November 17th, 2019

Габрыэля Пузыня. Вяртанне на Радзіму | Камунікат.org

Выбітная беларуская польскамоўная пісьменніца ХІХ стагоддзя Габрыэля Пузыня вяртаецца на Радзіму. Летась намаганнямі паэткі, літаратуразнаўцы і перакладчыцы Ірыны Багдановіч выйшаў першы яе зборнік вершаў у беларускіх перакладах «Струмень любові».А сёлета ў лістападзе на касцёле Божага Цела ў мястэчку Беразінскае з’явілася мемарыяльная дошка ў гонар пісьменніцы. У адкрыцці дошкі ўдзельнічала і Ірына Багдановіч:
– Чым больш яе чытаю, тым больш хочацца, каб мае сучаснікі гэта пачыталі. Кніжачку вершаў удалося выдаць, 25 вершаў. Але яе літаратурная спадчына, канешне, значна большая. І проза, апавяданні. Яны напоўненыя святлом вялікай любові.Графіня Габрыэля з Гюнтэраў Пузыня нарадзілася ў Вільні, жыла ў бацькоўскім маёнтку Дабраўляны былога Смаргонскага павету. З 1851... Болей...

Алеся Луцкевіч: Пра Івана Луцкевіча я ведала з самага дзяцінства | Камунікат.org

Сёлета ў Беларусі і Літве прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю з дня смерці ініцыятара абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі Івана Луцкевіча. Былі наладжаны адмысловыя імпрэзы і выставы, у тым ліку ў Дзяржаўным літаратурным музеі імя Янкі Купалы ў Менску і Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні.Удзячнасць за гэтую памяць выказала ўнучка Антона Луцкевіча Алеся Луцкевіч:
– Сапраўды, 100 год прайшло з дня смерці Івана. І да сёння гэтая памяць захоўваецца. Я ведала пра Івана з самага дзяцінства. У нашай кватэры заўсёды стаяў бюст скульптара Яхімовіча, і я ведала ад таты вельмі шмат. Але даведацца пра тое, якая гэта была вялікая асоба і колькі ён зрабіў для Беларусі, для захавання гістарычнай памяці Беларусі, гэта я зразумела, калі ўжо зрабілася дарослай.Іван ... Болей...

Дабрачынны баль для Ячанскага прыходу | Камунікат.org

Больш за 100 чалавек сабраліся на дабрачынны баль для Ячанскага прыходу. Гэта ўжо чацвёртая такога кшталту акцыя, якая мае на мэце збор сродкаў для гэтага маленькага прыходу ў гміне Дуброва Беластоцкая, што на Сакольшчыне.У Кузніцы, дзе прайшоў баль, сабраліся прадстаўнікі мясцовага самакіравання, Брацтва праваслаўнай моладзі і прыхаджане.
Як адзначыў настаяцель Ячанскага прыхода Пятро Ганчарук, самае важнае – аб’яднаць людзей, якім лёс царквы неабыякавы.
– Галоўная ідэя гэтага балю – не грошы, а інтэграцыя. Каб людзі маглі сабрацца, як збіраюцца на малітву ў храме, для душы.Падчас балю праходзілі аўкцыёны і латарэі. Усе сродкі будуць выкарыстаныя на рамонт Ячанскай царквы.Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя Болей...

„Гарачыя тэлефоны” БАЖ у сувязі з выбарамі | Камунікат.org

Журналісцкая арганізацыя ўсім незалежным журналістам на час выбараў прыгадвае тэлефоны, на якія можна звяртацца падчас пазаштатных сітуацый.Як кажа намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі – гэта звычайная практыка. Падчас кожных кампаній арганізацыя актывізуе кантакты, куды журналісты могуць звяртацца па дапамогу.
– Часам здараюцца і эксцэсы, затрыманні, нейкія непаразуменні з журналістамі. Таму ўзнялі гэтую інфармацыю, каб калегі маглі аператыўна паведаміць, калі ўзнікаюць тыя ці іншыя сітуацыі, і каб мы маглі дапамагчы ім максімальна хутка іх выправіць.Спецыялісты арганізацыі таксама ў актыўным рэжыме будуць працаваць у выбарчыя дні. Яны будуць фіксаваць умовы працы журналістаў, таксама гатовыя аказваць юрыдычную падтрымку.
Улад Грынеўскі, Беларуск... Болей...

Міжнародны дабрачынны праект “Хвалі дабрыні” прыехаў у Беласток | Камунікат.org

10 карцін, створаных з удзелам дзетак з Гарадзенскага хоспісу, што раней выстаўляліся ў Беларусі і Літве, цяпер можна ўбачыць у Беластоку.Мэта праекту – сабраць сродкі на медыцынскае абсталаванне, якое палепшыць якасць жыцця хворых дзяцей ў Гарадзенскім хоспісе. Але перадусім і падараваць шчаслівыя моманты творчасці хворым дзеткам, кажа каардынатарка праекту Наталля Паўленка:
– Мы хацелі зрабіць праект-дзейнасць. Каб дзеці самі паспрабавалі ўсё гэта стварыць. У нас была вельмі фантастычная пляцоўка «Кронан Парк Гатэль», сапраўдныя палотны, сапраўдныя фарбы, сапраўдныя мастакі, вядомыя ў Гародні і за яе межамі. І вось яны прыйшлі стварыць свята. І яны яго стварылі.Карціны ствараліся камандамі, у складзе кожнай было дзіцё з хоспісу, прафесійны мастак і дыпламат &ndas... Болей...

Дэмакратычныя кандыдаты спалілі свае пасведчанні | Камунікат.org

Падчас «Сустрэчы свабодных людзей», якая адбылася ў Менску ўвечары 16 лістапада на плошчы Свабоды, а потым працягнулася на плошчы Незалежнасці, каля Цэнтрвыбаркаму, некалькі дэмакратычных кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў заявілі, што здымаюць свае кандыдатуры і публічна спалілі пасведчанні кандыдатаў.Адной з тых, хто заявіў аб сыходзе з выбараў, стала сустаршыня Руху салідарнасці «Разам» Алена Талстая:
– Зараз я здымаю з сябе ўсялякія паўнамоцтвы кандыдата ў дэпутаты з таго, што выбараў у нас няма, народ уладу не абірае ўжо 25 год. Мне сорамна за тую акруговую камісію і мясцовыя выбарчыя камісіі, якія хлусяць. Гэтыя людзі задзейнічаны ў масавай хлусні, у пазбаўленні беларусаў улады. І гэта дэманстратыўнае пазбаўленне ад пасведчання, якое з’яўляецца так... Болей...

Дэмакратычныя кандыдаты спалілі свае пасведчанні | Камунікат.org

Падчас «Сустрэчы свабодных людзей», якая адбылася ў Менску ўвечары 16 лістапада на плошчы Свабоды, а потым працягнулася на плошчы Незалежнасці, каля Цэнтрвыбаркаму, некалькі дэмакратычных кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў заявілі, што здымаюць свае кандыдатуры і публічна спалілі пасведчанні кандыдатаў.Адной з тых, хто заявіў аб сыходзе з выбараў, стала сустаршыня Руху салідарнасці «Разам» Алена Талстая:
– Зараз я здымаю з сябе ўсялякія паўнамоцтвы кандыдата ў дэпутаты з таго, што выбараў у нас няма, народ уладу не абірае ўжо 25 год. Мне сорамна за тую акруговую камісію і мясцовыя выбарчыя камісіі, якія хлусяць. Гэтыя людзі задзейнічаны ў масавай хлусні, у пазбаўленні беларусаў улады. І гэта дэманстратыўнае пазбаўленне ад пасведчання, якое з’яўляецца так... Болей...

З выбарчага ўчастка выдалілі карэспандэнтку БелаПАН | Камунікат.org

Журналістам перашкаджаюць асвятляць ход галасавання на парламенцкіх выбарах. Адзін з такіх выпадкаў адбыўся сёння, 17 лістапада, у Беларусі.
З выбарчага ўчастка была выдаленая журналістка інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алена Германовіч.Падрабязнасці ад нашага карэспандэнта Юліі Сівец:
– Старшыня выбарчай камісіі №15 цэнтральнай акругі №33 Анатоль Шэвель заявіў, што журналістка не можа працаваць на ўчастку, паколькі не мае акрэдытацыі. Ён настойліва патрабаваў пакінуць участак. На пытанне журналісткі – пра якую акрэдытацыю вядзецца гаворка – старшыня камісіі параіў чытаць законы, але не ўдакладніў, якія менавіта.
Алена Германовіч кажа, што за 13 год працы ёй упершыню перашкаджалі працаваць сябры камісіі на выбарах. Журналістка паскардзілася ў акруговую камісію.
Пасля... Болей...