?

Log in

No account? Create an account

11 кастрычніка 2019

Полацкі музей беларускага кнігадрукавання праводзіць актыўную выставачную дзейнасць.
Акрамя сталай экспазіцыі музей перыядычна рыхтуе асобныя выставы, прысвечаныя значным падзеям у жыцці Беларусі, або юбілеям славутых дзеячаў культуры.Кажа загадчыца музея Славіна Гаўрылава:
– Выставы ладзяцца ў музеі даволі часта. Не скажу, што штомесяц, але па пяць – сем выстаў за год. Гэта даволі шмат, тым больш для нашага музея.Але найбольш увагі музей надае гісторыі Полаччыны і дзеячам Полацкай зямлі. Сёлета Полацак адзначае 100-годдзе вядомага полацкага кампазітара Мікалая Пятрэнкі, аўтара музыкі славутай песні «Ручнікі», якую ў свой час выконваў ансамбль «Песняры».
Рыхтуецца да гэтага юбілею і музей кнігадрукавання.
– У снежні ў нас будзе выстава, прысве... Болей...
У Менску ў галерэі «Ў» адкрылася выстава мастачкі Аліны Блюміс «Узоры класіфікацыі: Крысціян, Мухамед, Лі».
Праз 26 гадоў жыцця ў Злучаных Штатах мастачка беларускага паходжання ўпершыню мае персанальную выставу ў Беларусі. Асноўная ідэя першай часткі выставы – паказаць самага тыповага чалавека паводле найбольш ужываных формаў.Кажа Аліна Блюміс (на фота – другая злева):
– Вырашыла даведацца, хто будзе самы тыповы чалавек. Аказалася, што гэта мужчына 28 год, хрысціянін па імі Мухамед і прозвішчу Лі. І як я прыйшла да гэтай формулы? Самы распаўсюджаны дзень народзінаў – гэта 9 верасня, значыць, ён нарадзіўся 9 верасня. Мужчын больш, чым жанчын, хрысціянаў больш, чым іншых рэлігіяў, Мухамед – гэта самае распаўсюджанае імя, Лі – сам... Болей...
Выпускніца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва Даша Андронава не захацела застацца выкладаць у Alma Mater або рабіць кар’еру ў дзяржаўных установах.
Адпрацаваўшы па размеркаванні два гады, яна сышла ў прастору таго, што сапраўды любіць: дзяўчына выступае ў фаер-шоў і навучае дзяцей flow art’у – мастацтву, якое спалучае элементы харэаграфіі, акрабатыкі і працы з рэквізітам.Створаная ёй у Віцебску дзіцячая студыя flow art “CoolKids” – адзіная ў Беларусі, дзе гэтыя ўменні засвойваюць выхаванцы ва ўзросце ад 3-х да 14-ці гадоў. А яшчэ яны навучаюцца ад сваёй кіраўнічкі любіць родную мову – бо заняткі Даша Андронава вядзе па-беларуску.У адрозненне ад чыноўнікаў раённага аддзелу культуры, якія адмаўляліся разумець родную мову і пр... Болей...
У сеціве з’явілася незвычайнае відэа, на якім Лявон Вольскі разам з вядомымі музыкамі, паэтамі і грамадскімі дзеячамі выконвае песню “Тры чарапахі” на дзіцячых музычных інструментах.У кліпе заўважаныя спявачка Palina, Віталь Гуркоў, гурты Naviband і Irdorath, Франак Вячорка, Адам Глобус, Віталь Рыжкоў, а таксама музыкі гуртоў VOLSKI і Крамбамбуля.
“За 20 год мы бачылі дзясяткі, калі не сотні выкананняў і інтэрпрэтацыяў “Трох чарапах”: ад спеваў на вулічных акцыях да флэшмобаў БРСМ, ад футбольных фанатаў да касцельных званоў, у гарадскіх джунглях і лясных гушчарах. Гэта вельмі натхняе – і нам захацелася трошкі павыдурняцца, сабраць сяброў ды зрабіць такую вось версію нефармальнага гімна Беларусі, – піша Лявон Вольскі ў сваім Facebook.Ідэю муз... Болей...
Вакол дзейнасці легендарнага Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя» за апошнія гады паўстала шмат міфаў. Усё гэта адбываецца таму, што дасюль не апублікаваныя дакументы, датычныя дзейнасці таварыства.Пра гэта казала доктар філалагічных навук Ганна Кісліцына падчас свайго выступу на Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які прыканцы верасня адбываўся ў Вільні. – Калі я напісала матэрыял пра “Тутэйшых”, які выйшаў у сеціве, то да мяне сталі падыходзіць шматлікія беларускія пісьменнікі, і казаць: „Ну што ты пішаш, што той і той стварылі “Тутэйшых”. Гэта стварыў я.” На сённяшні дзень ёсць шмат дакументаў, якія паказваюць ролю кожнага з чальцоў таварыства «Тутэйшыя». Доўгі час даследчыца не магла адшукаць пратаколы паседжанняў тавары... Болей...
Сёлетняя “Культурная сталіца Беларусі” запрашае на рэспубліканскі арганны сімпозіум “Пінск-2019”, які адбудзіцца з 16-га па 20-е кастрычніка.
У ходзе канферэнцыі пройдуць майстар-класы па арганнай педагогіцы і выкананню.Горад над Пінай абраны не выпадкова. Тут знаходзіцца адзін са старэйшых касцёлаў краіны і ўнікальны арган, – кажа краязнаўца Эдвард Злобін:
– Пінскі кафедральны касцёл – ён лічыцца адным з трох базілік Беларусі, то бок яго статус вельмі значны для Беларусі. Сам касцёл – адзін са старэйшых у Беларусі. Ніколі не зачыняўся, ні пры якой уладзе, заўсёды быў дзеючы. У Пінску самы стары на тэрыторыі Беларусі арган. Ён быў пабудаваны ў 19 стагоддзі, у 1836 годзе, майстрам Гарадзецкім.Сімпозіум пройдзе ў Пінскай дзіцячай мастацкай ш... Болей...
Музыка, лідар гурта „Dzieciuki” Алесь Дзянісаў прыняў удзел у кампаніі „Свежы вецер”.Музыка мяркуе, што 8-га снежня 2019 года можа адбыцца продаж Беларусі:
– Мне не падабаецца тое, што 8-га верасня будзе невядома што падпісана. Дагэтуль штосьці нам кідаюць, нейкія косткі, нейкія аб’едкі, што ўсё будзе добра, усё будзе падпісана, незалежнасць мы не згубім. Але прабачце, калі вы цягнеце ўжо некалькі тыдняў і месяцаў, то не распавядайце нам. Выкладзіце калі ласка ўсё, што вы хочаце падпісаць. Гэта павінна быць, бо размова ідзе не пра продаж ААТ „Азот”. У нейкім сэнсе ідзе пра продаж краіны, таму калі прадаеце краіну, то хочацца сказаць, можа запытаемся ў народа.Прадстаўнікі кампаніі „Свежы вецер”, у якую ўваходзяць вядомыя беларускі... Болей...

Latest Month

Ліс 2019
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow