоўцы. Пакуль старшыня нешта ўзгадняе, гутарым з сакратаром. На ўчастку па спісе 1920 выбаршчыкаў. За пяць дзён датэрміновага галасавання камісія паказала, што ўчастак наведалі 612 чалавек, альбо 31,8 працэнта. Прамежкавыя лічбы асноўнага дня галасавання сакратар не называе. На ўчастак зайшлі двое выбаршчыкаў.Кажу: буду здымаць. – Не, чакайце старшыню, – раіць Яўменаў. Нарэшце Яўген Сусолкін выходзіць з бакавушкі ў дзіўным настроі і сур’ёзным тонам пачынае тлумачыць: – Вы павінны паказаць акрэдытацыю, што маеце права браць інтэрв’ю і рабіць здымкі. Пытаюся, ці ўважліва старшыня глядзеў пасведчанне, і ў каго ў такім разе мушу атрымаць акрэдытацыю, маючы дакумент агульнанацыянальнага выдання? Уцямнага адказу не атрымліваю. Болей...

Народная Воля, 92 (4447) 2019 | Камунікат.org

Народная Воля
92 (4447) 2019

Пакуль прадпрыемства не працуе, але яго далейшы лёс – у тумане. Каб атрымліваць «Народную Волю» з 1 снежня, аформіць падпіску неабходна да 27 лістапада. Зрабіць гэта можна праз інтэрнэт, у любым паштовым аддзяленні ці ў спецыялізаваных пунктах «Белсаюздруку». Поўным ходам ідзе падпіска і на першую палову 2020 года. Вы – з «Народнай Воляй», «Народная Воля» – з Вамі! Каб атрымліваць «Народную Волю» з 1 снежня, аформіць падпіску неабходна да 27 лістапада. Зрабіць гэта можна праз інтэрнэт, у любым паштовым аддзяленні ці ў спецыялізаваных пунктах «Белсаюздруку». Поўным ходам ідзе падпіска і на першую палову 2020 года. Вы – з «Народнай Воляй», «Народная Воля» – з Вамі! Нагадаем, што будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце выклікала вялікі рэзананс сярод мясцовых жыхароў. Праціўнікі будаўніцтва стварылі ініцыятыўную групу, білі ў званы і пісалі ва ўсе інстанцыі. Казалі, што прадпрыемства не адпавядаеэкалагічным нормам. Людзі выходзілі з пратэстамі на вуліцу, за што многіх штрафавалі, а ў дачыненні да некаторых нават узбуджалі крымінальныя справы, якія былі шыты белымі ніткамі. Але ў выніку пасля такіх яркіх праяў народнай незадаволенасці мясцовыя ўлады вырашылі пераправерыць адпаведнасць завода экалагічным стандартам. Выказаліся з гэтай нагоды і высокія чыноўнікі. Напрыклад, у канцы жніўня намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Корбут заявіў, што яго ведамства не дазволіць увод у эксплуатацыю акумулятарнага завода, калі там будуць парушаны экалагічныя нормы. Болей...

Народная Воля, 93 (4448) 2019 | Камунікат.org

Народная Воля
93 (4448) 2019

Выступленне намесніка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігара Петрышэнкі на цырымоніі пахавання парэшткаў кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання 1863–1864 гадоў. Вашы Экселенцыі, шаноўнае спадарства! Сённяшняя цырымонія – гэта сапраўды гістарычны момант, аднолькава важны для беларускага, літоўскага, польскага, украінскага і латышскага народаў. Падзеі тысяча восемсот шэсцьдзясят трэцяга – тысяча восемсот шэсцьдзясят чацвёртага гадоў, якія закранулі тэрыторыі адразу некалькіх дзяржаў Усходняй Еўропы, адбываліся і на нашых землях. Большасць асоб, якім мы сёння аддаём даніну памяці, з’яўляюцца сынамі беларускай зямлі, звязанымі з ёй агульным лёсам. Для беларусаў гэта не толькі ўспамін мінулага, але і – што нават больш важна – магчымасць аддаць належную пашану нашым продкам, спачыўшым на гэтай зямлі.Дзейнасць Кастуся Каліноўскага звязана з перарастаннем беларускага нацыянальна-культурнага руху ў барацьбу за беларускую дзяржаўнасць у форме народаўладдзя. Ужо ў той час дэкларавалася ідэяаб палітычнай суб’ектнасці Беларусі ў адносінах з краінамі-суседзямі. Знакава, што паролем паўстанцаў Кастуся Каліноўскага з’яўляліся словы: “Каго любіш? – Люблю Беларусь!”. Запаветы змагароў не страцілі актуальнасці і знайшлі працяг у галоўным дэвізе нашай краіны “За моц- ную і квітнеючую Беларусь”,у нашай працы па стварэнні дзяржавы для народа. Асоба Каліноўскага назаўжды ўпісана ў гісторыю Беларусі, як і падзеі паўстання дзевятнаццатага стагоддзя. Болей...

Наша слова, 49 (1460) 2019 | Камунікат.org

Наша слова
49 (1460) 2019

28 лістапада на сядзібе ТБМ адкрылася выстава твораў мастакоў суполкі "Пагоня", прысвечаная 99-тым угодкам Слуцкага збройнага чыну. Мы вырашылі адзначыць гадавіну Слуцкага збройнага чыну, і паколькі мы не заўсёды можам выстаўляць свае творы ў Палацы мастацтва, то мы выкарысталі магчымасць разгарнуць выставу на сядзібе ТБМ, - адзначыў Алесь Цыркуноў. На выставе прадстаўлены творы Алеся Цыркунова, Лявона Грышчука, Эдварда Агуновіча, Генадзя Драздова, а таксама Святланы Раманавай. Слуцкі збройны чын - адзін з яркіх момантаў барацьбы беларусаў за сваю дзяржаўнасць, -адзначыў адзін з удзельнікаў выставы. У цэнтры экспазіцыі знаходзіцца "Рэпрадукцыя Пагоні" Алеся Цыркунова. На выставе ёсць яшчэ адна яго праца "Балотны волат у смутку". Вядомы беларускі жывапісец Алесь Цыркуноў з'яўляецца аўтарам карцін на нацыянальна-патрыятычную тэматыку. У 2013- 2015 гадах спадар Алесь быў ініцыятарам адкрыцця выстаў на сядзібе ТБМ імя Ф. Скарыны, прысвечаных Дню Волі і іншым важным памятным датам у гісторыі краіны. Яго пэндзлю належаць партрэты М. Танка, Ул. Дубоўкі, А. Міцкевіча, Л. Лыча, У. Содаля, С. Новіка-Пяюна. Яго натхнялі вобразы Ефрасінні Полацкай, Ларысы Геніюш, Дануты Бічэль. Алесь Цыркуноў нарадзіўся ў в. Лясань Жлобінскага раёна, скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, выкладаў жывапіс у сярэдняй школе № 75 г. Менска і ў іншых установах, прысвяціў сябе станкаваму жывапісу. Болей...