December 12th, 2019

Беларуская школа ў Амелянцы застаецца пад пагрозай закрыцця | Камунікат.org

Улады Камянеччыны сустрэліся з мясцовымі жыхарамі вёскі Амелянец. Нагодаю стаў зварот грамадзян у абарону мясцовай сярэдняй і апошняй беларускамоўнай у раёне школы.Амелянчукі чакалі адказаў наконт будучыні школы, аднак чыноўнікі так і не паведамілі пра тое, што з ёй будзе далей. Кажа старшыня Камянецкага райвыканкама Валянцін Зайчук:
– Ні пра якое закрыццё пакуль размовы не ідзе. Пакуль пытанне вывучаецца. Не так проста сёння закрыць школу. Трэба прыняць узважанае рашэнне, як нам быць далей. Ёсць некалькі варыянтаў: і пакінуць школу, і зрабіць яе базавай.
Дыскусія ў зале вясковага дома культуры ў Амелянцы, дзе адбывалася сустрэча, доўжылася некалькі гадзін. З аднаго боку чыноўнікі, з другога – частка прысутных вяскоўцаў і настаўнікаў абменьваліся аргументамі пра сапраўдныя пр... Болей...

Тайны забытых камянёў | Камунікат.org

Нават не ведаючы мовы, можна часткова дазнацца, хто пахаваны пад мацэвамі могілак Беларусі. У менскім Музеі гісторыі і культуры габрэяў Беларусі адбылася лекцыя па інтэрпрэтацыі дэкору помнікаў на габрэйскіх могілках Усходняй Еўропы.Пра важнасць дагляду за могілкамі распавёў даследчык габрэйскай матэрыяльнай культурнай спадчыны Юліян Верхалеўскі:
– Яўрэі жылі на тэрыторыі Беларусі шмат часу. Побач з беларусамі жылі мірна. Гэтая частка нашай спадчыны нібыта адчуваецца чужой. Гэта не зусім правільна. Таму зараз трэба наладжваць нейкія кантакты, каб гэтая спадчына адчувалася ўсё ж такі сваёй. Бо яна знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. І такая ж самая спадчына для беларускага народа як і для яўрэйскага.Наведвальнікі лекцыі змаглі атрымаць грунтоўныя веды па сімволіцы габрэйскіх мацэваў д... Болей...

Тры прывіды Айзіка Кучара | Камунікат.org

Адзін з самых уплывовых беларускіх літаратурных крытыкаў, літаратуразнаўцаў і кінасцэнарыстаў – Айзік Евелевіч Кучар. Ён здолеў не толькі перажыць часы сталінскага тэрору, але і зрабіць кар’еру.
Як пры жыцці Кучара, гэтак і цяпер шмат хто ўпэўнены, што ў страшныя 1930-ыя гады Айзік Евелевіч актыўна пісаў даносы на сяброў-пісьменнікаў.Улетку 1980 года выходзяць «Літаратурна-крытычныя артыкулы Алеся Кучара». Добра выпіўшы, аўтар са стосам экзэмпляраў сваёй свежай кнігі ў руках сядае за стырно «Волгі».
Алесь Кучар ужо вядомы літаратуразнаўца і прызнаны сцэнарыст БССР. Паводле ягоных сцэнароў паставілі такія вядомыя стужкі, як «Чырвонае лісце», «Гадзіннік спыніўся апоўначы», «Усходні калідор». Аднак сцэнарыст засмучаны.... Болей...

Чым жыве віленская беларуская „Рунь”? | Камунікат.org

Газета „Рунь” ужо больш за 20 гадоў выходзіць у Вільні і з’яўляецца адзіным перыядычным выданнем, якое выдаецца ў Літве па-беларуску.Пра выданне распавядае Сяргей Гаўрыленка.
РР: Чым з’яўляецца выданне „Рунь”?
Сяргей Гаўрыленка: Газета „Рунь” была заснавана літоўскімі беларусамі два з гакам дзясятка гадоў таму. Праз год пасля яе заснавання працэсам яе выдання заняўся Віленскі цэнтр грамадскай ініцыятывы „Дэмакратыя для Беларусі”. Рэдактарам тады быў віленскі беларускі паэт Алег Мінкін. Некалькі гадоў таму ён адышоў ад рэдактарскай справы, ён застаецца літаратурным рэдактарам нашай газеты. Газета перажывала дастаткова шмат перапетый на працягу свайго існавання. Калі да 2004 году высілкамі таго ж Алега Мінкіна яна выходзіла раз ... Болей...

Ствараецца мультфільм з мнеманічнымі вершамі «Вожыкавая палянка» | Камунікат.org

Дзеці павінны вучыцца беларускай мове і разнастайнасці словаў з маленства. Ствараецца мультфільм з мнеманічнымі вершамі «Вожыкавая палянка», на яго ідзе збор грошай у інтэрнэце.Аўтары перакананыя, што іх твор дапаможа дзецям засвойваць неабходны запас словаў і проста глядзець якасны мультфільм. Тэкст падрыхтавала дзіцячая пісьменніца Ганна Янкута.
Аўтарка ідэі Марыя Грыц распавяла, як ствараецца і чаго вымагае праект:
– Яшчэ да моманту малявання, там, як высветлілася, цэлы воз яшчэ трэба зрабіць. Наш мульцік будзе настолькі класны, настолькі цёплы, тое, што я зараз бачыла. Гэта выдатна. Гэта тое, што трапляе ў сэрца. І я спадзяюся, што мы зможам зрабіць серыял на 5-7-10 эпізодаў. Прынамсі Ганна ўжо мае ідэі. У нас ёсць план. Першым мнеманічным вершам мы вырашылі ўзяць л... Болей...

Цэрквы Бельчыцкага манастыра пайшлі на дом для супрацоўнікаў НКВД | Камунікат.org

У кожным рэгіёне Беларусі ёсць свае Курапаты. У Беларусі няма ніводнага куточка, дзе людзі не пацярпелі б ад сталінскіх рэпрэсій. Не выключэннем з’яўляецца і Полаччына.
Полацкі краязнаўца Міхась Баўтовіч правёў экскурсію па мясцінах, якія звязаныя з тым жахлівым часам.Міхась Баўтовіч: Па гэтай дарозе вялі полацкіх вязняў на расстрэл.
– Першы аб’ект нашай вандроўкі. Гэта былы пабернардынскі манастыр. Пасля паўстання 1831 года канфіскаваны, і ў другой палове 19 стагоддзя ён быў перададзены ў праваслаўнае ведамства. І тут была філія Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра. Пасля 1917 года манастыр быў закрыты. І недзе ў 30-х гадах тут ужо была турма. Паводле сведчанняў адной з дачок таго, хто знаходзіўся ў гэтай турме, калі Полацкая акруга ўжо была, то гэтая жанчына з Лепеля пры... Болей...

Мікалай Падгайскі: Недастаткова ў нас ініцыятыўных людзей | Камунікат.org

У мінулыя выходныя Баранавіцкая філія Таварыства беларускай мовы адзначыла 30 год сваёй дзейнасці.
Было шмат удзельнікаў, якія эмацыйна гаварылі пра рост сваёй свядомасці пад уплывам Таварыства, прагучалі і крытычныя заўвагі.Падрабязней пагаворым з госцем Радыё Рацыя, які раней узначальваў філію, Мікалаем Падгайскім.
РР: Як вы ацэньваеце работу Таварыства беларускай мовы за 30 гадоў?
Мікалай Падгайскі: 30 гадоў – гэта такі аграмадны тэрмін, гэта так многа зроблена, многа, магчыма, і не зроблена. А ўся праца была на энтузіязме з самага пачатку і да сённяшняга дня. Усё ж такі мова – гэта тое, што найбольш аб’ядноўвае людзей, якія працуюць у гэтай арганізацыі. У цяжкія далёкія, амаль савецкія часы, было не проста людзям працаваць.
РР: Але, наколькі я пачула з выступаў, т... Болей...

Антаніна Хатэнка: Набліжаецца калядны перыяд народнай традыцыі | Камунікат.org

Крывыя вечары. Мы ўсе, незалежна ад веравызнання, рэлігійнае канфесіі трапляем у гэты традыцыйны калядны перыяд народнай традыцыі.Распавядае паэтка, культуралагіня Антаніна Хатэнка.
– Чаму я назвала вось гэту нашу сустрэчу, размову “Роздум у дарозе перамянення”? Не толькі таму, што гэтыя Крывыя вечары, у сярэдзіне якіх мы апынуліся, знаходзімся, патрабуюць трансфармацыі перамянення, але найперш таму, што вось гэта трэба пераўзнавіць. Яно яшчэ там недзе дыхае, схаванае глыбока, яго трэба вынайсці, адчуць, што яно ёсць, намацаць і даць яму новае дыханне, новае жыццё.
Гутарка з Антанінай Хатэнкай прайшла на сталічнай сядзібе Таварыства беларускай мовы, дзе штотыдзень ладзяць сустрэчы са знакавымі дзеячамі беларускай культуры. Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менс... Болей...