?

Log in

No account? Create an account

04 лістапада 2019

У Менску прайшло шэсце на Дзяды – дзень памяці продкаў.
Шэсце і мітынг у мэмарыяльным комплексе Курапаты былі санкцыянаваныя ўладамі. Але калону суправаджаў на машыне генерал-маёр, начальнік менскай міліцыі Іван Кубракоў.
Акцыю зверху ўвесь час здымаў чыйсьці дрон. Па звестках удзельнікаў акцыі, кіроўцаў некаторых машын, якія сігналілі дэманстрантам у знак салідарнасці, спыняла і штрафавала ДАІ.
***
Кажа Валеры Буйвал, сакратар Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ: На гэтым месцы, на тэрыторыі народнага мемарыялу ў Курапатах, людзі далучыліся да нашай трагічнай памяці, ушанавалі нашых пакутнікаў, пакутнікаў нашага народу. У наш няпросты, такі мутны час, калі здаецца некаторым, што ўжо фальш, цемра захапілі ўладу над нашай краінай, вельмі важна, што знаходзяцца сотні людзей, гра... Болей...
Шматдзетны бацька з Гомеля Сяргей Макрэнка разам з сям’ёй ушанаваў памяць вязняў калоніі НКВД «Воля» ў мястэчку Хальч Веткаўскага раёна.
Гамяльчук зрабіў палічку для лампадак і кветак, якую прымацаваў на крыж ахвярам камуністычнага рэжыму.Паводле Сяргея Макрэнкі, вельмі важна аддаць даніну памяці забытым ахвярам, каб страшныя падзеі ХХ стагоддзя не паўтараліся.
– Мне проста захацелася яшчэ раз прыехаць і нейкую даніну памяці аддаць тым людзям, якія зараз, на жаль, невядомыя ні нам, ні каму. Напэўна, і іх сваякі таксама не ведаюць, дзе яны могуць быць пахаваныя. Улічваючы, што такое свята ў нас, як Дзяды, то хаця б хто-небудзь павінен пра іх узгадаць, паставіць лампадку, пакласці кветкі, такім чынам неяк ушанаваць іх.Калонія НКВД «Воля» ў Хальчы ўзнікл... Болей...
Імпрэза, якую ініцыявала лекарка з Санкт-Пецярбургу Ганна Клімовіч і яе сын Аляксандр, праводзіцца ў памяць пра мастака Саламона Юдовіна, які нарадзіўся ў Бешанковічах.
А ў больш шырокім сэнсе – у памяць пра само габрэйскае мястэчка, якім былі Бешанковічы ў пачатку мінулага.Паводле Ганны Клімовіч, Юдовінскія чытанні – гэта імпрэза не толькі для навукоўцаў, якія выступаюць тут з дакладамі, а для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Бешанковічаў:
– Гэта і не навуковая канферэнцыя, і не навукова-практычны семінар, гэта – усё разам. Бо сюды прыязджаюць самыя зацікаўленыя людзі, якія распавядаюць, што ім удалося зрабіць, знайсці і да чаго дадумацца.Паведамленні на Юдовінскіх чытаннях былі і прысвечаны творчасці Саламона Юдовіна, і даследаванням побыту габрэйскіх мястэчак, і с... Болей...

Гарадзенскія і берасцейскія актывісты, што збіраюцца ехаць 22 лістапада 2019 года ў Вільню на перапахаванне паўстанцаў Каліноўскага, яшчэ маюць магчымасць зрабіць аднаразовую візу ў консульстве Літоўскай рэспублікі.Пра гэтую магчымасць распавядае актывіст партыі БНФ Максім Губарэвіч:
– Частка людзей з Гародні, якая планавала ехаць у Вільню, не трапіць на імпрэзу, таму што няправільна зарэгістравалася на льготную візу Літвы. А ў сродках масавай інфармацыі спачатку з’вілася навіна з адрасам Літоўскай амбасады ў Менску, якая прымала дакументы толькі ад менчукоў, магілёўцаў, гамельчукоў і г.д. Для берасцейцаў і гарадзенцаў быў асобны адрас у Гарадзенскім консульстве. І атрымалася так, што шмат людзей запісалася менавіта на менскі адрас.На думку актывіста яшчэ суткі ёсць на тое, ка... Болей...

Latest Month

Ліс 2019
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow