?

Log in

No account? Create an account

21 верасьня 2019

У Гомелі прэзентавалі кнігу «НКВД забіваў у Курапатах».Аўтар выдання Марат Гаравы распавёў прысутным пра гісторыю месца сталінскіх рэпрэсіяў, а таксама ўзгадаў сведак масавых расстрэлаў. Сярод іх – гісторыя Вольгі Бароўскай з вёскі Цна-Ёдкава.
– А цяпер успамінае Вольга Бароўская: на маіх вачах у лес уехала «эмка», а за ёй калона «чорных варанкоў», з якой выйшла шмат узброеных мужчын у вайсковай форме. Адны стаялі ля вялізнай ямы з наганамі на чаку, іншыя выводзілі з будак арыштантаў, рознага ўзросту мужчын і жанчын з раскудлачанымі валасамі, падводзілі да ямы і стралялі з наганаў у патыліцу. Я ажно вочы ад жаху заплюшчыла, бо ніколі не думала, што людзей могуць забіваць.Прэзентацыя кнігі «НКВД забіваў у Курапатах» адбылася ў гра... Болей...
У менскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) прайшоў сумесны канцэрт музыкаў з Беларусі і Літвы „Родны Менск, любая Вільня”.
У камернай залі з аншлагам выступілі беларускія спевакі і музыкі Юрый Гарадзецкі, Віктар Кісцень, Аляксей Фралоў, музычная капэла Cantus Alba Rutheniae Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама літоўскія калегі: арганістка Юргіта Казакевічутэ, спявачкі Аста Крыкшчунайтэ і Рыта Навікайтэ.Пра мэты канцэрта і ўласныя ўлюбёныя творы Манюшкі расказвае непасрэдны арганізатар і выступоўца мерапрыемства, кіраўнік ансамбля «Вытокі» Аляксей Фралоў:
– Мы зрабілі вельмі шмат праграм менавіта беларуска-польскіх, польска-беларускіх, што цалкам зразумела і цалкам натуральна, і не патрабуе тлумачэнняў. Але вось такога ракурсу тэмы, як бе... Болей...
Новая версія кампазіцыі «Кабета-інсекта» ў стылі джаз адкрыла сезон праграмы Belsat Music Live.«Мой асабісты фаварыт – джаз-версія «Кабеты-інсекты» ад Re1ikt. Крута, калі музыкі здольныя небанальна пераасэнсаваць сваю ж творчасць», – напісаў у Facebook аўтар праекта Сяргей Будкін.
Кампазіцыя ўвойдзе ў зборнік «The Best», рэліз якога запланаваны на канец года. У яго будуць уключаны трэкі з чатырох альбомаў Re1ikt і нумары-сюрпрызы.
Усё гэта – акустычныя версіі найлепшых песень гурта ў розных стылях – празрыстыя па гучанні і светлыя па настроі. Сярод трэкаў – пераможцы хіт-парадаў на радыё і ў Сеціве: «Брудная дзяўчына», «Lucerna», «Rana na Ivana», «Zrušany Sviet&r... Болей...
У гарадзенскім Цэнтры гарадскога жыцця адкрылася выстава Pro Women. Яна паказвае гісторыі дзевяці паспяховых жыхарак Гародні.
Пра выставу распавядае адна са стваральніц, рэдактарка спецпраектаў выдання Hrodna.life Ірына Новік:
– Гераінямі гэтай выставы сталі жанчыны, таму што жанчын у грамадстве – палова, а іх, у прынцыпе, не бачна нідзе там у прэсе, напрыклад, ці на выставах. Звычайна, калі жанчыны з’яўляюцца на нейкіх творчых такіх аб’ектах, то яны такія музы, такія прыгажуні. Не прадстаўляюцца як актыўныя асобы, якія нешта робяць і змяняюць сваё жыццё і жыццё вакол сябе. То мы вырашылі паказаць тых жанчын, якія жывуць сваё жыццё менавіта так, як ім хочацца.Вольга Корсун, кіраўніца Гарадзенскай філіі ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» лічыць, што... Болей...
Анатоль Туркоў – разьбяр з Камянца, народны майстар Рэспублікі Беларусь, старшыня Таварыства аматараў мастацтва рэгіёну Белавежскай пушчы і Берасця “Тур”.Сёлета прызнанаму ў Беларусі і за межамі рэспублікі майстру спаўняецца 70 гадоў.
РР: Хутка ў Берасці адкрыецца выстава, прысвечаная вашаму 70-годдзю. Колькі гадоў вы займаецеся разьбярствам?
Анатоль Туркоў: Мастацтвам я займаюся з самага дзяцінства. І я працаваў у артыстычнай працоўні ў Камянцы. Рабіў розныя працы – рэкламныя, афарміцельскія і манументальныя. Пазней, як Савецкі Саюз разваліўся і нашыя працоўні сталі непатрэбныя, тады я канкрэтна заняўся разьбярствам. І пачаў займацца паркавай скульптурай з дрэва. Вельмі адрозніваюцца адна ад адной разьба па дрэве польская, украінская, беларуская, літоўская. У По... Болей...
У менскай Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” распачаў сваю працу інтэлектуальны форум, арганізатарам якога выступіў Беларускі калегіюм.
Падчас фестывалю плануецца адказаць на адвечныя беларускія пытанні: „Што нам рабіць з краінай?”, „Як пачаць думаць?” і абмеркаваць „Плыні свядомасці ў культурным полі”. Мікрафон апынецца ў моцным мыслярскім полі: выступяць Валянцін Акудовіч, Ігар Бабкоў, Ірына Дубянецкая, Максім Жбанкоў, Марыя Мартысевіч, Сяргей Пукст і многія іншыя.Пра мэту фестывалю “Абдзіраловіч” расказвае культуролаг і журналіст Максім Жбанкоў:
– Галоўная мэта – стварыць крытычную масу сучаснага беларускага мыслення. Паказць тую абойму выбітных аўтараў, прыгожых інтэлектуалаў, яскравых стылістаў, якая, на жаль, не ... Болей...
У вядомым раёне Вільні Зарэчча, па-літоўску Ужупіс, скралі скульптуру беларускай мастачкі Таццяны Тур.Драўляная кампазіцыя, якая абазначала дзяўчыну, была скрадзена невядомымі яшчэ ў сярэдзіне лета, але толькі нядаўна сама аўтарка, якая цяпер жыве ў Ізраілі, даведалася пра здарэнне. Яна мае планы аднавіць скрадзеную скульптуру.
– У жніўні мне паведаміў мой настаўнік, а затым мая сяброўка, якая была ў Вільні, ці то ў канцы чэрвеня, ці то ў пачатку ліпеня, сказала, што яна ўжо тады не бачыла скульптуры, але проста забыла мне сказаць. Зараз, я думаю, няма ніякага сэнсу паведамляць у паліцыю. Я знайду час – месяц-два, каб прыехаць у Вільню і зрабіць наноў гэтую скульптуру і ўсталяваць яе.Скульптура была ўсталяваная на мосце, што вядзе ў раён творчай інтэлігенцыі, які называецца &l... Болей...
Вялікі цыкл перадач, прысвечаны гісторыі беларускага джазу, пачаўся на хвалях Беларускага Радыё Рацыя. Адмысловыя выпускі выходзяць у межах аўтарскай перадачы Віктара Сямашкі “Кракатук”. Першы выпуск прысвечаны гукавой палітры Заходняй Беларусі ўвосень 1939 году. Пагаворым з аўтарам.Першы выпуск праграмы прысвечаны гукавой палітры Заходняй Беларусі ўвосень 1939-га. Дэманструюцца самыя першыя запісы Дзяржаўнага джаз-аркестра БССР, песні да Вераснёўскай кампаніі ад Джэка Алтаўзэна, выступ Беларускага ансамблю песні і танца каля драмтэатра ў Беластоку, фрагменты гукавых дарожак з даваенных беларускіх фільмаў, кінахронікі ды многае іншае. Расповед суправаджаецца ўспамінамі сведкаў, каментарамі даследчыкаў і гісторыкаў. Наступны выпуск распавядзе пра эстрадных музыкаў-літвакоў у між... Болей...
Маніфесты і развагі літаратараў, мысляроў пра тое, як уладкаваць краіну, гучалі ў сталічнай Галерэі “Ў” на фэсце ідэй “Абдзіраловіч”.Распавядае культуролаг Максім Жбанкоў:
– Не так часта ёсць магчымасць абмяняцца ідэямі, і мы палічылі, што акурат на падмурку Беларускага Калегіюма гэта зрабіць лягчэй за ўсё і напэўна больш карысна. Бо цягам нашага існавання мы вакол сябе сабралі, так нечакана, вельмі моцнае кола мысляроў, мастакоў, літаратараў, і было б не па-гаспадарску не выкарыстаць гэты рэсурс. У тым ліку праз магчымасць вось такога красоверу, вось такога непасрэднага спаткання, абмену ідэямі і стварэння палемічнай прасторы.Ігнат Абдзіраловіч (сапраўднае імя Ігнат Канчэўскі) – аўтар эсэ “Адвечным шляхам” выдадзенага асобнай кнігай у 1921 ... Болей...
З пачаткам навучальнага года вялікая колькасць людзей з інваліднасцю ў Беларусі дыскрымінуецца на падставе таго, што іх не дапускаюць да паступлення на шматлікія спецыяльнасці як сярэдніх, так і вышэйшых навучальных установаў.
Вялікую ролю граюць рашэнні Медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі (МРЭК), якая дае дазвол на навучанне.Часта рашэнні МРЭК нелагічныя, кажа Надзея, дзяўчына з інваліднасцю па зроку:
– МРЭК дала толькі дзве спецыяльнасці на якія я магу паступаць пасля 9-га класа – гэта былі юрыспрудэнцыя і выкладчык дашкольнай адукацыі. Я вырашыла, што лепей юрыспрудэнцыя, але калі я ўжо хацела працягнуць сваю адукацыю ў вышэйшай навучальнай установе, то ў тым жа МРЭК мне адказалі, што яны не могуць даць дазволу на атрыманне вышэйшай адукацыі таму, што не хапае майго... Болей...
Люблінская ўнія 1569 года і цяперашняя Дамова аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Як нашым продкам удалося пазбегнуць анексіі ў XVI стагоддзі?Распавядае гісторык Алег Трусаў:
– Са слязьмі нашы магнаты унію падпісалі. А навязалі вельмі кабальныя ўмовы: будзем мець агульны сойм. Усё нагадвае сённяшнюю Саюзную дзяржаву. Адзін да аднаго. У гісторыі ўсё заўжды паўтараецца. Усё ў нас будзе разам, будуць у нас агульныя грошы, адзін кароль, ён жа вялікі князь. Вялікае княстава Літоўскае няхай фармальна будзе, але войска забіраем. І нашыя магнаты мусілі падпісаць, бо вайна ідзе. Люблінская унія была падпісана 1 ліпеня 1569 года. Яе падпісанне нашым бокам было прыспешана цяжкім становішчам ВКЛ у Лівонскай вайне.Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск Болей...
У Баранавіцкім раёне ля вёскі Чэрніхава знойдзена яшчэ адно месца, дзе пахаваны загінулыя пад час Першай сусветнай вайны. Баранавіцкім энтузіястам-пашукавікам дапамагла стараста вёскі Галіна Дзядовіч.Загінулымі аказаліся два лётчыкі з рускага аэрастата, які зваліўся ля Чэрніхава, кажа ўдзельнік пошукавай групы Мікалай Падгайскі:
– Мы зафіксавалі каардынаты, прычым магілы даволі добра захаваліся. Высокія такія бугаркі на зямлі, і яны каля самай дарогі, там такое месца, можа, нават як-небудзь яго мемарылізаваць. Там адзін быў афіцэр, а другі быў салдат у тым аэрастаце. Як ён там зваліўся, як там што было, мы гэта дастаткова не ведаем, але ва ўсялякім разе такое вось пахаванне мы даследавалі. А цяпер трэба аформіць дакументы.Паводле Мікалая Падгайскага, Дзядовіч паказала таксама пахава... Болей...
Вячаслаў Сіўчык – лідар Руху салідарнасці “Разам”, распавядае пра свайго сябра, паплечніка па беларускім адраджэнскім змаганні.
– 21 верасня 60 гадоў было б Віктару Івашкевічу, які з’яўляўся адным з лідараў яшчэ нефармальных беларускіх маладзёжных суполак, адным са стваральнікаў Беларускага Народнага Фронту «Адраджэння». Арганізатарам большасці вулічных акцый часу барацьбы з камуністамі і пачатку незалежнасці нашай краіны. Вядомым журналістам, палітвязнем рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, вядомым грамадскім дзеячом. На мой погляд, фігура Віктара Івашкевіча вельмі недаацэненая сёння.Віктар Івашкевіч сышоў з жыцця 3 кастрычніка 2013 года. За сваю актыўную прафсаюзную дзейнасць ён атрымаў сярод сяброў ганаровую мянушку – Рабочы. На прэзідэнцкіх выба... Болей...
Прымаць удзел у пікетах супраць будаўніцтва акумулятарнага завода запрашаюць у Берасці. Яны ладзяцца штодня ў пяці кропках горада.Грамадскі дзеяч, актыўны ўдзельнік пратэстаў Віталь Казак распавёў, што на гэтым тыдні акцыя будзе сумяшчацца з працэсам збора подпісаў:
– 22 верасня, гэта нядзеля, плануецца кармленне галубоў. І плануецца такі вялікі збор подпісаў на вуліцы Савецкай. І я думаю, што ў мяне атрымаецца, пакуль гэтае пытанне вырашаецца, побач з вуліцай Леніна, не парушаючы закона. То бок ёсць вуліца Леніна, якая пераходзіць у Пушкінскую, Пушкінская – гэта тая зона, дзе можна займацца зборам подпісаў.Усе пікеты звычайна пачынаюцца а 17-ай гадзіне і скончваюцца бліжэй да 19-ай або 20-ай гадзіны. Для таго каб пакінуць подпіс у падтрымку кандыдатаў, неабходна мець пры сябе... Болей...
Гід па страчанай архітэктурнай спадчыне старога Берасця, які створаны дзякуючы тэхналогіі дапоўненай рэчаіснасці, ужо можна афіцыйна спампоўваць.Стартавую версію мабільнага прыкладання „reBrest” апублікавалі прадстаўнікі культурна-асветніцкай ініцыятывы „Грунт”, – распавёў адзін з аўтараў ідэі Віктар Клімус:
– Зараз у ім ёсць адзін аб’ект – касцёл Беззаганнага зачацця Дзевы Марыі кляштару бернардынак – вядомы архітэктурны аб’ект, які зараз, на жаль, у руінах, у вельмі занядбаным стане. Мадэль можна паглядзець у двух фарматах: маленькую ў маштабе на любой плоскасці альбо з дапамогай навігатараў-прыкладанняў знайсці тое месца, дзе калісьці месціўся храм.Прыкладанне „reBrest” з’яўляецца падарункам грамадскіх дзеяча... Болей...
“Лепшым культурніцкім праектам” быў прызнаны “Brest stories guide” ад берасцейскай творчай прасторы незалежнага тэатра “Крылы Халопа”.
Пра гэта паведаміла акторка Святлана Гайдалёнак. Яны прымалі ўдзел у конкурсе “Спадчына ў дзеянні”, і такі праект стаў своеасаблівым вынікам — распавяла Святлана:
– Для тэатра гэта мае вялікае значэнне, бо гэта прызнанне, гэта і накірунак і знак, куды рухацца далей і што развіваць. І мы па гэтым пракце “Brest stories guide”, які вельмі прывязаны да Берасця, мы вырашылі зрабіць, каб яго можна было прэзентаваць, але больш у мастацкі спосаб.— Так была распрацавана аўдыё і відыё інсталяцыя з задзейнічаннем 2-ух экранаў, каб спектакль стаў даступным не толькі для берасцейцаў, &mdash... Болей...
З Беларусі на яго адмыслова прыедуць «Тэатр Горада Сяброў» і «Лабараторыя Art-Faktar». 22 верасня на Падляшшы пачынаецца тэатральны фестываль «ОДЕ».Яго галоўная задача – прызентаваць тэатральную творчасць, якая ствараецца на мясцовай беларускай гаворцы для дарослых і для дзяцей. Але заўсёды прыязджаюць і тэатральныя калектывы з Беларусі.
Пра іх расказвае каардынатар і арганізатар фестывалю Яаана Троц:
– Гэта не дзяржаўныя тэатры, в проста тэатральныя групы прафесійных акцёраў, якія пакажуць нам два спектаклі. Адна группа — гэта «Тэатр Горада Сяброў». Цудоўныя людзі – Ганна і Павел Харланчукі. А таксама прыедзе вельмі вядомы рэжысёр Андрэй Саўчанка са спектаклем «Я – не Я». Гэта вынік тэатральнай лаб... Болей...

Latest Month

Кст 2019
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow