September 30th, 2019

Газета Слонімская, 39 (1164) 2019 | Камунікат.org

Газета Слонімская
Агульнапалітычны штотыднёвік
39 (1164) 2019

«Газета Слонімская» (скарочана «ГС», польск. Gazeta Słonimska) — беларуская штотыднёвая грамадска-палітычная газета, якая выходзіць у Слоніме. Упершыню выйшла ў 1938 годзе на польскай мове (ўсяго выйшла 4 нумары). «Газета Слонімская» была адноўленая ў 1997 годзе як незалежнае грамадска-палітычнае выданне на рускай і беларускай мовах. Яе заснавальнікам і галоўным рэдактарам стаў Віктар Валадашчук. Першы нумар адроджанай «Газеты Слонімскай» выйшаў 24 красавіка 1997 года накладам 3 000 асобнікаў. З цягам часу наклад вырас да 12 500 асобнікаў. Павялічылася і тэрыторыя распаўсюду газеты (з насельніцтвам каля 250 тысяч чалавек): Слонімскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Мастоўскі, Ваўкавыскі, Навагрудскі раёны Гродзеншчыны і іншыя рэгіёны рэспублікі. У пачатку 2006 года, калі сярод іншых незалежных выданняў Беларусі «Газета Слонімская» была выключана з падпісных каталогаў «Белпошты» і сістэмы распаўсюду праз «Белсаюздрук», наклад упаў у два разы. Сёння газета выходзіць на 32 старонках разам з рэкламнай газетай «Аддушына» накладам 3 500 асобнікаў. Газета друкуецца ў колеры і чорна-белым фармаце А3. Газета шырока і ўсебакова асвятляе палітычныя, грамадскія і культурныя падзеі, надае вялікую ўвагу гісторыі роднага краю, спартыўнаму, рэлігійнаму і літаратурнаму жыццю. Акрамя папяровай, газета мае і электронную версію. Болей...

Інфа-Кур’ер, 39 (973) 2019 | Камунікат.org

Інфа-Кур’ер
Штотыднёвая рэгіянальная газета ● Навіны са Слуцка, Салігорска, Капыля, Старых Дарог і Любані
39 (973) 2019

Слуцкі пенсіянер Анатоль Богуш лічыць, што ён стаў ахвярай агрэсіўнага маркетынгу. У мінулым годзе на адной з прэзентацый ТАА «Іноксія» ён заключыў дамову на набыццё кухоннага посуду коштам у 1489 рублёў ды ўнёс задатак памерам у 200 рублёў. Аб гэтым цяпер вельмі шкадуе. «Вы паглядзіце на мяне: дзе я і дзе гэтыя каструлі?» — уздыхае Анатоль Богуш, седзячы перад наборам бліскучага посуду. Чаму раптам 83-гадовы пенсіянер адчуў у чэрве­ні 2018 года такую вострую неабходнасць у набыцці «італьянскага высокатэхналагічнага посуду» вытворчасці «Іноксія»? Па словах нешчаслівага ўладальніка рондаляў, ён нібыта патрапіў пад гіпноз падчас прэзентацыі. фірмы так настойліва і ветліва запрашалі па тэлефоне прыйсці ў кавярню і пазнаёміцца з апошнімі дасягненнямі ў галіне посуду, што я не вытрымаў і прыйшоў, — падзяліўся сваёй гісторыяй Анатоль Іванавіч. — Да таго ж абяцалі бясплатныя падарункі. У Слуцку не так шмат забаў для самотных пенсіянераў. Чаму б і не пайсці? Думаў: пасяджу, пагляджу на людзей і на новае высокатэхналагічнае цуда і пайду дамоў. Але дамоў мяне ўжо везлі з кухонным наборам. Сам я нават не зразумеў, як гэта адбылося. Ужо назаўтра неяк ачухаўся і ўбачыў, што зрабіў вялікае глупства. Такі даражэзны посуд мне аніяк непатрэбны, хай бы ён і вельмі карысны. Пражыў да 80-ці гадоў без яго, мог бы жыць і далей. Да таго ж гэтыя рондалі вельмі цяжкія, вывальваюцца з хворых рук. Напісаў заяву ў Гродненскае прадстаўніцтва „Іноксіі“, каб вярнулі аванс і забралі свае рондалі». Болей...

Свободные новости плюс, 35 (834) 2019 | Камунікат.org

Свободные новости плюс
еженедельная общественно-политическая газета
35 (834) 2019

В августовском номере журнала Администрации президента «Беларуская думка» появилась, как говорили в советское время, установочная статья «К вопросу об исторической политике». Знаковость этой публикации обусловлена не только тем, что в ее авторский коллектив входят два главных официозных историка: академик-секретарь отделения гуманитарных наук и искусств Национальной академии наук член-корреспондент НАН Александр Коваленя и директор Института истории НАН Вячеслав Данилович. Еще более знаменательно, что в качестве соавторов выступают руководители Совета безопасности (СБ) Беларуси: заместитель госсекретаря СБ генерал-майор Владимир Арчаков и начальник управления секретариата СБ Алексей Баньковский. Это придает статье дополнительный политический вес, возводит тему истории на уровень проблемы государственной безопасности. Сам термин «историческая политика» свидетельствует о том, что руководство государства рассматривает историю как современную политику, обращенную вспять, т. е. как элемент идеологии, призванной легитимизировать существующую власть. Собственно, Беларусь здесь совсем не эксклюзив, так делают во всем мире. Но наша страна в этом плане имеет свои особенности. Прежде всего, в других государствах этот процесс осуществляется не так откровенно, не с помощью силовиков. Там научные учреждения занимаются непосредственно наукой, а для формирования исторических мифов призваны другие люди. Болей...

Салідарнасць у інтэрнэце, 437 | Камунікат.org

Салідарнасць у інтэрнэце
437

Вы удивитесь, но в мире есть страны, где учителям вместо призывов «не стонать» платят достойную зарплату. В Германии давно решили, что разговоры о высокой миссии педагога – разговорами, а соловья баснями не кормят. Поэтому в школы и университеты наставников завлекают не только в расчете на благородные порывы, но и хорошей зарплатой. Даже начинающий учитель зарабатывает в Германии от 3 тысяч евро в месяц. Со временем финансовая планка растет: опытные педагоги могут рассчитывать на 5 тысяч евро и даже больше. Причем для этого достаточно отработать стандартную 40-часовую рабочую неделю, а не пахать на полторы-две ставки. Украинка Марианна Новоселова преподает лингвистику в одном из немецких вузов. Она рассказала «Сегодня», что загруженность преподавателей не слишком велика: «Обычно у преподавателя 4—5 пар в неделю. Остальное время уходит на научную работу». Не менее важно, что доходы наставников выше средних по стране. Так что, они не только на словах, но и через банковский счет понимают, насколько высоко государство и общество ценят эту профессию. Учитель в немецкой школе ведет, как правило, два предмета. Помимо всего прочего это правило оставляет администрации пространство для маневра на случай, если кто-то из педагогов заболеет. Немецких учителей можно поделить на три группы, объясняет Deutsche Welle. Первая – это те, у которых есть статус госслужащего. Болей...

Літаратурная Беларусь, 8 (156) 2019 | Камунікат.org

Літаратурная Беларусь
Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»
8 (156) 2019

Нядаўна ў Свіслачы (Гродзенская вобласць) Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь разам з адмысловымі спецыялістамі з Беларусі і Літвы правялі археалагічныя працы па эксгумацыі парэшткаў Віктара Каліноўскага,роднага брата легендарнага кіраўніка паўстання 1863–64-ых гадоў Кастуся Каліноўскага. Навошта? Афіцыйная версія гэтых работ палягае на тым, што літоўскі бок хоча параўнаць мяркуемыя парэшткі Кастуся Каліноўскага, знойдзеныя ў Вільні, з таксама мяркуемымі парэшткамі яго брата. Неафіцыйная версія таксамаагучваецца ў народзе, «вітае» ў вуснай і пісьмовай форме, і яна менш аптымістычная. Паводле яе, хочуць, маўляў, нам абвесціць, што і там, і там, ці хоць як мінімум у Беларусі, ДНК Каліноўскага не выяўлена…У другой версіі не так шмат смешнага, як здаецца на першы погляд. Сённяшнія беларускія ўлады не адзін год пераследуюць тых актывістаў, якія прыязджаюць у Свіслач ушанаваць памяць паўстанцаў. Каму-каму, а ім, уладам, яўна непатрэбна, каб ДНК Каліноўскага знайшлося ў Беларускай зямлі. Ім было б лепш, каб і імя яго не гучала ў беларускім паветры. Чыё заўгодна хай гучыць! Пра расейскіх Сцяпана Разіна ці Емяльяна Пугачова нават у школе можна распавядаць, а вось Каліноўскі — нешта іншае… Да яго асаблівыя адносіны ў сённяшніх кіраўнікоў Беларусі… І рэч не ў асабістых сімпатыях ці антыпатыях нашых чыноўнікаў да тых ці іншых гістарычных постацяў. Справа ў адносінах гэтых гістарычных постацяў да ўлады ўвогуле… Болей...

Ніва, 38 (3306) 2019 | Камунікат.org

Ніва
Тыднёвік беларусаў у Польшчы
38 (3306) 2019

«Ніва» — штотыднёвая газета, якая выдаецца на беларускай мове ў Беластоку. Газета была заснавана ў 1956 Беларускім грамадска-культурным таварыствам. Зараз яе выдае Праграмная рада тыднёвіка «Ніва». Газета асвятляе штодзённае жыццё беларусаў у Польшчы, дзейнасць грамадскіх арганізацый, друкуе матэрыялы па краязнаўстве, змяшчае артыкулы, прысвечаныя актуальным падзеям на Беларусі. Болей...

Беларусы ў свеце, 8 (207) 2019 | Камунікат.org

Беларусы ў свеце
Інфармацыйны бюлетэнь
8 (207) 2019

Помнікам беларускаму пісьменніку, драматургу і грамадскаму дзеячу Францішку Аляхновічу на віленскіхмогілках Росы абяцае заняцца самкіраванне літоўскай сталіцы. Пахіленую пластыкавую скульптуру Аддзел аховы культурнай спадчыны Вільні ўключыў у другі этап рэстаўрацыі могілак. Помнік, які стварыў скульптар Эдуард Падбярэзскі, усталявалі на Росах у 1989 годзе. Але з часам пластыкавая скульптура пачала знішчацца. У 2008 годзе беларуская грамадскасць Вільні ініцыявала збор сродкаў на новы помнік, але сабраных сродкаў тады не хапіла. Беларусы Вільні звярталіся і да літоўскіх уладаў, але фінансавання не ўдалося знайсці і там. У ліпені пра аварыйны стан помніка Аляхновічу, які пахіліўся, напісала і дзяржаўная газета “Культура”. Дыскусія аднавілася нанова. Свабода спрабавала высветліць у амбасадзе Беларусі ў Вільні, ці далучылася б да аднаўлення помніка МЗС. Там нам паведамілі, што такіх магчымасьцяў, у пасольства, на жаль, няма. Нашчадкі Аляхновіча, якія жывуць у Польшчы, на пытанне Свабоды адказалі, што гатовыя падтрымаць кампанію па зборы сродкаў, але самастойна аплаціць усе працы таксама не могуць. Аднак днямі грамадская арганізацыя “Віленскі Беларускі музей імя Івана Луцкевіча” атрымала адказ з мэрыі літоўскай сталіцы на свой ранейшы ліст. У ім кіраўніца арганізацыі Людвіка Кардзіс пісала пра асобу Францішка Аляхновіча і стан ягонага помніку. Яна прасіла ўключыць рэстаўрацыю помніка ў план агульнага ўпарадкавання могілак Росы. Болей...

Гайнаўскаму беларускаму ліцэю 70 гадоў | Камунікат.org

Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы адзначае сваё 70-годдзе.
Юбілей установы стаў нагодай для IV з’езда выпускнікоў ліцэя. Гайнаўскі белліцэй скончыла больш за пяць тысяч асобаў, сярод якіх і Яўген Янчук.„Я тут вучыўся, пасля – вучыў”, – кажа выпускнік 1990 года:
– Кожны перыяд у жыцці мае свае законы. Калі ты з’яўляешся вучнем, то маеш зусім іншыя погляды на жыццё, на свет. Калі ты прыходзіш як настаўнік, то хочаш перадаць увесь свой досвед, усе свае веды гэтым маладым людзям, каб яны не рабілі ў сваім жыцці тваіх памылак, каб ім было крыху прасцей і лепш.Свята пачалося з афіцыйнай часткі падчас якой гучалі падзякі ды ўспаміны. Адкрылася сталая выстава прысвечаная папярэднім з’ездам ды гісторыі ліцэя. Дзень завя... Болей...

Падляшскі калектыў „Світанак” адзначыў сваё 10-годдзе | Камунікат.org

Спявалі па закліку сэрца на розных мерапрыемствах, а з часам пачалі выступаць на сцэне.10-ць гадоў споўнілася калектыву, які складаецца з настаўніц беластоцкага дзіцячага садка №14 з беларускай мовай навучання.
Як падкрэслівае дырэктарка садка Луцыя Неміровіч, гэта вялікае шчасце і гонар:
– Сіла ў саміх асобах, у іх талентах, сіла ў тым, што яны спяваюць нашыя падляшскія беларускія песні. Анна Бабік з калектыву „Свіатанак”: – Мы адчулі магію публікі, якая адгукаецца на тое, што мы спяваем і гаворым, таму проста не маглі перастаць.Мерапрыемства з нагоды юбілею калектыву „Світанак” прайшоло ў сядзібе Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Беластоку.Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Купалаўскі тэатр наладжвае стасункі з вядучымі тэатрамі Польшчы і Еўропы | Камунікат.org

Наладзіць стасункі з вядучымі тэатрамі Польшчы і Еўропы – такія задачы ставіць перад сабой кіраўніцтва Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.Амбасадар Беларусі ў Польшчы Уладзiмiр Чушаў сумесна з Дырэктарам Купалаўскага тэатра Паўлам Латушкам абмеркавалі з польскімі тэатрамі перспектывы супрацы па паказе тэатральных пастановак ў Польшчы і Беларусі, у тым ліку ў межах святкавання 100-годдзя Купалаўскага тэатра. Гастролі ў Польшчы і нават шырэй.
Пра планы кажа дырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка:
– Размова ідзе не толькі пра Польшчу. Мы пачалі такі перамовы і з Нацыянальным тэатрам Івана Франка ў Кіеве, з Віленскім Рускім тэатрам, атрымалі прапановы пры падтрымцы пасольства Аўстрыі ў Менску пра магчымае выступленне нашага тэатру ў Вене. Мы падпісалі ўжо кантр... Болей...

У Менску прэзентавалі зборнік „Таямнічая Беларусь” | Камунікат.org

У менскай кнігарні “Светач” прэзентавалі зборнік “Таямнічая Беларусь”, складзены па матэрыялах сёлетняй канферэнцыі УФОКАМА.Кажа яго ўкладальнік і адзін з аўтараў Ілля Бутаў:
– Гэта наш юбілейныя зборнік. Наша работа, яна атрымлівае даволі высокую адзнаку навуковых колаў ну і з боку энтузіястаў. Мы самі аб’ядноўваем краязнаўцаў, проста энтузіястаў, якія ўвесь час ездзяць па нашай краіне ў пошуках загадкавага і таямнічага. У нас праходзяць экспедыцыі, вось літаральна нядаўна ў нас прайшла 255-я па ліку экспедыцыя. Бываем у розных кутках краіны. Нам паведамляюць тыя, хто штосьці бачыў, можа быць нешта незвычайнае, або мы самі знаходзім у архівах і выязджаем, апытваем людзей.Штогадовая канферэнцыя, па матэрыялах якой выдаецца ўжо пяты зборнік “Таямні... Болей...

Amnesty International сочыць за справай Дзмітрыя Паліенкі | Камунікат.org

Міжнародная арганізацыя Amnesty International працягвае сачыць за справай Дзмітрыя Паліенкі, які ў мінулым годзе быў ёй названы вязнем сумлення.
Нагадаем, што Паліенку неўзабаве будуць судзіць за нібыта распальванне варожасці ў дачыненні да міліцыянтаў, а таксама за распыленне пярцовага газу ў твар мужчыну на лесвічнай пляцоўцы – усяго 5 эпізодаў Крымінальнага кодэкса.
Першы суд над Паліенкам прызначаўся на 25 верасня (і нечакана быў перанесены з-за хваробы суддзі) і анансаваўся як закрыты.Прадстаўніца Amnesty International Айша Юнг з Велікабрытаніі выказала сваю занепакоенасць гэтым фактам:
– Мы бачым, што гэта палітычная справа. І ведаем, што супраць яго ёсць пяць абвінавачванняў. Чатыры з іх мы лічым нелегітымнымі. Пятае, з пярцовым балончыкам, калі ён яго і здзейсніў, ... Болей...