November 30th, 2019

Аншлаг на лекцыі пра Кастуся Каліноўскага ў Берасці | Камунікат.org

Пачаўся сёмы сезон бясплатных штотыднёвых публічных курсаў беларускай мовы „Мова Нанова ў Берасці”. Гэтым разам тэма заняткаў называлася “Кастусь Каліноўскі”.Падрабязней кажа вядоўца і выкладчык берасцейскіх курсаў Максім Хлябец:
– Гэта сапраўды аншлаг. На першыя заняткі даўно столькі не прыходзіла людзей, але я лічу, гэта не толькі таму, што «Мова» пачалася, а гэта яшчэ тэма адпаведная – «Каліноўскі», якая літаральна некалькі дзён таму гучала ў Літве, дзе беларусы паказалі, што ёсць такая нацыя, паказалі ўсяму свету. І мы запрасілі Леаніда Іванавіча Ермаковіча, гісторыка, ён выкладаў ва ўніверсітэце, каб ён распавёў пра асобу і пра паўстанне Каліноўскага, і мне падаецца, што атрымалася выдатна.Поўную лекцыю госця курсаў „М... Болей...

«Беларусь. Храм і краявід» – аўтограф-сесія ў Менску | Камунікат.org

У сталічнай «Акадэмкнізе» прайшла аўтограф-сесія новага мастацкага выдання «Беларусь. Храм і краявід».
Кажа адзін з яго аўтараў, фотамастак Дзяніс Раманюк:
– Любуючыся краявідамі, я ўсё больш звяртаў увагу, што ў беларускім краявідзе маё вока спынялася на прысутнасці храмаў. Храм і краявід, іх гармонія і суцэльны дуэт мне сталі вельмі блізкімі і падабаліся. Мне здалося, што яны ўпрыгожваюць адзін аднаго. Праз некалькі гадоў назбіралася вельмі шмат фотаздымкаў з храмамі ў краявідзе, і я прыдумаў, што варта зрабіць такі альбом.Айчынную архітэктурную спадчыну ў прыродным краявідзе фіксавалі беларускія мастакі яшчэ ў ХVIII-ХІХ стагоддзях. Цяпер традыцыю працягваюць іх паслядоўнікі з выкарыстаннем новых тэхналогіяў.Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск Болей...

Сяргей Чалы: Давер народа да ўлады – на нулі | Камунікат.org

Незалежны эканаміст Сяргей Чалы лічыць, што прэзідэнцкія выбары 2020 года будуць складаным выпрабаваннем для Аляксандра Лукашэнкі – давер да ўлады знізіўся да мінімальнай адзнакі.«У атачэнні Лукашэнкі маюць уяўленне аб ягонай рэальнай папулярнасці ў беларусаў», – сказаў Сяргей Чалы на паседжанні экспертна-аналітычнага клуба ў Менску:
– Інакш не было б вось гэтых некалькіх месяцаў запар у рэжыме 1-2 выязных мерапрыемствы ў тыдзень. А для чалавека ўжо немаладога, гэта дастаткова складана. Відавочна, калі ўважліва сачыць за гэтымі мерапрыемствамі, ідзе спроба знайсці нейкі мэсідж, які калісьці быў згублены. Мне здаецца, што ўлады безнадзейна згубілі насельніцтва, то бок нічога не ўспрымаецца з таго, што гаворыцца, але спроба такая ідзе.Нагадаем, прэзідэнцкія выб... Болей...

Канферэнцыя „Традыцыі і сучаснасць беларускай дзяржаўнасці” | Камунікат.org

Міжнародная навуковая канферэнцыя „Традыцыі і сучаснасць беларускай дзяржаўнасці ў 100-ю гадавіну смерці Івана Луцкевіча” пачала сваю працу ў Беластоку.Мерапрыемства сабрала навукоўцаў з Польшчы, Беларусі і Латвіі. Галоўным арганізатарам канферэнцыі з’яўляецца Беларускае гістарычнае таварыства. Кажа старшыня таварыства, прафесар універсітэта ў Беластоку Алег Латышонак:
– Стагоддзе і БССР – другой беларускай дзяржаўнасці, і стагоддзе Івана Луцкевіча. Я падумаў, што добра было б прысвяціць гэта яму, паколькі замала пра яго гаворыцца, як пра пачынальніка беларускай дзяржаўнасці. Падыскутуем пра карані беларускай дзяржаўнасці, пра тое, якой традыцыі беларуская дзяржава мае прытрымлівацца. Пра сітуацыю, у якой беларуская дзяржава нараджалася ў 1918 годзе. І пра гі... Болей...

Канферэнцыя „Традыцыі і сучаснасць беларускай дзяржаўнасці” | Камунікат.org

Міжнародная навуковая канферэнцыя „Традыцыі і сучаснасць беларускай дзяржаўнасці ў 100-ю гадавіну смерці Івана Луцкевіча” пачала сваю працу ў Беластоку.Мерапрыемства сабрала навукоўцаў з Польшчы, Беларусі і Латвіі. Галоўным арганізатарам канферэнцыі з’яўляецца Беларускае гістарычнае таварыства. Кажа старшыня таварыства, прафесар універсітэта ў Беластоку Алег Латышонак:
– Стагоддзе і БССР – другой беларускай дзяржаўнасці, і стагоддзе Івана Луцкевіча. Я падумаў, што добра было б прысвяціць гэта яму, паколькі замала пра яго гаворыцца, як пра пачынальніка беларускай дзяржаўнасці. Падыскутуем пра карані беларускай дзяржаўнасці, пра тое, якой традыцыі беларуская дзяржава мае прытрымлівацца. Пра сітуацыю, у якой беларуская дзяржава нараджалася ў 1918 годзе. І пра гі... Болей...

«Мяне выціскаюць зь беларускага сьвету і зь беларускай мовы». Віктар Марціновіч даў вялікае відэаінт

Пісьменьнік, падарожнік, публіцыст, папулярызатар беларускай мовы. Так пра сябе кажа бадай што самы запатрабаваны чытацкай аўдыторыяй літаратар сучаснай Беларусі.У яго галівудзкая зьнешнасьць, чэргі на аўтограф-сэсіях, лідэрства продажаў у Менску і Маскве, магчымасьць спалучаць літаратурную працу і выкладаньне ва ўнівэрсытэце з доўгімі вандроўкамі па экзатычных краінах. А 13 лістапада ў Менску з аншлягам адбылася яшчэ і прэм’ера кароткамэтражнага фільму, зьнятага паводле часткі ягонага раману «Возера радасьці».У вялікім інтэрвію праекту «Морква» Віктар Марціновіч раскрыў Каці Маркоўскай свой вялікі боль — нягледзячы на бясспрэчны чытацкі посьпех, пісьменьнік так і ня здолеў стаць часткай «літаратурнага бамонду» Беларусі, не атрымаў ніводнай б... Болей...

Кітабы – літаратурныя помнікі Беларусі | Камунікат.org

Сярод літаратурных помнікаў Беларусі маюцца кітабы – рукапісныя кнігі, якія ствараліся на працягу стагоддзяў беларускімі татарамі. 27 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы стартаваў семінар-практыкум, дзе кожны можа навучыцца расчытваць арабскую графіку.Аб значэнні вывучэння кітабаў Беларусі расказвае дацэнт кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу факультэта міжнародных адносін БДУ Ірына Сынкова:
– Ёсць у пэўных колах зацікаўленасць гэтымі матэрыяламі, матэрыяламі, як бачыце, унікальнымі. Патрэбныя людзі, якія б гэтым сур’ёзна займаліся. Я апошнія гады займалася літаратурай беларускіх татараў і лічу, што гэта вельмі цудоўная крыніца для вывучэння гісторыі не толькі татарскай супольнай, але ўвогуле і Беларусі.Лекцыі-практыкумы па чытанні кітабаў будуць праходзіць да тр... Болей...

«Постаці» Алеся Ступеня ў Гародні | Камунікат.org

«Постаці» гарадзенскага мастака Алеся Ступеня адкрытыя для аматараў жывапісу ў галерэі «У Тызэнгаўза».
У Гародні адбыўся вернісаж гэтага вядомага мастака, які адзначае чарговы этап творчасці маэстра пэндзля, якому неўзабаве споўніцца семдзесят.Ён, аўтар беларускіх музейных экспазіцыяў у Наваградку і Гародні. цяпер працуе як жывапісец і акцэнтуе сябе як мінімаліст. У кожнай з чатырнаццаці карцінаў, прадстаўленых на выставе, ёсць свой схаваны сэнс. Кажа пра назву сваёй выставы Алесь Ступень:
– Справа ў тым, што, наколькі мне вядома, слова «постаць» мае чатыры значэнні. З іх два падыходзяць да гэтай выставы – постаць – гэта проста фігура і постаць – гэта персанаж мастацкага твору. У мяне тут ёсць постаці як Якуб Ясінскі і проста не... Болей...

Кнігі, часопісы, алавяныя жаўнеры ВКЛ. Беларуская прадукцыя ў Варшаве | Камунікат.org

У Варшаве ў гэтыя дні праходзіць адна з найбольш вядомых букіністычных імпрэзаў у Польшчы.
28-ы Кірмаш гістарычнае кнігі традыцыйна размясціўся ў Аркадах Кубіцкага – скляпеннях варшаўскага каралеўскага замку.
Сярод больш як сотні стэндаў ёсць таксама і беларускі, які арганізавала фундацыя “Праспект”.Беларускі выдавец Раман Цымбераў кажа, што побач з гістарычнымі кнігамі можна таксама набыць дзіцячыя казкі і нават алавяных жаўнераў ВКЛ:
– Адмыслова для альбома “Апошнія абаронцы Вялікага княства Літоўскага”, які выйшаў пры падтрымцы клуба “Дынама – Брэст”, які зараз стаў чэмпіёнам Беларусі. Вялікая яму падзяка. Мастак Аляксандар Прыбылоў адмыслова зрабіў сорак планшэтаў жаўнераў і афіцэраў аддзелаў Вялікага княства Літоўскага”.
... Болей...

Вершы аўтара “Пагоні” на сценах Берасця | Камунікат.org

Чарговы мурал з беларускім каларытам 28 лістапада ўвечары з’явіўся ў Берасці. На будынку па адрасе вуліца Маякоўскага, дом 9 працытаваны верш “Санет” беларускага класіка Максіма Багдановіча.Ідэя рэалізуецца ў межах аднаго з мясцовых праектаў пры падтрымцы агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”. Заспець выканаўцу мурала не ўдалося, таму ўражаннямі дзеляцца самі берасцейцы:
– Вельмі шыкоўнае пачынанне. На кожнай вуліцы патрэбна такія рэчы рабіць, і чым больш, тым лепей. Каб народ крыху ведаў, хто гэтыя людзі. Таму – добра, шыкоўна, поспеху!
– На беларускай мове?
РР: Лепей па-беларуску.
– Мне здаецца, што гэта сапраўды вельмі цікава і прыемна, што такое мастацтва ў нас цяпер ёсць.Гэта ўжо не першы падобны праект ад агенцтва “... Болей...

Гаравы: Курапаты патрабуюць высілкаў усіх беларусаў, іх проста так не абароніш | Камунікат.org

Сустрэча з журналістам, абаронцам Курапатаў Маратам Гаравым прайшла ў Глыбокім. У былым будынку суда сабралася каля двух дзясяткаў грамадскіх актывістаў горада.
Падчас сустрэчы Марат Гаравы распавёў прысутным пра грамадзянскую ініцыятыву «Эксперты ў абарону Курапатаў». Таксама вялася размова пра трагічную гісторыю Курапатаў, лёсы людзей, пра ролю грамадскасці ў захаванні памяці і пра расейскі ўплыў на Беларусь.Паводле Марата Гаравога, Курапаты – гэта такі архіпелаг, які патрабуе высілкаў усіх беларусаў, яго проста так не абароніш:
– Я не лічу, што ўсе павінны там стаяць. Я лічу, што абарона Курапатаў павінна быць як мага больш разнастайнай. Інтэлігенцыя робіць сваё, грамадзяне – сваё, мастакі робяць трэцяе, юрысты – чацвёртае. Хто што можа, той тое і ... Болей...

Матэуш Маравецкі ўшанаваў памяць Кастуся Каліноўскага ў Мастаўлянах | Камунікат.org

„Гэта герой трох народаў! – сказаў у Мастаўлянах прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі. Прэм’ер-міністр ўскладае кветкі да помніка Кастуся Каліноўскага.Таксама прэм’ер-міністр успомніў пра пахаванне герояў паўстання 1863-1864 гадоў, якое адбылося 22 лістапада ў Вільні, падкрэсліваючы, што з’ехаліся там польскія, беларускія і літоўскія патрыёты. Памяць пра Кастуся Каліноўскага жывая ў Гарадоцкай гміне, кажа войт Вяслаў Кулеша:
– Цешымся, што прэм’ер наведаў нашую зямлю, ды яшчэ з нагоды ўшанавання памяці Кастуся Каліноўскага. 22 лістапада ў Вільні адбылося перапахаванне парэшткаў Кастуся Каліноўскага. У гэты дзень помнік наведалі ўлады гміны. У праграме наведвання прэм’ерам Падляшша таксама знайшоўся час, каб ушанаваць памяць героя паўстанн... Болей...

“Сусвет Язэпа Драздовіча” – у Нацыянальным мастацкім музеі | Камунікат.org

Творчая спадчына Язэпа Драздовіча яшчэ чакае на сваё поўнае асэнсаванне многімі пакаленнямі беларусаў. Нарэшце у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё новага раздзела, дзе прадстаўлены цэлы “Сусвет Язэпа Драздовіча”.Аб значэнні спадчыны мастака распавяла вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Вольга Архіпава:
– На мой погляд, гэта безумоўна наш гонар. Мы павінны ганарыцца тым, што ў нас быў такі чалавек, які, жывучы на нашай роднай зямлі, яшчэ і марыў пра тое, што мы будзем жыць у гармоніі з іншымі планетамі, з усім сусветам. Гэта, безумоўна, пашырыць кругагляд любога чалавека. Тое, як ён гэта сабе ўяўляў менавіта ў 30-ыя гады.Выстава твораў Язэпа Драздовіча заняла сваё пачэснае месца ў пастаяннай экспа... Болей...

“Сусвет Язэпа Драздовіча” – у Нацыянальным мастацкім музеі | Камунікат.org

Творчая спадчына Язэпа Драздовіча яшчэ чакае на сваё поўнае асэнсаванне многімі пакаленнямі беларусаў. Нарэшце у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё новага раздзела, дзе прадстаўлены цэлы “Сусвет Язэпа Драздовіча”.Аб значэнні спадчыны мастака распавяла вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Вольга Архіпава:
– На мой погляд, гэта безумоўна наш гонар. Мы павінны ганарыцца тым, што ў нас быў такі чалавек, які, жывучы на нашай роднай зямлі, яшчэ і марыў пра тое, што мы будзем жыць у гармоніі з іншымі планетамі, з усім сусветам. Гэта, безумоўна, пашырыць кругагляд любога чалавека. Тое, як ён гэта сабе ўяўляў менавіта ў 30-ыя гады.Выстава твораў Язэпа Драздовіча заняла сваё пачэснае месца ў пастаяннай экспа... Болей...

Язэп Янушкевіч: На нас ужо ставілі крыж | Камунікат.org

8-га снежня Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін запланавалі падпісанне пакету дарожных мапаў у рамках праекту па інтэграцыі Беларусі і Расеі.
Вялікую трывогу сярод беларусаў выклікае ўжо сам факт паглыбленай інтэграцыйнай дамовы паміж дзвюма дзяржавамі.Госць Рацыі Язэп Янушкевіч – беларускі грамадска-палітычны дзеяч, пісьменнік і нацыянальны актывіст.
РР: Тэма нашай гутаркі – паглыбленая інтэграцыя з Расеяй. Ці гэта будзе азначаць канец Беларусі як незалежнай дзяржавы? Іншыя кажуць – нічога страшнага, гэта толькі тычыцца эканомікі. Але людзі баяцца.
Язэп Янушкевіч: Тое, што людзі баяцца, – гэта натуральна. Тое, што некаторыя кажуць, што гэта канец дзяржаўнасці, то, ведаеце, на нас ужо ставілі крыж вялікі і чорны з канца 18 стагоддзя. Той нават факт, што паляк... Болей...