?

Log in

No account? Create an account

15 верасьня 2019

Новы Час
34 (645) 2019

Віктару Ганчару 7 верасня споўнілася б 62 гады. Ён і яго сябра Анатоль Красоўскі зніклі 20 гадоў таму, 16 верасня 1999 года, у самым росквіце, поўныя ідэй і моцы, каб змяняць краіну і паварочваць яе ў бок дэмакратыі. Нагадаем, увечары 16 верасня 1999 года Віктар Ганчар разам са сваім сябрам радпрымальнікам Анатолем Красоўскім прыехаў у лазню на вуліцы Фабрычнай, 20 у Мінску. Апошні раз іх бачылі прыкладна ў 22.35, калі абодва выйшлі з будынку і селі ў «Джып-Чэрокі», які належаў Красоўскаму. Крымінальную справу па факце знікнення Ганчара і Красоўскага распачала пракуратура Мінска. Паводле дадзеных следства, пры аглядзе прылеглай тэрыторыі былі знойдзены асколкі пластмасавых рассейвальнікаў светласігнальныхпрыбораў аўтамабіля, сляды тармажэння аўтамашыны і яе ўдару аб дрэва, а таксама сляды крыві. Аналіз сабраных па справе доказаў, у тым ліку паказанняў сведак, дае падставу меркаваць, што Ганчар іКрасоўскі былі гвалтоўна выкрадзеныя. Прадстаўнікі апазіцыі, родныя зніклых і міжнародная грамадскасцьлічаць, што Ганчар і Красоўскі былі выкрадзеныя па палітычных матывах, і падазраюць у датычнасці да гэтага злачынства вышэйшых службовых асобаў краіны. На адной з вечарынаў памяці зніклых палітыкаў узгадвалі, што Віктара Ганчара немагчыма было купіць. Ні пасады, ад якіх ён лёгка адмаўляўся, ні прапанаваныя кейсы з грашыма не прымусілі яго здрадзіць самому сабе. Ён умеў трымаць уладу ў напружанні, не гуляў па яе сцэнары, а ствараў свой, альтэрнатыўны. Болей...

Наша слова
36 (1447) 2019

У савецкія часы пра такое казалі: \"Узнагарода знайшла герояў\". Але знайшла яна іх раней, а вось уручыць медалі Рады БНР атрымалася толькі зараз, калі Менск наведаў Мікола Пачкаеў. І наведаў ён радзіму менавіта, каб уручыць медалі БНР кіраўніцтву Таварыства беларускай мовы - Алене Анісім і Алегу Трусаву, а таксама іншым грамадскім дзеячам. Як вядома, Рада БНР - гэта такі своеасаблівы беларускі дэмакратычны ўрад у выгнанні. Паводле статуту Рады, яе паўнамоцтвы трываюць да сумленных выбараў у Беларусі і, адпаведна, перадачы іх ураду дэмакратычнай Беларусі. У наш час Рада БНР можа лічыцца дзяржаўнай інстытуцыяй у выгнанні. Раней, калі Беларусь была часткай СССР, Рада была органам, які даводзіў да міжнародных структураў беларускае бачанне сітуацыі. Зараз жа і афіцыйны Менск можа стасавацца праз дыпламатычныя місіі з усім сусветам, і беларуская апазіцыя таксама не мае праблемаў з міжнароднымі кантактамі. Але Рада БНР усё ж працягвае працаваць на карысць Беларусі. Адна з такіх працаў - гэта заснаванне медаля да стагоддзя БНР. Гэта, па словах Міколы Пачкаева, важная функцыя - публічнае адзначэнне выбітных беларусаў. На апошняй сесіі Рады было пэўнае засмучэнне палітыкай узнагароджвання, што ажыццяўляецца ў Беларусі. Гэтае засмучэнне ў нас трывае ад 1994 года. Мы ведаем, што ў нас дзяржаўныя ўзнагароды атрымліваюць такія фігуры, як Кадыраў. Але гэта яшчэ не горшае. Болей...

Ніва
Тыднёвік беларусаў у Польшчы
36 (3304) 2019

«Ніва» — штотыднёвая газета, якая выдаецца на беларускай мове ў Беластоку. Газета была заснавана ў 1956 Беларускім грамадска-культурным таварыствам. Зараз яе выдае Праграмная рада тыднёвіка «Ніва». Газета асвятляе штодзённае жыццё беларусаў у Польшчы, дзейнасць грамадскіх арганізацый, друкуе матэрыялы па краязнаўстве, змяшчае артыкулы, прысвечаныя актуальным падзеям на Беларусі. Болей...

Газета Слонімская
Агульнапалітычны штотыднёвік
37 (1162) 2019

«Газета Слонімская» (скарочана «ГС», польск. Gazeta Słonimska) — беларуская штотыднёвая грамадска-палітычная газета, якая выходзіць у Слоніме. Упершыню выйшла ў 1938 годзе на польскай мове (ўсяго выйшла 4 нумары). «Газета Слонімская» была адноўленая ў 1997 годзе як незалежнае грамадска-палітычнае выданне на рускай і беларускай мовах. Яе заснавальнікам і галоўным рэдактарам стаў Віктар Валадашчук. Першы нумар адроджанай «Газеты Слонімскай» выйшаў 24 красавіка 1997 года накладам 3 000 асобнікаў. З цягам часу наклад вырас да 12 500 асобнікаў. Павялічылася і тэрыторыя распаўсюду газеты (з насельніцтвам каля 250 тысяч чалавек): Слонімскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Мастоўскі, Ваўкавыскі, Навагрудскі раёны Гродзеншчыны і іншыя рэгіёны рэспублікі. У пачатку 2006 года, калі сярод іншых незалежных выданняў Беларусі «Газета Слонімская» была выключана з падпісных каталогаў «Белпошты» і сістэмы распаўсюду праз «Белсаюздрук», наклад упаў у два разы. Сёння газета выходзіць на 32 старонках разам з рэкламнай газетай «Аддушына» накладам 3 500 асобнікаў. Газета друкуецца ў колеры і чорна-белым фармаце А3. Газета шырока і ўсебакова асвятляе палітычныя, грамадскія і культурныя падзеі, надае вялікую ўвагу гісторыі роднага краю, спартыўнаму, рэлігійнаму і літаратурнаму жыццю. Акрамя папяровай, газета мае і электронную версію. Болей...

Свободные новости плюс
еженедельная общественно-политическая газета
33 (832) 2019

Визит в Минск помощника президента по национальной безопасности Джона Болтона 29 августа уже успели окрестить историческим. Действительно, этот политик оказался наивысшим американским чиновником, который посетил Беларусь в этом веке. Интересна эволюция отношения США к Беларуси. В начале 1990 годов наша страна интересовала Вашингтон с точки зрения геополитики. Визит в Минск президента Соединенных Штатов Билла Клинтона в 1994 году был жестом поддержки позиции белорусских властей по выводу ядерного оружия из страны. Потом, с середины 1990-х, Беларусь вызывала интерес Вашингтона только вследствие нарушений прав человека. И вот геополитика снова возвращает Беларусь в русло американской политики. Конфликт между Беларусью и США, начатый в 2004 году принятием американским конгрессом «Акта о демократии в Беларуси» из-за нарушений прав человека, не разрешен. Санкции хоть и приостановлены, но не отменены. Отозванные послы пока не вернулись. Сам А. Лукашенко до сих пор находится под санкциями, входит в американский черный список. В последний год происходит интенсификация коммуникаций между Беларусью и США. На прошлой неделе появилась информация, что государственная Белорусская нефтяная компания наняла американского лоббиста, чтобы добиться полного упразднения американских санкций и иметь возможность для Беларуси покупать нефть в США. Возить нефть из Соединенных Штатов — это не меньшая экзотика, чем транспортировать ее из Венесуэлы. Иначе говоря, никакого экономического смысла в этом нет. Болей...

Перакладчык, эсэіст і журналіст Ян Максімюк пачынае цыкль кароткіх відэаблогаў пра беларускую і эўрапейскую літаратуры расповедам, як ён палюбіў чытаць і зьбіраць кнігі.Ці можна стаць кнігалюбам у хаце бяз кніг? Як царква дапамагла ў асьвеце хлопчыка з хутара? Чаму варта чытаць казкі і ў дарослым жыцьці? Слухайце і глядзіце першы відэаблог з сэрыі «Толькі пра літаратуру зь Янам Максімюком».«Варта» — суб’ектыўны агляд падзеяў у літаратуры ды, шырэй, у мастацтве і культуры. Меркаваньні перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
Радыё Свабода Болей...
Ці можа лялечны тэатр дапамагчы ў выхаванні падлеткаў? Гаворка пра гэта зайшла на прэсавай канферэнцыі, якую перад пачаткам 34-га сезону правялі ў віцебскім тэатры «Лялька».
Традыцыйна лічыцца, што лялечныя спектаклі – гэта забава для самых маленькіх. Але ў рэпертуары тэатра «Лялька» шмат пастановак для падлеткаў, і ў гэтым узросце асабліва важным ёсць эмацыйнае выхаванне і культурнае развіццё.Таму хацелася б, каб школьныя настаўнікі больш звярталіся да таго патэнцыялу, які мае тэатральнае мастацтва, кажа мастацкі кіраўнік «Лялькі» Віктар Клімчук:
– Нацыя мусіць быць культурнай. І калі ўсе раптам заўважылі, што дзеці прыліплі да камп’ютараў, да смартфонаў, і калі дзіця не ідзе ні ў тэатр, нікуды, то трэба з гэтым нешта рабіць! Няма к... Болей...
Да дня сталіцы ў менскім музеі Максіма Багдановіча зладзілі вечарыну, якая злучыла паэтаў і музыкаў, якія нарадзіліся ў Менску, альбо прыехалі заваёўваць сталіцу.
Кажа арганізатарка імпрэзы Дар’я Бялькевіч:
– Мы вырашылі зрабіць такі альтэрнатыўны спосаб святкавання Дня горада без шашлыка і Саладухі, але ў музеі з паэзіяй і музыкай. Запрасілі паэтаў, але запрасілі іх па камандах. Прыйшлі тыя, хто нарадзіўся і жыў усё жыццё ў Менску і прыйшлі тыя, хто нарадзіўся дзесьці ў іншым месцы ў Беларусі і можна сказаць «панаехаў». Разглядалі Менск і нейкія гісторыі жыцця гэтых людзей менавіта з гэтага ракурсу.Для творцаў з амбіцыямі заўсёды важна «заваяваць» спачатку сваю сталіцу, а потым, калі пашанцуе, то і выправіцца на заваёву сусветных культурніцкіх сталіц... Болей...
Фатограф Ян Хведчын, што супрацоўнічае з рознымі незалежнымі СМІ, прадставіў у Гародні ў выставачным цэнтры «Фестывальны» да Дня горада свой праект «Гарадзеншчына рэпарцёрская».Кажа Ян Хведчын:
– На гэтай выставе прадстаўленыя розныя здымкі, зробленыя ў розных краях Гарадзенскай вобласці. Адзін з іх перамог у конкурсе ва Украіне, заняўшы трэцяе месца.У экспазіцыі некалькі здымкаў, якія Ян Хведчын зрабіў за апошні месяц сваёй рэпарцёрскай працы – Прадстаўлены здымкі з 2017 па 2019 год. Некаторыя з іх зробленыя ў апошні момант. А апошні зроблены 1 верасня.Паглядзець працы Яна Хведчына магчыма цягам бліжэйшых двух тыдняў.Беларускае Радыё Рацыя Болей...
Сёння, 15-га верасня, адбудзецца другі дзень фестывалю «Раёк».Фестываль фальклорнай музыкі і традыцый распачаўся ў суботу з конкурсу фальклорных калектываў «Традыцыя-2019».
Вядоўца праграмы Алег Хаменка адзначае, што геаграфія гуртоў, якія прыехалі ў Менск на фестываль, даволі шырокая:
– Першая частка фэсту – конкурсная, гэта конкурсныя выканаўцы, якія папрыязджалі практычна з усёй Беларусі і з-за мяжы, я маю на ўвазе дуэт з Іркуцку, які спяваў песні перасяленцаў. Журы праглядзела гэта ўсё і, канешне, паставілася да гэтага даволі прафесійна. Нават з разборкамі ўсіх тых выступаў, якія адбыліся. Але, канешне, гэта ўсё ж такі перадусім свята, хоць яно трошкі выглядае як сапраўдны прафесійны конкурс.Таксама Алег Хаменка кажа, што майстэрства выканання гурт... Болей...
На адкрыцці гарадзенскага свята горада рэдакцыя незалежнага выдання Hrodna.life прадставіла жыхарам і гасцям горада выставу «Гродзенцы з мінулага».Распавядае Руслан Кулевіч, аўтар выставы:
– Мы планавалі зрабіць выставу на вуліцах у вокнах старых будынкаў, але ў гарвыканкаме прапанавалі нам зрабіць выставу на дзень горада на вуліцы на парэнчах моста. З нашай выставы і пачынаецца свята горада. Гэта прыемна, што ўлады звярнуліся да нас. Мы спадзяемся, што і далей будзем супрацоўнічаць.Журналіст распавёў пра здымкі, якія прадстаўленыя на гэтай экспазіцыі:
– Здымкі гэтыя я збіраў цягам двух год. Гэта здымкі карэнных гарадзенцаў. Хтосьці дае мне гэтыя здымкі, хтосьці дае толькі адсканаваць, але мы гэта ўсё захоўваем. І вось вырашылі такім чынам паказаць.Здымкі з выстав... Болей...
Гараденская мастачка, кіраўніца «Арт-студыі» Кацярына Забеліна падрыхтавала да святкавання дня горада Гародні, які адзначаецца 14 верасня, невялічкі сюрпрыз.Кажа Кацярына Забеліна:
– Я зрабіла серыю скетчаў, і мы іх надрукавалі на майкі сумесна з бібліятэкай. Будзе дэфіле, і гэтыя майкі будуць паказаныя жыхарам нашага горада. Мне зараз вельмі цікавая гэтая тэма, калі мы не толькі малюем, але можам і ўвасобіць у рэальныя аб’екты. Вось мы зараз з маймі вучнямі рыхтуем да новага года такі праект: зрабіць паштоўкі, як калісьці былі ў савецкія часы, у такой спецыяльнай упакоўцы, прысвечаны помнікам нашай Гародні.Апроч малюнкаў Кацярына Забелінай на свяце горада яе працы сталі вокладкай аднаго з гарадзенскіх гарадскіх часопісаў.
– Мне было вельмі прыемна паўдзельн... Болей...

Latest Month

Кст 2019
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow