December 14th, 2019

Павел Усаў: Улады імкнуцца ўтрымліваць кантроль да канца | Камунікат.org

У Польшчы адзначаюць сумную дату. 38 гадоў таму Войцех Ярузельскі абвясціў пра ўвядзенне ў Польшчы ваеннага становішча. Такі статус пратрымаўся ў краіне больш за паўтара года.
Вынік: каля 40 загінулых і больш за 10 тысяч інтэрнаваных за сувязь з прафсаюзам „Салідарнасць”.Чаму камуністычныя ўлады баяліся пратэстаў і спіхвалі адказнасць на Маскву? Ці магчыма паўтарэнне гэтага ў Беларусі? Ці можа ўлада ў Беларусі пайсці на саступкі ў дэмакратызацыі, як гэта зрабіў Ярузельскі ў 1989-м – праз 6 гадоў пасля заканчэння ваеннага становішча?
„Госць Рацыі” палітолаг Павел Усаў адказвае на гэтыя пытанні, а таксама тлумачыць, якое значэнне мелі падзеі 13 снежня 1981 года:– Гэта мела радыкальны ўплыў не толькі на польскую палітыку, але і на тую палітычную сітуацыю... Болей...

Журналістаў аштрафавалі, а дарогу так і не зрабілі | Камунікат.org

Суддзя Віцебскага райсуда Ганна Ігнаценка пастанавіла аштрафаваць незалежных журналістаў Алену Шабуню і Зміцера Лупача за сюжэт пра падманутых жыхароў вёскі Шэвіна Віцебскага раёну, паказаны на тэлеканале “Белсат”.
Вяскоўцы напісалі заявы, што не будуць удзельнічаць у сёлетніх парламенцкіх выбарах, бо кіраўніцтва вобласці і раёну не рэагуе на даўнюю праблему: ім забаранілі праход па тэрыторыі санаторыя “Лётцы”, праз які пралягае найкарацейшы шлях у суседнія Малыя Лётцы, дзе ёсць крама, пошта, аптэка ды іншыя аб’екты сацыяльнага прызначэння. Цяпер, каб трапіць туды, сталым людзям даводзіцца ісці ў абыход на 3 кіламетры болей.Сюжэт выйшаў напярэдадні выбараў, і менавіта таму адміністрацыйныя справы супраць журналістаў былі пачатыя ў рэкордна кароткія тэрміны, ... Болей...

Валянціна Аксак прэзентавала кнігу „Кава ў арліным гнязьдзе” | Камунікат.org

У сталічным Літаратурным музеі Петруся Броўкі прайшла прэзентацыя новай паэтычнай кнігі Валянціны Аксак „Кава ў арліным гнязьдзе”.Радкі з кнігі чытае сама аўтарка:
– Выпадаю з нагоды, з прыгоды, з пагоды, выпадаю з раскладу, з парады, з прынады. Выпадаю з датклівых тактоўных і тонкастанных. Выпадаю з душэўных, духоўных і душадайных. Выпадаю з чужых, із сваіх, із аніякіх, выпадаю са слова, хутка выпаду з мовы, ані гуку, ні згадкі, ціша, цемень і чорная знічка на чорным акне.Падтрымаць аўтарку прыйшлі старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч, філосаф Валянцін Акудовіч, тэатразнаўца Вячаслаў Ракіцкі і іншыя знакавыя творчыя асобы.Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск Болей...

„Гары Потэр” выйшаў па-беларуску | Камунікат.org

Cвет пабачыў беларускамоўны пераклад першай кнігі з культавай раманіяды Джаан Роўлінг пра Гары Потэра.
Кажа кіраўнік выдавецтва „Янушкевіч” Андрэй Янушкевіч:
– „Гары Потар” на сённяшні дзень самая вядомая кніга ў свеце, карыстаецца попытам сярод чытачоў розных пакаленняў. Я не ўдакладняў, але здаецца мы апошні еўрапейскі народ, які не меў свайго „Гары Потара” га роднай мове. Гэтую прыкрасць трэба было ліквідаваць.6 лютага 2020 года ў Менску будзе праведзена акцыя ў падтрымку выдадзенага перакладу кнігі „Гары Потэр і філасофскі камень”, якая пройдзе ў межах Сусветнай ночы Гары Потэра.Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Скаргу Алеся Міхалевіча не задаволілі | Камунікат.org

Суддзя суда Маскоўскага раёна Берасця Таццяна Гаргадзэ 13 снежня 2019 года ад імя Рэспублікі Беларусі не задаволіла скаргі грамадзяніна Алеся Міхалевіча.Той скардзіўся на дзеянні супрацоўніка Берасцейскай мытні па моўным пытанні.
Суддзя агучвае пастанову суда:
– Кіруючыся артыкулам 302, 303, 304, 306, 357 грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, суд вырашыў – адмовіць Аляксею Міхалевічу ў задавальненні скаргі на дзеянні службовай асобы Берасцейскай мытні. Рашэнне можа быць абскарджана, апратэставана ў Берасцейскі абласны суд праз суд Маскоўскага раёна горада Берасця ў 15-ці дзённы тэрмін з дня вынясення рашэння або ў той жа тэрмін з дня ўручэння асобе, якая мае права на апеляцыйнае абскарджанне, апратэставанне па яе патрабаванні матываванай часткі рашэння, а... Болей...

Барыс Хамайда адмяніў уласны суд | Камунікат.org

Найстарэйшага віцебскага апазіцыянера збіраліся пакараць за пікет у дзень перапахавання Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў.
22 лістапада Барыс Хамайда не змог трапіць у Вільню, таму ўзняў бел-чырвона-белы сцяг у Віцебску. І выйшаў да мінакоў з плакатам пра перапахаванне паўстанцаў. Праз 10 дзён супраць Барыса Хамайды распачалі адміністрацыйную справу. Але ён здолеў давесці, што пратакол складзены з памылкамі, і суддзя Чыгуначнага райсуду Алена Цыганкова мусіла спыніць судовы разгляд, вярнуўшы дакументы на дапрацоўку.Высветлілася, што пачатак пікетавання ўчастковая міліцыянтка Вікторыя Жук вызначала па каментарах пад артыкуламі пра акцыю ў сацыяльных сетках.
На яе думку, Барыс Хамайда ўзняў свой сцяг у 16.09, бо гэтым часам пазначаны каментар у Фэйсбуку, дзівіцца актывістка Таццян... Болей...

Гародня. Зробім сцяг гораду разам | Камунікат.org

Алесь Вераб’ёў, гарадзенскі каваль і грамадскі актывіст, прапануе ўсім жыхарам Гародні, у незалежнасці ад нацыянальнасці і мовы, пашыць вялікі бел-чырвона-белы сцяг з гербам гораду.Пра ідэі акцыі распавядае Алесь Вераб’ёў:
– Ідэя палягае на кансалідацыі грамадства. Па-першае, праз культурную акцыю. Мы прыйдзем да таго, што Беларусь наша маці. Ідэя палягае на пашыве сцяга грамадствам, людзьмі розных нацыянальнасцяў, розных веравызнанняў, дзяцей. Кожны чалавек можа набыць кавалачак тканіны і, калі ёсць жаданне, падпісаць яго: напісаць добрае пажаданне, прызнацца ў любові свайму гораду.На думку Алеся Вераб’ёва, такая акцыя ўжо зацікавіла шмат каго з гарадзенцаў.
– Цікавасць вельмі вялікая, скажу так: я пайшоў і набыў кавалачак сцягу, распавёў, і ішоў мужчына, я... Болей...

Павал Гарбуноў: Трэба пашыраць культуру ветлівых паводзінаў | Камунікат.org

Часцяком здараюцца дарожныя канфлікты паміж аўтамбалістамі, раварыстамі і пешаходамі, хаця менавіта апошнія валодаюць прыярытэтам, як удзельнікі руху.
Як прасоўваецца культура руху сярод пешаходаў і раварыстаў?Пра гэта распавёў старшыня Праўлення грамадскага аб’яднання „Мінскае роварнае таварыства” Павал Гарбуноў:
– Мы распрацавалі рэкамендацыі, зрабілі відэаролікі, буклет. Гэта ўсё мы будзем распаўсюджваць з гэтай вясны. Мы хочам прасоўваць гэтую культуру ветлівых паводзінаў як для мінакоў, так і для раварыстаў. Гэта па-першае. Па-другое, галоўнае першапачаткова ствараць добрую пэўную інфраструктуру, якая аўтаматычна не дазваляла б людзям памыляцца.Мінскае роварнае таварыства плануе перадаць прапановы па добраўладкаванню менскіх вуліц для раварыстаў і пешаходаў ... Болей...

„Дзікая лекцыя” пра „Балотныя гісторыі” | Камунікат.org

“Балотныя гісторыі”. У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Акадэміі навук Беларусі адбылася чарговая лекцыя з цыклу “Дзікія лекцыі”.Распавядае спецыяліст па акцыях і кампаніях Грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Наталля Саракавік:
– “Дзікая лекцыя” – гэта навукова-папулярны праект “Аховы птушак Бацькаўшчыны” сумесна з Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа. Мы намагаемся расказаць людзям тут, у горадзе, пра прыгажосць дзікай прыроды. І для гэтага мы выбралі такі фармат свабодных лекцый. Лекцыі праходзяць штомесяц і інфармацыя пра іх публікуецца на нашым сайце. Сёння адбывалася лекцыя, якая называлася “Балотныя гісторыі”. Яе чытаў Дзмітрый Гурмо. Лекцыя была аб тым, што балоты ... Болей...

Як святкуюць Каляды ў розных рэгіёнах Беларусі? | Камунікат.org

Напярэдадні Каляд у Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адбылася лекцыя пра асаблівасці святкавання зімовага сонцастаяння на таямнічым Берасцейска-Пінскім Палессі.Пра тое, як беларуская традыцыя памірае і зноў адраджаецца распавяла вядоўца лекцыі, супрацоўніца Інстытуту мастацтвазнаўства і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Настасся Даніловіч:
– Ці будзе яна жыць, гэта залежыць ад сённяшніх носьбітаў. Напрыклад, вось у экспедыцыях мы запісвалі ў Баранавіцкім раёне, што некаторы час не было – у 80-х – пачатку 90-х не хадзілі каледаваць. Потым гэта патрэбнасць у моладзі, у дзяцей была, і яны пачалі стыхійна хадзіць, і іх ужо бабулі вучылі, як гэта трэба рабіць, калі яны прыходзілі. І так паступова традыцыя адрадзілася.Падчас лекцыі госці навучыліся адро... Болей...