?

Log in

No account? Create an account

06 кастрычніка 2019

Народная Воля
73 (4428) 2019

У сувязі з тым, што, як паведаміў грамадскасці прэм’ер С.Румас, рыхтуецца надзвычай важны дакумент па далейшым будаўніцтве “саюзнай дзяржавы”, сойм КансерватыўнаХрысціянскай партыі – БНФ выступіў з адпаведнай заявай. У ёй, у прыватнасці, адзначаецца: “З боку Расіі гэтыя дзеянні выкліканы імкненнем цяперашняга прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна захаваць бестэрмінова сваю ўладу ў Крамлі, бо ў наступных прэзідэнцкіх выбарах 2024 года ён па законе балатавацца больш не можа. Тым часам паглынанне Беларусі на падставе антыканстытуцыйнай непрызнанай дамовы 1999 года дасць магчымасць фармальна стварыць нібыта іншы беларуска-расійскі суб’ект міжнароднага права, а значыць, Пуцін зможа працягнуць сваю прэзідэнцкую кар’еру, выбіраючыся на прэзідэнта ў нібыта новым суб’екце права. У выніку ў Маскве і Мінску за зачыненымі дзвярыма, схавана ад грамадства зноў творыцца антыбеларуская задума. Выкарыстоўваюць модныя тэрміны: “дзве краіны – адзін рынак”, “дарожная карта” і г.д., каб схаваць сутнасць – поўнае падначаленне эканомікі краіны Маскве. Гэта прадугледжвае функцыянаванне адзінага прававога рэгулявання і, значыць, аднаго заканадаўчага цэнтра. Таму зразумела, што вядзецца праца па ліквідацыі суверэннагаправа Беларусі кіраваць сваім гаспадарчым жыццём, і адпаведна настане канец існаванню Беларусі як суверэннай дзяржавы. Болей...

Газета Слонімская
Агульнапалітычны штотыднёвік
40 (1165) 2019

«Газета Слонімская» (скарочана «ГС», польск. Gazeta Słonimska) — беларуская штотыднёвая грамадска-палітычная газета, якая выходзіць у Слоніме. Упершыню выйшла ў 1938 годзе на польскай мове (ўсяго выйшла 4 нумары). «Газета Слонімская» была адноўленая ў 1997 годзе як незалежнае грамадска-палітычнае выданне на рускай і беларускай мовах. Яе заснавальнікам і галоўным рэдактарам стаў Віктар Валадашчук. Першы нумар адроджанай «Газеты Слонімскай» выйшаў 24 красавіка 1997 года накладам 3 000 асобнікаў. З цягам часу наклад вырас да 12 500 асобнікаў. Павялічылася і тэрыторыя распаўсюду газеты (з насельніцтвам каля 250 тысяч чалавек): Слонімскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Мастоўскі, Ваўкавыскі, Навагрудскі раёны Гродзеншчыны і іншыя рэгіёны рэспублікі. У пачатку 2006 года, калі сярод іншых незалежных выданняў Беларусі «Газета Слонімская» была выключана з падпісных каталогаў «Белпошты» і сістэмы распаўсюду праз «Белсаюздрук», наклад упаў у два разы. Сёння газета выходзіць на 32 старонках разам з рэкламнай газетай «Аддушына» накладам 3 500 асобнікаў. Газета друкуецца ў колеры і чорна-белым фармаце А3. Газета шырока і ўсебакова асвятляе палітычныя, грамадскія і культурныя падзеі, надае вялікую ўвагу гісторыі роднага краю, спартыўнаму, рэлігійнаму і літаратурнаму жыццю. Акрамя папяровай, газета мае і электронную версію. Болей...

Latest Month

Кст 2019
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow