October 23rd, 2019

Месяц фатаграфіі ў Менску 2019: Brest edition | Камунікат.org

“Месяц фатаграфіі ў Менску 2019: Brest edition” – фотавыставы пад такой назвай адкрыліся ў горадзе над Бугам. 10 праектаў з ЗША, Літвы, Германіі, Расеі, Беларусі і іншых краінаў прадставяць берасцейцам на трох пляцоўках горада, у дзьвюх з якіх афіцыйнае адкрыццё ўжо адбылося.Падрабязней кажа прадстаўнік “Месяца фатаграфіі ў Менску” Андрэй Лянкевіч:
– Ідзем туды, дзе нас прымаюць. Хацелася б значна больш. Я думаю, у наступным годзе ў Берасці будзе значна больш пляцовак, бо ў нас ёсць вялікая кольксць праектаў, якія мы хочам паказваць. А калі магчыма і ідэалагічна, і культурна на розных пляцоўках, канешне, мы заўсёды гэтым карыстаемся.
Фотапраекты, прысвечаныя Берасцейскай крэпасці, савецкаму мінуламу, “Балтыйскаму шляху” і іншым ужо можна па... Болей...

Гомелец малюе нячысцікаў, каб папулярызаваць беларускую міфалогію | Камунікат.org

Гомелец Яўген Кот малюе нячысцікаў, каб папулярызаваць беларускую міфалогію. Убачыць міфалагічных істот можна на сайце пад назвай “Беларускі бестыярый”.Яўген Кот лічыць, што беларуская міфалогія мусіць быць даступная, каб беларусы ведалі беларускіх пячурнікаў ды азярніц, а не толькі замежных кашчэяў.
– Дзеці, як і мы ў дзяцінстве, жывуць у інфармацыйным полі больш масавай культуры. А што для нас масавая культура? Гэта рускія народныя казкі, якія вядомыя нам з дзяцінства, гэта галівудскія фільмы. А нашыя персанажы неяк застаюцца ў цяні.Яўген Кот – стваральнік праекта “Беларускі бестыярый” пра беларускіх нячысцікаў. У скарбонцы ілюстратра – больш за 20 малюнкаў.Беларускае Радыё Рацыя, Гомель Болей...

„Стары Ольса” адзначае 20-годзе | Камунікат.org

Гурт сярэднявечнай беларускай музыкі „Стары Ольса”, які існуе з 1999 году, з нагоды юбілею дае шэраг канцэртаў на музычных пляцоўках Беларусі і замежжа.Кажа лютніст каманды Ілля Кубліцкі:
– Нас безумоўна запрашаюць, цікавяцца, заўсёды вельмі ўдалыя канцэрты. Аснова рэпертуару – гэта безумоўна наш „Полацкі сшытак”, ну і іншыя кампазіцыі сярэднявечча. Менавіта сярэднявечная музыка з сярэднявечнымі інструментамі.Паводле інфармацыі размешчанай на афіцыйным сайце гурта, запісана 10 студыйных і 3 канцэртныя альбомы, а таксама 1 музычны аўдыёспектакль. Музыка гурта ўвайшла ў 7 зборнікаў выканаўцаў старадаўніх мелодый.
24-га кастрычніка „Стары Ольса” выступіць у варшаўскім VooDoo Club, а 2-га лістапада чакаецца канцэрт і ў залі Берасцейскай абласно... Болей...

У Віцебску шукаюць стваральнікаў самага вялікага графіці | Камунікат.org

Малюнак будзе створаны на сцяне аднаго з карпусоў прадпрыемства “Вістан” – колішняга заводу заточных станкоў імя Кірава. Сцяна будынку, якую відаць з парку на другім беразе Дзвіны, заўсёды была шэрага колеру.Гарадскія актывісты грамадска-культурніцкай установай “Vitebsk4me” вырашылі яе размаляваць. І разам з адміністрацыяй Чыгуначнага раёну Віцебску, аддзелам архітэктуры і аддзелам культуры гарвыканкаму абвясцілі мастацкі конкурс “Мой горад – мой гонар”.Паводле ідэі арганізатараў, малюнкі маюць быць прысвечанымі Віцебску і яго гісторыі. Удзельнічаць у ім могуць як прафесійныя мастакі, так і аматары, як аднаасобна, так цэлымі творчымі калектывамі. Адзіная ўмова – малюнак у натуральную велічыню павінен выканаць сам аўтар, кажа каардынатар... Болей...

У Гомелі ўзгадваюць Анатоля Сыса | Камунікат.org

У Гомелі адбудуцца мерапрыемствы, прысвечаныя памяці Анатоля Сыса.23-га кастрычніка кафедра беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ладзіць свята з нагоды 60-годдзя з дня нараджэння паэта. У праграме мерапрыемства – узгадкі выкладчыкаў і аднакурснікаў ды прэзентацыя кнігі прафесара Івана Штэйнера пра Анатоля Сыса.
Таксама падчас вечарыны запланаваны выступ барда Андрэя Мельнікава:
– Я пазнаёміўся з Анатолем, калі ён ужо можна сказаць „падаў”. Чалавек, які не знайшоў сябе ў жыцці пасля смерці мамы. Пакуль была жыва мама, ён сапраўды як бы меў сэнс трымацца, а пасля… Драматычны творца з вельмі моцным талентам. Ёсць літаратура болю, у Сыса вельмі шмат болю. Паэзія Сыса расказвала пра тую Беларусь, якая далёка не ідэальная.Чарговая вечарына п... Болей...

П’есу “Дабрабыт” прадставілі ў Берасці | Камунікат.org

Мерапрыемства прайшло ў творчай прасторы незалежнага тэатра “Крылы Халопа” і сабрала некалькі дзясяткаў гледачоў.
Рэжысёр Анастасія Дзядзішчава адзначыла, што адна з задач мерапрыемства — папулярызацыя беларускай драматургіі:
– Гэта адбывалася чытка ў межах аднаго праекта, які праходзіць зараз у Беларусі, які прысвечаны сучаснай беларускай драматургіі, папулярызацыі нашай драматургіі. Каб людзі даведаліся, што ў нас яна ёсць, што ў нас ёсць маладыя аўтары, драматургі. Яшчэ істотна, што гэта былі аўтары-жанчыны.Адразу пасля прагляду п’есы гледачы мелі магчымасць прыняць удзел у дыскусіі разам з акторамі — абмяркоўвалася як іх гульня, так і ў цэлым сюжэт пастаноўкі.П’есу Марыі Бялькевіч „Дабрабыт” сёлета паставіў Беларускі свабодны тэат... Болей...

Газета Слонімская, 43 (1168) 2019 | Камунікат.org

Газета Слонімская
Агульнапалітычны штотыднёвік
43 (1168) 2019

«Газета Слонімская» (скарочана «ГС», польск. Gazeta Słonimska) — беларуская штотыднёвая грамадска-палітычная газета, якая выходзіць у Слоніме. Упершыню выйшла ў 1938 годзе на польскай мове (ўсяго выйшла 4 нумары). «Газета Слонімская» была адноўленая ў 1997 годзе як незалежнае грамадска-палітычнае выданне на рускай і беларускай мовах. Яе заснавальнікам і галоўным рэдактарам стаў Віктар Валадашчук. Першы нумар адроджанай «Газеты Слонімскай» выйшаў 24 красавіка 1997 года накладам 3 000 асобнікаў. З цягам часу наклад вырас да 12 500 асобнікаў. Павялічылася і тэрыторыя распаўсюду газеты (з насельніцтвам каля 250 тысяч чалавек): Слонімскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Мастоўскі, Ваўкавыскі, Навагрудскі раёны Гродзеншчыны і іншыя рэгіёны рэспублікі. У пачатку 2006 года, калі сярод іншых незалежных выданняў Беларусі «Газета Слонімская» была выключана з падпісных каталогаў «Белпошты» і сістэмы распаўсюду праз «Белсаюздрук», наклад упаў у два разы. Сёння газета выходзіць на 32 старонках разам з рэкламнай газетай «Аддушына» накладам 3 500 асобнікаў. Газета друкуецца ў колеры і чорна-белым фармаце А3. Газета шырока і ўсебакова асвятляе палітычныя, грамадскія і культурныя падзеі, надае вялікую ўвагу гісторыі роднага краю, спартыўнаму, рэлігійнаму і літаратурнаму жыццю. Акрамя папяровай, газета мае і электронную версію. Болей...

Ніва, 41 (3309) 2019 | Камунікат.org

Ніва
Тыднёвік беларусаў у Польшчы
41 (3309) 2019

«Ніва» — штотыднёвая газета, якая выдаецца на беларускай мове ў Беластоку. Газета была заснавана ў 1956 Беларускім грамадска-культурным таварыствам. Зараз яе выдае Праграмная рада тыднёвіка «Ніва». Газета асвятляе штодзённае жыццё беларусаў у Польшчы, дзейнасць грамадскіх арганізацый, друкуе матэрыялы па краязнаўстве, змяшчае артыкулы, прысвечаныя актуальным падзеям на Беларусі. Болей...

Новы Час, 39 (650) 2019 | Камунікат.org

Новы Час
39 (650) 2019

У Беларусі можа з’явіцца ІТ-універсітэт. А можа і не з’явіцца. Прычым другое — больш верагоднае, чым першае. І ў любым выпадку, наўрад ці з’яўленне ці нез’яўленне падобнай ВНУ — нешта зменіць у айчыннай сістэме адукацыі ўвогуле. Як ні дзіўна, але праблемы беларускай адукацыі абмяркоўваліся на нарадзепа развіцці лічбавай сферы Беларусі. Парк высокіх тэхналогій пакуль дзейнічае даволі паспяхова — прынамсі, яго экспарт за 2018 год вырас на 38% і склаў 1,414 мільярда долараў. А таму, па меркаванні некаторых прыхільнікаў ІТ-сферы, трэба нарошчваць колькасць праграмістаў, і для гэтага патрэбны ІТ-ВНУ. А лепш — вучыць «кодэраў» яшчэ са школы, для чаго прыватныя (пакуль толькі прыватныя) школы перавесці ў ранг «эксперыментальных пляцовак» пры ПВТ. Па выніках гэтай сустрэчы адзін з яе ўдзельнікаў — вядомыІТ-бізнесовец Віктар Пракапеня — высунуў шэраг ідэяў. Напрыклад, дазволіць спонсарскую дапамогу ва ўстановах адукацыі па спрошчанай схеме, выявіць бюракратычную дакументальную нагрузку на педагогаў,правесці незалежны аўдыт дакументазвароту ў сістэме адукацыі, прыбраць раённыя аддзелы адукацыі, даць кожнай школе свой баланс, рахунак у банку, абавязаць публікаваць справаздачнасць… Болей...

Свободные новости плюс, 38 (837) 2019 | Камунікат.org

Свободные новости плюс
еженедельная общественно-политическая газета
38 (837) 2019

На прошлой неделе произошло сразу несколько важных событий во внешней политике Беларуси, причем в основном скандального характера. Все началось с того, что 1 октября появилось интервью министра иностранных дел Беларуси Владимира Макея российскому медиахолдингу РБК. Он повторил известную позицию официального Минска, что российская военная база на белорусской территории не нужна. Министр констатировал, что Беларусь против создания надгосударственных органов управления в рамках Союзного государства. (Между прочим, действующий договор от 1999 года как раз предусматривает формирование таких органов.) Также В. Макей отметил, что не получится быстро осуществить унификацию экономического законодательства и экономической политики, предусмотренную документом, подписанным главами правительств 6 сентября. Причем Беларусь не будет подстраиваться под российские законы, этот процесс должен идти на паритетных условиях. И самое главное, что сказал белорусский министр: Минск подпишет документы об интеграции 8 декабря только при условии, если возобновится российская экономическая помощь (компенсация за налоговый маневр, приемлемая цена на газ и пр.). То есть в противовес прежним бодрым заявлениям премьер-министров, что, дескать, стороны обо всем договорились, на самом деле весь торг еще только начинается. В тот же день в Ереване проходил саммит ЕАЭС. А. Лукашенко в течение всего мероприятия демонстрировал свое неудовлетворение. Он опаздывал на официальные мероприятия, игнорировал совместное фотографирование. Болей...

Інфа-Кур’ер, 43 (977) 2019 | Камунікат.org

Інфа-Кур’ер
Штотыднёвая рэгіянальная газета ● Навіны са Слуцка, Салігорска, Капыля, Старых Дарог і Любані
43 (977) 2019

В четверг, 17 октября, «Кур'ер» отправился в Воробьёвское лесничество, чтобы погладить ручных оленей, о которых в Минске знает больше людей, чем в Слуцке. Сейчас в загоне около деревни Воробьёво обитают 28 особей лани европейской. Самые ручные из них — самцы Миша и Джон. Они любят‚ когда их угощают слуцким батоном «Щара» и бананами. Когда мы приехали в лесничество, оказалось, что Миша приболел, поэтому увидеть его не удалось. По словам Вячеслава Ревтовича, лесничего Воробьёвского лесничества, клички оленям придумали гости, которые к ним приезжают. Чаще — минчане. Джон чёрный, как негритёнок, поэтому оленю и дали такую необычную кличку. Внутрь вольера людей не пускают из-за соображений безопасности. Лани не агрессивные, но если человек схватит самца за рога, тот может ударить. Ланей привезли в Воробьёво 8 лет назад из Островецкого лесхоза. Вначале они жили в маленьком вольере, потом копытных переселили в большой‚ в котором есть и открытое пространство‚ и лес. В рационе копытных трава‚ ветки деревьев. Работники лесхоза дают ещё сено и зерно‚ которые закупают в хозяйстве. Олени уже привыкли к людям. Пока что ланей в дикую природу не выпускают. Для этого в стаде должно быть 50 голов. В этом году родилось 6 детёнышей. В этом месте, около деревни, когда-то у князей Радзивиллов была небольшая усадьба. До нашего времени сохранилась только аллея, которая охраняется государством. Аллея Радзивиллов состоит из клёнов, но встречается и липа с лиственницей. Аллея посажена в XIX веке, возраст деревьев — более 130 лет. Болей...

Слова Жыцця, 18 (524) 2019 | Камунікат.org

Слова Жыцця
Газета Гродзенскай Дыяцэзіі
18 (524) 2019

Місія нясення Хрыста іншым – ажно да краёў зямлі – няспынна трывае на працягу 2-юх тысяч гадоў. Наказ ісці і абвяшчаць Добрую Навіну надалей застаецца актуальнай і вельмі патрабавальнай задачай, пакінутай Касцёлу Збаўцам. Як Айцец паслаў Сына, так і Сын паслаў апосталаў, а цяпер пасылае нас для рэалізацыі асаблівай місіі збаўлення чалавека. Яе сёння выконвае Касцёл, які па сваёй прыродзе пакліканы, каб абвяшчаць Божае слова, ствараць згуртаванні вучняў, а таксама дзяліцца верай у адзінага Пана, Даўцу вечнага жыцця. Касцёл 3-га тысячагоддзя, як гаварыў св. Ян Павел ІІ, павінен вярнуць сваю місіянерскую стараннасць і змясціць наказ Хрыста “Ідзіце і навучайце” ў цэнтр сваёй душпастырскай дзейнасці. Сёння папа Францішак заклікае распачаць новы этап евангелізацыі, поўны дынамізму і радасці. Характарызуе яго як місійны выхад, каб дабрацца на перыферыі свету; як адпраўленне ў дарогу, каб скласці супольнасць вучняў,якія бяруцца за новыя ініцыятывы. Мы ўсе запрошаны выйсці за межы сваіх парафій, супольнасцей, сямейных ачагоў з Добрай Навінай. Нягледзячы на тое, якім жыццёвым пакліканнем нас адарыў Бог, моцай св. хросту ўсе з’яўляемся – як навучае папа Францішак – вучнямі-місіянерамі. З запалам мусім дабірацца да тых, хто патрабуе святла Евангелля, да тых, хто страціў смак веры, жыве ў яе нястачы. Болей...

Зарэмба Людміла, Слова ў зменлівым свеце | Камунікат.org

Слова ў зменлівым свеце
Літаратурна-крытычныя артыкулы
Зарэмба Людміла

Разважаннем, абраным тут у якасці эпіграфа, Мікола Гайдук распачаў свой артыкул Ці «Слова пра паход Ігаравы» было напісана на беларускіх землях?. Вынесенае ў загаловак пытанне лакалізацыі, месца ўзнікнення помніка, найчасцей паўставала на Беларусі, у сваю чаргу адносна Кіева, Чарнігаўшчыны – на Украіне, уплыў бранскіх гаворак і нават ноўгарадскія рысы адзначалі рускія даследчыкі, звярталася ўвага і на шматлікія цюркізмы... І гэта цалкам зразумела: Слова... ўсімі сваімі параметрамі блізкае кожнаму з усходнеславянскіх народаў. Твор гэты прасякнуты абвостраным пачуццём Радзі-мы, Бацькаўшчыны, якую любяць і якою ганарацца. Яна паўстае з бязмежнымі прасторамі, вялікімі гарадамі, магутная ў сваёй вайсковай славе і перамогах над чужынцамі, аднак, часам і безабаронная, параненая, у слязах, паланёная. Яе ўнутранае палітычнае несуладдзе перажываецца як скруха кроўна родных, і разам з героямі Аўтар пакутуе ад ростані з ёю: 0 Руская земле! Уже за шеломянемъ еси. ("Слова..." ў зменлівым свеце, фрагмант) Болей...