November 15th, 2019

Пятровіч Барыс, Спакушэнне | Камунікат.org

Спакушэнне
апавяданні розных гадоў
Пятровіч Барыс

У зборнік увайшлі выбраныя апавяданні Барыса Пятровіча (Сачанкі), якія друкаваліся ў кнігах «Ловы», «Сон між пачвар», «Фрэскі», «Шчасьце БЫЦЬ…», а таксама напісаныя ў апошні час. Героі твораў балансуюць на мяжы явы і сну, адчаю і надзеі, мінулага і будучыні, хаосу і гармоніі, кахання і… Болей...

Уладзімір Колас: У рэшце рэшт мы пераможам | Камунікат.org

13-га лістапада, сто гадоў таму, была заснаваная беларуская гімназія ў Наваградку. Гэты дзень адзначаецца як Дзень Беларускай школы.
Сто гадоў таму была моцная прага беларусаў стварыць нацыянальную асвету, якая ўжо праз дзясятак гадоў была спляжаная палякамі і бальшавікамі.
Цяпер, у 21-м стагоддзі нацыянальная асвета знаходзіцца ў яшчэ горшых варунках.Пра пошукі шляхоў да беларускай асветы гутарым з госцем Рацыі – першым прарэктарам Універсітэта імя Ніла Гілевіча Уладзімірам Коласам.
РР: Мы зараз перажываем такі час, калі ёсць істотная праблема з існаваннем беларускай школы – як сярэдняй, так і вышэйшай. На якім этапе знаходзіцца стан падрыхтоўкі да адкрыцця і паўнавартаснага функцыянавання ўніверсітэта?
Уладзімір Колас: Усё, што залежала ад нас, ад каманды, якая стварае г... Болей...

Тыдзень студэнцтва 2019 | Камунікат.org

Пачаўся „Тыдзень студэнцтва”, які ладзіць нацыянальны студэнцкі саюз „Задзіночанне беларускіх студэнтаў” (ЗБС). У Менску адбудзецца шэраг адукацыйна-забаўляльных мерапрыемстваў.
Сярод іх дыскусія „Чаго не хапае студэнцкаму актывізму?”Завершыцца тыдзень 16 лістапада івэнтам „Што такое кам’юніці і як з ім працаваць?”Кажа актывістка ЗБС Дар’я Рублеўская:
– ЗБС штогод ладзіць „Тыдзень студэнцтва”, які прымеркаваны да міжнарожнага Дня салідарнасці студэнтаў, які адзначаецца 17 лістапада. У гэтым годзе мы працягваем традыцыю і запускаем шэраг івэнтаў.17 лістапада абранае невыпадкова. У кастрычніку 1939 года ў акупаванай нацыстамі Чэхаславакіі пражскія студэнты і выкладчыкі выйшлі на дэманстрацыю. У выніку 17 лістапад... Болей...

Алесь Дзянісаў: Гэта знак пашаны – быць на перапахаванні ў Вільні 22 лістапада | Камунікат.org

Гарадзенскі музыка, лідар гурта Dzieciuki Алесь Дзянісаў заклікае беларусаў прыняць удзел у мерапрыемствах па перапахаванні паўстанцаў Каліноўскага, якія адбудуцца ў Вільні 22-23 лістапада 2019 года.Кажа Алесь Дзянісаў:
– Прычынаў, насамрэч, шмат. Я назаву толькі адну – мы павінны аддаць даніну павагі тым людзям, якія змагаліся за вольнасць нашай краіны. І трэба дадаць, што падобныя падзеі адбываюцца адзін раз у жыцці. І нам пашчасціла, што менавіта пры нашым жыцці знайшлі парэшткі паўстанцаў. І пры нашым жыцці іх пахаваюць.Алесь Дзянісаў запрашае таксама на канцэрт гурта Dzieciuki, які адбудзецца ў Вільні ў адной з віленскіх залаў.
– Мы яшчэ да канца не вызначыліся з праграмай, але напэўна гэта будзе вялікая праграма, якая будзе складацца і з новых, і са старых песень.... Болей...

Юрась Губарэвіч: Нам ужо няма чаго баяцца | Камунікат.org

Заўтра завяршаецца датэрміновае галасаванне. ЦВК інфармуе – ажно амаль 20 % выбарцаў ужо прыйшлі на ўчасткі для галасавання.
І нягледзячы на тое, што працэс галасавання ўжо цягнецца тыдзень, незалежныя кандыдаты па-ранейшаму – пад пагрозай, што іх могуць зняць. Гэта прадугледжвае і беларускае заканадаўства, паводле якога кандыдата могуць выкрасліць з бюлетэня нават 17 лістапада, а галасы, пададзеныя за яго падчас датэрміновага галасавання, прызнаюцца несапраўднымі.Нам ужо няма чаго баяцца, кажа кіраўнік Руху „За свабоду” Юрась Губарэвіч, нас і так, асабліва ў сталіцы, моцна падкасілі:
– Парадку двух дзясяткаў па ўсёй Беларусі, пераважна ў рэгіёнах, бо ў Менску нам татальна зачысцілі кандыдатаў. Тым не менш людзі актыўныя, людзі пазнавальныя. І калі б былі р... Болей...