October 28th, 2019

“Бардаўская восень-2019” апраўдала чаканні сваіх прыхільнікаў | Камунікат.org

Традыцыйны фестываль адгучаў на Падляшшы 26-ы раз, сабраўшы поўную камерную залу ў Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку.Сярод тых музыкаў, якія шмат гадоў звязаныя з фестывалем і сталі фактычна яго візітоўкай – Зміцер Вайцюшкевіч і лідарка гурту ILO&Friends – Ілона Карпюк:
– Гэта не толькі факт сустрэчы з сябрамі, але мяне цікавіць, як граюць і што граюць нашыя сябры ў асноўным з Беларусі. Бо гэта асноўная нагода, каб паглядзець тое, што зараз у бардаўскай, аўтарска песні адбываецца і праходзіць у Беларусі. Тым больш, што ў нас сцэна небагатая. Творчага музычнага крэатыву беларускага на Беласточчыне няма. І таму такія фестывалі нам патрэбныя, каб кантактаваць з беларускай культурай.
– Я з задавальненнем заўсёды прыязджаю. Не першы раз я ў інтэрв’ю к... Болей...

У Свіслачы прайшоў традыцыйны Фэст памяці паўстанцаў | Камунікат.org

У Свіслачы прайшоў традыцыйны Фэст памяці паўстанцаў 1863 года. Некалькі дзясяткаў беларускіх грамадзянаў аддалі пашану палеглым паўстанцам, героям вызвольнага руху.Прыгадалі добрым словам Кастуся Каліноўскага ды ягонага брата – Віктара, магіла якога знаходзіцца на свіслацкіх могілках. Падзеі сучаснасці ў Беларусі, калі няма дэмакратыі – гэта здрада перад Каліноўскім і ягонымі нашчадкамі.
Кажа дэпутат Вярхоўнай Рады Беларусі 12-га склікання Мікалай Аксаміт:
– Я хачу сказаць за тых людзей, якія ў 80-я, нават 70-я гады ахвяравалі сваё жыццё для Беларусі. Іх было шмат. Яны паклалі свой лёс, лёс сваіх дзяцей, сваіх сем’яў, каб нашая Беларусь была вольная. І менавіта на такіх людзях трымаецца наша краіна. Трэба разумець, што сёння, каб змяніць становішча, трэба зразуме... Болей...

Слонімскі край, 10 (44) 2019 | Камунікат.org

Слонімскі край
гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне
10 (44) 2019

Гэты здымак фатограф Язэп Шыманчык зрабіў у 1943 годзе падчас нямецкай акупацыі. На ім бачым частку будынка былой ратушы (цяпер у ім бібліятэка). Звяртае на сябе ўвагу вялікае акно на першым паверсе каля ўваходу. З’явілася яно ў міжваенны час і відавочна псавала выгляд фасаду. Не дзіўна, што ў пасляваенныя гады яго зноў перарабілі. Гэты факт — штрышок да агульнай карціны. Будынак былой ратушы за сотні гадоў існавання мноства разоў перабудоўваўся. І сляды некаторых гэтых “аперацый” добра бачныя і сёння. На фрагменце здымка Шыманчыка, які адшукаўся ў фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, бачым частку былой Параднай вуліцы. Слонімцы спяшаюцца па сваіх справах, некаторыя спыняюцца каля кіёска. У кадр трапілі маладыя дрэўцы, якія раслі на шырокіх ходніках. Будынкі злева не захаваліся. Яны пацярпелі падчас баёў ліпеня 1944-га. У пасляваенныя гады іх зруйнавалі, каб узвесці новыя дамы. Вуліца назаўжды страціла былое аблічча. Болей...

Ніва, 42 (3310) 2019 | Камунікат.org

Ніва
Тыднёвік беларусаў у Польшчы
42 (3310) 2019

«Ніва» — штотыднёвая газета, якая выдаецца на беларускай мове ў Беластоку. Газета была заснавана ў 1956 Беларускім грамадска-культурным таварыствам. Зараз яе выдае Праграмная рада тыднёвіка «Ніва». Газета асвятляе штодзённае жыццё беларусаў у Польшчы, дзейнасць грамадскіх арганізацый, друкуе матэрыялы па краязнаўстве, змяшчае артыкулы, прысвечаныя актуальным падзеям на Беларусі. Болей...

Свободные новости плюс, 39 (838) 2019 | Камунікат.org

Свободные новости плюс
еженедельная общественно-политическая газета
39 (838) 2019

Второй форум «Минского диалога» под названием «Европейская безопасность: отойти от края пропасти» прошел 7—8 октября и собрал более 700 участников из 59 стран мира. Он становится постоянной и важной дискуссионной площадкой. Вполне логично, что белорусское руководство использовало это мероприятие, чтобы в очередной раз прорекламировать образ страны-миротворца. Открывая форум, министр иностранных дел Владимир Макей выступил с речью, в которой явно слышались мотивы концепции общечеловеческих ценностей, которую во времена перестройки в СССР выдвинул Михаил Горбачев. Кстати, в России последние 20 лет эта концепция раскритикована в пух и прах, сам термин «приоритет общечеловеческих ценностей» используется почти как ругательство. Кульминацией форума стало выступление А. Лукашенко. Он очень хотел понравиться публике, выглядел эмоциональным и искренним. Главный его месседж звучал так: мир катится в пропасть, а никто ничего не делает. Он жестко обвинял политиков, руководителей стран, большие государства, международные институты (ООН, ОБСЕ), Европу. Иногда он напоминал шведскую девочку Грету Тунберг, которая с трибуны Организации объединенных наций эмоционально критиковала всех политиков без разбора. Чтобы понравиться зарубежной публике, А. Лукашенко пошел на рискованные заявления, которые вряд ли могли понравиться России. Президент назвал РФ участником конфликта на Донбассе (Москва, как известно, это отрицает) и отметил, что без США невозможно преодолеть конфронтацию на востоке Украины. Болей...

Новы Час, 40 (651) 2019 | Камунікат.org

Новы Час
40 (651) 2019

Калі ты жывеш у Беларусі і спрабуеш нешта рабіць на яе карысць, вельмі часта замест падтрымкі рызыкуеш атрымаць кпіны і непрыемныя эпітэты ад тых, хто дакладна ведае, што і як трэба рабіць. Ёсць такое азначэнне, што крытык — гэта той чалавек, які тлумачыць, як зрабіў бы ён, калі б умеў гэта рабіць.Але ёсць людзі, якія не надта ведаюць, як трэба, аднак ідуць і робяць, бо адчуваюць, што мусяць. Таму што так ім падказвае сумленне. І, бывае, гэта неверагодным чынам спрацоўвае і дае плён — без усялякіх папярэдніх стратэгій і планаванняў. Не, я не кажу, што план дзеянняў не патрэбны. Пісьменна распрацаваны план — ужо палова поспеху справы. Але ў жыцці бываюць сітуацыі, калі нешта спланаваць ці прадугледзець проста немагчыма. Ну хіба ж планавалі ўкраінцы, што суседняя дзяржава ўварвецца на іх тэрыторыю і адбярэ кавалак зямлі? У гэтым выпадку на планаванне папросту не было часу, трэба было неадкладна дзейнічаць — уставаць на абарону краіны. І паўстаў такі патрыятычны ўздым, які і да сёння дазваляе ўкраінцам супрацьстаяць нападнікам. Іншая справа, што вельмі хутка ў гэтае супрацьстаянне сталі ўключацца палітыкі і пачалі весці свае, ужо спланаваныя, гульні. Альбо, вяртаючыся да нас, ці магчыма было прадказаць, што ўласнікі рэстарацыі «Поедем поедим», а разам з імі і ўлады, так радыкальна і так цынічна будуць дзейнічаць на тэрыторыі мемарыялу Курапаты? Любыя выклікі спараджаюць сваіх герояў. Болей...

Беларускія фрылансеры пазнаёміліся з умовамі працы калег са Швецыі | Камунікат.org

Беларускія журналісты-фрылансеры наведалі горад Мальмё, што на самым поўдні Швецыі, і пазнаёміліся з умовамі працы шведскіх калегаў.
Падчас візіту ладзіліся сустрэчы з некалькімі суполкамі фрылансераў і сустрэча з сябрамі Праўлення Frilans Syd.Паводле Осы Ульсан, сябра Праўлення Frilans Syd, яны існуюць ужо даволі доўга і сёлета іх арганізацыя адзначае 25-ці годдзе:
– У нас усяго 23 чалавекі ў нашым аб’яднанні. Сярод іх журналісты-фрылансеры, перакладчыкі, пісьменнікі. У нас нават ёсць адзін ілюстратар і чалавек, які працуе з кінаіндустрыяй.Беларускія журналісты-фрылансеры таксама наведалі рэдакцыю Skånes Taltidning, газету для людзей з парушэннямі зроку, якая супрацоўнічае з фрылансерамі.
Адбылася сустрэча і з рэдактарам мясцовай штодзённай газеты ETC Джэні Вікберг, ... Болей...

Юбілей Беларускай фундацыі Крачэўскага | Камунікат.org

26 кастрычніка беларусы Нью-Ёрку адсвяткавалі 60-я ўгодкі Беларускай фундацыі Крачэўскага.
Гэтая арганізацыя была заснаваная з мэтай збору, захавання і вывучэння дакументальных сведчанняў пра дзейнасць беларусаў у эміграцыі, а таксама фінансавай і інфармацыйнай падтрымкі праектаў, скіраваных на развіццё і папулярызацыю беларушчыны.
У святкаванні бралі ўдзел сябры фундацыі і запрошаныя госці. На пачатку святочнага паседжання з прывітальным словам выступіла старшыня Рады дырэктараў Галіна Тумаш. З аповедам пра гісторыю заснавання арганізацыі і першых ахвярадаўцаў выступілі доктар Янка Запруднік – адзін з тых, хто стаяў ля яе вытокаў, і Валянціна Трыгубовіч, сябра Рады дырэктараў і архівіст фундацыі.Доктар Вітаўт Кіпель, дырэктар Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва, падзяліўся ў... Болей...

Пад Воршай з’явіўся помнік палякам Беларусі – ахвярам сталінізму | Камунікат.org

На ўрачыстае адкрыццё помніка ва ўрочышчы Кабыляцкая гара – вядомым месцы сталінскіх расстрэлаў – з’явіўся помнік з надпісам “Палякам Беларусі, рэпрэсаваным і забітым у Воршы”.Надпіс зроблены на дзвюх мовах, па-беларуску і па-расейску. На беларускай і на польскай мовах прывітаў прысутных і Марцін Вайцехоўскі, першы дарадца амбасады Рэспублікі Польшча ў Беларусі:
– У Польшчы часта кажуць, што той, хто памятае пра мінулае, мае перад сабою будучыню. Кабылякі – гэта месца, дзе палеглі ахвяры розных нацыянальнасцяў. І мы молімся за ўсіх ахвяраў, не падзяляючы іх па нацыянальнасці.Але асобны помнік рэпрэсаваным грамадзянам польскай нацыянальнасці з’явіўся тут, бо людзей падзялілі па нацыянальнасцях мясцовыя ўлады.Яны адмовіліся зрабіць надпіс па-п... Болей...

Адукацыйнае мерапрыемства “Псіхічная дапамога 101” | Камунікат.org

У Менску прайшло мерапрыемства пад назвай “Псіхічная дапамога 101”. Яго зладзіла нізавая ініцыятыва “Тендер на гендер”, якая займаецца адукацыяй па трох тэмах: гендэрнай роўнасці, фемінізму ды псіхічным здароўі.
Апошняя з іх была абрана шляхам невялікага даследавання, якое паказала, што людзі маюць патрэбу на атрыманне ведаў у гэтым кірунку.Кажа кіраўнік ініцыятывы Тоні Лашдэн:
– Для нас было вельмі важна агучыць тэму таго, што псіхадапамога ў Беларусі існуе. Гэта практыка, якой можна скарыстацца. Часткова гэта можа быць задарма, часткова – за нейкую аплату. Для нас было важна трансляваць людзям, калі яны адчуваюць, што ў іх ёсць патрэба ў такой дапамозе, то гэтая дапамога тут, побач. І ёсць спецыялісты і спецыялісткі, да якіх можна звярнуцца.На перша... Болей...