?

Log in

No account? Create an account

19 кастрычніка 2019

Дэлегацыя шведскіх пісьменнікаў наведала Беларусь і сустрэлася з чытачамі ў сталічным Музеі гісторыі беларускай літаратуры.Распавядае чалец Рады шведскай творчай суполкі Ёрген Гасілеўскі:
– Безумоўна, цікава і ёсць вельмі доўгая традыцыя перакладаў з усходне-еўрапейскіх моў. Гэта ў асноўным польская мова, але таксама руская і вельмі шмат з беларускай, я лічу, перакладзена за апошні час. Ёсць цэлы спіс перакладчыкаў, і традыцыя, скажам так, інтарэсу да ўсходне-еўрапейскай літаратуры, безумоўна, ёсць.Шчыльная супраца беларускіх літаратараў з іх шведскімі калегамі наладзілася апошнім дзесяцігоддзем. Штогод выходзяць пераклады шведскіх пісьменнікаў на беларускую мову і наадварот.Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск Болей...
У 2019 годзе ўбачыла свет кніга сябра партыі БХД Сяргея Шынкевіча пад назвай “Сацыяльны малюнак свету”.
Шынкевіч – адзін з першых кампутаршчыкаў у Беларусі, наведаў шмат краінаў яшчэ ў савецкія часы. На аснове навуковых дадзеных склаў сацыяльны малюнак свету.У сваёй кнізе ён сцісла і даступна распавёў пра магчымыя наступствы пры цяперашнім стаўленні краін між сабой і палітыцы, якую яны праводзяць, – кажа Сяргей Шынкевіч:
– Калі мы паглядзім на Зямлю з космасу, то гэта, па сутнасці, касмічны карабель, створаны прыродай. Невялікага дыяметра. На гэтым касмічным караблі сёння жыве амаль 8 мільярдаў людзей. І адразу паўстае пытанне: ці дастаткова рэсурсаў планеты для прыстойнага існавання такой колькасці людзей? Было сур’ёзнае даследаванне на гэтую тэму ам... Болей...
У Глыбокім у межах курсаў “Мова нанова” адбылася сустрэча з беларускім празаікам Кірылам Стаселькам. На сустрэчу ў былы будынак суда завітала каля 20 чалавек.
Літаратар прэзентаваў свае апошнія дзве кнігі “Marginalis” і “Дзевяць жыццяў Віта Морэ”. Таксама пісьменнік і філосаф адказаў на пытанні прысутных датычных не толькі яго творчасці, але і літаратуры ўвогуле.Паводле Кірыла Стаселькі, яго вельмі ўразіў змест пытанняў глыбачанаў, ён нават і не чакаў пачуць падобных пытанняў у глыбінцы:
– Было вельмі цікава, асабліва ўлічваючы тое, што я першы раз у гэтым горадзе. І адразу была магчымасць распавесці пра дзве кнігі. Спадабалася мне тое, што было вельмі шмат цікавых і сур’ёзных пытанняў. Вельмі цікавая аўдыторыя, хоць я нават і не чакаў сус... Болей...
У цёплай сяброўскай атмасферы прайшла прэзентацыя найноўшай кнігі гарадзенскага паэта Юрыя Гуменюка «Захлынуцца апантанасцю жыцця» ў беластоцкай краме Sljedzik.У 2013 годзе адбылася трагедыя – Юры выпаў з дзявятага паверху жылога дому. Прычына гэтай смерці па-ранейшаму застаецца таямніцай.
Прафесар, доктар гістарычных навук Святлана Куль-Сяльверстава згадвала Гуменюка як надзвычай арыгінальнага творцу.
– Ён на столькі быў смелы. І думаю, нават не толькі таму, што яго ніхто не цэнзураваў. Справа ў іншым. Гэта была ўнутраная раскаванасць. Абсалютная. Для яго не было нейкіх забаронаў. Менавіта быў пратэст супраць усіх межаў, шораў – усяго, чаго хочаш. І ў асабістым жыцці, і ў апрананні, і ў вершах. Шкада, што вось гэты накірунак ва ўмовах сучаснай Беларусі, гэт... Болей...
“Канцэрт жыцця” – дакументальны фільм, рэжысёрам якога з’яўляецца наш рэдакцыйны калега Мікола Ваўранюк, як і „Падляшскі канцэрт пажаданняў” на хвалях Беларускага Радыё Рацыя, пра які распавядае фільм, здабывае ўсё больш прыхільнікаў.
З моманту беластоцкай прэм’еры ў верасні фільм ужо змаглі пабачыць жыхары Гайнаўкі, Шчытоў і Дубіч Царкоўных. У бліжэйшую нядзелю фільм “Канцэрт жыцця” змогуць паглядзець жыхары вёскі Курашэва, што ў гміне Чыжы на Гайнаўшчыне.Рэжысёр фільму Мікола Ваўранюк спадзяецца, што пасля паказу адбудзецца дыскусія:
– Для людзей, якія нешта робяць, заўсёды важна пачуць меркаванне, пачуць шматгалоссе ў пэўнай справе. Гэта заўсёды вучыць аўтараў ці то артыкулаў, ці то фільмаў, ці то рэпартажаў. Непасрэдны кант... Болей...
Палітык, журналіст, літаратар Павел Севярынец пачаў турнэ па беларускіх гарадах з прэзентацыямі сваіх кніг.Апошняя па часе прэзентацыя адбылася на менскай сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Кажа сам аўтар:
– У мяне праходзяць тэматычныя прэзентацыі на розных менскіх пляцоўках. Зараз мы зробім большы ўпор на беларускасць, можа быць, на культуру падчас гэтай прэзентацыі. Акрамя таго, я буду праводзіць прэзентацыі ў Гомелі, Рэчыцы, Бярозе, Пружанах і Івацэвічах. Такі кругабег звязаны з тым што трэба працягваць працу. Мы працуем „у доўгую”, мы працуем стратэгічна. Выдаем, як толькі можам, беларускія кніжкі і развозім іх па ўсёй Беларусі.Павел Севярынец – адзін з лідараў цяперашняй Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, заснавальнік „Маладога Ф... Болей...
Беларуская асацыяцыя журналістаў звярнулася да міністра ўнутраных справаў Юрыя Караева наконт блогера Андрэя Павука. За апошнія паўгода ў дачыненні да Павука невядомыя асобы здзейснілі шэраг правакацыяў. Вінаватых так і не знайшлі.Блогер Андрэй Павук распавёў пра ціск на яго:
– Спачатку быццам бы з маёй электроннай паштовай скрыні было дасланае паведамленне ў абласны МЧС пра мінаванне Акцябрскага райвыканкама. Мяне затрымалі. Тэхніку маю забралі. Праз тыдзень яшчэ нейкі невядомы патэлефанаваў у Акцябрскі РАУС ад майго імя і сказаў, што я забіў сваю жонку.БАЖ просіць міністра ўнутраных справаў узяць на асабісты кантроль правядзенне праверак па факце правакацый да Андрэя Павука. Намеснік старшыні БАЖ і юрыст Алег Агееў адзначае, што вінаватых у правакацыях у дачыненні да Павука міліцы... Болей...
Беларуская асацыяцыя журналістаў таксама праводзіць перапіс. Там вырашылі падлічыць сябраў арганізацыі. У наступным годзе БАЖ адзначае сваё 25-годзе.Задача перапісу не толькі палягае ў тым, каб зразумець колькі ў арганізацыі сапраўды актыўных сябраў, але і больш даведацца пра інтарэсы асобаў, з якіх складаецца журналісцкая арганізацыя, кажа старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец.
– Каб тыя, хто зацікаўлены ў арганізацыі, яшчэ раз пацвердзілі і мелі як мага больш магчымасцяў для таго, каб свае зацікаўленасці рэалізаваць. БАЖу ў наступным годзе будзе 25 гадоў. Дата сур’ёзная. Калі БАЖ арганізоўваўся, яго заснавальнікамі былі 37 сябраў. Зараз у нас 1300. Але ж мы ведаем, што хтосьці ўжо сышоў з журналістыкі наогул, хтосьці ўжо адышоў па ўзросце, магчыма ў кагос... Болей...
Завяршыўся другі дзень судовага паседжаня па справе Дзмітрыя Паліенкі, які абвінавачваецца ў злостным хуліганстве за распырскванне пярцовага балончыка ў твар Аляксею Юрыну.
У якасці сведкі акрамя сям’і пацярпелага мужчыны выступіў і знаёмы Дзмітрыя, які ў той час быў разам з ім (але наўпрост не бачыў сам момант інцыдэнту), – Андрэй Войніч.
– Маё асабістае меркаванне, што гэтая справа раздутая з нічога. Я не лічу Паліенку ўвогуле вінаватым. Бо чалавек бараніў сябе, свой гонар і годнасць. Другі момант, я не бачу падстаў не верыць Паліенку, калі ён мне нешта гаворыць пры асабістых размовах літаральна праз хвіліну пасля гэтага інцыдэнта. Я лічу, што ён сказаў мне праўду. Адпаведна, я бачу сітуацыю літаральна наадварот таму, як гэта прадстаўлена.Першапачаткова Паліенка абві... Болей...
Больш тысячы непаўнагадовых, што сядзяць у Беларусі па артыкуле 328 (злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў), патрапаяць пад амністыю.
Такую інфармацыю паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Міністэрства ўнутраных справаў Генадзь Казакевіч на прэс-канферэнцыі ў Менску 16 кастрычніка.Ларыса Жыхар, кіраўнічка руху «Маці-328», лічыць гэту інфармацыю недакладнай:
– Калі распрацоўваўся праект пра амністыю, ён быў прыняты і падпісаны Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам. Там гаварылася, што непаўналетнім мінус два гады, астатнім па частцы другой і частцы трэцяй артыкула 328 – мінус год. Але зараз у месцах зняволення знаходзіцца шмат як непаўналетніх па чацвёртай частцы, так і сярод дарослых хлопцаў па чацв... Болей...
Судовыя выканаўцы раптоўна адмянілі вынас мэблі з кватэры блогера Сяргея Пятрухіна, які павінен быў адбыцца ў 15 гадзін 18 кастрычніка. Але ў 14 гадзін блогер атрымаў эсэмэску пра адмену візіту.Сяргей Пятрухін і прысутныя, якія прыйшлі да яго ў знак салідарнасці, былі здзіўлены пераменай у дзеяннях гэтай канторы, кажа Сяргей Пятрухін:
– Справа ў тым, што я выкладваў гэта ў нашай групе ў вайберы. У гэтых суполках ёсць заўсёды «крысы». Нехта гэта вынес. Я проста хацеў паказаць грамадству як «апрычнікі» забіраюць мэблю, забіраюць тое, што з’яўляецца маёй маёмасцю, тое, што павінна быць недатыкальным увогуле. Гэтай кухні 11 гадоў. Яна нікому не патрэбная. Яны хочуць забраць з ванны шкапчык. Ну дык унітаз забірайце, каб я ў вядро хадзіў.
Паводле прысутных у... Болей...
Гарадзенец Антон Янкоўскі, аўтар знакамітай гульні “Паўстанцы”, збірае грошы на рэдызайн ці перавыпуск гульні ў новым выглядзе.Пра адметнасць новых “Паўстанцаў” кажа Антон Янкоўскі:
– Гэта новы тыраж, новая рэдакцыя гульні. За апошнія два гады мы вельмі плённа папрацавалі. У гульні з’явіўся новы дызайн – больш прывабны, цікавейшы. Калі першую гульню ў 2013 годзе мы выпускалі больш хэндмэйд матэрыял, самі шылі мяшэчкі, чахлы, карты самі выпускалі, то зараз гэта ўжо больш сур’ёзная настолка. Хоць зараз, падтрымаўшы гульню, можна таксама замовіць ільняны чахольчык, пратэктары і розныя цікавыя лоты, як, напрыклад, чорная біжутэрыя, адмысловая карта з вашым імем ці нават з імем вашага продка.Па словах аўтара “Паўстанцаў”, гульня будзе... Болей...
Завяршыліся рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. У новым парламенце больш не будзе пары апазіцыянерак – Ганны Канапацкай ды Алены Анісім. Абедзь мелі намер працягнуць працу ў парламенце.Алена Анісім кажа, што адмова ў рэгістрацыя не сталася для яе навіной.
– Былі такія-сякія сігналы, якія я інтуітыўна ўспрыняла як тое, што магчыма мне будзе адмоўлена ў рэгістрацыі. Першае, што выяўляецца. Для таго, каб сабраць такую неабвержную колькасць подпісаў, трэба ўключаць безумоўна адміністрацыйны рэсурс.Па словах Анісім, прычынай для яе нерэгістрацыі сталі дробныя тэхнічныя памылкі ў падпісных лістах. Цяпер яна мае намер абскардзіць рашэнне акруговае камісіі. Як і Ганна Канапацкая.
Тая ў сваю чаргу абвінавачвае ў тым, што не стала кандыдаткай, кіраўніцтва Аб’яднанае грамадзянскае ... Болей...
Адным з кандыдатаў у Пружанскай выбарчай акрузе №9 зарэгістраваны сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Міхаіл Новік з Пружанскага раёна Ружанскага сельвыканкама.Новік шмат гадоў у апазіцыі і мае вопыт перадвыбарчай барацьбы. Не маючы дастатковага чалавечага рэсурсу для правядзення паўнавартаснай выбарчай кампаніі, прадпрымальнік Новік звернецца па дапамогу да людзей. Новік займаецца вырошчваннем буйнай рагатай жывёлы, ахвяруе свой час і свае грошы для таго, каб паказаць, што ёсць альтэрнатыва праўладным назначэнцам.
Што менавіта ён будзе рабіць, кажа Міхаіл Новік:
– Калі выбаршчыкі ўсё ж такі будуць бачыць, што ёсць людзі, якія ідуць для народа, а не яны, якія ідуць ад улады, і будуць ім нешта рабіць, яны могуць перашкодзіць гэтаму сцэнару, які распрацаваны ўладай. У мяне ёс... Болей...
З менскіх сяброў «Руху «За Свабоду» нікога кандыдатамі ў Менскай вобласці не зарэгістравалі.Пра гэта распавёў лідар руху Юрась Губарэвіч, які таксама вылучаўся ў дэпутаты і атрымаў адмову, бо як мяркуе, мог скласці непатрэбную канкурэнцыю старшыні праўладнай арганізацыі «Белая Русь», былому гендырэктару беларускага тэлебачання Генадзю Давыдзьку.
– Я перакананы, што такое рашэнне дыктавалася перадусім жаданнем пазбавіцца ад людзей, якія маюць досвед працы па мясцовай праблематыцы, якія вядомыя і маюць аўтарытэт сярод выбарцаў. І, адпаведна, скарысталі б гэты месяц агітацыйнай кампаніі, каб дасягнуць пэўных поспехаў па тых праблемных пытаннях, па якіх яны ўжо не першы месяц працуюць. Таксама пэўную магчымасць дадавала выбарчым камісіям тое, што Рух &ldquo... Болей...
Жыхары мястэчка Краснае, што пад Гомелем, усталююць крыж на месцы царквы, зруйнаванай у гады антырэлігійнай кампаніі 1930-х гадоў.Неўзабаве, дзякуючы высілкам грамадзянаў, на занядбанай пустцы з’явіцца пляцоўка, клумба і высокі драўляны крыж. Ініцыятар акцыі Уладзімір Котаў заўважае, што для жыхароў Краснага вельмі важна адчуваць пераемнасць з продкамі.
– Трэба ўсё ж гісторыю сваё вёскі, сваёй сям’і крыху глыбей ведаць і паважаць. Па-першае, гэта самая старэйшая вуліца, якая называлася Старка. Я бы хацеў каб тут нейкую альтанку паставіць. Магчыма з часам трэба было б там і нейкую каплічку пабудаваць. Гэта было б вартае гэтага месца, таму што гэта тое месца, дзе так шмат службаў і малітваў было прачытана.Першая згадка пра царкву ў Красным датуецца 1779 годам. У той момант... Болей...
\"Гарадзенскай вясне\" стала вядома, што журналіст-фрылансер, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Віктар Парфёненка атрымаў чарговую адмову ў акрэдытацыі.
Парфёненка цягам многіх гадоў імкнецца атрымаць акрэдытацыю як журналіст Беларускага Радыё Рацыя.У чарговай адмове МЗС Беларусі дадзены наступны адказ: \"У сувязі са зваротам аб часовай акрэдытацыі пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь Парфёненкі Віктара Васільевіча ў якасці карэспандэнта ТАА «Беларускі інфармацыйны цэнтр/Беларускае радыё Рацыя» інфармуем, што камісія Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь па разглядзе пытанняў акрэдытацыі журналістаў замежных сродкаў масавай інфармацыі пастанавіла адмовіць у акрэдытацыі на падставе падпункта 15.4 пункта 15 Палажэння аб парадку акрэдытацыі ў Рэспуб... Болей...
Полацкага блогера Рамана Ляўкоўскага (Geibal), які 14 кастрычніка заявіў, што яго катавалі ў міліцыі, выклікалі на наступны дзень у Полацкі міжраённы аддзел следчага камітэту.
Паведамілі, што праверка па ягонай заяве будзе працягвацца да 10 дзён. Папрасілі таксама пакінуць для экспэртызы тэлефон, паведамляе \"Віцебская Вясна\".“Душылі прафесійна…”19-гадовы блогер Раман Ляўкоўскі з Полацку апублікаваў 14 кастрычніка відэаролік, у якім расказаў, як з яго здзекваліся ў аддзяленні міліцыі. Душылі, зневажалі і пагражалі “адвезці ў лес”, калі хоць каму пра гэта раскажа.Наступным днём хлопец накіраваў адпаведныя заявы ў следчы камітэт і пракуратуру. У СК Раману выдалі пастанову аб прызначэнні судова-мэдычнай экспэртызы, але праходзіць яе хлопец адмовіўся. Сцвярджа... Болей...

Latest Month

Ліс 2019
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow