November 24th, 2019

Сяргей Высоцкі: Я вельмі захапляюся беларусамі | Камунікат.org

У сталіцы Літвы на могілках Росы прайшло ўрачыстае пахаванне парэшткаў герояў нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863-64 гадоў.
Пахаванне Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў праходзіць у час, калі над Беларуссю згушчаецца небяспека страты незалежнасці.Кажа кіраўнік Беларускай партыі свабоды-самаабароны Сяргей Высоцкі:
– Я вельмі захапляюся беларусамі. Так шмат перашкодаў, а многія прыехалі ў працоўны дзень, адклалі свае справы. Тое, што мы так годна хаваем нашых герояў – гэта дзякуючы простым людзям, простым беларусам. Гэта будзе яшчэ адным складнікам, каб мы адстаялі незалежнасць і прагналі тыя сілы, якія прагнуць знішчэння незалежнай Беларусі.На ўрачыстасць прыехала вялікая колькасць беларусаў. Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Сяргей Высоцкі: Я вельмі захапляюся беларусамі | Камунікат.org

У сталіцы Літвы на могілках Росы прайшло ўрачыстае пахаванне парэшткаў герояў нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863-64 гадоў.
Пахаванне Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў праходзіць у час, калі над Беларуссю згушчаецца небяспека страты незалежнасці.Кажа кіраўнік Беларускай партыі свабоды-самаабароны Сяргей Высоцкі:
– Я вельмі захапляюся беларусамі. Так шмат перашкодаў, а многія прыехалі ў працоўны дзень, адклалі свае справы. Тое, што мы так годна хаваем нашых герояў – гэта дзякуючы простым людзям, простым беларусам. Гэта будзе яшчэ адным складнікам, каб мы адстаялі незалежнасць і прагналі тыя сілы, якія прагнуць знішчэння незалежнай Беларусі.На ўрачыстасць прыехала вялікая колькасць беларусаў. Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Іван Мельнічук: Выдаў кнігу за свой кошт, іншага варыянту не было | Камунікат.org

Берасцейскіх дзетак парадавала добра ілюстраваная дзіцячая кніга пісьменніка-берасцейца, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Івана Мельнічука “Я солнышку спасибо говорю”.
Такі падарунак аўтар зрабіў за асабістыя сродкі да 1000-годдзя роднага Берасця.Добрыя вершы, казкі і цікавыя дзіцячыя выразы не могуць не спадабацца дзецям. Яны вучаць дабру і справядлівасці, чытаюцца лёгка, кажа аўтар кнігі:
– Чаго тут толькі няма – і гумар, адным словам, вельмі цікавая, вясёлая кніга. Трэцяя частка – гэта ўсё новае. І можа на вялікую рызыку я пайшоў – каб гэтую кнігу выдаць. 2300 рублёў прыйшлося пакласці. Здаю сваю кватэру для людзей, і за гэты кошт мы выкруціліся і змаглі выдаць гэтую кнігу. Бо інакш ніякай мажлівасці не было.
Паводле Івана Мельнічука, жыць прый... Болей...

У Гомелі адбылася вечарына прысвечаная Каліноўскаму | Камунікат.org

У Гомелі адбылася вечарына з нагоды перапахавання Кастуся Каліноўскага. Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся ў грамадска-палітычным цэнтры па вуліцы Палеская, 52, каб ушанаваць памяць героя.Ініцыятар сустрэчы Уладзімір Кацора распавёў, чаму вырашыў правесці вечарыну з нагоды перапахавання парэшткаў Кастуся Каліноўскага:
– Не ўсе ж мы маглі паехаць у Вільню, у кагосьці візы няма, грошай няма, не ўсе мы такія багатыя людзі, праца таксама. Таму мы ўвечары сабраліся. Я думаю, што мы ўсе павінны прасіць прабачэння ў Кастуся Каліноўскага і яго таварышаў за тое, што мы хоць фармальна і незалежная краіна, але краіна несвабодная. Мы нават сёння не ў стане прыняць парэшткі тых людзей, якія ў свой час аддалі жыццё за нашу свабоду.Вечарына ў грамадска-палітычным цэнтра па вуліцы Палескай была а... Болей...

У Менску прайшла вечарына, прысвечаная 120-годдзю Міхася Клімковіча | Камунікат.org

“Не папракай мяне ў няшчырасці…” У музеі Петруся Броўкі ў Менску прайшла вечарына, прысвечаная 120-годдзю пісьменніка Міхася Клімковіча.Распавядае гісторык, даследчык літаратуры Анатоль Сідарэвіч:
– Калі складалася анталогія беларускай паэзіі “Краса і сіла”, Міхась Скобла гару перачытаў усякіх кніжак і ўцякаў ад паэтэс маладых, якія ганяліся за ім, пабачыўшы публікацыі ў «Звяздзе», бо зразумелі, што ён робіць анталогію. І гэтыя паэтэсы вельмі хацелі трапіць у анталогію, дык вось, Клімковіч трапіў у гэную анталогію, нягледзячы, як кажуць, на яго партыйнае мінулае.Часцей за ўсё Міхася Клімковіча згадваюць як аўтара словаў дзяржаўнага гімна БССР “Мы беларусы”. Аднак у асноўным пісьменнік працаваў у жанры гістарычнай драмы. Яго гіст... Болей...

Ці лёгка краязнаўцам папулярызаваць свае знаходкі? | Камунікат.org

У Віцебску адбылася 5-я навукова-практычная канферэнцыя “Віцебскі край”, у якой узялі ўдзел прафесійныя гісторыкі і аматары краязнаўцы.
Прагучала некалькі дзясяткаў найцікавейшых паведамленняў з гісторыі розных рэгіёнаў Віцебшчыны. Пазней яны будуць апублікаваныя ў адмысловым зборніку, які выдаецца за сродкі ўдзельнікаў. І гэта – адзін з нешматлікіх спосабаў, каб распавесці пра вынікі сваіх даследаванняў землякам.На Віцебшчыне бракуе адмысловага краязнаўчага выдання, лічыць настаўнік гісторыі Мікалай Півавар:
- Тут, канешне, найлепш было б мець нейкі краязнаўчы альманах ці штогоднік. На жаль, у нас такое не выдаецца. Тады застаецца перыядычны друк, і добра, каб было асобнае краязнаўчае выданне – газета. Але ў нас была адзіная на ўсю Беларусь такая газета, і тая п... Болей...

„Краязнаўчая газета” аднавіла свой выхад | Камунікат.org

„Краязнаўчая газета” пасля трохмесячнага перапынку пачала выдавацца зноў.Намеснік галоўнага рэдактара выдання Уладзімір Пучынскі гаворыць, што чытачам прапануюцца новыя рубрыкі, якіх не было раней:
– У нас з’явіліся новыя рубрыкі „З-пад музейнага шкла”, дзе мы прапанавалі музеям розных узроўняў, расказваць пра свае экспанаты, якія захоўваюцца. Якія можа нават не ў экспазіцыі, у запасніках, але яны цікавыя. На люты 2020 года запланавана правядзенне першага нацыянальнага краязнаўчага форуму, адпаведна рубрыка будзе прысвечанана гэтаму.
Таксама створана рубрыка „Краязнаўцы! Ёсць загадка”, якая яднае жыхароў розных раёнаў Беларусі, якія звязаныя агульнымі падзеямі мінуўшчыны:
– Падзел на паветы, губерні вельмі адрозніваецца ад сучаснага ... Болей...

Беларуска-шведскі Кангрэс работнікаў і работніц культуры | Камунікат.org

У Менску праходзіць беларуска-шведскі Кангрэс-перформанс работнікаў і работніц культуры.
Шведскія калегі чарговы раз падтрымалі культурніцкіх работнікаў Беларусі і падзялілся вопытам дасягнення дыялогу паміж творчым чалавекам і ўладамі.
Пра хаду правядзення Кангрэсу распавядае арт-крытык Таццяна Арцімовіч:
– Эканамічныя ўмовы, сацыяльная абарона – гэта акурат тыя пытанні, якія вельмі слаба артыкулююцца ў нас, на жаль. Мы шмат размаўляем пра канцэптуальныя вызначэнні мастацтва, нейкія ўніверсальныя рэчы. Але вось тыя пытанні: як, якім чынам жывуць і выжываюць мастакі, што з імі будзе ў сталым узросце, у прынцыпе гэта ўсе хаваюць.У межах мерапрыемства пройдуць дыскусіі, звязаныя з пытаннямі ўмоваў працы, абароны прававога статусу мастакоў у Беларусі і Швецыі. Плануецца, што т... Болей...

Часопіс «Верасень» працягвае вандроўкі па Беларусі | Камунікат.org

Літаратурны часопіс «Верасень» працягвае свае прэзентацыйныя вандроўкі па Беларусі. Паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк за тыдзень правялі цэлы шэраг сустрэч у райцэнтрах Лагойску, Барысаве і Іўі.«Трэба любіць беларускую літаратуру, бо яна не толькі твая родная, але і ўзбагаціла сусветную літаратуру», – кажа Леанід Дранько-Майсюк.
– Калі ў мяне пытаюцца, што такое сучасная беларуская літаратура, я адразу называю: Кузьма Чорны – аўтр рамана “Сястра”, Уладзімір Дубоўка са сваёй дзівоснай паэзіяй, той жа Лукаш Калюга. Яны – нашы сучаснікі, таму што яны ўзбагацілі не толькі беларускую літаратуру, але ўвогуле – еўрапейскую літаратуру адметным стылем. Такога стылю не было да іхнага з’яўлення. І таму яны вечныя сучас... Болей...

Вершы ўкраінскага паэта Васіля Галабародзькі з’явяцца па-беларуску | Камунікат.org

Вершы ўкраінскага паэта Васіля Галабародзькі можна будзе пачытаць па-беларуску.Пераклады яго вершаў зрабіў паэт і перакладчык Міхась Скобла. Нядаўна ён наведаў украінскага калегу ў доме творчасці Ірпень пад Кіеваем, куды Васіль Галабародзька прыехаў часова ў 2014 годзе, каб перажыць вайну на Луганшчыне, бо сам ён з Луганска. Але канца той вайны не відаць, і паэт працягвае жыць у занядбаным, не рамантаваным з савецкага часу, доме творчасці, – кажа Міхась Скобла:
– Як аказалася, Васіля Галабародзьку, дарэчы намінанта на Нобелеўскую прэмію, кнігі якога выходзілі на многіх мовах свету, скажам у Сербіі ў адзін час выйшла анталогія сусветнай паэзіі пад такой назвай „Ад бенгальца Рабіндраната Тагора да ўкраінца Васіля Галабародзькі”, дык вось, аказалася, што яго зусім не ... Болей...

У Воршы прайшлі краязнаўчыя чытанні, прысвечаныя Уладзіміру Караткевічу | Камунікат.org

Знакаміты пісьменнік нарадзіўся ў Воршы 26-га лістапада 1930 г., і краязнаўцы Аршаншчыны па драбніцах збіраюць звесткі пра сям’ю Уладзіміра Караткевіча і пра мясціны гораду, звязаныя з ягоным іменем.На краязнаўчых чытаннях выступілі краязнаўцы з Воршы, Віцебску, Менску. Імпрэза, арганізаваная аршанскай радай Таварыства беларускай мовы і музеязнаўцай Таццянай Варонінай, стала працягам буйных прэзентацый даследчыцкай працы, якія даўней адбываліся ў памяць пра знакамітага пісьменніка, згадвае краязнаўца Віктар Лютынскі:
– Калісьці ў Воршы была добрая традыцыя – у канцы 1980-х – пачатку 1990-х гадоў, – калі ў Воршы паходзілі не проста гарадскія, а міжнародныя канферэнцыі. Краязнаўства – гэта вельмі важная справа, для таго, каб гараджане ганарыліся сваёй мал... Болей...

55-гадовы юбілей хору “Васілёчкі” | Камунікат.org

У Пачатковай школе №3 з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску-Падляшскім 55-годдзе мастацкай дзейнасці святкаваў хор “Васілёчкі”.
Адзін з cамых вядомых калектываў беларускага аматарскага мастацкага руху на Падляшшы быў заснаваны ў 1964 годзе, але назву атрымаў толькі ў 1973 годзе.“Была такая песня “Васілёчкі,” – успамінае былы шматгадовы кіраўнік “Васілёчкаў” Сяргей Лукашук:
– Я знайшоў песню “Васілёчкі” беларускага кампазітара Міколы Куліковіча, які жыў у ЗША. Вельмі спадабалася яна мне. Я яе апрацаваў для змешанага хору. І такім чынам хор узяў назву ад назвы гэтай песні.Бельскі хор “Васілёчкі” цягам 55 гадоў даў больш за 1200 канцэртаў у Польшчы ды па-за межамі краіны.Давід Гайко, Беларускае Радыё Р... Болей...

Лявон Вольскі апублікаваў кліп на песню, прысвечаную паўстанцам Каліноўскага | Камунікат.org

Лявон Вольскі сёння апублікаваў новы кліп на песню „Калі ідуць на абардаж”. Песня напісаная на верш Уладзіміра Караткевіча „Павешаным 1864 года” і прысвечаная паўстанцам Кастуся Каліноўскага.Сімвалічна, што новы кліп з’явіўся акурат у дзень, калі ў Вільні праходзіла перапахаванне парэшткаў Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў.
Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Беларускамоўную школу ў Амельянцы могуць закрыць | Камунікат.org

“Зберагчы адзіную беларускамоўную сярэднюю школу ў Камянецкім раёне”. На платформе Change.org збіраюць подпісы пад петыцыяй з такой назвай.Гаворка вядзецца пра вясковую школу ў Амельянцы, якая працуе ўжо больш як 40 гадоў.
Кажуць жыхары вёскі:
– Гавораць, што будуць закрываць. Канешне, гэта кепска. А дзе вы бачылі што добрае? Не будзе школы, значыць, не будзе садка. Закрыюць садок – закрыюць і клуб. Закрыюць клуб, значыць, закрыецца почта. Усё! На гэтым канец.
– У нас школа на беларускай мове. Яна засталася адна сярэдняя ў раёне. Ізноў жа нашая беларуская мова. Навошта ўсё перакрываць? Усё толькі па-расейску. Так крыўдна, што людзі самі не размаўляюць на роднай мове. Як адраджаць родную мову, калі мы пачынаем з таго, што закрываем школу?
“У шэрагу ас... Болей...