November 14th, 2019

У Менску адкрылася выстава Алеся Пушкіна | Камунікат.org

У Менску ў праваабарончай прасторы „Тэрыторыя правоў” урачыста адкрылася выстава турэмных малюнкаў Алеся Пушкіна.
Арганізатарка выставы – кіраўніца “Цэнтра даследаванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі” Паліна Сцепаненка.Гэта памяць пра падзеі 2012 года, калі мастак з Бабра разам з паплечнікамі зладзіў у Смаргоні акцыю памяці героя беларускага антыбальшавіцкага супраціву Расціслава Лапіцкага. За гэта яго арыштавалі, а ў камеры Пушкін рабіў малюнкі з нататкамі. Пра тыя падзеі распавядае сам мастак:
– Дабіцца, каб не было ўжо гэтага Леніна, каб была вуліца Лапіцкага. Пра яго ўжо выйшаў фільм Валырыя Мазынскага „Як пошуг маланкі”. Міхаіл Чарняўскі напісаў цудоўную кніжку пра яго. Улада зрэагавала вельмі брутальна, нас проста арыштавалі раз... Болей...

13 лістапада – Сусветны Дзень невідушчых | Камунікат.org

13 лістапада Сусветная арганізацыя здароўя адзначае Сусветны Дзень невідушчых. Менавіта ў гэты дзень у 1784 годзе французскі педагог Валянцін Гаюі адкрыў першую ў свеце школу для дзетак, якія не бачаць.
Беларускія невідушчыя часта вымушаныя ездзіць на рэабілітацыю ў далёкія рэгіёны Расеі, хоць магчымасць рэабілітацыі ёсць таксама і ў Польшчы – гаворыць невідушчы дактарант Варшаўскага ўніверсітэту Вячаслаў Чэрнеў.Магчымасць прыняцця на рэабілітацыю дзетак і маладых людзей з Беларусі дэкларавала і дырэктарка школьна-выхаваўчага асяродку для невідушчых у Лясках Эльжбета Шчэпкоўска.
Тым больш, што ў асяродку ёсць дзеці з-за мяжы. Больш падрабязна распавядае Вячаслаў Чэрнеў:
– У Беларусі хоць нейкая рэабілітацыя пачалася. Але ўзровень непараўнальны нават з расейскім. Я вядома не... Болей...