November 25th, 2019

Кастусь Каліноўскі – правадыр праўды, волі і справядлівасці | Камунікат.org

Правадыр Праўды, Волі і Справядлівасці – гэта эпітэты, якімі ўганаравалі беларусы падчас памінальных службаў Кастуся Каліноўскага, а таксама памаліліся за супакой душаў усіх дваццаці паўстанцаў, знойдзеных пад гарой Гедыміна ў Вільні.
Набажэнствы, што прайшлі ў храмах Вільні, а таксама жалобная працэсія да могілак Росы, дзе цяпер спачываюць славутыя героі беларускай нацыі, суправаджалася вялікай колькасцю беларускіх, бел-чырвона-белых сцягоў, якія асвятлілі старыя вулачкі Вільні.Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у казанні 22-га лістапада, якое агучыў у архікатэдры Вільні, прыгадаў беларусам значэнне пралітай крыві «за бліжніх», як гэта зрабілі паўстанцы 1863-64 гадоў:
– Сваёй малітваю мы спадарожнічаем загінулым паўстанцам і даручаем іх душы міласэрнаму Богу. Вечны а... Болей...

На могілкі Росы ў Вільні прывезлі зямлю з магілаў паўстанцаў з Лідчыны | Камунікат.org

Грамадскія актывісты з Лідчыны прывезлі ў Вільню на перапахаване Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў таксама і зямлю з магілаў паўстанцаў на Лідчыне.Яшчэ загадзя яны аб’ехалі ў сваім рэгіёне ўсе вядомыя месцы баёў і пахаваняў паўстанцаў 1863 года і ўзялі там па жмені зямлі, каб дазахаваць яе пасля ў Вільні, побач з іншымі ўдзельнікамі і кіраўнікамі паўстання.
Гаворыць грамадскі актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак:
– Гэта сімвалічны жэст. Ён надзвычай важны. Важна не толькі прынесці частку зямлі тых герояў, дзе яны зараз спяць, да правадыра паўстання. Важна адчуць сувязь паміж тымі героямі і намі цяперашнімі, нашай беларускай нацыяй. Падзеі 22 лістапада паказалі, што сувязь існуе, сувязь моцная і беларуская нацыя мацнее.Таксама вядома, што такі ж самы жэст зрабілі і актывіс... Болей...

Рэха выбараў: штрафы для апазіцыйных экс-кандыдатаў | Камунікат.org

Больш за дзве тысячы даляраў – такія штрафы атрымалі за парламенцкую кампанію экс-кандыдат у дэпутаты Паліна Шарэнда-Панасюк разам з кіраўніком выбарчага штаба Андрэем Шарэнда.
Пра гэта паведаміў берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін.Ён перакананы, што ўлады проста не змаглі прабачыць электаральную перамогу дэмакратычных прадстаўнікоў:
– Тое, што я сёння назіраю, я лічу гэта наўпроставай помстай рэжыму тым кандыдатам, якія не пабаяліся сказаць праўду. Яны проста кваліфікавалі агітацыйныя пікеты як несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы. І гэтая практыка дзейнічае ўжо не першы год. Калісьці тое ж самае зрабілі з даверанай асобай кандыдата Меха, здаецца, Рыгорам Грыкам, яго таксама каралі за тое, што ён праводзіць нейкія несанкцыянаваныя мерапрыемствы.Паводле Уладзіміра... Болей...

Уладзімір Няпомняшчых патрабаваў прызнаць несапраўднымі выбары на сваёй акрузе | Камунікат.org

Акруговая камісія па Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе адмовілася прызнаваць выбары несапраўднымі.Уладзімір Няпомняшчых, які балатаваўся па гэтай акрузе, звярнуўся з такім патрабаваннем.
Давераная асоба Няпомняшчых Васіль Палякоў сцвярджае, што выбары на Гомельскай-Цэнтральнай акрузе не адбыліся.
– Ні на адным участку, акрамя закрытых, дзе ў лякарнях галасавалі, і яўка адпаведна была высокай, 200 чалавек і 200 прагаласавала, па ўсіх астатніх участках выбары не адбыліся па падліках назіральнікаў. Сярэдняя колькасць прагаласаваўшых склала толькі каля 30%. На падставе гэтага Уладзімір Няпомняшчых патрабаваў, каб выбары былі прызнаныя несапраўднымі.Паводле афіцыйных вынікаў галасавання, яўка на выбары па Гомельскай-Цэнтральнай акрузе склала больш за 65%. Перамог на гэтай акрузе пр... Болей...

Што чакае гасцей першага “Фэсту Уладзіміра Караткевіча”? | Камунікат.org

Фэст адбудзецца 30-га лістапада, яго арганізатарамі з’яўляюцца беларускі ПЭН-Цэнтр і аршанская філія Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.Паводле кіраўніка філіі Юрыя Нагорнага, ідэя правесці фэст у Воршы, на малой радзіме Уладзіміра Караткевіча, з’явілася ўжо некалькі гадоў таму:
– Мы даўно хочам зрабіць фэст, варты імені нашага класіка, каб прыехалі ўсе ахвотныя з Менску, Віцебску, Гародні і гэтак далей. У гэтым годзе мы паглядзім, якія ў нас ёсць праблемы. І фэст 30-га лістапада будзе як рэпетыцыя перад тым вялікім фэстам, які мы плануем зрабіць на наступны год – у год 90-годдзя Уладзіміра Сямёнавіча.Сёлетні фэст будзе вандроўны: ён распачнецца з экскурсіі па мястэчку Смаляны, а завершыцца ў Воршы, кажа прадстаўніца ПЭН-Цэнтру, пісьменніца Паліна Кач... Болей...