November 27th, 2019

Ушанаванне памяці герояў Слуцкага Збройнага чыну | Камунікат.org

Менскі аблвыканкам дазволіў Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных ушанаванню памяці герояў Слуцкага Збройнага чыну.Па словах Юрася Беленькага, ушанаванен паўстанцаў з’яўлецца традыцыйным мерапрыемствам, якое Кансерватыўна-Хрысціянская партыя БНФ праводзіць ужо шмат гадоў.
Слуцкі збройны чын — гэта ўзброенае паўстанне, якое адбылося ў лістападзе і снежні 1920 году супраць наступаючай Чырвонай Арміі. Яго мэтай было адстаяць незалежнасць Беларусі ад Савецкай Расеі. Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Актывіст #kalinouski2019: Гэта сімвалічны жэст | Камунікат.org

У Вільні каля капліцы на могілках Росы, дзе былі пахаваныя Кастусь Каліноўскі і яго паплечнікі, прадстаўнікі кампаніі #kalinouski2019 сімвалічна высыпалі зямлю з радзімы Кастуся Каліноўскага – з Мастаўлянаў, якую прывёз актывіст Зміцер Юркевіч, а таксама зямлю з магілы Францішка Канаплянскага, які быў намеснікам Кастуся Каліноўскага з вёскі Забор’е Шаркоўшчынскага раёна.Пра сімвалічную акцыю распавядае прадстаўнік кампаніі kalinouski2019 Вадзім Саранчукоў:
– На самой справе гэта сімвалічны жэст. Жэст уз’яднання пахаваных герояў са сваёй зямлёй, з тымі мясцінамі, з якімі яны павязаныя не толькі жыццём, але і смерцю. Менавіта такі жэст для нас быў вельмі важным.Акцыя адбылася на наступны дзень пасля пахавання паўстанцаў Каліноўскага, у якім удзельнічала некалькі тыся... Болей...

Сяргей Шынкевіч: Найперш трэба думаць, як зберагчы незалежнасць | Камунікат.org

Зянон Пазняк – нацыянальны герой. Ён быў лідарам па стварэнні беларускай дзяржавы, але скарыстаўся гэтым іншы чалавек, які за 25 гадоў прыклаў усе намаганні, каб знішчыць беларускі нацыянальны дух.
І давёў краіну да магчымага аншлюсу, які можа адбыцца 8 верасня, – лічыць чалавек вялікага жыццёвага вопыту, сябра партыі БХД Сяргей Шынкевіч:
– Я лічыў Зянона нацыянальным героем, таму што ён вельмі шмат зрабіў. На жаль, вынікам яго працы скарысталіся зусім іншыя людзі. Зянон быў лідарам па стварэнні беларускай дзяржавы, а скарыстаўся гэтым вядомы нам «калгасны правадыр». Усе гэтыя 25 гадоў у абмен на падтрымку з Масквы Лукашэнка праводзіў палітыку этнацыду.Паводле Сяргея Шынкевіча, цяпер найперш трэба думаць, як зберагчы незалежнасць і пазбавіцца ўплыву Масквы.Б... Болей...

Inspired BY Grodnо адбыўся ў гарадзенскім «Партале» | Камунікат.org

Гарадзенская тайм-кавярня „Партал” стала месцам, дзе на сустрэчы пад назваю Inspired BY Grodno сабралося амаль тры дзясяткі грамадскіх актывістаў, што прадстаўляюць розныя галіны грамадскага жыцця горада.
Пра сустрэчу распавядае адзін з арганізатараў Вадзім Саранчукоў:
– У Гародні гэта ўжо другі этап Inspired BY. Другі год запар мы праводзім падобныя мерапрыемствы. Гэта магчымасць сустрэцца абсалютна розным людзям, як палітычным, так і непалітычным, грамадскім актывістам, увогуле не актывістам. Паглядзець адно на аднаго, пазнаёміцца, знайсці аднадумцаў, зарадзіцца ідэяй і імпэтам на перспектыву.Прадстаўніца арганізацыі Цэнтр «Трэці Сектар» Соня Гаўрыленка прадставіла на сустрэчы праекты розных моладзевых абменаў:
– На гэтай сустрэчы я прадстаўляла мі... Болей...

Людзі адмовіліся ісці на выбары, а судзяць журналістаў | Камунікат.org

Позвы ў суд Віцебскага раёна атрымалі журналісты-фрылансеры Алена Шабуня і Зміцер Лупач.Супраць іх распачалі адміністрацыйную справу за супрацоўніцтва без акрэдытацыі з тэлеканалам «Белсат». 16 лістапада там быў паказаны сюжэт пра тое, як улады ігнаруюць даўнюю праблему: вакол санаторыя «Лётцы» паставілі плот, перагарадзіўшы дарогу мясцовым жыхарам, распавяла Алена Шабуня:
– Гэта быў сюжэт пра жыхароў вёскі Шэвіна, якія напісалі заявы ў сельскі савет, што адмаўляюцца галасаваць на парламенцкіх выбарах. Бо іх адгарадзілі ад Малых Лётцаў, дзе пошта, аптэка, чыгуначная станцыя, плотам. І ў іх цяпер няма дарогі, каб напрасткі прайсці.Цяпер вяскоўцы мусяць даваць кругаля па лясной сцежцы, бо даўнейшая дарога апынулася за плотам. Жыхары Шэвіна, у асноўным пенсіянер... Болей...

Людзі адмовіліся ісці на выбары, а судзяць журналістаў | Камунікат.org

Позвы ў суд Віцебскага раёна атрымалі журналісты-фрылансеры Алена Шабуня і Зміцер Лупач.Супраць іх распачалі адміністрацыйную справу за супрацоўніцтва без акрэдытацыі з тэлеканалам «Белсат». 16 лістапада там быў паказаны сюжэт пра тое, як улады ігнаруюць даўнюю праблему: вакол санаторыя «Лётцы» паставілі плот, перагарадзіўшы дарогу мясцовым жыхарам, распавяла Алена Шабуня:
– Гэта быў сюжэт пра жыхароў вёскі Шэвіна, якія напісалі заявы ў сельскі савет, што адмаўляюцца галасаваць на парламенцкіх выбарах. Бо іх адгарадзілі ад Малых Лётцаў, дзе пошта, аптэка, чыгуначная станцыя, плотам. І ў іх цяпер няма дарогі, каб напрасткі прайсці.Цяпер вяскоўцы мусяць даваць кругаля па лясной сцежцы, бо даўнейшая дарога апынулася за плотам. Жыхары Шэвіна, у асноўным пенсіянер... Болей...

Вінцук Вячорка: Улада выбрала шлях поўнай непразрыстасці | Камунікат.org

8 снежня Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін павінны падпісаць праграму і пакет дарожных мапаў, а таксама шэраг пагадненняў па інтэграцыі.Вялікую трывогу выклікае ўжо сам факт, што засакрэчаны змест паглыбленай інтэграцыйнай дамовы паміж Беларуссю а Расеяй, – адзначае мовазнаўца і беларускі грамадскі дзеяч Вінцук Вячорка.
– Сам факт, што засакрэчаныя асноўныя аспекты і ранейшых перамоваў, і таго, што плануецца 8 снежня, выклікае вельмі вялікую трывогу. Гэта азначае, што ўлада выбрала шлях поўнай непразрыстасці. Адначасова адбываецца супакойванне беларускай грамадскасці. Такое ўбаюкванне праз паўтарэнне слова «незалежнасць». Хаця ясна, што пад словам незалежнасць беларуская грамадзянская супольнасць і цяперашняя ўлада, якая ўласна кажучы і падвяла Беларусь пад кра... Болей...

Паўстаў інтарэс да гісторыі царквы, пабудаванай у часы Вітаўта Вялікага | Камунікат.org

Рэшткі царквы, пабудаванай у часы Вітаўта Вялікага, будуць перанесеныя воддаль ад муроў Старога Замка. Ля муроў замка Стэфана Баторыя вядуцца работы ў сувязі з неабходнасцю правядзення археалагічных даследаванняў.У гэтай сувязі зноў паўстаў інтарэс да гісторыі царквы, якая мала вядомая гарадзенцам, бо царква не была ніколі экспанаваная наведнікам. Пра яе кажа гісторык-медыявіст Алесь Краўцэвіч:
– На лекцыях і беларускім, і польскім студэнтам дэманструю гэта як прыклад змены цывілізацыйнай арыентацыі Беларусі, што ў ХІІІ – ХIV стагоддзях Беларусь прыняла заходне-еўрапейскі ўзор цывілізацыі. І доказ – гэтая вось царква канца ХІV пачатку ХV стагоддзяў у гатычным стылі.Ужо неўзабаве пачнецца другі этап рэстаўрацыйных работ па Старым Замку, таму паўстала неабходнасць правесці... Болей...

Маленькі цэнтр праваабарончага жыцця Магілёва | Камунікат.org

Што вы ведаеце пра рэгіянальных праваабаронцаў? Прызнайцеся — не так шмат.
Хто тыя людзі, якія працуюць у рэгіёнах, чым яны займаюцца і ці лёгка ім адстойваць правы чалавека там? Пра гэта распавядуць у нашым відэарэпартажы праваабаронцы магілёўскага аддзялення \\\"Вясны\\\".
ПЦ \\\"Вясна\\\" Болей...

Ці карэктна называць паўстанне 1863 г. паўстаннем Каліноўскага? | Камунікат.org

Паўстанне – гэта не толькі Каліноўскі. У ім удзельнічалі тысячы людзей. Ідэі паўстанцаў 1863 г. у выніку перамаглі, лічыць беларускі гісторык Дзмітрый Мацвейчык*, які ўзяў удзел у вялікай дыскусіі гісторыкаў з Беларусі, Літвы ды Польшчы, што прайшла ў Вільні напярэдадні перапахавання паўстанцаў. Ці было паўстанне 1863 г. апошнім акордам Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага ды першым акордам Беларусі?Інтэрв’ю Сяргея Пелясы з даследнікам паўстанняў XIX ст., працаўніком Нацыянальнага гістарычнага архіву Рэспублікі Беларусь Дзмітрыем Мацвейчыкам.Зміцер, ці паўстанне 1863 года ўвогуле мела сэнс?Тут, хутчэй, варта разважаць пра пытанне, які быў уплыў гэтага паўстання ў доўгатэрміновай перспектыве. Безумоўна, ад самага пачатку мы бачым вялікія рэпрэсіі, інтэлектуальная эліта ... Болей...

Слова Жыцця, 21 (527) 2019 | Камунікат.org

Слова Жыцця
Газета Гродзенскай Дыяцэзіі
21 (527) 2019

У тым, што людзі сёння страшна нецярплівыя, напэўна, не трэба нікога пераконваць. Дастаткова паглядзець, што адбываецца ў чэргах у супермаркетах, пры пасадцы ў аўтобус ці высадцы з цягніка, звярнуць увагу, калі на вуліцах і ў вітрынах магазінаў з’яўляюцца святочныя дэкарацыі. Сучасны чалавек спяшаецца жыць, хочамець усё адразу, неадкладна. Божага Нараджэння людзі звычайна праводзяць актыўна. Чым бліжэй, тым гарачэй. Пакупкі, прыбіранне, гатаванне, перадсвяточная споведзь і г. д. Часам у такой мітусні можна забыцца, навошта ўсё гэта ўвогуле робіцца. Адвэнт павінен навучыць нас радаснаму і адначасова цярпліваму чаканню паўторнага прыходу Пана Езуса. Трэба ўсвядоміць, што ўчынкі могуць быць выразам любові да бліжніх, толькі калі выконваем іх з пакорай. Памятайма, што служэнне іншым – у канчатковым рахунку менавіта пра гэта ідзе гаворка – павінна наблізіць нас да Пана, які прыйшоў для таго, каб служыць, а не каб Яму служылі (параўн. Мц 20, 28). Жадаючы добра падрыхтавацца да свят Божага Нараджэння, не варта засяроджвацца на неістотных рэчах. Гаворка пра хоць неаднойчы вельмі набожныя, але толькі дадаткі. У гонцы за дробязямі рызыкуем згубіць з поля зроку сапраўдны Гарызонт нашага жыцця, якім з’яўляецца Хрыстос. Езус неаднойчы падкрэсліваў, што пакліканне кожнага чалавека – з’яднанне з Айцом. Бог стаў чалавекам, каб мы аднойчы маглі прыняць поўны ўдзел у Яго жыцці. Каб рэалізаваць гэтае пакліканне, мусім дазволіць, каб Евангелле пранікала ў нашыя сэрцы, а таксама распаўсюджваць яго сярод усяго стварэння. Болей...

Народная Воля, 89 (4444) 2019 | Камунікат.org

Народная Воля
89 (4444) 2019

У Гомельскай-Сельмашаўскай акрузе №32 зарэгістравана чацвёра кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. На дэбаты запісаліся трое – прадстаўнік Партыі БНФ, урач Васіль Раманаў, начальнік упраўлення бяспекі ААТ «Гомельскі завод ліцця і нармаляў» Аляксандр Данчанка і вылучэнец ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Кацора. Па-беларуску прамаўляў толькі Раманаў. У так званай актыўнай частцы дэбатаў Аляксандр Данчанка папрасіў Кацору патлумачыць, якім чынам ягоная партыя можа штосьці зрабіць для народа. «У нармальнай дзяржаве, нармальнай краіне партыі ўдзельнічаюць у парламенце. На жаль, у Беларусі апазіцыйныя партыі, а не тыя, якія ўлада стварыла, не могуць свабодна агучваць свае праграмы, прасоўваць свае ідэі. Таму казаць, што нейкія партыі, а тым больш апазіцыйныя, маюць магчымасць уплываць на палітычны працэс, не даводзіцца, – канстатаваў апазіцыйны кандыдат. І дадаў: – Прызначаныя дэпутаты не могуць ісці супраць сістэмы, якая іх прызначае. А прызначае іх Адміністрацыя прэзідэнта, спіс ужо складзены. Думаю, што гледачы разумеюць, хто з нас будзе дэпутатам. Калі б там апынуўся я, то выкарыстаў бы трыбуну парламента як палітычную. Я сказаў бы, што вярхоўная ўлада сябе вычарпала і яна павінна сысці». Кацора нагадаў, што да Данчанкі ў парламенце было шэсць прадстаўнікоў«Гомсельмаша». Ён будзе ўжо сёмым. І што? Як гэта паўплывае на жыццё жыхароў мікрараёна «Гомсельмаш»? Болей...

Салідарнасць у інтэрнэце, 439 | Камунікат.org

Салідарнасць у інтэрнэце
439

Глава Беларуси заявил, что на постсоветском пространстве все «наелись» немецкой, американской техники и говорят: «Нет, нам бы МТЗ». А как на самом деле? Недавно Александр Лукашенко констатировал рост популярности белорусской техники в ряде стран. – Вы уже наелись, попробовав импортной, так сказать, техники – немецкой, американской. Все «накушались» на постсоветском пространстве и говорят: «Нет, нам бы МТЗ», – отметил глава государства в интервью казахстанскому агенству «Хабар». «Салідарнасць», в поисках подтверждения этих слов, изучила отзывы фермеров постсоветского пространства.Одно из самых популярных видео на Youtube, посвященных белорусским тракторам, выложено украинцем Артемом Лавриком несколько лет назад. Ролик под названием «МТЗ 892 или Будь проклят тот день, когда я сел за баранку этого пылесоса» собрал около 240 тысяч просмотров. Купленная в 2014 году модель белорусского трактора, как можно догадаться из названия ролика, нещадно критикуется (осторожно, присуствуетнецензурная лексика!). Героя видео катеорически не устроило качество трактора и его регулярные поломки. Артем Лаврик заявил, что многократно пожалел о сделанной покупке. В комментариях многие пользователи с ним согласились, отметив, что лучше было бы взять бэушный западный аналог: «Правдивый осмотр, действительно новые МТЗ – это просто хлам». Один из жителей Украины так обозначил минусы модели Belarus-892: низкое качество, цена ему не соотвествует, трактор может поломаться в любой момент. Болей...

Новы Час, 43 (654) 2019 | Камунікат.org

Новы Час
43 (654) 2019

На мінулым тыдні краіна перанесла хваробу, якая афіцыйна завецца выбарамі. І многія перажываюць пасля яе ўскладненні: кагосьці не адпускае галаўны боль і сусветнае расчараванне, у некага круціць пальцы ад падтасоўвання лічбаў у пратаколах, пячэ рукі ад укідаў бюлетэняў, а некага спальваюць згрызоты сумлення. Як бы ні было, наступствы ад «вакханаліі» адчуваюць усе, хто прама ці ўскосна браў у ёй удзел. Так, некалькі назіральнікаў вымушаныя былі звяртацца па медычную дапамогу наўпрост на выбарчых участках: у аднаго скокнуў ціск, у другой не вытрымалі нервы… З якімі праявамі «поствыбарчага сіндрому» сутыкнуліся чальцы камісій і галоўныя арганізатары гэтай ліхаманкі, сказаць цяжка, але і для іх яна не прайшла бясследна. Яасабіста ведаю чалавека, які быў сябрам камісіі, і пасля ўсяго, што адбылося, прызнаўся, што яму сорамна за ўдзел у гэтым. Напачатку ён яшчэ спрабаваў апраўдвацца, што ў яго не было выбару — проста паставіліперад фактам. Яму не хацелася губляць працу ў сталым узросце, псаваць адносіны з кіраўніцтвам… Але, паслухайце, хіба пра адсутнасць выбару тут гаворка? Для мяне ў гэтай сітуацыі выбар якраз відавочны — нежаданне супраціўляцца і змагацца за свае правы. Хіба шмат знойдзецца злодзеяў, якія прызнаюцца, што рабілі злачынства дзеля самога злачынства? Часцей за ўсё злачынцы знаходзяць сабе апраўданне, спасылаюцца на абставіны… Хіба большасць даносаў на сяброў і суседзяў у 1930-х гадах пісалі проста дзеля таго, каб ім нашкодзіць? Болей...

Інфа-Кур’ер, 48 (982) 2019 | Камунікат.org

Інфа-Кур’ер
Штотыднёвая рэгіянальная газета ● Навіны са Слуцка, Салігорска, Капыля, Старых Дарог і Любані
48 (982) 2019

При несколько иных исторических обстоятельствах и другой идеологии в Беларуси могли бы на государственном уровне отмечать День героев. Сейчас его отмечают неофициально 27 ноября. В этот день в 1920 году в окрестностях Слуцка начались первые бои участников Слуцкого вооружённого восстания с подразделениями Красной Армии. Фактически это было последнее массовое сопротивление белорусов против советской оккупации. И, как мы видим, попытки вычеркнуть события 1920 года из нашей истории не удались. Вспомним, какие события предшествовали Слуцкому восстанию и как это было. 28 января 1919 г. — середина 2020 г. В ходе советско-польской войны Слуцк несколько раз оказывается то под Красной Армией, то под армией Польши. 15 августа 1920-го Красная Армия терпит крупное поражение под Варшавой. Большевики, отступая назад, отдают полякам почти все земли, которые только недавно у них же и отвоевали. Силы у обеих сторон на исходе. 12 октября. В Риге подписывается перемирие. По условиям перемирия польская и советская стороны должны отвести свои войска на 15 км от общей границы, создав таким образом нейтральную территорию шириной в 30 км. В итоге сам Слуцк, занятый на тот момент поляками, отходил Советам, но вот окрестности города попадали в нейтральную зону. Начало ноября. Польская администрация, готовясь к отходу, передаёт власть Белорусскому национальному комитету. В городе вывешиваются бело-красно-белые флаги Белорусской Народной Республики, объявленной ещё 25 марта 1918 года. Болей...

Ніва, 46 (3314) 2019 | Камунікат.org

Ніва
Тыднёвік беларусаў у Польшчы
46 (3314) 2019

«Ніва» — штотыднёвая газета, якая выдаецца на беларускай мове ў Беластоку. Газета была заснавана ў 1956 Беларускім грамадска-культурным таварыствам. Зараз яе выдае Праграмная рада тыднёвіка «Ніва». Газета асвятляе штодзённае жыццё беларусаў у Польшчы, дзейнасць грамадскіх арганізацый, друкуе матэрыялы па краязнаўстве, змяшчае артыкулы, прысвечаныя актуальным падзеям на Беларусі. Болей...

Наша слова, 47 (1458) 2019 | Камунікат.org

Наша слова
47 (1458) 2019

Развітанне з Кастусём Каліноўскім і яшчэ 19 паўстанцамі, арганізаванае ўладамі Літвы, атрымала найвышэйшыя адзнакі тысяч прысутных на ўрачыстасці. У 8.30 салдаты ротаў ганаровай варты Арміі Літвы і Войска Польскага вынеслі два дзясяткі невялікіх драўляных трунаў з унутранага двара Палаца валадароў Вялікага Княства Літоўскага. Дзве першыя труны накрытыя чырвоным штандарам з паўстанцкім гербам - літоўскай "Пагоняй", польскім арлом і нябесным заступнікам арханёлам Міхаілам. У іх тое, што засталося ад камандзіраў - Кастуся Каліноўскага і Зыгмунта Серакоўскага. Парэшткі ўсіх удзельнікаў народнага паўстання супраць расейскага царызму даставілі ў Кафедральны сабор-базіліку Святых Станіслава і Уладзіслава. На плошчы тым часам сабраліся сотні ахвотных стаць сведкамі гістарычнай падзеі. Найбольш, як выглядала, было беларусаў, якіх лёгка было пазнаць па бел-чырвона-белых сцягах, партрэтах Каліноўскага і самаробных плакатах з ягонымі цытатамі. З прыбыццём на вакзал кожнага новага цягніка ці аўтобуса людзей прыбывала, і ўрэшце беларусы, на вока, склалі 2/3 ад усіх прысутных. Некаторыя прызнаваліся, што ніводнага разу не былі ў Менску, але не маглі прапусьціць такую падзею ў гістарычнай сталіцы. Арганізавана дабраліся выкладчыкі і навучэнцы Беларускага гуманітарнага ліцэя - адразу паўсотні чалавек. Болей...