December 11th, 2019

У Тбілісі гаварылі пра паслявыбарчую сітуацыю ў Беларусі | Камунікат.org

У Тбілісі завяршаецца 8-я сесія Парламенцкай асамблеі Усходняга партнёрства “Еўранэст”. Парламентарыі з Беларусі зноў да яе не былі дапушчаны.Адной з галоўных падзей стала пасяджэнне рабочай групы па Беларусі, на якім у прыватнасці абмеркавалі бягучую палітычную сітуацыю ў краіне пасля апошніх парламенцкіх выбараў.
У абмеркаванні прымалі ўдзел прадстаўнікі дэмакратычных партый і рухаў Беларусі, а таксама старшыня партыі левых “Справядлівы свет” Сяргей Калякін: – Выступаў кіраўнік міжнароднай місіі, якая ў нас была на выбарах. Яны паўтарылі свае высновы пра тое, што яны бачаць шмат праблем. І лічаць, што выбары не былі ні свабоднымі, ні сумленнымі. Вынікі нельга прызнаць як волевыяўленне беларускага народа. У сувязі з гэтым было заяўлена, што група будзе праця... Болей...

Сяргей Чыслаў: Час аб’яднацца чырвона-зялёным з бел-чырвона-белымі | Камунікат.org

Адзін са стваральнікаў кампаніі «Свежы вецер» Сяргей Чыслаў лічыць, што ў барацьбе супраць расейскай імперскай палітыкі важныя розныя спосабы.
І таму акцыя каля расейскай амбасады з выкачваннем гарбуза не меней эфектыўная ў сімвалічным і інфармацыйным плане за мітынг у цэнтры Менску:
– Мы звярнуліся да сяброў з пытаннем ажыццявіць стары рытуал. Гэта менавіта, калі жаніх сватаецца. І калі нявеста лічыць, што ёй не падабаецца гэты жаніх, яна проста выкачвае гарбуза. Гэта таксама было дастаткова годна, прыгожа, традыцыйна, трошку нестандартна. Таму што, калі ўвесь хадзіць па горадзе, то гэта не выклікае ўжо пазітыўнай рэакцыі.Кампанія «Свежы вецер» у бліжэйшыя дні абмяркуе стратэгію на наступныя тыдні. Будзе вырашана што рабіць і як. Па словах Сяргея Чыслава, п... Болей...

Беларусь у Глабальным рэйтынгу чалавечага развіцця 50-ая | Камунікат.org

Сёлета Глабальная справаздача аб чалавечым развіцці Арганізацыі аб’яднаных нацый прысвечаная тэме няроўнасці.Як паведаміла на брыфінгу ў Менску пастаянная каардынатарка ААН у Беларусі Аляксандра Салаўёва, у першую пяцёрку групы краін з вельмі высокім роўнем чалавечага развіцця ўваходзяць Нарвегія, Швейцарыя, Ірландыя, Германія і Ганконг (Кітай).
Замыкаюць групу Сейшэльскія астравы – 62-е месца.
– З 2018 года Беларусь паднялася на тры пазіцыі і займае 50-е месца ў агульнасусветным рэйтынгу па індэксе чалавечага развіцця. Яна ідзе адразу за Расеяй і дзеліць 50-е месца з Казахстанам. Беларусь застаецца ў групе краін з вельмі высокім індэксам чалавечага развіцця. Калі ж індэкс пераацэньваецца з улікам гендэрнай няроўнасці, то мы таксама бачым тут посьпех Беларусі ў тым, што... Болей...

Прэмію імя Францішка Аляхновіча атрымалі Сяргей Скрабец і Алесь Пушкін | Камунікат.org

10 снежня на пляцоўцы \"Тэрыторыя правоў\" у Мінску былі вызначаныя лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча , заснаванай Беларускім ПЭН-цэнтрам і Радыё Свабода. У гэтым годзе яе атрымалі два аўтары, які напісалі свае творы ў зняволенні - Сяргей Скрабец за кнігу \"Кошт свабоды\" і Алесь Пушкін за кнігу \"Турэмны альбом\", выдадзены ў серыі \"Беларуская турэмная літаратура\". Падчас узнагароджання першая намесніца старшыні ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай адзначыла, што прэмія імя Францішка Аляхновіча - адзіная літаратурная прэмія сярод іншых прэмій, якую арганізатары хацелі б уручаць радзей. Кіраўнік мінскага бюро Беларускай службы Радыё Свабода Валянцін Жданко параіў прысутным пачытаць твор Францішка Аляхновіча “У кіпцюрах ГПУ”, калі яны гэтага яшчэ не зрабілі.“Мы ... Болей...