November 12th, 2019

У Гародні адбудзецца фэст „Пера-k-лад” | Камунікат.org

У нядзелю 17-га лістапада ў дворыку, дзе месціцца „Цэнтр гарадскога жыцця”, адбудзецца вялікі фэст перакладной літаратуры „Пера-k-лад”.
Пра фэст распавядае адзін з яго арганізатараў Андрэй Несцяровіч:
– У мінулым годзе мы гэта дастаткова паспяхова пачалі, а зараз працягваем. Перакладная літаратура – гэта ў першую чаргу сусветная класіка і кніжкі, якія не факт, што вядомыя ў Беларусі. Не ўсіх аўтараў у прынцыпе перакладаюць нават на расейскую. Ёсць проста такія культавыя рэчы кшталту таго ж самага „Ведзьмара” ці нобелеўскіх лаўрэатаў Вольгі Такарчук, якіх хацелася б чытаць па-беларуску. Калі ўзяць таго ж самага Сабкоўскага, то з польскай пераклад на беларускую як мінімум больш жывы, ён бліжэй гучыць.Па словах Андрэя Несцяровіча, сёлетні фэс... Болей...

У Гародні на «Мове Нанова» – мядовы самелье | Камунікат.org

На гарадзенскіх курсах «Мова Нанова» адбылася сустрэча з адзіным у Беларусі мядовым самелье Вольгай Гаўрылік.Кіраўніца «Мядовага шляху», фірмы, што вырабляе эксклюзіўны мёд, распавяла што такое быць мядовым самелье:
– Мядовы самелье – гэта чалавек, які навучыўся сенсорнаму аналізу мёду і можа на смак, зрок вызначыць, які мёд перад ім па батанічнай і геаграфічнай прыкмеце.Вольга Гаўрылік дала некалькі парадаў, як мёд можа быць карысны для кожнага чалавека:
– Мёд паляпшае сон. На ноч узяць з малаком ці з вадой лыжачку мёду, выпіць, і гэта будзе добра на сон. Мёд таксама паляпшае памяць, ён актывізуе працу мозгу. Потым такая парада, бо ідуць хутка святы: калі была добрая вечарына, то раніцай таксама вельмі карысна выпіць шклянку цёплай вады з мёдам.... Болей...