?

Log in

No account? Create an account

06 лістапада 2019

Грамадская актывістка, адна з кіраўнічак руху “Маці 328” Ларыса Жыхар распавядае пра свой удзел у парламенцкіх выбарах у Гародні, дзе яна з’яўляецца кандыдатам ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) па акрузе №49.– Ладзім пікеты. У нас выраблена прадукцыя для выбаршчыкаў – календарыкі, улёткі з маёй праграмай і тэзісамі маёй праграмы, а таксама праграма маёй партыі, да якой я належу – Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). Таксама партрэты. Мы раздаём улёткі, закідваем у паштовыя скрыні. На пікетах таксама будзем раздаваць, каб выбаршчыкі ведалі сваіх кандыдатаў.На думку Ларысы Жыхар, самымі неэфектыўнымі на гэтых выбарах з’яўляюцца сустрэчы ў памяшканнях.
– Адбываюцца яны наступным чынам. Зразумела, высілкаў ідзе на ... Болей...
«Беларускія выбары праходзяць па сцэнары, напісаным уладамі. У сваю чаргу дэмакратычныя кандыдаты спрабуюць выкарыстаць гэтую палітычную кампанію, каб данесці свае думкі і альтэрнатыўныя погляды. Але выбары тым не менш застаюцца нецікавымі для грамадства», – заявіў старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі.– Цікавасць людзей да парламенцкіх выбараў вельмі нізкая. Усе разумеюць, што гэтыя дэпутаты нічога не вырашаюць. Калі зараз выйсці на вуліцы Гародні ці Менска і спытацца, ці ведаеце вы свайго дэпутата ў парламенце, то, думаю, 90% беларусаў, адкажа, што «не». Вось я таксама, напрыклад, свайго не ведаю. Таму што іх не бачна, не чутна, увогуле гэта больш чыноўніцкая зараз пасада. Выбары зведзеныя да рытуалу, падобнага да таго, які ... Болей...
Палітык, намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў запрашае ўсіх беларусаў ад імя каманды #kalinouski2019 22 лістапада 2019 года ў Вільню на мерапрыемствы, звязаныя з перапахаваннем паўстанцаў Каліноўскага.
– Мы больш за паўгады актыўна запрашаем усіх беларусаў далучацца да гэтай падзеі, якая адбудзецца ў Вільні. Не толькі на самім перапахаванні, там плануецца вялікі шэраг розных беларускіх мерапрыемстваў, пачынаючы ад канцэрта «Дзецюкоў» 22 лістапада, самаго перапахавання, іншых беларускіх імпрэзаў, сустрэча з Радай БНР. Арганізоўваюцца аўтобусы і з Менску, і з Віцебска, і з Гародні, і з Берасця. У Гародні мы таксама набіраем групу, каб ехаць арганізавана. Ужо ёсць папярэдняя дамова з аўтобусам, з начлегам у Вільні з 22 на 23 чысло.На думку палітыка падзеі ў Вільні... Болей...
Вядомы мастак і паэт, старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца вяртае традыцыю паэтычных вечароў у менскай Філармоніі.Ён правёў ужо другі вечар паэзіі, які адбываўся пры ўдзеле ансамбля салістаў „Класік-Авангард”, пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава. Такія вечары былі папулярныя ў Савецкім Саюзе ў 60-70 гадах, кажа Рыгор Сітніца.
– Гэта фармат хутчэй 70-х, а то і 60-х, калі выступалі на стадыёнах. Тады было зразумела, чаму можна сабраць стадыён. Таму што сканаў Сталін, адкрыліся шлюзы, інтэрнэту не было, тэлевізіі, такой як зараз, не было. І была адзіная крыніца пачуць нешта, пра што людзі гаварылі на кухнях, ці ў нейкіх дысідэнцкіх групах.Сённяшнія паэтычныя вечары набылі іншы фармат, але цікавасць да іх расце. Праўда, падрыхтаваць такое мерапрыемства не так пр... Болей...

Latest Month

Ліс 2019
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow