November 23rd, 2019

Мітрапаліт Кандрусевіч: Каліноўскі ўсведамляў беларусаў як асобную нацыю | Камунікат.org

„Каб абараніць права, дадзеныя Богам” – так ахарактарызаваў архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заслугу паўстанцаў 1863-64 года ў выступе на святой імшы ў віленскай катэдры.Менавіта паўстанне і яе кіраўнік Кастусь Каліноўскі акрэслілі права беларускага народа на самавызначэнне.Кажа архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч:
– Сын беларускага народа, лідар нацыянальнага вызваленчага руху, публіцыст і паэт, высакародны чалавек, які вызначаўся незвычайнай сілаю духа і з’яўляўся адным з кіраўнікоў паўстання. Таму сённяшняя падзея мае таксама вельмі вялікае значэнне для Беларусі. Канстанцін Каліноўскі належыць нашай гісторыі і да тых, хто ўвасабляў беларусаў як асобную нацыю, якая мае права на самавызначэнне.Як сказаў іерарх рыма-каталіцкай Царквы ў Беларусі, у дзеях Кастуся Калі... Болей...

Івонка Сурвіла: Каліноўскі – сімвал адраджэння | Камунікат.org

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла прыняла ўдзел у пахаванні паўстанцаў у Вільні.На думку старшыні Рады БНР, беларускае адраджэнне пачалося ад Кастуся Каліноўскага:
– Каліноўскі паказаў дарогу адраджэння. Ён быў вялікі патрыёт, любіў Беларусь як ніхто. Яго кліч: „Каго любіш? Люблю Беларусь!”, паказвае ў якой ступені Беларусь была ў сэрцы гэтых людзей. Для мяне ён сімвал адраджэння.Урачыстасці ў Вільні таксама сталі нагодай для правядзення пасяджэння Рады БНР.
Як падкрэслівае Івонка Сурвіла, вялікай пагрозай для незалежнасці Беларусі з’яўляецца пагадненне пра інтэграцыю Беларусі і Расеі:
– Цяпер нас вельмі пераймаюць старанні Пуціна неяк уключыць Беларусь у сваю імперыю. Страшэнна пераймае, хаця некаторыя людзі ў гэта не вераць, але я думаю, што ён сапраўды м... Болей...