December 13th, 2019

Беластоцкія беларусы сустрэліся з консулам Літвы | Камунікат.org

На чарговы дыскусійны клуб „АБ-БА”, аб’яднанне бацькоў, чые дзеці вывучаюць беларускую мову ў Беластоку, завітала консул Літвы ў Сейнах Ізольда Брыкаўскене.
Гутарылі пра беларусаў і літоўцаў – блізкіх і незнаёмых суседзяў. Прагучала ідэя пра супрацоўніцтва і стварэнне супольных праектаў паміж беларусамі і літоўцамі, які жывуць на Падляшшы.Кажа консул Літвы ў Сейнах Ізольда Брыкаўскене:
– Файна штосьці зрабіць разам, бо разам заўсёды можна зрабіць больш. У якім кірунку, то гэта залежыць ад фантазіі. Гэта можа быць супольная гісторыя, што вельмі цікава. Можна зарганізаваць сустрэчу прысвечаную гісторыі, гэта можа быць нейкая культурніцкая падзея.Раней „АБ-БА” таксама супрацоўнічала з арганізацыямі літоўскай нацменшасці ў Польшчы. Падчас сустрэчы ў... Болей...

Абноўленую гульню „Паўстанцы” прэзентуюць у менскім бары „Kalinoŭski” | Камунікат.org

Чаканая і абноўленая гульня „Паўстанцы”, якая ў картачным варыянце вяртала аматараў да падзеяў Беларусі 1863-га і 1864-га гадоў, будзе прэзентаваная ў Менску ўжо ў гэтую нядзелю – 15-га снежня.
Да старай версіі дадалося некалькі цікавостак, якія дадуць больш інфарматыўнасці аматарам такога спосабу баўлення часу.Выхад картачнай гульні „Паўстанцы” новай версіі стаў магчымы зборам грошаў талакою.
Кажа Антон Янкоўскі распрацоўшчык і суаўтар гульні „Паўстанцы”:
– Гульня прыйшла, мы вельмі рады. Вельмі прыемна, што праект, які мы выношвалі некалькі год, нарэшце дойдзе да людзей. Праект, які ўжо 6-7 год разам з намі ідзе і расце разам з намі, ён далей развіваецца. І мы з вялікім задавальненнем будзем рады, калі ўсе будуць гуляць у яго. Будуць ат... Болей...