?

Log in

No account? Create an account

09 кастрычніка 2019

У вёсцы Патока, што ў Міхалоўскай гміне, асвяцілі Царкву святой Ганны.Царква з’яўляецца помнікам у гонар ахвяраў трагічных падзей, якія адбыліся ў вёсцы ў траўні 1945, калі аддзел польскага ўзброенага падполля спаліў вёску, кажа фундатар Анджэй Шум:
– Гэта царква з’яўляецца як бы помнікам – помнікам трагічных падзей траўня 1945 года. Вёска была спалена, загінула восем нявінных жыхароў вёскі Патока, сярод якіх трое дзяцей.Каля царквы размешчана шыльда, на ёй па-польску і па-беларуску напісана гісторыя гэтага месца, кажа старшыня Беларускага гістарычнага таварыства прафесар Алег Латышонак:
– Настаяцель Тапалянскага прыходу Аляксандр Алексеюк звярнуўся да мяне з просьбай напісаць гісторыю вёскі Патока па-польску і па-беларуску пра гэтую пацыфікацыю ў 1945 годзе... Болей...
Нарадзінец Беластока Аляксандр Васілюк адзіны праваслаўны кандыдат у акрузе №19 Варшава і замежжа.
У выбарах балатуецца ад камітэта „Грамадзянскай кааліцыі”, але называе сябе незалежным кандыдатам. Ён з’яўляецца грамадскім актывістам, звязаны галоўным чынам з праваслаўным асяроддзем, з’яўляецца стваральнікам і былым шматгадовым галоўным рэдактарам парталу cerkiew.pl.
Сваю будучыню магчымы дэпутат звязвае не толькі з дзейнасцю на карысць праваслаўя, але перадусім хоча засяродзіцца на працы з моладдзю:
– Мая дзейнасць не абмяжоўваецца асяроддзем праваслаўных ці нацыянальнай меншасці. Яна дакладна будзе скіравана на сацыяльную дапамогу, на ахова асяроддзя. Важнай, а можа быць найважнейшай будзе праца з моладдзю. Жывем у такія часы, калі адбываюцца маршы ў Гай... Болей...
Кузня з вёскі Асолін, што ў Сямятыцкай гміне, сёлета названая найлепш захаваным будынкам.
Прайшоў юбілейны ХV Конкурс на найлепш захаваны будынак вясковага драўлянага дойлідства ў Падляшскім ваяводстве.Ужо традыцыйна найбольш узнагароджаных будынкаў было з беларускіх вёсак, кажа заснавальнік конкурсу Антоні Масевіч:
– Кожны год адзначаецца, што найбольш будынкаў захавалася ў Гайнаўскім і Бельскім паветах.
Ян Яліннік, гаспадар хаты ў вёсцы Навіны, якая атрымала ІІ месца:
– Гэтую хату пабудаваў бацька пасля вайны. Папярэдняя згарэла, пабудаваў новую. І будаваў яе два гады. На мяне перапісалі, то я мушу яе захоўваць.
– Хацелі зрабіць штосьці, каб захавалася для будучыні. Шмат новага з’явілася ў гарадах і ў вёсках, але старыя будынкі – яны прыгожыя. І трэба ... Болей...

Latest Month

Кст 2019
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow