?

Log in

No account? Create an account

20 верасьня 2019

У Берасці адбыліся першыя перадвыбарчыя пікеты прадстаўнікоў ініцыятыўнай групы праціўнікаў акумулятарнага завода „АйПаўэр”, якія сабраліся прыняць удзел у парламенцкай кампаніі.
Усіх чатырох патэнцыйных кандыдатаў, а гэта: Аляксандр Кабанаў з 1-й, Раман Кісляк з 2-й, Алена Макарэвіч з 3-й і Уладзімір Мароз – 4-я выбарчых акругаў, можна было сустрэць на пікеце каля кінатэатра “Беларусь”.Кажа кіраўнік ініцыятыўных групаў усіх чатырох магчымых кандыдатаў Сяргей Вакуленка:
– Кажам пра кандыдатаў толькі іх дадзеныя. Пасля таго, як мы збяром неабходную колькасць подпісаў, а нам трэба сабраць больш за тысячу, мы разлічваем на рэгістрацыю нашых прэтэндэнтаў. Тады будзем весці агітацыю за абранне нашых прадстаўнікоў у парламент.Пікеты па зборы подпісаў за выл... Болей...
Каля тысячы подпісаў па Берасці сабралі прадстаўнікі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада) і кампаніі «За наш горад!»
Гэта вынік працы ў пікетах і па кватэрах. Палітык Ганна Канюс адзначыла, што працэс ідзе вельмі хутка, менавіта дзякуючы высокай пазнавальнасці:
– Людзі ахвотна ставяць подпісы, яны ведаюць нас, і гэта для нас такая добрая нагода яшчэ раз з імі пагутарыць, з аднаго боку. А з другога – яны адразу ведаюць, напрыклад, што ёсць і Грамаслоўскі, што ёсць арганізацыя «За свой горад!», што ёсць каманда «За» і ёсць Ганна Канюс, Беларуская Сацыял-Дэмакратычная партыя (Грамада).– Нам не трэба шмат ім распавядаць пра нашу дзейнасць, бо яны ўжо ведаюць пра нас з інтэрната і з нашай дзейнасці на акругах, – дадала Га... Болей...
У цэнтры Віцебску праходзіў збор подпісаў за вылучэнне кандыдаткай у дэпутаты Парламенту прадпрымальніцы, старшыні гарадской арганізацыі АГП Ірыны Яскевіч.
Удзельнікі ініцыятыўнай групы выйшлі на перадвыбарчы пікет, прышпіліўшы на адзенне невялікія плакаты з надпісамі “Не – расейскай акупацыі”, “Не – саюзнай дзяржаве” і перакрэсленай датай “08.12.2019”.У пачатку снежня запланавана чарговая “інтэграцыйная “ сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, да якой прэм’ер-міністры дзвюх краін, Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў рыхтуюць праграму па паглыбленні інтэграцыі Беларусі і Расеі.
На думку патэнцыйнай кандыдаткі ў дэпутаты Ірыны Яскевіч, паколькі гэтая праграма нідзе не агучвалася і не абмяркоўвалася з жыхарамі Бе... Болей...
У зборы подпісаў за кандыдацтва на бліжэйшай парламенцкай кампаніі ад Берасця стараюцца не адставаць і так званыя “праўладныя” ініцыятыўныя групы.Неўзабаве пасля з’яўлення пікета ініцыятыўнай групы праціўнікаў акумулятарнага завода ля кінатэатра “Беларусь”, насупраць яго, з’явіўся і пікет са сцягамі “Белай Русі”.
Там збіраліся подпісы за дзейснага дэпутата Леаніда Брыча, колішняга апанента блогера Сяргея Пятрухіна на мінулых выбарах:
– Па кватэрах ходзім, па дамах ходзім. Подпісаў ужо больш за сто. Думаем, што назбіраем.
РР: У вас такія шалікі цікавыя. Гэта што за арганізацыя?
– Ветэранская арганізацыя. РР: Ветэранаў працы? – Так, ветэранаў працы.
РР: Калі людзі падыходзяць да вас і пакідаюць свае подпісы, пра што яны з... Болей...
28 гадоў таму Беларусі былі вернутыя гістарычныя сімвалы – герб „Пагоня” і бел-чырвона-белы сцяг.
Зборшчыкі подпісаў за Вадзіма Саранчукова, як прэтэндэнта на кандыдацтва ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Беларусі, адзначылі на адной з цэнтральных вуліцаў Гародні гэты дзень. Перашкаджала святу толькі нестабільнае надвор’е.
Кажуць зборшчыкі подпісаў:
– Мяне завуць Грыгенча Ганна Станіславаўна. Подпісы паціху збіраем. Гэта яшчэ пачатак. Надвор’е кепскае. Будзем спадзявацца, што падтрымаюць.
Сяргей Верамеенка, БХД:
– Адному добра толькі булку есці. Уся дастанецца таму, хто есць. А добрыя справы трэба рабіць разам. І я бачу, што ў нас атрымліваецца. Дзякуй Богу за гэта! Спадзяюся, што атрымаецца.Свята для беларусаў „Дзень н... Болей...
Прадстаўнікі ініцыятыўнай групы праціўнікаў акумулятарнага завода з Берасця не выключаюць фальсіфікацыяў на бліжэйшых выбарах у парламент.
Пра гэта яны заявілі напярэдадні і падчас збору подпісаў за вылучэнне сваіх кандыдатаў на выбары ў згаданы заканадаўчы орган.Пра тое, як збіраюцца з гэтым змагацца, распавёў блогер і “кандыдат у кандыдаты” Аляксандр Кабанаў:
– Усё ж такі асноўны ухіл, і мы гэта абмяркоўвалі з ініцыятыўнай групай, будзе на тое, каб запрасіць людзей узяць удзел у працы ўчастковых камісій і ўзяць удзел у назіранні. Тыя, хто ставяць подпісы за вылучэнне, мы да іх звяртаемся, што гэта ўсё добра, але асноўная праца адбываецца потым на ўчастках. І толькі нашыя сумесныя намаганні могуць гэтаму супрацьстаяць. Наогул, канешне, у ідэале, калі мы назбіраем даст... Болей...
Подпісы ў падтрымку кандыдатаў ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і арганізацыі «За свой горад!» працягваюць збіраць у Берасці.
Чарговы пікет адбыўся на перакрыжаванні вуліц Дзяржынскага і Савецкай. Актывісты пераадолелі ўжо большую частку падпісной кампаніі.Палітык Ігар Маслоўскі адзначыў, што з кожным разам людзі прыходзяць усё больш падрыхтаванымі ў палітычным плане:
– З кожным днём яно ідзе лепей, таму што людзі ўжо прызвычаіліся, што наперадзе выбары і што збіраюць подпісы. Больш інфармацыі гучыць ад нас і ад іншых прэтэндэнтаў, таму людзі ўжо больш знаёмыя, менш трэба ім тлумачыць. І вельмі радуе тое, што людзі пазнаюць нас.Каб наведаць пікеты або пакінуць подпісы ў падтрымку сацыял-дэмакратаў, неабходна сачыць за афішамі ў сацыяльных сетках. У в... Болей...

Latest Month

Кст 2019
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow