November 11th, 2019

Выйшаў першы турыстычны значок па-беларуску | Камунікат.org

У Польшчы з’явіўся першы турыстычны значок на беларускай мове. Турыстычная адзнака для калекцыянераў з усяго свету выйшла намаганнямі Цэнтра прамоцыі беларускай культуры «Шчыты».На драўляным кружку – выява будынку, у якім цяпер месціцца сядзіба Цэнтра ў Шчытах, а ў 30-ыя гады мінулага стагоддзя была школа, – кажа Ганна Несцярук з Цэнтру «Шчыты», ініцыятарка выдання турыстычнага значка на беларускай мове:
– Турыстычны значок, які мае нумар 895 Шчыты – гэта драўляны кружок, дыяметрам 60 мм і таўшчынёй 8-10 мм мае металічнае вушка для падвешвання. На гэты раз мы вырашылі больш шырока папулярызаваць беларускі культурны цэнтр. Гэта першы турыстычны значок з беларускім друкам у свеце.Ідэя турыстычнага значка ўзнікла ў Чэхіі. Яе мэта – ... Болей...

Праваслаўныя маліліся за незалежную Польшчу | Камунікат.org

11 лістапада ў Дзень Незалежнасці Польшчы праваслаўныя вернікі маліліся за свабодную дзяржаву і яе ўлады.Урачыстая літургія прайшла ў царкве Святога Мікалая ў Беластоку. Менавіта Беласток быў пабудаваны меншасцямі, якія спрадвеку тут жылі, адзначыў намеснік прэзідэнта Беластока Адам Мусюк:
– Трэба памятаць пра структуру насельніцтва ў той момант, калі Беласток нанова быў у Польшчы, меншасці гэты Беласток будавалі тады. Сёння ў царкве набажэнства. Я перадусім хачу выказаць падзяку ўсім тым людзям, якія тады будавалі нашу супольнасць, наш горад, будавалі нашыя цэрквы і ўсё тое, чым мы ў 21 веку карыстаемся.У пятніцу за незалежную Польшчу маліліся падляшскія мусульмане, таксама ў сваіх малітвах узгадалі пра 101-ю гадавіну з Дня незалежнасці Польшчы вернікі пратэстанцкай царквы на Падля... Болей...

Кіно ў межах тыдня супраць фашызму і антысемітызму | Камунікат.org

«Хваля» – паказ такой кінастужкі адбыўся ў Берасці ў творчай прасторы незалежнага тэатра «Крылы Халопа».Мерапрыемства адбылося ў межах Тыдня супраць фашызму і антысемітызму, – распавёў сузаснавальнік праваабарончай арганізацыі «Human Constanta» Валдзіс Фугаш:
– Нам здаецца вельмі важным паказаць менавіта гэты фільм і паспрабаваць абмеркаваць тое, што ў ім апавядаецца, паказваецца, таму што ён заснаваны на сапраўдных падзеях, якія адбыліся ў межах школьнага эксперыменту, дзе абсалютна ў ліберальна-дэмакратычнай краіне ўдалося пабудаваць аўтарытарную супольнасць, якая аднавіла тыя ж самыя механізмы і стасункі, якія ўжываліся і існавалі ў межах трэцяга рэйху і любых іншых фашыстоўскіх рэжымах.Дадаткова пасля прагляду кіно было арганізаван... Болей...

Інфа-Кур’ер, 45 (979) 2019 | Камунікат.org

Інфа-Кур’ер
Штотыднёвая рэгіянальная газета ● Навіны са Слуцка, Салігорска, Капыля, Старых Дарог і Любані
45 (979) 2019

О начале войны с Германией случчане узнали из официального заявления советского правительства в двенадцать часов 22 июня 1941 года. Впрочем, ещё ночью было ясно, что произошло что-то страшное. Горожане и жители сёл наблюдали в небе бесконечные потоки немецких самолётов, летевших на восток. Тогда же первые бомбы упали и на Слуцк. После выступления по радио заместителя председателя Совета народных комиссаров Молотова на предприятиях и в учреждениях города прошли митинги и собрания. А с 23 июня началась мобилизация военнообязанных. Сборный пункт находился в здании педучилища (бывший консервный завод). Здесь собралось много людей. Это привлекло внимание немецкой авиации, которая нанесла по скоплению удар. Были убитые и раненые, а большинство собравшихся разбежалось. Быстрое продвижение немцев вглубь страны не позволило организовать эвакуацию. Немецкая авиация нанесла авиаудары по железнодорожной станции, где выстроилась очередь для погрузки наиболее ценного оборудования. Житель города Александр Лысый вспоминал: «В первые дни войны Слуцк представлял собой людской муравейник. Толпы гражданских, военных. Все суетятся. К исполкому подвозили документы в сейфах, на следующий день опять их загружали в машины и увозили». Болей...

Газета Слонімская, 45 (1170) 2019 | Камунікат.org

Газета Слонімская
Агульнапалітычны штотыднёвік
45 (1170) 2019

«Газета Слонімская» (скарочана «ГС», польск. Gazeta Słonimska) — беларуская штотыднёвая грамадска-палітычная газета, якая выходзіць у Слоніме. Упершыню выйшла ў 1938 годзе на польскай мове (ўсяго выйшла 4 нумары). «Газета Слонімская» была адноўленая ў 1997 годзе як незалежнае грамадска-палітычнае выданне на рускай і беларускай мовах. Яе заснавальнікам і галоўным рэдактарам стаў Віктар Валадашчук. Першы нумар адроджанай «Газеты Слонімскай» выйшаў 24 красавіка 1997 года накладам 3 000 асобнікаў. З цягам часу наклад вырас да 12 500 асобнікаў. Павялічылася і тэрыторыя распаўсюду газеты (з насельніцтвам каля 250 тысяч чалавек): Слонімскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Мастоўскі, Ваўкавыскі, Навагрудскі раёны Гродзеншчыны і іншыя рэгіёны рэспублікі. У пачатку 2006 года, калі сярод іншых незалежных выданняў Беларусі «Газета Слонімская» была выключана з падпісных каталогаў «Белпошты» і сістэмы распаўсюду праз «Белсаюздрук», наклад упаў у два разы. Сёння газета выходзіць на 32 старонках разам з рэкламнай газетай «Аддушына» накладам 3 500 асобнікаў. Газета друкуецца ў колеры і чорна-белым фармаце А3. Газета шырока і ўсебакова асвятляе палітычныя, грамадскія і культурныя падзеі, надае вялікую ўвагу гісторыі роднага краю, спартыўнаму, рэлігійнаму і літаратурнаму жыццю. Акрамя папяровай, газета мае і электронную версію. Болей...

Народная Воля, 83 (4438) 2019 | Камунікат.org

Народная Воля
83 (4438) 2019

Першы агітацыйны пікет зладзіла 20 кастрычніка кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Гомельскай-Савецкай акрузе №34, актывістка руху “Маці 328” Таццяна Канеўская. Яна, маці чатырох сыноў, ідзе ў парламент, каб бараніць незалежнасць Беларусі, правесці праз заканадаўчыя ініцыятывы судовую рэформу, змяніць антынаркатычнае заканадаўства, а таксама скасаваць празмерныя льготы дэпутатам ды ўладным чыноўнікам. На пляцоўцы каля гандлёвага цэнтра “Рэчыцкі” група падтрымкі Канеўскай выставіла пераносны стэнд з яе біяграфіяй, узняла бел-чырвонабелы сцяг. Разгарнулі плакаты з рознымі тэкстамі. Некалькі жанчынтрымалі партрэты сваіх маладых сыноў, асуджаных на 8–12 гадоў зняволення за незаконнае абарачэнненаркатычных рэчываў. На стэндзе – лічбы: па наркатычным артыкуле 328 Крымінальнага кодэкса былі пакараны ў 2013 годзе – 2492, 2015-м – 3929, 2018-м – 2452 чалавекі. Людзі падыходзілі, цікавіліся, што за статыстыка такая і з якой нагоды пікет. Некаторыя са здзіўленнем даведваліся, што менш як праз месяц іх запросяць на выбарчыя ўчасткі галасаваць. Тым часам Таццяна Канеўская звярталася да землякоў з такімі словамі: “Толькі народ у стане змяніць усё тое, што адбываецца ў краіне. Іншаму падаецца, што ён трымае ўсё ў сваіх руках. Не. Гэта мы павінны трымаць усё ў сваіх руках. Паглядзіце: нам удалося, нягледзячына перашкоды, змяніць закон і змякчыць адказнасць за незаконнае абарачэнне наркотыкаў – артыкул328. Два гады таму пра гэта і слухаць не хацелі, а не тое што пераглядаць у парламенце. Удалося гэта зрабіць п Болей...

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ператвараецца ў навуковы цэнтр | Камунікат.org

Жыццё прыносіць змены і ў дзейнасць Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Цяпер яна ўсё больш арыентуецца на віртуальных наведнікаў.
А таксама паслядоўна ператвараецца ў выдавецкі і навуковы цэнтр, кажа намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша.
– На сёння мы сталі адным з мацнейшых выдавецкіх цэнтраў. Нацыянальная бібліятэка штогод перамагае ў конкурсе «Мастацтва кнігі» са сваімі праектамі. Выпускае факсімільныя выданні, метадычныя выданні, прысвечаныя бібліятэчнай справе, кніжнай культуры, бібліяграфічнай справе.Нацыянальная бібліятэка таксама ладзіць навуковыя канферэнцыі і займаецца выставачнай дзейнасцю. «Але перадусім мы вывучаем і даследуем кнігу», – кажа Алесь Суша.
– Бібліятэк... Болей...

Дзень незалежнасці Польшчы ў Беластоку | Камунікат.org

У Беластоку адзначаюць Свята незалежнасці Польшчы. Галоўныя ўрачыстасці пачаліся ў 12:30 ля помніка маршалу Юзафу Пілсудскаму.Толькі ўзаемная пашана дазволіць скарыстацца з атрыманай намі свабоды, сказаў прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі:
– Мы сабраліся ля нашых польскіх сімвалаў, каб разам адсвяткаваць адну з найважнейшых гадавін у нашай гісторыі. Усе мы выраслі з адной традыцыі і аб’ядноўвае нас польскі абавязак. Маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі: – Сёння ў вольнай краіне мы можам ізноў аддаць пашану стваральнікам Рэчы Паспалітай. Усім тым, хто спрычыніўся да незалежнасці Польшчы. Незалежнасць – гэта адначасова і вялікі выклік, і вялікая мэта. Усе мы маем абавязак узмацняць незалежнасць і абавязак мудра ёю карыстацца. Пад бела-чырвоным сцягам, п... Болей...

30 гадоў адраджэння Уніі ў Беларусі | Камунікат.org

«Калі вы будзеце рабіць нешта з Богам, то гэтая справа будзе прасоўвацца, а калі без Бога, то гэтая справа загіне». Словы, якія сказаў святар, адзін з адраджэнцаў Беларускай Уніяцкай Царквы Ян Матусевіч.
Згадвалі добрыя абставіны, якія спрыялі адраджэнню Царквы 30 гадоў таму, пілігрымы з Беларусі ў санктуарыі абраза Маці Божай Барунскай у аднайменным мястэчку Ашмянскага раёна.Казанне ў рыма-каталіцкім храме падчас адмысловай літургіі сказаў апостальскі візітатар для беларусаў грэка-каталікоў Сяргей Гаек:
– Трыццаць год таму група моладзі, і не толькі моладзі, прыбыла сюды да айца Яна Матусевіча, які быў пробашчам гэтага санктуарыя. Мы лічым нашай гісторыяй, нашым кайрусам да айца Яна, які ўжо ў той час адважыўся на роднай мове вяшчаць Божае слова, падбадзёраны на самой... Болей...

„Дзеннікі супрацоўніка НКУС” – гарадзенская прэзентацыя | Камунікат.org

У Гародні ў Цэнтры гарадскога жыцця прадставілі кнігу „Дзеннікі супрацоўніка НКУС”.Аўтарка кнігі журналістка Анастасія Зелянкова падзялілася ўражаннямі ад сустрэчы:
– Гарадзенцам таксама, як і ўсім беларусам, гэтая тэма вельмі важная, гэта бачна, што людзей гэта кранае, што для людзей вось гэта якраз праз нейкія лёсы сваіх сваякоў прасякнута. Таму было, як кажуць, людзям што пра сябе расказаць, пра свае сем’і і спытацца. Увогуле я думаю, што гэта кніга цікавая для ўсіх.На думку журналісткі асноўнай цяжкасцю пры стварэнні кнігі – была праца ў архіве КДБ:
– Трапіць у архіў, знайсці дакументы на гэтага чалавека, таму што прыйшлося там рабіць і даведкі, пацвярджаць сваяцтва ўнуку, потым даваць мне даверанасць, потым не так усё проста. Не адразу, калі ты за... Болей...

Як ляснуўся камунізм у Эўропе. Тлумачым за 200 сэкунд | Камунікат.org

У 1989 жыхары краінаў Усходняй і Цэнтральнай Эўропы выйшлі на вуліцы, патрабуючы свабоды і дэмакратычных рэформаў.
Пачалася ланцуговая рэакцыя рэвалюцыяў, існаваньню камуністычных рэжымаў у рэгіёне надышоў канец.
Радыё Свабода Болей...