?

Log in

No account? Create an account

05 лістапада 2019

Гарадзенскаму журналісту выдання Hrodna.life Руслану Кулевічу прадстаўнікі будаўнічых арганізацый перашкаджалі пры падрыхтоўцы матэрыяла аб зруйнаванні маляўнічай сцяны ў цэнтры Гародні.
– Прыехаў, падышоў да будаўнікоў, запытаўся пра тое, што адбываецца. Зайшоў на месца, там дзе працаваў экскаватар і запытаўся: што адбываецца? А яны сказалі, што аварыйная сцяна, вось мы зносім. Потым мне сказалі: выйдзіце адгэтуль. Я сказаў: добра, выходжу. Выйшаў, падняўся па прыступках наверх, там, дзе крамы працуюць, і пачаў здымаць. Потым мне начальнікі крычаць: там таксама нельга здымаць! Увогуле нельга здымаць як яны бураць гэтыя сцены. Я кажу: чаму? Кожны чалавек мае права на інфармацыю і фатаграфаваць, тым больш, што я знаходзіўся каля крамаў, дзе адкрытая зона. А яны кажуць: не, нельга. А... Болей...
Вядомы рэжысёр, акцёр і ў мінулым бізнесовец Аляксей Туровіч не можа вярнуць 82 тысячы еўра, якія пазычыў уладальніку студыі гуказапісу «Прэміюм» Аляксандру Аляксандраву.
Пазыка аформлена натарыяльна. Але вяртаць грошы Аляксандраў, па словах Туровіча, не збіраецца, прыгразіўшы яму заступніцтвам высокапастаўленых сяброў. Пасля пагрозы нечакана ў справу ўмяшалася міліцыя Партызанскага раёна Менска. Але чамусьці яна стала на бок Аляксандрава.Грошы Туровіча зацікавілі капітана крымінальнага вышуку Аляксандра Шлега, кажа Аляксей Туровіч:
– Пачынае вось так хадзіць – узад-наперад, то за пісталет хапаецца: Туровіч, у цябе ёсць дамова пазыкі, а дзе ты ўзяў гэтыя грошы? А я яму кажу: а дзе ты захоўваў гэтыя грошы? Улятае яшчэ адзін у цывільным, яшчэ маладзей: ты (нецэнзурн... Болей...
Вядомы рэжысёр, акцёр і ў мінулым бізнесовец Аляксей Туровіч не можа вярнуць 82 тысячы еўра, якія пазычыў уладальніку студыі гуказапісу «Прэміюм» Аляксандру Аляксандраву.
Пазыка аформлена натарыяльна. Але вяртаць грошы Аляксандраў, па словах Туровіча, не збіраецца, прыгразіўшы яму заступніцтвам высокапастаўленых сяброў. Пасля пагрозы нечакана ў справу ўмяшалася міліцыя Партызанскага раёна Менска. Але чамусьці яна стала на бок Аляксандрава.Грошы Туровіча зацікавілі капітана крымінальнага вышуку Аляксандра Шлега, кажа Аляксей Туровіч:
– Пачынае вось так хадзіць – узад-наперад, то за пісталет хапаецца: Туровіч, у цябе ёсць дамова пазыкі, а дзе ты ўзяў гэтыя грошы? А я яму кажу: а дзе ты захоўваў гэтыя грошы? Улятае яшчэ адзін у цывільным, яшчэ маладзей: ты (нецэнзурн... Болей...
Берасцейцам прэзентавалі брашуру пад назвай „Мадэрнізм у берасцейскай архітэктуры 1921-1939 гг.”, якая прысвечана міжваеннай забудове горада.Кажа прадстаўнік арганізатараў Алена Каховіч:
– Адбылася прэзентацыя выдання „Мадэрнізм у берасцейскай архітэктуры 1921-1939 гг.” Яго падрыхтавала ініцыятыва па берасцейскаму канструктывізму. Мы даследвалі архівы, у гэтай справе нам дапамагала консульства Рэспублікі Польшча ў Берасці і праект BREST FORT.Праект некамерцыйны, таму на прэзентацыі выданне можна было атрымаць бясплатна. У ім змешчаны архіўныя тэксты ды ілюстрацыі з апісаннем. Усяго такіх будынкаў каля 100.“Хто не быў на прэзентацыі, можа пазнаёміцца з выданнем у бібліятэках горада”, – падсумавала Алена Каховіч.Беларускае Радыё Рацыя Болей...
У дэкарацыях для Гэлаўіна амэрыканка Джулі знайшла ліст. У ім палітвязень распавёў пра катаваньні ў працоўным лягеры Масаньцьзя ў Кітаі. Джулі апублікавала ліст у сацыяльных сетках і неўзабаве ён разышоўся па ўсім сьвеце. Канадзкі рэжысэр Леан Лі знайшоў аўтара гэтага пасланьня. Фільм даступны да 6 лістапада. Болей...
Пры канцы жыцця начныя жахі не давалі спакою Паўліне Мядзёлцы, выканаўцы галоўнай ролі ў класічнай п’есе Янкі Купалы «Паўлінка», якая выйшла ў Пецярбурзе ў 1913 г.
Беларуская артыстка, педагог, мемуарыстка, грамадская дзяячка. Кім насамрэч была Паўліна Мядзёлка – ахвяраю нешчаслівага кахання ці хітраю, падступнаю жанчынаю, якая, бы тая Мата Хары, выконвала таемнае заданне?Ейнае жыццё – гэта лёс Беларусі ў ХХ ст. Падзеленая дзяржаўнымі межамі, зняволеная, вымушаная ўцякаць і выжываць. Паўліна Мядзёлка жыла ў Вільні, Горадні, Лодзі, Берліне, Дзвінску. У 1925 г. перабралася ў Савецкую Беларусь, дзе займалася выкладчыцкаю дзейнасцю. Яе неаднаразова арыштоўвалі польскія, савецкія, латвійскія ўлады. Пасля таго як у 1931 г. яе выпусцілі з турмы ГПУ, яна трапіла ў пс... Болей...
Наша слова
43 (1454) 2019

У бібліятэцы імя А. Міцкевіча Чырвонага касцёла 13 кастрычніка прайшла навукова-папулярная чытацкая канферэнцыя па кнізе М. І. Дзенісевіча "Фінская пастка". Яе мэтай было вяртанне гістарычнай праўды пра лёсы беларусаў - былых вязняў фінскіх канцлагераў і развіццё культуры памяці ў адносінах да лёсаў былых вязняў. Чытачам была прапанавана выстава літаратуры, якая выкрывае антычалавечую практыку фашысцкага генацыду ў гады Другой сусветнай вайны і перадае шматлікія сведчанні дзяцей вайны пра іх шматпакутныя лёсы. На канферэнцыю былі запрошаны аўтарытэтныя гісторыкі: Леанід Міхайлавіч Лыч, Анатоль Міхайлавіч Сідарэвіч, Кузьма Іванавіч Козак, Вячаслаў Дзмітрыевіч Філіменеў, Мікалай Іванавіч Савіцкі і іншыя. Ксёндз-пробашч Уладзіслаў Завальнюк дабраславіў удзельнікаў канферэнцыі. Мерапрыемства адкрыла ўрачыстае выступленне хору былых непаўнагадовых вязняў фашызму "Лёсы", лаўрэатаў спецыяльнай прэміі прэзідэнта Беларусі 2019 года. Госці канферэнцыі прагле-дзелі дакументальны фільм "Вязень лагера Hepasuo", пастаўлены па кнізе "Фінская пастка". Пасля савецка-фінляндскай вайны 1939-1940 гадоў з тэрыторыі БССР у Карэлію перасяліліся беларускія сялянскія сем'і (і сярод іх сям'я М.І. Дзенісевіча). У 1941 годзе многія беларусы апынуліся ў фінскіх канцэнтрацыйных лагерах. Толькі зараз гісторыкі і валанцёры высвятляюць дакладную колькасць беларусаў і імёны людзей па архівах. Болей...

Каталіцкі веснік
Газета Віцебскай дыяцэзіі
10 (103) 2019

Трэцяя нядзеля Звычайнага перыяду будзе прысвечана цэлебрацыі, рэфлексіі і распаўсюджванню Божага Слова. Адмысловае распараджэнне Святога Айца ўтрымліваецца ў новым Апостальскім лісце “Aperut illis”. Дакумент Францішка ў форме “motu proprio” быў абнародаваны 30 верасня – у 1600-годдзе з дня смерці перакладчыка Святога Пісання на лацінскую мову св. Гераніма. Папа падкрэсліў, што ўстанаўленне Нядзелі Божага Слова з’яўляецца адказам на ініцыятыву шматлікіх вернікаў, якія даўно прасілі пра гэта. Ён нагадаў пра некаторыя важныя крокі, ужо зробленыя для адкрыцця багацця Божага слова: дагматычную канстытуцыю Другога Ватыканскага Сабора “Dei Verbum”, Сінод Біскупаў, прысвечаны “Божаму Слову ў жыцці і місіі Касцёла”, які прайшоў у 2009 годзе, а таксама Апостальскую адгартацыю Бэнэдыкта XVI “Verbum Domini”.Нядзеля Божага Слова будзе адзначацца ў перыяд, які заахвочвае да ўмацавання сувязі з юдэямі і малітвы пра еднасць хрысціян. “Святое Пісанне ўказвае тым, хто яго слухае, шлях, якім трэба ісці, каб дасягнуць сапраўднай і моцнай еднасці”, – напісаў Пантыфік. Папа Францішак пажадаў, каб Нядзеля Божага Слова адзначалася ўрачыста. У літургіі можа адбывацца ўрачыстае ўнясенне Святога Пісання, чытанне Божага Слова, гаміліі могуць быць прысвечаны каштоўнасці Бібліі. У гэты дзень біскупы могуць прымаць у шэрагі лектараў або даручаць іншае падобнае служэнне, каб падкрэсліць важнасць абвяшчэння Божага Слова ў літургіі. Болей...

Інфа-Кур’ер
Штотыднёвая рэгіянальная газета ● Навіны са Слуцка, Салігорска, Капыля, Старых Дарог і Любані
44 (978) 2019

Знание первых признаков поломок техники, а значит, вовремя вызванный мастер, поможет в будущем избежать более крупных неисправностей и трат на их устранение. В этот раз рассмотрим сложную бытовую технику — компьютер и ЖК-телевизор. Чаще всего поломка компьютера или ноутбука происходит совсем не внезапно. Этому предшествуют определённые признаки. Специалисты по ремонту советуют хорошенько их выучить, так как в дальнейшем это может спасти вас от лишних трат. Во время работы внутри корпуса слышны скрипы. Для компьютера нормально, когда (особенно во время использования ресурсоёмких программ) громче работает кулер. Однако если появились посторонние звуки, напоминающие скрежет или поскрипывания, игнорировать их не стоит. Чаще всего скрипы говорят о неисправностях жёсткого диска. Опасность заключается в том, что в один момент вы рискуете потерять всё, что имеется на компьютере. Если вы заметили, что появляются нетипичные звуки, позаботьтесь сразу о сохранности данных: перенесите их в облачное хранилище и на внешний диск. Слишком сильный шум от вентилятора. Кулеры и радиаторы со временем засоряются, как следствие, компьютер хуже охлаждается. Это, в свою очередь, может привести к перегреву, из-за чего пострадает процессор, жёсткий диск и/или видеокарта. Звуковые сигналы при запуске компьютера. Характерный писк при включении компьютера чаще всего свидетельствует о серьёзных неполадках. Болей...

Новы Час
41 (652) 2019

Танкі падступнага NATO рухаюцца да нашай мяжы — навошта? Мы, беларусы, мірныя людзі, але, калі трэба, уломім ім так, што мала не пакажацца. Аднак спачатку мы павінны ўдосталь абмеркаваць і разабрацца, за што і каму наваляем. Прыкладна так можна распавесці пра істэрыю ў беларускім афіцыёзе з нагоды прыбыцця ў Літву кантынгенту арміі ЗША. Адразу адзначу, што пра разгортванне амерыканскіх вайскоўцаў непадалёк ад беларуска-літоўскай мяжы было вядома даволі даўно — прынамсі з канца верасня. Больш за месяц таму мы ведалі нават пра склад гэтай групоўкі: 1-ы танкавы батальён 9-га палка 1-й дывізіі арміі ЗША, 30 танкаў «Абрамс», 25 баявых машын пяхоты «Брэдлі», 70 ваенных грузавікоў. Тады паведамлялася, што амерыканскі батальён будзе размяшчацца ў Літве да вясны 2020 года. Прычым, з вясны 2014 года ў Літве ўжо было разгорнута больш за дзесяць ратацый сухапутных войскаў ЗША, апошняя з якіх была ў балтыйскай рэспубліцы ў 2017 годзе. І нікога гэта, па вялікім рахунку, не турбавала. Але зараз нечакана ў дзяржпрапаганды пачалася нейкая істэрыя. Дня не праходзіць, каб пра танкі NATO хто-небудзь не згадаў. Іх абмяркоўваў нават «Клуб рэдактараў» на БТ. У прынцыпе, даволі слушна сказаў пра гэтую групоўку і беларускі кіраўнік. Па яго словах, 30 танкаў — смешна для нашага войска, і падобны кантынгент нават асаблівай увагі не патрабуе. Болей...

Слова Жыцця
Газета Гродзенскай Дыяцэзіі
19 (525) 2019

Сакрэт святых і бласлаўлёных заключаецца ў тым, што яны не столькі набліжаюцца да Бога, бо Ён зусім ні ад іх, ні ад нас на аддаляецца, колькі ўсё глыбей усведамляюць Яго блізкую і нязменную прысутнасць. Такія асобы цудоўна разумеюць, што азначаюць словы св. Паўла: “У Богу жывём, рухаемся і існуем” (Дз 17, 28). Яны бачаць Пана не дзесьці ў замагільным свеце, у прывілеяваным месцы ці нават побач з сабой, а найперш у сабе. Св. Ян ад Крыжа пісаў: “Бог ува мне, а я ў Богу”. Большасць святых і бласлаўлёных вялі звычайнае жыццё. Яны не рваліся на першыя месцы, наўмысна не прыцягвалі да сябе ўвагу. Нярэдка лічылі сябе вялікімі грэшнікамі. Таксама, як і ўсе, перажывалі цяжкасці, спакусы і змаганні. Цярпелі, плакалі, цешыліся і жартавалі. Ніводзін з іх не быў казачным персанажам ці прышэльцам з космасу, адарваным ад штодзённага жыцця. “Святыя – гэта нашы браты і сёстры, якія прынялі ў сваё жыццё святло Бога і перадалі яго свету, кожны згодна са сваім «адценнем». Але ўсе былі празрыстымі, змагаліся, каб пазбавіцца ад плям цемры граху”, – казаў папа Францішак. Святыя зусім не “спяць” і не “адпачываюць у супакоі”, як мы прызвычаіліся прасіць для памерлых, маючы на ўвазе вызваленне ад трывог і пакут цяперашняга жыцця. Нашы бласлаўлёныя браты і сёстры, хутчэй, нястомна дзейнічаюць. Гэта выражае праўда пра “еднасць святых”,г. зн. існуючую сувязь паміж Богам, жыхарамі Неба і астатнімі членамі Цела Хрыстовага. Болей...

Літаратурная Беларусь
Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»
9 (157) 2019

У суседзяў меншбольш складваецца з нацыянальнай ідэяй, а ў нас з гэтым так цяжка, што рукі апускаем. Нацыянальная ідэя… Зацягалі гэты выраз. Дзяржаўная ідэалогія, нацыянальная ідэя… Ну праўда ж, зацягалі, да дзіраў ужо. Грувасткія фармулёўкі, а-ля падручнікі, нічога не дадуць, калі няма яснасці ў галовах. Нацыянальная ідэя, якую ўсе нібыта шукаюць, гэта пра дзве рэчы, і гэтыя рэчы адрозныя: адкуль прыйшлі і куды ідзем. Але «адкуль прыйшлі» — гэта не пра падручнік з падрабязным выкладам «усяго, што было». Гэта звычайна пра адну ідэю, што выдзеленая з усяго масіву дадзеных з мінуўшчыны. Ці нават хутчэй вобраз,нешматслоўны наратыў, які можна нібы казку расказаць малым слухачам у дзіцячым садку. Візія мінуўшчыны — яна аблігаторна цэльная, не фрагментарная. Такім чынам, можна адкласці ў далёкія архівы ўсевыдадзеныя за мінулае дваццацігоддзе «Гісторыі беларускай дзяржаўнасці», бо яны — не пра візію мінуўшчыны, гэта расповеды пра аскепкі, як пры ваенным раненні, у галовах тых, хто стварыў яе канцэпцыйна. Зірнем на суседзяў. Толькі з першага боку ў расійцаў ідэі праваслаўя, Расійскай імперыі іСталіна несумяшчальныя. Шмат хто ж здзіўляецца. Усё там сумяшчальна, толькі выдзеліце там ідэю, што іх яднае. Болей...

Свободные новости плюс
еженедельная общественно-политическая газета
40 (839) 2019

Высокие белорусские чиновники обычно очень неохотно общаются с журналистами негосударственных СМИ. Как правило, они дают интервью государственным медиа, представители которых острые вопросы не задают. Поэтому было удивительно, что 16 октября министр иностранных дел Беларуси Владимир Макей встретился и обстоятельно побеседовал с журналистами независимых СМИ. Для нашей страны это редкое и даже удивительное событие. С чем оно связано? Дело в том, что в общественной атмосфере Беларуси заметно доминирует массовое недоверие к власти. Об этом можно судить не только по социальным сетям. Отмеченные настроения подтверждают люди, участвующие в избирательной кампании. Часть общества обеспокоилась странной игрой в интеграцию с Россией, содержание которой власти всячески прячут. Ряд общественных деятелей даже пытаются организовать массовую кампанию в защиту независимости Беларуси. И все это происходит на фоне двух избирательных кампаний, что вызывает некоторую озабоченность властей. И В. Макей попытался нейтрализовать эти настроения. Получилось не очень. Временами пресс-конференция министра превращалась в полемику с журналистами. Внимательно изучая ответы главы МИД, создается ощущение, что власти запутались сами и пытаются запутать общество. В заявлениях В. Макея явно заметны очевидные противоречия. С одной стороны, он утверждает, что руководство Беларуси твердо выступает против создания «неких наднациональных структур», против «политической составляющей» интеграции между Беларусью и Россией. Болей...

Беларусы ў свеце
Інфармацыйны бюлетэнь
9 (208) 2019

Шматгадоў таму, напярэдадні здабыцця незалежнасці нашымі Рэспублікамі – Эстонскай і Беларускай – у павеце Іда ­Вірумаа ўзбуяў “БЭЗ”. Гэтае найцудоўнейшае суквецце праз усе трыццаць гадоў свайго красавання нязменна пакідала самыя цёплыя ўспаміны ў душы кожнага, хто пазнаёміўся з гэтай арганізацыяй. Пахваліцца, што супрацоўнічалі з “БЭЗам”, сёння могуць не толькі эстонцы, але і латышы, літоўцы, расійцы і нават амерыканцы. Але, назіраючы за поспехамі Беларуска­ Эстонскага Згуртавання, адмысловыя гонар і радасць адчуваюць усё ж беларусы – незалежна ад краіны пражывання. Колішняя патрыятычная ініцыятыва беларускай інтэлігенцыі Эстоніі за гэтыя гады ўвасобілася ў дзясяткі паспяховых праектаў і сотні праведзеных імпрэзаў, натхніла на стварэнне новых нацыянальных суполак беларусаў з іншых эстонскіх гарадоў. Праз увесь гэты час не змаўкае спеў ансамблю “Бэз” пад кіраўніцтвам спадарыні Зінаіды Клыгі, не перапыняецца традыцыя святкавання нашых беларускіх святаў і гістарычных угодкаў у Эстоніі, а беларусыкраінаў Балтыі жывуць успамінамі і чаканнем новых фэстаў “Родныя напевы” і “Усмешка па­беларуску”.Сябры “БЭЗу” не толькізахоўваюць і прапагандуюць беларускую культуру ў замежжы, развіваюць сувязі з суайчыннікамі і спрыяюць нацыянальнай кансалідацыі, але і бяруць актыўны ўдзел у мясцовым дзяржаўным кіраванні. Лішне казаць, што ўсё гэта не апынулася па­за ўвагай эстонскай дзяржавы і таксама былоз ейнага боку належным чынам уганаравана. Болей...

Ніва
Тыднёвік беларусаў у Польшчы
43 (3311) 2019

«Ніва» — штотыднёвая газета, якая выдаецца на беларускай мове ў Беластоку. Газета была заснавана ў 1956 Беларускім грамадска-культурным таварыствам. Зараз яе выдае Праграмная рада тыднёвіка «Ніва». Газета асвятляе штодзённае жыццё беларусаў у Польшчы, дзейнасць грамадскіх арганізацый, друкуе матэрыялы па краязнаўстве, змяшчае артыкулы, прысвечаныя актуальным падзеям на Беларусі. Болей...

Latest Month

Ліс 2019
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow