December 7th, 2019

Фільм блогера NEXTA прызнаюць экстрэмісцкім? | Камунікат.org

Фільм блогера NEXTA «Лукашенко. Уголовные материалы» ў кроку ад таго, каб быць афіцыйна прызнаным экстрэмісцкім.
Адпаведны суд адбыўся і пастанова аб нібыта знойдзеным у фільме экстрэмізме ўжо вынесеная.Аднак спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў рэгулярна папаўняецца, прычым беларускія ўлады, здаецца, зразумелі, як падаваць гэтую інфармацыю на Захадзе, кажа актывіст анархісцкага руху Мікола Дзядок:
– Калі раней трэба было фальсіфікаваць пратаколы, хтосьці матам лаяўся. Прыходзілі дамоў да людзей і казалі, што ты лаяўся матам і адпраўлялі на 15 сутак. Разумееце, грамадскае месца – у сябе дома. Але ўсе разумелі, што гэта фэйк, што гэта нейкая лухта: і суддзя, і ўчастковы, які гэта фальсіфікаваў. І таму яны зрабілі заканадаўчую дубінку. А гэты закон дазваляе ім рабіць перас... Болей...

У Нацбібліятэцы – унікальная калекцыя кніг з аўтографамі | Камунікат.org

Нацыянальная бібліятэка Беларусі паслядоўна і старанна стварае сваю калекцыю кніг з аўтографамі.
Сёння ў гэтай калекцыі аўтографы не толькі вядомых беларускіх пісьменнікаў, але і славутых сусветных дзеячаў мастацтва.Кажа намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша.
– У фондах бібліятэкі захоўваецца безліч выданняў з аўтографамі вядомых асобаў, як нацыянальных, беларускіх, гэтак і сусветных. Натуральна аўтографы Барадуліна, Быкава, Брыля, Коласа, Купалы і іншых – у нас вельмі шырока прадстаўлены. Але ёсць аўтографы і Пікаса, і Сальвадора Далі, і Марка Шагала нават далёка не адзін, і Рамэна Ралана, і Віктара Гюго і многіх-многіх іншых.З гэтай калекцыяй працуюць не толькі беларускія даследчыкі, але і навукоўцы са ўся... Болей...

Беларусы пратэстуюць супраць магчымага аншлюсу | Камунікат.org

Беларусам пашчасціла быць сярод прыкладна двухсот народаў з існуючых трох тысяч, якія змаглі дамагчыся незалежнасці, заявіў пісьменнік Уладзімір Арлоў, выступаючы 7 снежня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску на несанкцыянаваным мітынгу супраць інтэграцыі з Расеяй.Сярод тых, хто прыйшоў на акцыі ў падтрымку незалежнасці Беларусі ў Менску, не толькі палітыкі і актывісты, а пісьменнікі, паэты, мастакі.Так, пісьменнік Уладзімр Арлоў паўдзельнічаў і ў ланцугу супраць інтэграцыі з Расеяй, а потым выступіў на мітынгу на Кастрычніцкай плошчы. Ён нагадаў пра тое, што ў свеце жыве 3000 нацый і народнасцяў, але менш за 200 здолелі стварыць свае дзяржавы. „І мы, беларусы, сярод іх, – гэта найвялікшая каштоўнасць. І мы вышлі бараніць гэтую каштоўнасць”, – сказаў Уладзімір Арлоў:
&... Болей...