December 3rd, 2019

Дубавец Сяргей, Дзёньнік прыватнага чалавека | Камунікат.org

Дзёньнік прыватнага чалавека
Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ
Дубавец Сяргей

Кожнага разу, калi настае восень, калi доўгi кастрычнiцкi дождж гонiць нас, нiбы пблае лiсьце, зь лесу, з ракi й з суседзкiх двароў, калi шэры дзень так незаўважна перамяняецца ў вечар, што раз-пораз пазiраеш на гадзiньнiк, блытаючы "шэсьць" i "восем", каб адразу ж забыцца на час i зiрнуць зноў, -- кожнага разу мы з шумам ляцiм па гулкай лесьвiцы да свайго паверху i, расчырванелыя, штурхаемся ў калiдоры, скiдаючы абутак, нешта выкрыкваем, сьмяемся й разьбягаемся па доме, па ўсiх пакоях, каб неўзабаве сабрацца да вечаровага стала, ля якога ўжо сядзiць наш сiвавусы дзядуля, каб пасьля вячэры йсьцi ў вялiкi гасьцёвы пакой, дзе мы з нагамi залазiм на старасьвецкую канапу, каб зараз жа стаiцца й слухаць, слухаць пад пошум дажджу за вакном доўгi-доўгi роспавед пра iншы сьвет ды iншых людзей, дзе сьвет i людзi такiя дзiўныя й такiя падобныя да нас самiх, бо гэта наш дзядуля распавядае нам свае дзiвосныя гiсторыi, а мы, заварожаныя, не варушымся, хоць нам зусiм ня хочацца спаць, бо трэба абавязкова дазнацца, чым скончыцца гэтае апавяданьне, якое ўжо заўтра мы будзем пераказваць адзiн адному на розныя лады, але так будзе заўтра, а сёньня мы заўважаем, што дзядулевы гiсторыi апошнiм часам робяцца ўсё больш кароткiя i ўсё часьцей паўтараюцца, яны ўжо зусiм не такiя захапляльныя, як колiсь, i ад гэтага нам лезуць у галаву ўсялякiя недарэчныя думкi пра тое, што наш дзядуля зусiм састарэў i не распавядзе нам ужо больш нiчога -- ён пазiрае на нас сваiмi сумнымi вачыма, у якiх стаяць сьлёзы, нiбы вiнавацiцца перад намi. Болей...

Слонімскі край, 10 (44) 2019 | Камунікат.org

Слонімскі край
гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне
10 (44) 2019

6 лістапада ў Слоніме па вуліцы Васі Крайняга (гістарычныя назвы — Спаская, Бернардынская, Банкавая) урачыста, у прысутнасці кіраўніцтва горада, адкрылі помнік дзяржаўнаму дзеячу ВКЛ і Рэчы Паспалітай Міхалу Казіміру Агінскаму. На свае сродкі яго вырабіла прыватная фірма “Гранві” Уладзіміра Вількіцкага, ініцыятар — грамадскае аб’яднанне “СлонімКаналАгінскага ” (кіраўнік — Іван Вадэйка). Надпіс на помніку выкананы па-беларуску: “Міхал Казімір Агінскі (1728 — 1800), стараста слонімскі, кампазітар, паэт, мецэнат”. У публікацыях пра Агінскага згадваюцца дзве даты яго нараджэння — 1728 і 1730 гады. Ініцыятары ўсталявання помніка слушна выбралі першую, бо якраз яе выкарыстоўвае даследчык жыцця і дзейнасці Міхала Казіміра Анджэй Цеханавецкі.* Слонімскую эканомію Міхал Казімір Агінскі атрымаў у 1761-м пасля шлюбу з удавой падканцлера ВКЛ Антона Міхала Сапегі Аляксандрай Сапега (Чартарыскай). Аднак наш горад стаў яго сталай рэзідэнцыяй толькі ў 1770-я. Цеханавецкі падкрэслівае, што “Агінскі пераняў даўно абжыты маёнтак, які ўнёс ужо пэўны ўклад у культуру, а не зусім пустое месца”.** Што зрабіў стараста Агінскі для Слоніма? На яго загад у горадзе рамантаваліся вуліцы, масты, будаваліся дамы (захавалася былая аўстэрыя на цяперашняй Савецкай вуліцы), мануфактуры, існавала друкарня, адно з рэчышчаў Шчары стала каналам. Болей...

Літаратурная Беларусь, 10 (158) 2019 | Камунікат.org

Літаратурная Беларусь
Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»
10 (158) 2019

10 гадоў таму Еўрапейскі Саюз заснаваў прэмію па літаратуры — каб папулярызаваць на міжнародным узроўні не надта вядомых, але таленавітых аўтараў з розных краін Еўропы. Намінантам прэміі можа стаць аўтар, які мае не менш за дзве, але не больш за чатыры выдадзеныя арыгінальныя кнігі. Каардынуе прэмію адмысловы кансорцыум, які стварае нацыянальныя журы і арганізуе цырымонію ўзнагароджвання. Адметна, што конкурс можа ісці ажно цягам трох гадоў. Першы цыкл быў у 2009–2011 гадах, трэці скончыўся ў 2017-м. А ў 2019 годзе пачаўся новы цыкл, які завяршыцца ў 2021-м. Кожны год каля 15-ці еўрапейскіх краін абіраюцца да ўдзелу ў конкурсе, пасля зацвярджаецца склад нацыянальных журы, бо ў кожнай краіне яносваё. Ну а чальцы журы ўжо вызначаюць пераможцу. У конкурсе маюць права ўдзельнічаць не толькі краіны-сябры ЕС, але і іншыя краіны Еўропы, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі праграмы «Крэатыўная Еўропа», — агулам 41 краіна. Лаўрэаты атрымліваюць грашовую прэмію ў памеры 5000 еўра і падтрымку ў выглядзе перакладаў сваёй кнігі, а таксама яе прамоцыю на міжнародным узроўні. Сёлета ў конкурсе перамаглі творцы з наступных краін: Аўстрыя, Венгрыя, Вялікабрытанія, Грузія, Грэцыя, Ірландыя, Італія, Літва, Польшча, Румынія,Славакія, Украіна, Фінляндыя і Францыя. Пазнаёмімся з нацыянальнымі пераможцамі Еўрапейскайпрэміі ды іх творчасцю. Аўстрыя. Гэтую краіну прадстаўляе Лаўра Фройдэнтхалер. Лаўра нарадзілася ў 1984 годзе ў Зальцбургу, вывучала нямецкую мову і літаратуразнаўства, філасофію, займалася гендарнымі даследаваннямі. Болей...

Наша слова, 48 (1459) 2019 | Камунікат.org

Наша слова
48 (1459) 2019

Развітанне з Кастусём Каліноўскім і яшчэ 19 паўстанцамі, арганізаванае ўладамі Літвы, атрымала найвышэйшыя адзнакі тысяч прысутных на ўрачыстасці. У 8.30 салдаты ротаў ганаровай варты Арміі Літвы і Войска Польскага вынеслі два дзясяткі невялікіх драўляных трунаў з унутранага двара Палаца валадароў Вялікага Княства Літоўскага. Дзве першыя труны накрытыя чырвоным штандарам з паўстанцкім гербам - літоўскай "Пагоняй", польскім арлом і нябесным заступнікам арханёлам Міхаілам. У іх тое, што засталося ад камандзіраў - Кастуся Каліноўскага і Зыгмунта Серакоўскага. Парэшткі ўсіх удзельнікаў народнага паўстання супраць расейскага царызму даставілі ў Кафедральны сабор-базіліку Святых Станіслава і Уладзіслава. На плошчы тым часам сабраліся сотні ахвотных стаць сведкамі гістарычнай падзеі. Найбольш, як выглядала, было беларусаў, якіх лёгка было пазнаць па бел-чырвона-белых сцягах, партрэтах Каліноўскага і самаробных плакатах з ягонымі цытатамі. З прыбыццём на вакзал кожнага новага цягніка ці аўтобуса людзей прыбывала, і ўрэшце беларусы, на вока, склалі 2/3 ад усіх прысутных. Некаторыя прызнаваліся, што ніводнага разу не былі ў Менску, але не маглі прапусьціць такую падзею ў гістарычнай сталіцы. Арганізавана дабраліся выкладчыкі і навучэнцы Беларускага гуманітарнага ліцэя - адразу паўсотні чалавек. Болей...

Народная Воля, 90 (4445) 2019 | Камунікат.org

Народная Воля
90 (4445) 2019

Председатель движения «За Свободу» Юрий Губаревич написал заявление в милицию с требованием возбудить уголовное дело по факту фальсификации данных голосования на избирательном участке №571 в Минске. бря весь день находился наш наблюдатель Владимир Шило. По его словам, досрочно проголосовать сюда пришли 11 человек, а в протоколе комиссии указано 109 проголосовавших, – сказал Ю.Губаревич. – На следующий день я приехал с утра на этот участок. Заглянул в эту полупрозрачную урну – там лежат эти 11бюллетеней. За ночь даже не вкинули [нужное количество]. Председатель избирательной комиссии отказывается от общения, и я вызвал милицию». По словам Губаревича, приехавший на вызов сотрудник милиции взял объяснения и оформил их на бланке об административном правонарушении, хотя политик настаивал на том, что произошедшее является уголовным преступлением. «Я написал заявление стребованием возбудить уголовное дело по статье 192 (нарушение законодательства о выборах) и 427 (служебный подлог). Это заявление у меня приняли, – сказал лидер движения. – Провести проверку элементарно – милиция тоже может заглянуть в урну для голосования и проверить журнал учета избирателей. Отмеченных там людей можно обзвонить и уточнить, голосовали ли они вчера». Болей...

Ніва, 47 (3315) 2019 | Камунікат.org

Ніва
Тыднёвік беларусаў у Польшчы
47 (3315) 2019

«Ніва» — штотыднёвая газета, якая выдаецца на беларускай мове ў Беластоку. Газета была заснавана ў 1956 Беларускім грамадска-культурным таварыствам. Зараз яе выдае Праграмная рада тыднёвіка «Ніва». Газета асвятляе штодзённае жыццё беларусаў у Польшчы, дзейнасць грамадскіх арганізацый, друкуе матэрыялы па краязнаўстве, змяшчае артыкулы, прысвечаныя актуальным падзеям на Беларусі. Болей...

Свободные новости плюс, 43 (842) 2019 | Камунікат.org

Свободные новости плюс
еженедельная общественно-политическая газета
43 (842) 2019

Итак, выборы в Палату представителей прошли по традиционному белорусскому сценарию. Вместо реального волеизъявления народа — не очень талантливая имитация, бутафория, профанация. Это, собственно, не выборы, а техническая, бюрократическая процедура. От граждан требуется лишь прийти к урнам и «выполнить свой гражданский долг». То есть исполнить ритуал, в рамках которого не народ избирает власть, а власть избирает сама себя, используя народ в качестве необходимого декора. Тем не менее нынешняя избирательная кампания имела свои особенности. Это и большая, чем прежде, апатия населения и, что особенно важно, массовое недоверие населения к власти. Была попытка использовать выборы для артикуляции конкретных проблем регионов и разных социальных групп. В качестве примера можно привести противников аккумуляторного завода возле Бреста, матерей, протестующих против жесткости приговоров их детям по «наркотическим статьям». Заметна более активная презентация молодежной повестки дня. В этот раз, впервые за долгие годы, в выборах участвовала радикальная часть оппозиции, объединенная вокруг гражданской кампании «Европейская Беларусь». В столице она изрядно пошумела, проведя даже митинги и шествия. Политическое руководство стремилось максимально мобилизовать госаппарат для воздействия на общество. Во многих округах было выдвинуто по два провластных кандидата, чтобы было больше возможности для общения с населением. Причем, в отличие от предыдущих выборов, они активно участвовали в агитационной кампании. Болей...

Новы Час, 44 (655) 2019 | Камунікат.org

Новы Час
44 (655) 2019

На мінулым тыдні ў Вільні перапахавалі парэшткі Кастуся Каліноўскага. Падавалася б, для Беларусі гэта павінна быць падзеяй нацыянальнага маштабу. Усё ж Каліноўскі заўсёды быў «нашым» героем: «Люблю Беларусь! — То ўзаемна!». Але афіцыйныя беларускія СМІ надалі гэтаму непрапарцыйна мала ўвагі. Дый яшчэ і падцэнзуравалі рэпартажы з падзеі, абрэзаўшы з кадраў белчырвона-белыя сцягі. Даволі дзіўнае стаўленне да асобы Кастуся Каліноўскага. Нават у савецкія часы яго постаць не без скрыпу, але ўпісвалася ў афіцыйную ідэалогію і афіцыйную гісторыю — як барацьбіта з царызмам і ініцыятарам вызвольнага паўстання. Падавалася б, калі Беларусь — краіна, злепленая па савецкіх лякалах (што заўсёды падкрэсліваецца нашым правадыром: «Мы ўзялі ўсё лепшае ад СССР»), то і стаўленне да героя павінна быць адпаведным. Але ж не. Нават тыя рэпартажы, якія асвятлялі гэту падзею, былі нейкія «вокамгненныя». Нібыта, перапахаванне такой постаці ў беларускай гісторыі — шараговая з’ява. Чаму ў афіцыйных мас-медыя краіны не адбылося належнага рэзанансу? Можа быць, таму, што Каліноўскі змагаўся супраць Расійскай імперыі? А тая імперскасць цяпер у трэндзе ў нашай суседкі, якая намагаецца адрадзіць «былую веліч». У той жа час, мы ці імкнёмся ўвайсці ў гэтую імперыю праз незразумелыя інтэграцыі, ці не імкнёмся, кажучы, «на храна нам такі саюз». Болей...

Народная Воля, 90 (4445) 2019 | Камунікат.org

Народная Воля
90 (4445) 2019

Председатель движения «За Свободу» Юрий Губаревич написал заявление в милицию с требованием возбудить уголовное дело по факту фальсификации данных голосования на избирательном участке №571 в Минске. бря весь день находился наш наблюдатель Владимир Шило. По его словам, досрочно проголосовать сюда пришли 11 человек, а в протоколе комиссии указано 109 проголосовавших, – сказал Ю.Губаревич. – На следующий день я приехал с утра на этот участок. Заглянул в эту полупрозрачную урну – там лежат эти 11бюллетеней. За ночь даже не вкинули [нужное количество]. Председатель избирательной комиссии отказывается от общения, и я вызвал милицию». По словам Губаревича, приехавший на вызов сотрудник милиции взял объяснения и оформил их на бланке об административном правонарушении, хотя политик настаивал на том, что произошедшее является уголовным преступлением. «Я написал заявление стребованием возбудить уголовное дело по статье 192 (нарушение законодательства о выборах) и 427 (служебный подлог). Это заявление у меня приняли, – сказал лидер движения. – Провести проверку элементарно – милиция тоже может заглянуть в урну для голосования и проверить журнал учета избирателей. Отмеченных там людей можно обзвонить и уточнить, голосовали ли они вчера». Болей...