?

Log in

No account? Create an account

16 верасьня 2019

Чарговыя Дні габрэйскай культуры праходзяць у Бельску. Суполка вучняў школы № 4 «Вернем памяць» паказала сцэнкі са звычаямі, гульнямі і песнямі свята Ханукі.
Анджэй Верас прадставіў уласны збор габрэйскіх старадрукаў. Такім чынам бяльшчане ўшаноўваюць памяць сваіх колішніх суседзяў, якія да галакосту складалі амаль палову насельніцтва горада, кажа бургамістр Яраслаў Бароўскі:
– Бельск – гэта горад, дзе жывуць розныя культуры, мяшаюцца з сабой. Сёння жывуць тут беларусы, палякі, украінцы, ёсць праваслаўныя, католікі, евангелісты. А яшчэ перад вайной былі і габрэі, і іх было каля 50 адсоткаў перад вайной. Так што, калі мы будзем ведаць пра іх, не будзе стэрэатыпаў.Сёлетнія, трэція па ліку, дні габрэйскай культуры пакінуць пасля сябе матэрыяльны след. На габрэйскіх ... Болей...
„Беларускія сляды ў Гайнаўцы” – пад такой назвай прайшло чарговае мерапрыемства ў межах „Шпацыраў па Гайнаўцы”.На гэты раз гідам была шматгадовая дырэктар гарадской бібліятэкі ў Гайнаўцы Ала Грыц:
– Мы пачалі ад вуліцы Таляры Саланевіч, а пасля памаленьку так ішлі сцежкамі. Цікавосткамі былі школа беларуская, якая была ў прыватных хатах, ліцэй беларускі. Цяпер сама ўяўляю гэтую карціну, бо да гэтай пары яна ў мяне была такая рассыпаная, распытаная. Не маем такіх месцаў, можа, мы павінны падумаць, і гэта ёсць нашае заданне.Удзельнікі мерапрыемства наведалі беларускі ліцэй, а шпацыр завяршылі пад Музеем і Асяродкам беларускай культуры.Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя Болей...
„Беларускія сляды ў Гайнаўцы” – пад такой назвай прайшло чарговае мерапрыемства ў межах „Шпацыраў па Гайнаўцы”.На гэты раз гідам была шматгадовая дырэктар гарадской бібліятэкі ў Гайнаўцы Ала Грыц:
– Мы пачалі ад вуліцы Таляры Саланевіч, а пасля памаленьку так ішлі сцежкамі. Цікавосткамі былі школа беларуская, якая была ў прыватных хатах, ліцэй беларускі. Цяпер сама ўяўляю гэтую карціну, бо да гэтай пары яна ў мяне была такая рассыпаная, распытаная. Не маем такіх месцаў, можа, мы павінны падумаць, і гэта ёсць нашае заданне.Удзельнікі мерапрыемства наведалі беларускі ліцэй, а шпацыр завяршылі пад Музеем і Асяродкам беларускай культуры.Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя Болей...
Аўстрыец Рональд Клос у трэці раз наведаў Бельск і Студзіводы. Менавіта ў Студзіводах нарадзіўся ягоны прашчур – прафесар Эміліян Адамюк.
Сёлета спаўняецца 180 гадоў з дня нараджэння гэтага выбітнага медыка, аднаго з пачынальнікаў афтальмалогіі ў Расеі. У Бельскім ліцэі № 2 нашчадак знакамітага бяльшчаніна Рональд Клос і яго жонка сустрэліся з навучэнцамі і дырэкцыяй ліцэя.Чаму менавіта беларускі ліцэй быў месцам сустрэчы з моладдзю Бельска, тлумачыць Рональд Клос:
– Беларускасць – асаблівасць гэтага рэгіёну, гэтай культуры. Хоць я заўважыў, што гэта нават у Польшчы не вельмі вядома. Эміліян Адамюк быў, хутчэй за ўсё, напалову беларус, а напалову – паляк. У яго радаслоўным дрэве ёсць польская лінія, маці Гулевіч была полькай. Але, я думаю, была і беларуская кроў.... Болей...
Свята прадмесця “Студзіводы Сегеневічаў” прайшло ў Музеі малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах. Сёлетнія Культурныя спатканні сталі адметныя дакладам прафесара Антона Мірановіча пра род Сегеневічаў і выставай, прысвечанай юбілеям асобаў, звязаных са Студзіводамі.Гэта пісьменнік і публіцыст Юзаф Такарэвіч і афтальмолаг, прафесар Эміліян Адамюк. З нагоды адкрыцця выставы нашчадак Эміліяна Адамюка Рональд Клос падараваў музею ў Студзіводах некалькі сямейных рэліквіяў, сярод якіх і арыгінальны фотаздымак прафесара.
Кажа Дарафей Фіёнік:
– Каб постаці былі вядомыя, патрэбна ўвесь час праца, каб пра іх нагадваць, каб іх памяць жыла. Так як нашых продкаў мы павінны памінаць кожны год, так і людзей, якія жылі для грамадства. Бо і прафесар Эміліян Адамюк, і Юзаф Такарэвіч жылі для гра... Болей...
Дол
вершы i паэмы
Законнікаў Сяргей

Новая кніга лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы (1992), міжнародных літаратурных прэмій Польшчы (1996) і Украіны (1997) Сяргея Законнікава “Дол” занатавала жыццё летапісна, так, як пазначаецца на кардыяграме біццё сэрца, або ў слухаўцы ўрача дыханне чалавека. У кнігу ўвайшлі вершы і паэмы, напісаныя з канца 1991 па пачатак 2008 года, i ў свой час былі апублікаваныя ў перыядычным рэспубліканскім друку. Паэзія С. Законнікава вызначаецца эмацыйнасцю, усхваляванасцю і бясспрэчна не пакіне абыякавымi чытачоў кнiгi. Болей...

Лекцыі, майстар-класы па фатаграфіі, пушчанскае кіно, шпацыры па пушчы, выставы – цягам тыдня з 14 па 22 верасня ў трох пушчанскіх Надлясніцтвах: Гайнаўка, Белавежа і Броўск, пройдзе каля паўсотні мерапрыемстваў і падзей.Кажа Зэнон Ангельчык з Рэгіянальнай дырэкцыі дзяржаўных лясоў у Беластоку:
– Гэта аб’ект, які ўваходзіць у спіс ЮНЕСКА. Мы стараемся паказаць яго ва ўсім харастве. Мы, як ляснічыя, стараемся ўвесь час бараніць лес, але мы бачым у ім чалавека, і хочам каб там чалавек быў, каб ён меў карысць ад лесу.Фестываль “Тыдзень з Белавежскай пушчай” урачыста адкрылі падчас Кубка Польшчы па Nordic Walking, які прайшоў у Гайнаўцы. Больш пра фестываль “Тыдзень з Белавежскай пушчай”: https://tydzienzpuszczabialowieska.pl/Давід Гайко, Беларускае Р... Болей...
Тут гэтае свята мае трывалыя традыцыі. Яго карані губляюцца ў глыбіні вякоў, калі жніво выглядала зусім не так, як цяпер.Кажа старшыня Рады Антаніна Куна:
– Сялянам было цяжка, бо яны павінны былі збіраць збожжа ўручную: сярпом, касой, коннай прыладай. Толькі цяпер з’явіліся машыны, таму жніво ўжо не такое цяжкае, якім было калісьці.Сёлета, як і заўжды, Дажынкі ў Рыбалах пачаліся з літургіі і хрэснай хады, а завяршыліся святочным канцэртам. Бургамістр і старасты жніва частавалі ўсіх прысутных хлебам з мукі новага ўраджаю. Ад пачатку і да канца свята суправаджала адмысловая кампазіцыя са свежага збожжа.
Кажа дырэктар асяродка анімацыі і культуры ў Заблудаве Цэцылія Галіцка:
– Такі вянец робіцца на Дажынкі штогод, з ім ідуць у царкву ці касцёл. Гэта асаблівая традыцыя, я... Болей...
У Адрынках асвяцілі помнік заснавальніку скіта – архімандрыту Гаўрыілу. 15-га верасня Царква ўспамінае святога Антонія, аднаго з нябесных заступнікаў адзінага ў Польшчы праваслаўнага скіта ў гонар святых Антонія і Феадосія Кіева-Пячэрскіх.На свята ў скіт прыбыло некалькі соцень вернікаў, якія са слязьмі ўспаміналі заснавальніка скіта – архімандрыта Гаўрыіла.
– Ён вучыў сціпласці, веры ў Бога. Ён быў вельмі добрым чалавекам. Вельмі шмат людзей яго ўспамінаць добрым словам.
– Бачыце, якое ў нас свята Антонія і Феадосія! Народ, дзякуй Богу, плыве сюды, таму што намоленае месца. І няма айца ў жывых, але памяць пра яго і ягоная магіла прыцягваюць людзей. Людзі яго помняць, ведаюць і ніколі не забудуць.
– Я думала не ехаць, бо ўчора ўвечары мне было цяжка, але сё... Болей...
Юбілей аднаго з пачынальнікаў беларускага адраджэнскага руху. 16 верасня спаўняецца 160 гадоў з дня нараджэння Браніслава Эпімах-Шыпілы — мовазнаўцы, фалькларыста, заснавальніка выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца», першага выдаўца і рэдактара Янкі Купалы.Жыццёвы і творчы шлях асветніка вывучае кіраўніца полацкага літаратурнага аб’яднання „Наддзвінне” Валянціна Сопікава.
– Я вельмі ганаруся тым, што Эпімах-Шыпіла нарадзіўся ў фальварку Судзіловічы каля Будзькаўшчыны. А гэта таксама мая малая радзіма. У Бабыніцкай школе (Полацкі раён) яму ўсталяваны памятны знак. І таксама краязнаўца Віктар Раманавіч Карасёў усталяваў знак на вялікім валуне ў вёсцы Залессе, куды пасля бацькі Эпімах-Шыпілы пераехалі з Судзіловічаў на сталае месца жыхарства.Бр... Болей...

Latest Month

Кст 2019
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow