November 22nd, 2019

Арлоў і Дашкевіч чытаюць «Лісты з-пад шыбеніцы» і «Мужыцкую праўду» | Камунікат.org

«Лісты з-пад шыбеніцы» — агульная назва лістоў, дасланых Кастусём Каліноўскім падчас сьледзтва перад павешаньнем у 1864 годзе.
Фрагмэнты гэтага публіцыстычнага твора, а таксама паўстанцкай газэты «Мужыцкая праўда» чытаюць пісьменьнік Уладзімер Арлоў і грамадзкі актывіст, абаронца Курапатаў Зьміцер Дашкевіч.
Радыё Свабода Болей...

Алесь Смалянчук: Памяць у вялікай ступені вызначае будучыню | Камунікат.org

22-га лістапада шмат беларусаў прыедзе ў Вільню на пахаванне ўдзельнікаў паўстання 1863-64 гадоў. Будзе пахаваны, сярод іншых – Кастусь Каліноўскі. Ён – цэнтральная фігура для многіх пакаленняў беларусаў, сімвал змагара за нацыянальную ідэю. Цяпер з’явіцца чарговае месца нацыянальнай памяці ў Вільні.Госць Рацыі – прафесар Алесь Смалянчук, доктар гістарычных навук, сябра камісіі па ўшанаванні памяці паўстанцаў 1863-1864 гадоў, які меў дачыненне да адстойвання беларускіх інтарэсаў у справе пахавання паўстанцаў на могілках Росы.
РР: Ці было вядома раней дакладнае месца пахавання паўстанцаў, ці яно стала адкрыццём для гісторыкаў падчас абрынання гары Гедыміна?
Алесь Смалянчук: У вялікай ступені стала адкрыццём, хоць шмат што ўказвала на тое, што пахаваны яны там. Па-... Болей...