?

Log in

No account? Create an account

05 кастрычніка 2019

Журналістка Тамара Шчапёткіна з Бярозы, адна з чатырох прэтэндэнтаў, накіраваных Партыяй БНФ у сябры ўчастковай выбарчай камісіі Пружанскай выбарчай акругі №9, не змагла чарговы раз трапіць у камісію.У Бярозе з 60-ці выбарчых камісій толькі ў адной №55, куды была накіравана Шчапёткіна, адбыўся конкурс. З 22 прэтэндэнтаў адабралі патрэбных 19, кажа доўгатэрміновы назіральнік Сяржук Русецкі:
– Ужо на працягу гадоў 10 ці 15 так і „не можам набрацца досведу” каб патрапіць ва ўчастковую выбарчую камісію. Характарыстыка, якія давалася на спадарыню Шчапёткіну, аказалася, што яна супрацоўнічае з замежным Радыё Рацыя, неаднаразова прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за працу без акрэдытацыі.У камісію №55 шляхам адбора трапілі толькі дасведчаныя ў выбарчых справах і надзей... Болей...
У Віцебску распачаўся новы сезон “Добрых нагодаў” – праекту, які амаль тры гады таму ініцыявала сацыяльна-культурніцкая ўстанова “Vitebsk4me” (“Віцебск для мяне”).
“Добрая нагода” – гэта сустрэчы неабыякавых гараджанаў, якія асабіста або разам з суполкай аднадумцаў хочуць зладзіць нешта цікавае і карыснае для гораду і гараджанаў.Аўтар ідэі прэзентуе яе прысутным – прадстаўнікам розных грамадскіх арганізацый, сярод якіх можна знайсці і партнёраў па яе рэалізацыі, – тлумачыць каардынатарка “Vitebsk4me” Вікторыя Фаміна:
– Такі вось, як мы называем, пітчынг – у кожнага ёсць 15-20 хвілін на тое, каб распавесці пра сваё мерапрыемства або ініцыятыву. І людзі знаходзяць адно аднаго: хтосьці гатовы да... Болей...
Прачыталі і прааналізавалі амаль 12 тысячаў тэкстаў. Ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» завершыла працу над чарговым маніторынгам мовы варожасці ў беларускіх СМІ.Яго аўтары заўважаюць, што менш за ўсё карэктных матэрыялаў выходзіць пра людзей з інваліднасцю. Найбольш некарэктных тэкстаў у рэгіянальных дзяржаўных СМІ.
Праявы мовы варожасці ў беларускіх СМІ хутчэй маргінальныя, чымсьці сталыя, заўважае сацыёлаг Віалета Ермакова, якая працавала над маніторынгам.
– Агульнае ўражанне такое – зараз на ўзроўні мовы варожасці ў Беларусі займаемся тонкімі матэрыямі. Мы шліфуем некаторыя рэчы, якія можна зрабіць лепшымі. Мы гаворым пра гэта. Праявы адкрытай агрэсіўнай рыторыкі – яны хутчэй маргінальныя ў медыйным полі ў цэлым. То бок у нас зараз усё ў парадку.Ал... Болей...
Падчас яе дзеці і дарослыя змаглі зрабіць свайго кажанчыка на творчых майстар-класах, паглядзець выставу “Дзівосныя рукакрылыя”, а таксама паўдзельнічаць у розных віктарынах.Хоць мерапрыемства зладзіла грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, кажаны – гэта млекакормячые, адзначае біёлаг Аляксей Шпак. Ён з’яўляецца навуковым супрацоўнікам НАН Беларусі, але вельмі любіць кажаноў – таму і прачытаў цікавую пра іх лекцыю падчас мерапрыемства.
– „Ноч кажаноў” – насамрэч гэта міжнародная інтэрнацыянальная акцыя, якая адбываецца напрыканцы жніўня кожнага году па ўсё Еўропе. Але насамрэч гэтая дата не жорсткая. То бок у кожнай краіне можна праводзіць „Ночы кажаноў” калі заўгодна. І праводзяцца не толькі ночы к... Болей...
Тыдзень прымеркаваны да Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання, які штогод адзначаюць 10 кастрычніка.Ад сёння шэраг мерапрыемстваў пройдуць ў Менску і рэгіёнах. Сёлета кампанія праводзіцца пад лозунгам «Правасуддзе без забойства».
„Найважнейшае ў гэтай кампаніі – інфармацыя і дыскусія,” – кажа Паліна Сцепаненка з ініцыятывы «Правабаронцы супраць смяротнага пакарання».
– Шмат хто проста не ведае, што ў Беларусі існуе смяротнае пакаранне. Праз гэты тыдзень мы яшчэ раз нагадваем людзям, што смяротнае пакаранне ёсць, яно рэальнае. І мэта нашай кампаніі «Правабаронцы супраць смяротнага пакарання» – гэта адмена смяротнага пакарання, і першы крок – гэта мараторый. Таму мэсыдж тыдня супраць смяротнага пакарання &n... Болей...
Група гарадзенскіх мастакоў і дызайнераў падрыхтавала пано ў памяць нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага і ў падтрымку суверэнітэта нашай краіны.У дворыку культурнай прасторы „Цэнтр гарадскога жыцця”, на вуліцы Кірава, дом 3, паўстала выява ў некалькі дзясяткаў метраў. Цэнтральнай фігурай стаў нацыянальны герой і нацыянальныя сімвалы.
Кажа мастачка Ірына Варкулевіч:
– Гэта мастацкая праца ў падтрумку, у першую чаргу, суверэнітэту нашай краіны і Каліноўскага, з нагоды перапахавання яго ў Вільні. А таксама адназначна арта ў горадзе як такога. Віктар Ерашэвіч – каліграф. І наш выдатны мастак-манументаліст Сяргей Грыневіч. Яны ўдзельнікі.На думку Ірыны Варкулевіч, у Гародні няма мастацкай хуткаплыннай прасторы, у якой бы маглі прымаць удзел маладыя мастак... Болей...
5 кастрычніка споўнілася тры гады са дня смерці грамадскага дзеяча з Воршы – Алеся Шутава.
Да гэтай сумнай гадавіны з’явіўся вельмі цікавы вусны аповед Алеся Шутава пра блакаду чыгункі ў Воршы ў 1991 годзе. Алесь Шутаў быў цудоўным апавядальнікам.Гэтае інтэрв’ю з Алесем Шутавым, запісанае ў 2016 годзе, ўпершыню з’явілася ў інтэрнеце. Беларускае Ражыё Рацыя Болей...
Выстава гарадзенскага фатографа і біёлага Сяргея Саковіча адкрылася ў Цэнтры гарадскога жыцця ў Гародні.На паўсотні здымках аўтар паказаў розных прадстаўнікоў таемнага свету, які мы звычайна не заўважаем – павукоў, матылёў, паўзуноў. Пра выставу распавядае прадстаўнік Цэнтра гарадскога жыцця Сяргей Герман:
– Выставу Сяргея Саковіча трэба было праводзіць хаця б таму, што вось мы ўсе круцімся ў мастацтве, забываючыся пра іншыя віды мастацтва, забываючыся пра навакольны свет. Мы яго часта не заўважаем, але вакол нас ён круціцца, ён жыве сваім жыццём. Гэта нешта свежае, гэта подых лета ў гэтую восень і зіму.На думку Сяргея Саковіча, працы, прадастаўленыя на выставе, сталі падсумаваннем яго дзейнасці за апошнія 5 год.
– Мае працы ствараліся на працягу апошніх 4-5 гадоў. То б... Болей...

Latest Month

Кст 2019
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow